Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
солигор.край ВОВ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.65 Mб
Скачать

Мемориальный комплекс на увековечивание памяти земляков, советских воинов и партизан в Старобине

UpRibbonSharp

Партизанское движение достигло своей мощи в 1943 году. Народные мстители контролировали 60% территории. Создавались значительные партизанские зоны, в которых действовали советские учреждения, работали школы. Так, в деревнях Хоростово и Челонец школа действовала с 1942 года. Перед уроками читали сводки Совинформбюро, газеты.

Могучим средством мобилизации белорусского народа на борьбу с немецко-фашистскими захватчиками была идейно-политическая работа Компартии Белоруссии. Массовым тиражом печатались и засылались на оккупированную территорию газеты "Советская Беларусь", газета-плакат «Раздавим фашистскую гадину», "Партизанская дубинка". На территории нашего района издавались газеты "Советский патриот" (орган Старобинского РК КП (б) Б., редактор Николай Антонович Сергеевич (редакция находилась в д. Махновичи), "Чырвоная Зара" (орган Краснослободского РК КП (б) Б, редактор Иван Филиппович Саникович). На каждой газете военного времени обозначено: "ПРОЧИТАЛ - ПЕРЕДАЙ ДРУГОМУ" и, действительно, газеты внимательно прочитывались и передавались из рук в руки. Горячо обсуждались новости с фронта, боевые операции партизан. Советские люди верили в победу Красной Армии и старались, по мере возможности, приблизить этот час.

Партизанская типография газеты «Советский патриот

До 15 сентября 1941 г. были выпущены 5 подпольных номеров «Пагранічнай праўды» общим тиражом около 4 тыс. экземпляров, напечатаны и распространены 15 тыс. листовок, причем печатались они до середины июля в районной типографии под боком у оккупантов. 7 августа партизаны вывезли в лес шрифты, запасную печатную типографскую машину и запасы бумаги, а саму типографию уничтожили, чтобы не досталась врагу. До 25 августа Старобинский радиоузел транслировал передачи из Москвы, их обеспечивал техник-радист У. Кетурков. По доносу бургомистра он был расстрелян.

Мінскі падпольны абкам i райкамы КП(б)Б на Міншчыне праводзілі ідэйна -палітычную paботу, скіраваную на мабілізацыю партызанскіх фарміраванняў і арганізацыю насельніцтва ў барацьбе з фашысцкімі акупантамі. Адным з асноўных сродкаў ідэйна-палітычнай работы з'яўляецца партызанскі і падпольны друк.

UpRibbonSharp

Имя в истории края

...На працягу 1943 года ЦК КП(б)Б накіраваў у тыл ворага 70 наборшчыкаў і 167 партыйных друкарань, значную частку якіх атрымалі падпольныя партыйныя камітэты, партызанскія злучэнні і брыгады Мінскай вобласці. Да 1944 года ў кожным раёне вобласці мелася па адной, а ў некаторых раёнах нават па дзве друкарні. Была створана неабходная паліграфічная база для выпус­ку газет, лістовак, зваротаў і іншай перыядычнай літаратуры.

У чэрвені 1943 года ў весцы Махнавічы пры Старобінскім райкаме КП(б)Б былі арганізаваны рэдакцыя і падпольная друкарня. 3 27 чэрвеня 1943 года пасля двухгадовага перапынку Старобінская раённая газета, якая да пачатку вайны выходзіла пад назвай "Пагранічная праўда", аднавіла свой выпуск, пачала выдавацца ў падполлі і пад назвай "Советский патриот". Рэдактарам падпольнай газеты быў назначаны Мікалай Антонавіч Сергіевіч.

Аб арганізацыі выпуску падпольнай газеты "Советский патриот" у сваіх успамінах расказвае журналіст Уладзімір Максімавіч Новік, які ў пасляваенны час працаваў адказным сакратаром Старобінскай раённай газеты "Советский патриот" і Старобінска-любанскай міжраённай газеты "Будаўнік камунізма", а затым намеснікам рэдактара Салігорскай аб'яднанай газеты "Шахцер". Мікалай Антонавіч Сергіевіч родам з вёскі Залессе, што непадалеку ад Пагоста. Да вайны ен працаваў настаўнікам. У час вайны з 1943 па 1944 год, быў рэдактарам падпольнай старобінскай га­зеты "Советский патриот", а на той час быў сувязным партызанскага атрада імя Сталіна".

У маі 1943 года з вялікай зямлі на базу Мінскага партызанскага злучэння, якая знаходзілася ў Любанскім раёне, самалётам пераправілі плоскадрукавальныя машыны і шрыфты.

Для выпуску газеты не хапала паперы і масцікі. У той час у Слуцкай друкарні, пры немцах, выходзіла беларускамоўная "Слуцкая газета". Падпольнымі шляхамі, праз сувязных, партызаны даставалі паперу і масціку з гэтай друкарні. Паперу выносілі невялікімі порцыямі, нібы для курава, а масціку - нібы на падфарбоўку помнікаў на могілках.

Газета выпускалася адзін раз на тыдзень, на малафарматным аркушы паперы, на дзвюх старонках і на рускай мове. На першай старонцы зверху быў надрукаваны заклік: "Смерць нямецкім акупантам!", а з правага боку: "Прачытаў - перадай другому".

Выдавалася газета з чэрвеня 1943 года па май 1944 года. Усяго выдадзена 46 нумароў (24 - у 1943 г. і 22 - у 1944 г.) па 200-300 экземпляраў кожны, агульным тыражом 11750 экземпляраў. Акрамя гэтага, выпушчана 32 лістоўкі па 120 экземпляраў, агуль­ным тыражом 3800 экземпляраў. На старонках газет адлюстраваны зверствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі, а таксама ў Старобінскім раёне, падзеі на франтах Айчыннай вайны і дзеянні партызан на поўдні Міншчыны.

У рэдакцыі падпольнай Старобінскай раённай газеты "Советский патриот" працавалі Ганна Канцавая, Мікалай Ільюшчыц, наборшчыкі Аляксандра Кошалева, Антаніна Крупінская, радыст Міхаіл Паршкоў.

Разам з усім беларускім народам Старобінская раенная пад­польная газета "Советский патриот" друкаваным словам унесла свой уклад у барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, набліжаючы час вызвалення Беларусі і перамогі над ворагам.

У. Масакоўскі.

UpRibbonSharp