Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-16 (1).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
154.11 Кб
Скачать
  1. Паходжанне назваў «Русь», «Белая Русь» і «Літва».

Русь - назва сярэднявечнага дзяржаўнага ўтварэння на землях усходнеславянскага засялення; пазней назва распаўсюдзілася на самі землі і на іх славянскае насельніцтва; адсюль такія назвы, як «Расія», «Беларусь» і пад. Назва «русь» сустракаецца ва ўсходнеславянскіх крыніцах з 9 ст., і ўзнікла, відаць, у Ноўгарадскай зямлі.За час вывучэння паходжання назвы Русь прапаноўваліся славянскія, старажытнарускія, гоцкія, шведскія, іранскія, яфетычныя і іншыя варыянты. Канчатковае развязанне не было прапанавана, але за гэты час адносна слова «русь» былі зробленыя дзве дастаткова пэўныя высновы: яно не было саманазвай славянаў; яно не было назвай якога-небудзь паўднёвага саюза ўсходнеславянскіх плямёнаў у час фарміравання ранніх дзяржаўных аб'яднанняў.

У навуцы існуюць розныя версіі паходжання тэрміна "Беларусь". Адны даследчыкі звязваюць паходжанне тэрміна з кліматычнымі, геаграфічнымі і этнаграфічнымі асаблівасцямі:

Светлая скура, русыя валасы, светлыя вочы.Насілі белае ільняное адзенне.Шмат бярозавых гаёў і лясоў. У перыяд феадалізму было халадней - багацце снягоў на тэррыторыi Беларусi

Іншыя навукоўцы звязваюць паходжанне тэрміна са знешнепалітычнымі фактарамі («белая» — вольная ад татара-мангол). Сам тэрмін «Белая Русь» з'явіўся ў XII стагоддзі і адносіўся ў той час да Уладзіміра-Суздальскага княства. У XV стагоддзі тэрмін «Белая Русь» ужываўся для абазначэння Маскоўскай русi.

Было нямала спроб растлумачыць назву «Літва». У «Хроніцы Быхаўца» яна выводзіцца з «літус» (бераг) і «луба» (труба). 3 іх як быццам утварылася Лістубанія, якая ў вуснах простага народа гучала як Літабанія. Гэта імя нібы выйшла ад таго, што ў часы легендарнага князя Кернуса літоўцы ўпершыню пакрылі берагі Вяллі гукамі ваенных труб. Вядома, гэта фантастыка. Літва ніколі не называлася ні Літабаніяй, ні Лістубаніяй. Вывад назвы «Літва» ад літоўскага слова «летува», ці «летувіс», што значыць дождж, вільгаць. Аднак гэта таксама нацяжка, бо дождж па-літоўску «летус». Таксама было меркаванне, што ў старажытнанямецкай мове «літус» і «летус» азначалі асобае саслоўе рабоў, якое, магчыма, паходзіла ад заняволенасці літаў, што жылі ў Заходняй Галіі за Рэйнам. Гэта як бы сведчыць, што назва «Літва» — кельцкага паходжання ці нават што і само племя было кельцкім.

  1. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці на беларускіх землях.

Хрысціянскай рэлігіі на Русі папярэднічала язычніцтва. З прыняццем хрысціянства духоўны і рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя змены. Язычніцкае для хрысціянства стала сінонімам “д’ябальскага”, варварскага. Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у 988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Тыя ж, хто не асмеліўся, прыйшлі раніцай да дняпроўскага берагу і па знаку прыбыўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозаю бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык – і сталі хрысціянамі. Забаранялася старая і ўводзілася новая абраднасць, падлягалі забыццю імёны старых божышчаў; месцы былых маленняў разбураліся. Калі з’явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў ІХ ст. тут былі хрысціяне. Хрысціянская вера не прыйшла на беларускія землі як вера, усталяваная толькі гвалтам і насіллем, агнём ды мячом. З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі. Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Каля сцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы. У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор. У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавешчанская царква, якая моцна пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай вайны і канчаткова разбурана ў 1961 г. У сярэдзіне ХІІ ст. у Полацку быў пабудаваны Спаса-Праабражэнскі (Спаса-Ефрасіннеўскі) сабор, які захаваўся амаль цалкам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]