Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-16 (1).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
154.11 Кб
Скачать
  1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння вкл.

У Х111 ст. складваюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння – Вялікага княства Літоўскага. Сярод мноства фактараў можна выдзеліць наступныя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ:

1). Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў, іх размяшчэнне на важных гандлёвых шляхах (па Дняпру, Заходняй Дзвіне, Нёману). Усё гэта спрыяла ўзбагачэнню мясцовай эканамічнай і палітычнай эліты, якая і стала ініцыятарам утварэння новай дзяржавы, каб абараніць сваю маёмасць і статус. Акрамя таго, накопленыя і прырастаючыя рэсурсы дазвалялі арганізаваць абарону і пашырэнне дзяржавы.

2). Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, сацыяльных супярэчнасцяў паміж саслоўямі. Сацыяльныя супярэчнасці і сілавыя спосабы іх вырашэння выклікалі патрэбу ў грамадскім парадку. У самім феадальным саслоўі таксама абвастраецца барацьба за панаванне. Усё гэта выклікала грамадскую патрэбу ва ўтварэнні дзяржавы, якая б заканадаўча абмежавала грамадска небяспечныя разбуральныя працэсы, якія праяўляліся ў знішчэнні людзей і матэрыяльных каштоўнасцяў.

3). Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай, якая зыходзіла найперш ад мангола-татараў і крыжакоў, а таксама галіцка-валынскіх і польскіх князёў. Некаторыя даследчыкі лічаць, што менавіта знешняя пагроза з боку Арды і рыцарскіх ордэнаў была асноўным штуршком да ўтварэння дзяржавы.

У той жа час па шэрагу прычын страчвае сваю былую магутнасць Полацкае княства. Гэта і заняпад гандлёвага шляху "з варагаў у грэкі", на якім рос і багацеў Полацк; гэта і страта, у выніку працяглай барацьбы з крыжакамі, выхаду ў Балтыйскае мора, гэта і аслабленне ваеннага патэнцыялу ў выніку эканамічнага аслаблення. У выніку адбываецца пераход на беларускіх зелях дзяржаўна-ўтваральнай ініцыятывы ад Полацка да Новагародка.

  1. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў вкл.

Па ўзроўнi сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі і культуры літва адставала ад славян (яшчэ ў ХІІ ст. жылі племянным ладам). Літоўцы не мелі гарадскіх паселішчаў, развітай сельскай гаспадаркі, не ведалі пісьменнасці і пакланяліся язычніцкім багам. У той час племя вызначалася сваёй ваяўнiчасцю. У 1248-1249 гг. літоўскі князь Міндоўг (1195-1263) у выніку заключанага дагавора са славянскімі феадаламі падпарадкаваў Навагародскаму княству свае землі і ўзначаліў усю дзяржаву. Каб прыпыніць пагрозу нападу з боку крыжакоў, ён усталяваў кантакты з Рымам і ў 1251 г. прыняў каталіцтва, а летам 1253 г. у Новагародку адбылася яго ўрачыстая каранацыя. Станаўленню Літоўскага княства перашкаджалі інтрыгі балцкай знаці, Галіцка-Валынскае княства, а таксама мангола-татары і тыя ж крыжакі.

Значны ўклад у ўмацаванне пасля смерці Міндоўга (1363) унёс яго сын Войшалк, які ў 1364-1367 гг. пашырыў межы дзяржавы за кошт пiнскіх, нальшчанскіх, дзяволтваўскіх, полацкіх, вiцебскіх зямель. Паспяховую барацьбу з крыжакамі і мангола татарамі за захаванне дзяржавы вёў князь Трайдзень (1270-1282). Новыя тэрытарыяльныя здабыткі княству здзейсніў вялікі князь Вiцень (1293-1315), які ў 1307 г. выгнаў каталіцкіх місіянераў і крыжакоў з Полацка і далучыў яго да дзяржавы. У 1315 г. Віцень адваяваў у Галіцка-Валынскага княства Берасцейскую зямлю.

Гедымiн (1316-1341)таксама павялічыў тэрыторыю дзяржавы. У 1323 г. ён перанёс сталiцу ў Вiльню. За ўсе гады яго княжання ў склад дзяржавы ўвайшла асноўная частка сучаснай Беларусі, а таксама ўсходнія рускія землі. Сама дзяржава стала звацца «Вялікае княства Літоўскае і Рускае».

Альгерд (1345-1377), у сярэдзіне ХІV ст. далучыў да княства беларускае Падняпроўе і Бранскае княства, а пасля разгрому мангола-татар на Сiнiх Во-дах у 1372 г. – Кiеўская зямля, Мазырская i Брагiнская воласцi, Чарнiгава-Северская, Падольская i Валынская землi.

Такім чынам, да 1370-х гг. на тэрыторыі заходнепаўднёва- і ўсходнерускіх княстваў, а таксама балцкіх плямёнаў, узнікла і ўмацавалася магутная дзяржава – Вялікае княства Літоўскае і Рускае. У яго склад увайшла большая частка Кіеўскай Русі разам са сталіцай. У ліку шляхоў пашырэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Як правіла, кожная з новых зямель, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтральнай уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]