- •Вопрос 1. Кніжная культура эпохі Сярэднявечча: жанры, героі, сюжэты. Аналіз арыгінальных помнікаў літаратуры
- •Дзейнасць Еўфрасінні Полацкай
- •Вопрос 3. М.Гусоўскі як прадстаўнік эпохі Рэнесансу на Беларусі. Гуманістычнае гучанне “Песні пра зубра”.
- •Вопрос 6. Драматургія эпохі барока і асветніцтва Аналіз п’есы к.Марашэўскага “Камедыя”.
- •Вопрос 7. Характар мастацкага рамантызму ў беларускай літаратуры хіх ст. (творы а.Міцкевіча, я.Баршчэўскага, я.Чачота, т.Зана і інш. – на выбар).
- •Вопрос 9. Характар мастацкага рамантызму ў беларуская літаратуры xiXст.
- •Вопрос 11. Зараджэнне рэалістычнай плыні ў літаратуры хіх ст. Ф.Багушэвіч
- •Вопрос 12. Нашаніўская літаратура.
- •Вопрос 13. Дзейнасць Багдановіча на ніве нацыянальнага адраджэння.
- •Вопрос 14 Творчы шлях Янкі Купалы.
- •Вопрос 15. Эпічны талент Якуба Коласа. Праблема лёсу мастака і мастацтва ў паэме “Сымон-музыка”.
- •Вопрос 18. Вобраз новага чалавека у творах а. Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя"
- •Вопрос 20. Кузьма Чорны
- •Вопрос 21. Кандрат Крапіва
- •Вопрос 23. Літаратура ў Заходняй Беларусі.Стыль, тэмы, матывы.
- •Вопрос 25. Філасоўскія аспекты паэзіі Куляшова. Праблемы творчай асобы ў паэме “ Варшаўскі шлях”
- •Вопрос 27. Культура паэтычнага мыслення м. Танка. Матывы і тэмы паэзіі 80-9х. Гг.(кнігі”Мой каўчэг”, “Errata”)
- •Вопрос 32. Жыцевы і творчы лес Васіля Быкава.
- •Вопрос 33. Асаблівасці “быкаўскага” экзістэнцыялізму.
- •Вопрос 37. Трагедыя Чарнобыля.
- •Вопрос 42. Творчасць в.Казько. Вобраз творчай интэлігенцыі і праблемы лесу нацыянальнай культуры ў аповесці “Да сустрэчы”
Вопрос 13. Дзейнасць Багдановіча на ніве нацыянальнага адраджэння.
Нарадзіўся Максім Багдановіч у 1891 г. у сям’і педагогаў у Мінску. Пад час з’яўлення Максіма на свет ужо сталі добра прыкметнымі рысы нацыянальнага адраджэння беларускакга народа. На паэзію Багдановіча паўплывалі творы францускіх сімбалістаў, расейскіх акмеістаў, аднак ён імкнуўся да стварэння ўласнабеларускай паэзіі, арганічнага зліцця беларускіх ды іншаземных традыцыяў. Творы беларускага паэта перакладзены на два дзесяткі моваў сьвету (сярод іх такія распаўсюджаныя, як ангельская, іспанская, нямецкая, польская, расейская, украінская, французкая), публікаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Францыі, Югаславіі і іншых краінах. "Вянок" – першая і адзіная прыжыццёвая кніга паэта, выдадзеная ў канцы 1913 г. у Вільні. Яе тыраж складаў 2000 экзэмпляраў. Сёння дакладна невядома, колькі захавалася экзэмпляраў кнігі, але да нядаўняга часу іх было знойдзена ўсяго 24. У зборніку «Вянок» выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне - пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс «Зорка Венера». Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў.
Вопрос 14 Творчы шлях Янкі Купалы.
Янка Купала. Творчасць Янкi Купалы называюць летапiсам жыцця, працы i барацьбы беларускага народа, квiтнеючым садам, у якiм сабраны самыя дарагiя каштоунасцi мастацкага слова. Купала адкрыу вобраз беларускага селянiна як першаасновы народнага жыцця, маралi, яго духоунай моцы. Паэтычны дэбют паэта - верш "Мужык", надрукаваны у 1905 г. у газеце "Северо-Западный край Купала паказвае беларуса, якi працуе, , лечыцца без доктара i "свята рэдка калi" знае, не умее нi чытаць, нi пiсаць, зносiць лаянку i свавольства пана. Абяздолены мужык не толькi скардзiцца на прыгнет i нядолю, але i пачынае пратэставаць супраць сваiх прыгнятальнiкау, уступае на шлях барацьбы за права быць чалавекам, за сваю чалавечную годнасць. У 1908 г. выходзiць з друку першы паэтычны зборнiк Я.Купалы "Жалейка", вершы якого стваралiся на самым грэбенi рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. Вершы сборнiка "жалейка" прасякнуты пафасам услаулення беларускага мужыка-працаунiка, якога паэт з павагай называе панам сахi i касы. Пагарджаныя, абяздоленыя, "сляпыя i глухiя" беларусы узнялiся на барацьбу (верш "А хто там iдзе?").. Другi зборнiк дарэвалюцыйнага Купалы - "Гусляр" , у цэнтры якога вобраз гусляра з гуслямi-самаграямi.. Ен верыць у сiлу народнай песнi, якая павiнна дапамагчы селянiну пераадолiць духоуную адсталасць. У 1913 г. у Пецярбурзе выдаецца трэцi сборнiк Я.Купалы "Шляхам жыцця", цэнтральнае месца у якiм займае вобраз беларускага мужыка i зямлi, на якой ен жыве. "Ясны твар вясны" бачыцца Я.Купалу у аблiччы бацькаушчыны (верш "Маладая Беларусь"). Радзiма - гэта увасабленне магутнага народа, загартаванага у змаганнi з прыгнетам. .Глыбокае пачуцце любовi паэта да сваей радзiмы выяуляецца у алегарычным вершы "Выйдзi..." .Беларусь тут увасабляецца у вобразе жанчыны-мацi, якая пакутуе ад уцiску царскага самадзяржауя. Апранутая у лахманы з кастры, з палыну, яна жыве пад "дзiкай зiмняй апекай", мерзне ад стюжы i сiверу Лiрыка Я.Купалы прасякнута любоую да сваей зямлi, захапленнем яе прыгожасцю. У вершы "Лета" паэт стварае цудоуны малюнак беларускай прыроды:Лепшыя узоры пейзажнай лiрыкi Я.Купалы - вершы "Явар i калiна", "Дзве таполi", "Жнiво", "Адцвiтанне". Паэт паказвае прыроду у цеснай сувязi з народнай працай, якую ен паэтызуе у вершы "Жняя". Гераiняй верша з'яуляецца простая сялянская дзяучына.З вянком на галаве яна велiчна iдзе па полi, песняй услауляючы жнiво. Аутар, захоплены працай дзяучыны, парауноувае яе з царыцай, з сонцам, з усiм самым цудоуным i прыгожым:А яна - царыца У творчастi Я.Купалы значнае месца займаюць лiраэпiчныя i рамантычныя паэмы ("Зiмою", "Курган", "Бандароуна", "Яна i я", "Магiла льва"), прысвечаныя лесу беларускага народа, яго легендарнай гiсторыi.Кастрыцнiцкая рэвалюцыя застала Я.Купалу у Смаленску. Многае у ходзе i характару рэвалюцыi засталося для паэта неразумелым. Магчыма, таму у вершах першых гадоу савецкай улады пераважаюць змрочныя фарбы, Так, вершах"Паязджанне", "Сон", "На прызбе", " выказваецца думка аб трывожным, няясным будучым жыццi, якое уяуляецца то густым сасоннiкам, пакрытым цемрай i населеным рознымi пачварамi-зводамi, то завiрухай: усе кудысьцi iмкнуцца, хочуць чагосьцi дасягнуць, а чаго - не разумеюць i не ведаюць. Болем за Бацькаушчыну, якую рвалi на кавалкi iншаземныя захопнiкi, прасякнуты вершы "У лесе", "Па Даугiнаускiм гасцiнцы". Вялiкай любоую да усяго, што звязвае паэта з радзiмай, прасякнуты верш "Спадчына" (1918 ". Паэт, iмкнучыся вытлумачыць многiя пытаннi далейшага жыцця народа, вялiкую надзею ускладау на сход - справядлiвы суд гiсторыi на усiм старым, здрадлiвым, што перашкаджала рухацца наперад. Гэтыя думкi пясняр выказау у вершах "На сход!" i "Час!". На пачатку 30-х гг. асноуным у творчасцi Я.Купалы становiцца усхвален не савецкай рэчаiснасцi. У яго паэзiю шырока уваходзiць тэма сацыялiстычных пераутварэнняу, калектыунай працы, новай маралi i этыкi. Сення, калi вядома прауда аб падзеях 30-х гг., цяжка паверыць, што Я.Купала мог шчыра услауляць калгасы, Сталiна i увесь сацыялiстычны лад жыцця, тым больш што пiсьменнiк добра ведау аб падзеях у краiне. Прыкладам можа служыць "ляукоускi" цыкл вершау Я.Купалы. З аднаго боку, вершы гэтага цыкла маюць рэальную жыццевую аснову, бо многiя прыватныя факты паэт iмкнууся засведчыць паэтычным, узнеслым словам, хацеу праславiць ляукоуцау, людзей калгаснай вескi. Але не усе з дваццацi вершау дасканалыя у мастацкiх адносiнах. У iх амаль адсутнiчае тая фiласофская заглыбленасць, якая была уласцiва творам дарэвалюцыйнай паэзii Я.Купалы. Наватарскiм для 30-х гг. лiчыуся верш "Лен", у якiм паэт праслауляе перадавую калгаснiцу, закаханую у брыгадзiра.
Купала, пэеса “Тутэйшыя”.
У п'есе «Тутэйшыя» выявілася вялікая трывога аўтара за духоўную спадчыну беларускага народа, яго нацыянальную свядомасць. З тутэйшасцю — беспрынцыповасцю, недастаткова развітай свядомасцю, пасіўнасцю, скоранасцю — трэба змагацца, лічыць драматург. Падкрэсліваючы трагедыйны лад п'есы, Я. Купала назваў яе «трагічна-смяшлівымі сцэнамі». Напісаны твор у 1922 г., сцэнічнае жыццё атрымаў у БДТ-1 у 1926 г. Але хутка п'еса была знята з рэпертуару як твор нацыяналістычны. Толькі ў 1982 г. пра п'есу ўспомніў Магілёўскі абласны драматычны тэатр (рэжысёр В. Маслюк). Нядоўгім было сцэнічнае жыццё п'есы і тут: пасля паказу ў Мінску яе знялі з рэпертуару. У 1988 г. твор Купалы быў надрукававы ў 9-м нумары часопіса «Полымя», а з 1990 г. ідзе на сцэне нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы (рэжысёр М. Пінігін). Зараз п'еса «Тутэйшыя» ўведзена ў школьныя праграмы, да яе звяртаюцца шматлікія літаратураведы і публіцысты.
Падзеі ў п'есе разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час — 1918—1920 гг., калі адна акупацыя змянялася другой. Цэнтральнай фігурай у творы з'яўляецца Мікіта Зносак (звычайны выхадзец з вёскі), які пры царызме быў калежскім рэгістратарам — ніжэйшым паводле рангу чыноўнікам. У новых умовах жыцця гэты чалавек забывае сваё паходжанне, мову, радзіму і пачынае жыць па прынцыпе: «Можна мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае». Таму для Мікіты ўсё роўна, пры якой уладзе ён жыве (польскай, нямецкай, царскай, савецкай), хто ён сам (беларус ці не беларус), абы толькі была ежа, вопратка і добрая служба. Палітычная сітуацыя ўплывае нават на імя галоўнага персанажа, які называе сябе то па-польску (Нікіціуш Знасілоўскі), то па-руску (Никитий Зносилов).
У вобразе галоўнага персанажа Я. Купала ўвасобіў тып нацыянальнага нігіліста, здрадніка. Сапраўднае сваё аблічча Мікіта Зносак выяўляе ў час гутарак з настаўнікам Янкам Здольнікам, якога ён з пагардай называе «панам дырэктарам беларускай басоты». Зносак адмаўляе ўсё беларускае, калі гаворыць пра «адзіны непадзельны рускі язык», які б ён «завёў ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Бэрліну».
У п'есе Я. Купала з'едліва і іранічна выкрывае не толькі Зноска, але і іншых тутэйшых: Усходняга і Заходняга вучоных, Спічыні, Насту Пабягунскую, Даму, Папа, Спраўніка, Пана і інш. Вучоныя Усходні і Заходні з'яўляюцца ў п'есе тройчы, у часы крутых паваротаў гісторыі, змены ўлады. Адзін другому яны спрабуюць даказаць, што тэрыторыя Беларусі належыць або да Расіі, або да Польшчы. Згаджаюцца вучоныя толькі ў адным: Беларусь не можа быць самастойнай. Вобразамі вучоных аўтар імкнецца паказаць згубны ўплыў на людзей невуцтва, псеўдавучонасці, нацыянальнага нігілізму.
Усіх герояў мінскай «брахалкі» можна назваць кампаніяй учарашніх гаспадароў жыцця, якіх бурлівыя падзеі выкінулі на сметнік гісторыі. Шукаючы цёплага месца пад сонцам, імкнучыся да асабістай нажывы, яны адракліся ад сваёй мовы, роднай зямлі, нават ад саміх сябе. Такія «тутэйшыя» выклікаюць не толькі насмешку, непрыязнасць, але і жаль, горыч, пакутлівы роздум аб тым, што хвароба «тутэйшасці» не вылечана і сёння. Мы настолькі звыкліся з ёй, што не заўважаем, як ганьбіцца беларуская культура, забываецца родная мова. Я. Купала ў п'есе як бы прарочыў гэту хваробу і той час, калі зноскі і спічыні стануць прадвызначаць лёс бацькаўшчыны.
Адмоўным персанажам проціпастаўляюцца ў п'есе вобразы, якія прадстаўляюць беларускі народ, — Янка Здольнік, яго вучаніца і паслядоўніца, пазней жонка Алена, яе бацька Гарошка. Кожны з іх разумее па-свойму падзеі, якія адбываюцца, і шукае сваё месца ў складаных абставінах часу. Гэтыя вобразы раскрываюць такія рысы беларускага нацыянальнага характару, як працавітасць, сумленнасць, шчырасць, мужнасць. Станоўчыя імкненні беларускага народа ўвасабляе Янка Здольнік. Гэта чалавек перадавых поглядаў, з цвёрдымі жыццёвымі прынцыпамі, які адмаўляе старыя парадкі і хоча далучыцца да грамадскай работы. Аднак у творы Здольнік — не палітычны дзеяч, а хутчэй рамантычна настроены ідэаліст, поле дзейнасці якога нешырокае.
П'еса «Тутэйшыя», напісаная больш за 70 гадоў таму назад, застаецца надзвычай актуальнай і ў нашы дні. Выкрываючы прыстасавальніцтва, лжывасць, здрадніцтва, псеўдавучонасць, яна вучыць праўдзе, выхоўвае пачуццё нацыянальнай гордасці, высокай чалавечай годнасці.
