Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
52-67.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
55.65 Кб
Скачать

Вопрос 52. Адметнасць індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср.

СССР імкнуўся дагнаць і перагнаць развітыя індустрыяльныя краіны па ўзроўню прамысловага развіцця. Таму індустрыялізацыя ў СССР была звязана, перш за ўсё, з развіццём цяжкай прамысловасці. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР было звязана з развіццём лёгкой прамысловасці. У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі. Намаганнямі беларускага народа і ўсіх народаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932 гг.) былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка імя «КІМ» (Камуністычны Інтэрнацыянал Моладзі) у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі. У выніку другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937; 1938— 1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментавым, Магілёўскімі трубаліцейным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі. Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі бьшо сацыялістычнае спаборніцтва. Яно развівалася ў такіх формах, як уцарныя брыгады, стаханаў-скірух за перавыкананне планавых паказчыкаў, а ў канцы 30-х гт. — шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесій.

2. Яшчэ да калектывізацыі ў гады НЭПа у краіне праводзілася каапераванне сялянскіх гаспадарак. Яно адбывалася ў роз­ных формах, у тым ліку такіх простых, як спажывецкая і збытавая. Усё гэта адпавядала распрацаванаму У.І. Леніным кааператыўнаму плану, асноўнымі прынцыпамі якога былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў і паступовы пераход ад простых да найбольш складаных форм кааперацыі. Каб знайсці сродкі для правядзення «звышіндустрыялізацыі», былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкай цане. Узнік так званы «хлебныкрызіс» 1928—1929 гг. Пачалі выкарыстоўваць меры гвалтоўнай канфіскацыі збожжа. 3 лета 1929 г. сталі паскорана і прымусова стварацца кал­гасы — калектыўныя гаспадаркі, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка і аплачвалі яе не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў кал­гасы, прылічвалі да кулакоў і праводзілі раскулачванне, што выклікала масавае незадавальненне сялян. Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі. Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на правядзенне суцэльнай калектывізацыі ў вёсцы. Першая МТС была створана ў Койданаве (цяперашні Дзяржынск). Па сутнасці працэс калектывізацыі меў прымусовы характар.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]