- •2. Прадмет гісторыяграфіі.
- •3. Сучасныя ўяўленні пра гістарыяграфічную крыніцу.
- •4. Катэгорыя “гістарыяграфічны факт” і яе суадносіны з паняццем “гістарычнага факту”.
- •10. Фукідзід як заснавальнік прагматычнай гісторыі.
- •12. Правідэнцыялісцкі вобраз гістарычнай навукі.
- •13. Першыя пісьмовыя гістарычныя творы ўсходніх славян. “Аповесць мінулых часоў” як гістарыяграфічная крыніца.
- •14. Летапіс і летапісны звод.
- •15. Кіеўскае, Полацкае, Смаленскае, Галіцка-Валынскае летапісанне. Гістарычныя ўяўленні перыяду.
- •16. Інфармацыя антычных і арабскіх аўтары, заходнееўрапейскія творы пра Беларусь.
- •17. Хроніка. Хронікі вкл.
- •18. Летапісанне ў Вялікім княстве Літоўскім.
- •19. Мемуары, лісты, дзённікі як крыніцы па гісторыі вкл і сумежных дзяржаў.
- •20. Мацей Стрыйкоўскі – першы гістарыёграф вкл.
- •21. Польскія храністы аб гісторыі беларускіх земляў.
- •25. Гістарычныя погляды в.М. Тацішчава. “Гісторыя Расійская”.
- •26. Гістарычныя погляды м.М. Шчарбатава. “Гісторыя Расійская са старажытнейшых часоў”.
- •27. Гістарычныя погляды і.М. Болціна.
- •28. Роля вучоных імператарскай Акадэміі навук ў распрацоўцы гістарычнай праблематыкі.
- •29. “Нарманісты”.
- •30. Гісторыя Беларусі ў мясцовых летапісах, хроніках і мемуарнай літаратуры xvіі–xviіі стст.
- •32. Польская гістарыяграфія xvіі–xviіі стст.
- •35. Расійскія гісторыкі xviіі ст. Пра Беларусь (м.М. Шчарбатаў, м.І. Навікоў, г-ф. Мілер).
- •36. Змены ў грамадскім, палітычным, эканамічным, культурным уладкаванні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў канцы xviіі − 60-х гадах хіх ст.
- •37. М.М. Бантыш-Каменскі.
- •38. С.І. Богуш-Сестранцэвіч.
- •41. Віленскі універсітэт.
- •42. Полацкая акадэмія.
- •43. «Рамантычная» школа і.Лялевеля.
- •44. Паўстанне 1830/31 гг. І ўплыў яго вынікаў на гістарыяграфічную сітуацыю.
- •45. Дзейнасць урадавых установаў Расійскай імперыі па вывучэнні мінулага Беларусі. Губернскія статыстычныя камітэты.
- •46. І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •49. Т. Нарбут. Публікатарская дзейнасць і канцэпцыя гісторыі вкл.
- •50.Віленскія Археалагічны музей і Археалагічная камісія
- •51.К. І я. Тышкевіч
- •52. Выдавецкая і навуковая дзейнасць а.-г. Кіркора. Яго гістарычныя погляды.
- •53. Гісторыкі-славянафілы. Метадалагічныя пазіцыі. Погляд на гісторыю Беларусі і Расіі.
- •54. Паўстанне 1863/64 гг. І яго ўплыў на развіццё гістарычнай навукі ў Расіі і Беларусі.
- •55. Атласы р.Ф. Эркерта і а.Ф.Рыціха.
- •56. В.Ф. Ратч. «Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западном крае».
- •57. П.М. Бацюшкаў. «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края».
- •58. К. Гаворскі. “Вестник Западной России”.
- •59. Віленская археаграфічная камісія.
- •61. Магілёўскае таварыства па вывучэнні Беларусі.
- •62. Краязнаўчы рух у канцы XIX – пачатку хх ст.
61. Магілёўскае таварыства па вывучэнні Беларусі.
Гісторыя музейнай справы ў Магілёве бярэ свой пачатак 15 лістапада 1867 г., калі пры губернскім статыстычным камітэце быў заснаваны першы Магілёўскі музей. У 1878 г. у музеі мелася тры аддзелы: гістарычны, этнаграфічны і геаграфічны. Асновай іх стала калекцыя сельскагаспадарчых і этнаграфічных вырабаў, якую сабралі па Магілёўскай губерні для антрапалагічнай выставы ў Маскве. Першыя асобныя калекцыі былі адпраўлены ў Маскву ў 1879 г., другія засталіся ў Магілёўскім музеі. З цягам часу музей стаў звацца губернскім. Уклад у стварэнне і развіццё музея ўнеслі сакратар губернскага статыстычнага камітэта У.Біппен, магілёўскі губернатар А.С. Дамбавецкі. Музейныя калекцыі вывучалі і сістэматызавалі гісторыкі-краязнаўцы М.Фурсаў, Е.Раманаў, С.Чалоўскі. Фурсаў падрыхтаваў і выдаў каталог калекцый пад назвай "Апісанне Магілёўскага музея" /Магілёў, 1891 г./. У губернскім музеі налічвалася каля 1500 экспанатаў. Сярод іх: тронны фатэль Кацярыны II з магілёўскага дарожнага палаца; сані Напалеона, якія ён кінуў пад час уцёкаў з Расіі; кальчуга і ўпрыгожванні з раскопак Анелінскага кургана Быхаўскага павета; арыгінальныя граматы польскіх каралёў Сігізмунда III і Станіслава Аўгуста; рукапіснае Евангелле XV стагоддзя; Лексікон Славянороскі, выдадзены ў друкарні Куцеінскага кляштара ў 1654 г.; калекцыя манет /больш за 500 адзінак/ X - XIX стст. Вялікае значэнне для вывучэння гісторыі горада мелі такія экспанаты музея, як прыходна-расходныя кнігі Магілёва 1683-1706 гг. і акты Магілёўскага магістрата 1577-1756 гг. У этнаграфічным аддзеле музея можна было ўбачыць мадэль сялянскага двара, сялянскія прылады працы і побыту, адзенне, дзіцячыя цацкі. У геаграфічным аддзеле былі прадстаўлены ўзоры глебы, пароды дрэў, гербарыі і г.д. 10 18 снежня 1904 г. у Магілёве адбылося ўрачыстае адкрыццё другога магілёўскага музея: царкоўна-археалагічнага. Ён быў створаны вядомым беларускім этнографам, фалькларыстам і археолагам Еўдакімам Раманавым пры ўдзеле памочніка інспектара духоўнай семінарыі У.У. Дабравольскага, гарадскога галавы Г.М. Гартынскага і інш. Першыя паступленні былі з кляштараў і цэркваў: святыя і богаслужэбныя кнігі, абразы, царкоўныя рэчы. Некаторыя экспанаты мелі вялікую мастацкую і гістарычную вартасць. Напрыклад, шытая золатам і шоўкам плашчаніца 1566 г., срэбная мітра Г.Каніскага, збор друкаваных і рукапісных кніг 15-18 стст., абразы Магілёўскай мастацкай школы "Нараджэнне Маці Божай" 1649 г., "Богаяўленне" і інш. Архіў музея налічваў 4000 адзінак дакументаў. Калекцыя пастаянна папаўнялася. Вялікую яе частку складалі матэрыялы археалагічных раскопак, якія праводзіў Е.Р. Раманаў. Размяшчаўся музей у былым Бернардзінскім касцёле /не захаваўся/. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі музейны фонд Магілёва захаваўся і нават папоўніўся: у яго склад паступілі прадметы мастацтва, антыкварыят, царкоўныя рэчы. Ў 1918 г. два музеі аб'ядналі ў адзін - губернскі. Пазней ён стаў звацца гістарычным. Адной з галоўных задач музея была прапаганда савецкага ладу жыцця: разнастайныя выставы, лекцыі і г.д. Музей праводзіў вялікую збіральніцкую і даследчую работу, пры ім існавалі краязнаўчая суполка, розныя гурткі. Уклад у развіццё музея 20-х - пачатку 30-х гг. унеслі Д.І. Даўгяла, А.Ц. Радзько, Д.Ц. Гусакоў, У.Л. Венюкоў. У 1928-1929 гг. у Магілёўскі музей паступілі каштоўнасці, якія ўваходзілі ў склад дзяржаўнага антыкварнага фонду СССР: вырабы з каштоўных металаў і камянёў, абразы, карціны, кнігі і г.д. Самай унікальнай каштоўнасцю гэтай калекцыі быў крыж Ефрасінні Полацкай - нацыянальная рэліквія беларусаў. Скарбы, што паступілі ў фонды музея, паклалі ў пакой-сейф на першым паверсе музея, тут захоўваліся найбольш каштоўныя яго экспанаты. 14 У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пад час абароны горада /ліпень 1941 г./ Магілёўскі гістарычны музей па вул. Ленінскай і яго філіял па вул. Віленскай згарэлі разам з экспанатамі. Зніклі ў невядомым напрамку каштоўнасці, якія захоўваліся ў пакоі-сейфе ў будынку абкома партыі па вул. Міронава. Пошук іх ідзе і ў наш час. Такім чынам горад пазбавіўся ўсіх сваіх музейных калекцый, што збіраліся і захоўваліся з 1867 па 1941 год. Пасля вайны спробы па аднаўленню работы музея прымаліся ў 1944, 1946 гг., і толькі ў 1949 г., калі ў Доме Урада вылучылі невялікія памяшканні, музей пачаў дзейнічаць. Дапамогу экспанатамі аказвалі музеі Ленінграда і Масквы. 1 студзеня 1951 г. адкрылася першая экспазіцыя “Вайна і пасляваеннае будаўніцтва”. Актыўна ішоў збор матэрыялаў па савецкай гісторыі Магілёўскага краю. У 1957 г. была адкрыта экспазіцыя перыяду 1917-1941 гг. У вытокаў пасляваеннага музея стаялі І.С. Мігулін, Н.Ф. Мяснікава, А.Л. Блыхаў, М.М. Саўчанка, М.Я. Арцюхоў. У 1953 г. музей стаў звацца Магілёўскім абласным краязнаўчым. 1 ліпеня 1961 г. музей атрымлівае ўласны трохпавярховы будынак на Савецкай плошчы, у якім ён размяшчаецца і зараз. Ідзе вялікая работа над новай экспазіцыяй, і 5 лістапада 1967 г. усе тры яго аддзелы /дасавецкі, савецкі, аддзел прыроды/ былі адкрыты. Упершыню пасля вайны вялікая збіральніцкая і навукова-даследчая работа супрацоўнікаў музея знайшла сваё лагічнае завяршанне ў экспазіцыі краязнаўчага профілю. Гораду і вобласці была пададзена выкладзеная музейнымі сродкамі гісторыя краю з найстарадаўніх часоў і да сучаснасці. 16 З 1977 г. - па ліпень 1990 г. музей быў зачынены на капітальны рамонт. Адначасова ішла работа над праектаваннем і пабудовай новай экспазіцыі, якая дзейнічае і сёння. Аўтарамі мастацкага праекта экспазіцыі былі мастакі Ленінградскага камбіната маляўніча-афарміцельскага мастацтва У.Ф.Бірукоў /агульнае рашэнне, экспазіцыя аддзелаў прыроды і савецкага 1917-1945 гг., А.І. Такмакоў /дасавецкі аддзел, Г. Пеўзнер /канструктарская распрацоўка/. 24 6 ліпеня 1990 г. адбылося адкрыццё двух аддзелаў: дасавецкага і прыроды; 3 ліпеня 1993 г. адчыніў свае дзверы савецкі аддзел 1917-1945 г.г. Да 130-гадовага юбілею музея была адкрыта экспазіцыя археалогіі. Новая экспазіцыя Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея была прызнана адной з лепшых у Беларусі. На мяжы стагоддзяў супрацоўнікі музея працягвалі працаваць над новымі экспазіцыямі. У асобным будынку па адрасе Першамайская, 8 былі адкрыты: 9 снежня 1999 г. экспазіцыя «Зямлі роднай кругавод», 19 сакавіка 2004 г. – «Магілёў губернскі». Зараз праводзіцца работа па рээкспазіцыі аддзела «Гісторыя краю: IX-1917 г. »; да 70-годдзя вызвалення г. Магілёва 28 чэрвеня будзе адкрыта зала Перамогі. Фонды музея налічваюць больш за 133 000 экспанатаў асноўнага фонду. Усе яны сабраны ў пасляваенны час. Гэта матэрыялы археалагічных раскопак на тэрыторыі Магілёўшчыны, калекцыі і скарбы манет Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Рускай дзяржавы; крыжы, абразы, жывапіс, прадметы побыту 19-20 стст., этнаграфічныя калекцыі, ваенныя рэліквіі, вялікі дакументальны фонд.
