- •Крыніцы і гістарыяграфія курса «Гісторыя Беларусі».
- •Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
- •Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
- •Полацкае княства - адно з першых дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях.
- •Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння вкл.
- •Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў вкл.
- •7.Землеўладанне I землекарыстанне ў вкл.
- •«Устава на валокi» 1557 г. I яе вынiкi.
- •Асаблiвасцi развiцця населеных месц на беларускіх землях у XIII – першай палове XV стст. Магдэбургскае права.
- •Узаемаадносіны вкл і кароны Польскай. Крэўская унія.
- •Барацьба вкл з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
- •Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў.
- •Паходжанне назваў «Русь», «Белая Русь» і «Літва».
- •Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці на беларускіх землях.
- •Асаблівасці развіцця духоўнай культуры насельніцтва беларускіх зямель у вкл.
- •Утварэнне Рэчы Паспалiтай. Органы ўлады I кiравання.
Асаблiвасцi развiцця населеных месц на беларускіх землях у XIII – першай палове XV стст. Магдэбургскае права.
У часы Сярэднявечча беларускія гарады былі цэнтрамі рамяства, гандлю, культуры, адміністрацыі ды абарончымі збудаваннямі. У ХІV-ХVІ стагоддзях многія з іх атрымалі права на самакіраванне – магдэбургскае права (ад назвы нямецкага горада Магдэбург, які здаўна жыў паводле самакіравання).
Гэтае права надавалася гарадам праз прывілеі ад імя вялікага князя, дзе адзначаліся парадак фармавання органаў кіравання, правы і льготы, вызваленне ад феадальных павіннасцяў. Крыніцамі магдэбургскага права былі як нямецкія законы, так і мясцовае гарадское права, а па некаторых катэгорыях справаў - асноўны закон нашай дзяржавы, Статут Вялікага Княства Літоўскага.
Першымі ў Беларусі магдэбургскае права ўвялі Вільня-1387г. і Бярэсцье 1390 г. Пазней, у ХV-ХVІ стагоддзях - Гародня, Слуцк, Полацк, Менск, Новагародак, Слонім, Магілеў, Пінск ды інш.
Атрыманне горадам магдэбургскага права вылучала яго з мясцовай феадальна-адміністрацыйнай сістэмы, падпарадкоўваючы вялікаму князю. Статус ягоных жыхароў істотна падвышаўся: яны станавіліся вольнымі, набывалі права на зямельную ўласнасць, вызваляліся амаль ад усіх феадальных павіннасцяў, ад суда і ўлады дзяржаўных службовых асобаў. Дазвалялася рабіць у горадзе ратушу, мець крамы, мануфактуры, загадваць вагамі і мерамі, будаваць млыны, лазні і г.д. Прадугледжваліся і пэўныя гандлёвыя льготы. Гарады з магдэбургскім правам - Менск, Полацк, Магілеў у адрозненні ад звычайных гарадоў мелі права двойчы на год праводзіць міжнародныя кірмашы, прычым прыезджыя купцы мусілі прадаваць тавар толькі оптам, ад чаго горад меў значную выгаду.
Гаспадар і ўрад Вялікага Княства ўсяляк заахвочвалі гарады да самакіравання, бо былі непасрэдна зацікаўленыя ва ўмацаванні іх эканамічнага становішча: чым багацейшы быў горад, тым болей падаткаў ён уносіў у дзяржаўны скарб. Апрача таго, жыхары гарадоў з магдэбургіяй наўзамен дараваных палітычных і грамадзянскіх свабод ускладалі на сябе дадатковыя абавязкі, у прыватнасці рамантаваць і паднаўляць за свой кошт абарончыя ўмацаванні.
Магдэбургскае права праіснавала ў нас да канца ХVІІІ стагоддзя.
Узаемаадносіны вкл і кароны Польскай. Крэўская унія.
Сярод прычын Крэўскай уніі можна вылучыць прычыны ў знешнепалітычнай сферы і прычыны ва ўнутрыпалітычным становішчы ў Вялікім Княстве Літоўскім і ў Польшчы. Самай відавочнай прычынай Крэўскай уніі з’яўлялася наяўнасць агульнага ворага – нямецкіх крыжаносцаў. Напярэдадні заключэння Крэўскай уніі ў 1382 годзе Ягайла ўсталяваў мір з Масквой. Аднак Маскоўская дзяржава ў той час набірала моц і прэтэндавала на асобныя землі, таму саюз з Польшчай быў выгадны Вялікаму Княству Літоўскаму. Адносіны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай таксама спрыялі заключэнню ўніі. Ваенныя сутычкі адбываліся пастаянна, вяліся войны з пераменным поспехам. Бакі маглі вырашыць застарэлае пытанне аб Галіцка-Валынскай Русі. Польшча імкнулася далучыць да сваёй тэрыторыі Валынь, Падолію і Галіцкую Русь, а Вялікае Княства Літоўскае – вырашыць гэта пытанне на сваю карысць.
14 жніўня 1385 г. у замку Крэва прадстаўнікі Польскага каралеўства і Ягайла з некалькімі братамі заключылі міждзяржаўнае пагадненне. Згодна з яе ўмовамі, Ягайла абяцаў хрысціцца паводле каталіцкага абраду разам з усімі сваімі братамі і хрысціць падданых, перадаць усе свае скарбы на патрэбы злучаных дзяржаў, заплаціць 200 тыс. фларэнаў былому жаніху Ядвігі аўстрыйскаму прынцу Вільгельму. Наўзамен Ягайлу быў паабяцаны шлюб з Ядвігай і польская карона - як мужу каралевы. У 1386 г. пачалася рэалізацыя умоў Крэўскага пагаднення. Гэтаму злучэнню была наканавана працяглая і няпростая гісторыя. З цягам часу мяняліся яго ўмовы, але ў цэлым яно аказалася выгадным і перспектыўным для абодвух бакоў, пріснавала 400 гадоў.
У Вялікім княстве Літоўскім было многа незадаволеных Крэўскай дамовай. Літоўская знаць, хоць і прыняла каталіцкі хрост, але не жадала дзяліцца ўладай і трапляць у палітычную залежнасць ад польскіх паноў. Праваслаўныя баяліся экспансіі каталіцкага касцёла. І практычна ўсім не падабалася дэклараваная ў крэўскім акце страта дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ. Таму вельмі хутка тут узнікла магутная апазіцыя Ягайлу. Яе ўзначаліў Вітаўт. Разам з крыжакамі ён распачаў барацьбу супраць свайго стрыечнага брата. З кожным месяцам пазіцыі Вітаўта ў ВКЛ мацнелі, папулярнасць расла, ён атрымліваў адну перамогу за другой. Некаторыя землі, напрыклад Полацкая, добраахвотна прынялі яго ўладу. У выніку Ягайла быў вымушаны пайсці на ўступкі Вітаўту. У 1392 г. паміж імі было заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўт атрымаў пад сваю ўладу Вялікае княства Літоўскае. Тым не менш яшчэ доўгі час ён усё ж такі прызнаваў вярхоўную ўладу польскага караля Уладзіслава ІІ Ягайлы, як "вярхоўнага" князя ВКЛ.
