- •17.Дзяржаўна-палітычнае становішча вкл у складзе Рэчы Паспалітай.
- •18. Феадальнае землеўладанне на беларускіх землях у XV – XVIII стст. Канчатковае запрыгоньванне сялян.
- •19. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі.
- •20. Галоўныя напрамкi палiтыкi царызму ў Паўночна-Заходнім краi ў першай палове xiх ст.
- •21. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 г. Ў беларускіх губернях.
- •22. Спецыфіка прамысловага перавароту ў заходніх губернях Расіі.
- •23. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё беларускіх зямель на пачатку XX ст.
- •24. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазные рэформы 60 – 70-х гг. Хіх ст.: асаблівасці іх правядзення ў Паўночна-Заходнім краi.
- •Паўстанне пад кіраўніцтвам т. Касцюшкi.
- •Грамадска-палітычны рух у беларускіх губернях у 20 – 30-я гг. XIX ст., паўстанне 1830 – 1831 гг. I ўзмацненне антыбеларускай палiтыкi самаўладдзя.
- •27. Паўстанне 1863 – 1864 гг. Яго вынікі і значэнне.
- •28.Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух у 70 – 90-х гг. XIX ст.
- •29. Утварэнне I дзейнасць палiтычных партый I арганiзацый Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст.
- •30. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. У беларускіх губернях.
- •31. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку хх ст.
- •32. Фарміраванне беларускай народнасці.
17.Дзяржаўна-палітычнае становішча вкл у складзе Рэчы Паспалітай.
У 1569 г. адбыўся Люблінскі сойм, які працягваўся 6 месяцаў. На сойме польскай шляхце ўдалося дабіцца ад Жыгімонта Аўгуста — караля Польшчы і вялікага князя літоўскага — значных тэрытарыяльных уступак. Шэраг найбагацейшых зямель ВКЛ быў уключаны ў склад Польш чы, у выніку чаго тэрыторыя ВКЛ значна зменшылася.
ВКЛ вымушана было прыняць многія з польскіх умоў аб'яднання дзвюх дзяржаў. Вышэйшым агульным органам улады станавіўся сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы (асобных соймаў як для Польшчы, так і для ВКЛ не прадугледжвалася). Кіраўнік саюза дзяржаў, якога маглі выбіраць феадалы Польшчы і ВКЛ, таксама быў агульным. Напрыклад, кароль Рэчы Паспалітай Стафан Баторый быў прызнаны шляхтай ВКЛ таксама і вялікім князем. Асоб-нымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся:
— адміністрацыйны апарат (дзяржаўныя пасады);
— заканадаўства (у ВКЛ яно было прадстаўлена Стату там 1588 г.);
— судовая арганізацыя (вышэйшым судовым органам у ВКЛ з'яўляўся з 1581 г. Галоўны трыбунал);
— войска (яго асновай у XVI ст. у ВКЛ з'яўлялася усеагульнае апалчэнне, што складалася са шляхты і жаўнераў — ваеннаабавязаных мужчын, якіх вы- стаўляў са сваіх зямельных уладанняў кожны шляхціц);
— тытул (захоўваліся афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агульнай назвы Рэч Паспалітая);
— пячатка з сімвалам дзяржавы (у ВКЛ — выява «Па- гоні», у Польшчы — выява «Арла»);
— мова афіцыйнага справаводства (старабеларуская — у ВКЛ, польская і лацінская — у Польшчы).
18. Феадальнае землеўладанне на беларускіх землях у XV – XVIII стст. Канчатковае запрыгоньванне сялян.
Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты. У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі. У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены: 1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне; 2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча; 3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны; З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці. Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных. Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады. Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты. Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль. У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі. Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.
У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.
