Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
17-32.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
152.06 Кб
Скачать

23. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё беларускіх зямель на пачатку XX ст.

На мяжы XIX XX стст. расійскі капіталізм уступіў у новую стадыю свайго развіцця імперыялістычную. Прамысловасць Беларусі працягвала развівацца на базе інтэнсіўнага выкарыстання лясных багаццяў краю і перапрацоўкі мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны. Эканамічны крызіс 1900 1903 гг. паскорыў стварэнне ў Беларусі манапалістычных аб'яднанняў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу, якія паступова выцяснялі дробную бытворчасць.

У 1900 1913 гг. у эканоміцы Беларусі значна ўзрасла роля банкаў. Акрамя губернскіх аддзяленняў цэнтральных расійскіх банкаў дзейнічала шмат камерцыйных банкаў. 3 развіццём транспарту ў Беларусі памяншалася роля кірмашовага гандлю і ўсе большае значэнне набываў магазінны гандаль Рыначныя сувязі беларускіх гарадоў і вёсак рабіліся ўсё больш рэгулярнымі і трывалымі.

У выніку развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю ў Беларусі паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычназаводскія і гандлёвыя цэнтры. Развіццё капіталізму ў Беларусі выклікала змены ў сацыяльным складзе насельніцтва. Адбываўся паступовы пераход ад падзелу грамадства на шматлікія саслоўі да класавай структуры буржуазнага грамадства. У пачатку XX ст. сярод сялян было 61 % беднякоў, 28 % сераднякоў і толькі 11 % заможных сялян. Феадальныя перажыткі і ўрадавая палітыка стрымлівалі развіцце капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання, якое нават у пачатку XX ст. у Беларусі складала толькі 16,5 % агульнай зямельнай плошчы. У першае дзесяцігоддзе XX ст. Беларусь паранейшаму заставалася адным з аграрных рэгіёнаў Расіі. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9 % нацыянальнага даходу, а прамысловасць толькі 15 %. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусі ўсё больш уцягвалася ў гандлёваэканамічныя адносіны, больш выразна праяўлялася яе спецыялізацыя на вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травы. Адбываўся пераход ад трохпольнай да шматпольнай сістэмы земляробства. Да 1913 г. істотна павялічылася выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасілак) у памешчыцкіх гаспадарках і ў заможных сялян.

На паскарэнне працэсаў купліпродажу зямлі была накіравана і сталыпінская аграрная рэформа. Яна ўзмацніла сацыяльную дыферэнцыяцыю ў беларускай вёсцы, садзейнічала фарміраванню сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства, атаксама сельскага пралетарыяту.

24. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазные рэформы 60 – 70-х гг. Хіх ст.: асаблівасці іх правядзення ў Паўночна-Заходнім краi.

Рэформа 1861 г. Лiквiдавала прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад шэраг пастаноў аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку. Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў.

На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў. Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. На Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з была увядзена усеагульная воiнская павiннасць. Буржуазны характар насiлi школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]