Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шеф.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
714.75 Кб
Скачать

58. К. Гаворскі. “Вестник Западной России”.

Ксенафонт Антонавіч Гаворскі (1821 – 1871 гг.) нарадзіўся ў Кіеве ў сям’і уніяцкага святара з Віцебшчыны. Скончыў грэка-уніяцкую семінарыю ў Полацку, Пецярбургскую духоўную акадэмію. Выкладаў у Полацкай семінарыі, у т.л. гісторыю і археалогію. Праводзіў раскопкі курганаў каля Полацка, апісаў старажытную «альгердаву дарогу» з Вільні ў Полацк.

У 1857 – 1858 гг. Гаворскі з’яўляўся рэдактарам неафіцыйнай часткі «Віцебскіх губернскіх ведамасцяў». Яго заўважылі расійскія славянафілы, увялі ў навуковыя сталічныя салоны і зрабілі вядучым спецыялістам па «польскім» пытанні.

Прафесар М.В.Каяловіч садзейнічаў прызначэнню Гаворскага рэдактарам часопіса «Вестник Юго-Западной и Западной России», які выдаваўся з 1862 г. у Кіеве. Часопіс быў эклектычным – у ім друкаваліся дакументы з Кіеўскай археаграфічнай камісіі па гісторыі рэлігіі і царквы, матэрыялы па гісторыі Украіны і Беларусі. Выданне падтрымлівалі Сінод, МУС, Міністэрства народнай асветы, Пецярбургская духоўная акадэмія. Але ў Кіеве часопіс быў непапулярным, і ў хуткім часе яго закрылі.

Па просьбе Мураўёва і папячыцеля Віленскай навучальнай акругі І.П.Карнілава выданне з 1864 г. перанеслі ў Вільню пад назвай «Вестник Западной России». Па тэматыцы публікацыяў часопіс быў гісторыка-літаратурным, але, з другога боку, ён з’яўляўся выразнікам афіцыйных поглядаў на палітыку, навуку, публіцыстыку.

Аўтары змешчаных у ім артыкулаў аддавалі пашану праваслаўю, якое вызваліла Беларусь ад прыгнёту паланізму і лацінізму. Часопіс выходзіў пад дэвізам – «Калі Польшча не загінула, хай загіне – мы так хочам!». Уся гісторыя Беларусі падавалася аўтарамі «польскай інтрыгай» і «каталіцкім прымусам». Тэндэнцыйнасць выдання прадвызначыла яго непапулярнасць і ў Вільні. Сітуацыю не выправіла нават абавязковая падпіска для духавенства і чыноўнікаў. У 1871 г. часопіс закрылі.

59. Віленская археаграфічная камісія.

Каб пераарыентаваць гістарычную свядомасць насельніцтва Беларусі і Літвы, па прыкладу Пецярбурга і Кіева ў Вільні з 29 красавіка 1864 г. пачала дзейнічаць Віленская археаграфічная камісія. Выбар Вільні быў заканамерным. Там размяшчаліся багатыя архіўныя зборы (Архіў Галоўнага Трыбунала, Архіў Скарбавага трыбунала, справы Трокскага архіва, архівы Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губерняў, архіў Сапег), кніжныя сховішчы, друкарні. Вільня з’яўлялася цэнтрам генерал-губернатарства, таму вельмі зручна было кантраляваць і накіроўваць працу камісіі.

Перад членамі Археаграфічнай камісіі былі пастаўлены наступныя задачы: «а) доказать фактически, что Западный край никогда не был счастлив под польским правительством; б) что цивилизация Польши, а с нею и Западного края далеко отставала от той степени совершенства, на которую ставили ее поляки; в) что только под русским правительством Западный край забыл свои страдания, исцелил прежние раны и начал свое историко-политическое существование». У цэлым камісія павінна была гісторыка-дакументальна даказаць, што Беларусь мае праваслаўную і рускую прыроду.

Адразу ад камісіі запатрабавалі працу ў вялікім аб’ёме, хаця ўмовы для гэтага створаны не былі. Само сховішча размяшчалася ў двух паўпадвальных памяшканнях Віленскага універсітэта. З чатырох сябраў камісіі, уключаючы старшыню, працаваць з першакрыніцамі мог толькі адзін – архіварыўс (загадчык) архіва, кандыдат філасофска-тэалагічных навук Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі (1804 – 1879 гг.). Ён зрабіў найвелізарнейшую чарнавую працу, склаўшы «Каталог старажытным актавым кнігам губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай...» (1872 г.), выдаў «Слоўнік старажытнай актавай мовы» (1874 г.). Плённа працаваў выпускнік Рыжскай духоўнай семінарыі Іван Якаўлевіч Спрогіс (1833 – 1918 гг.). За некаторыя гады ён прачытываў ад 20 да 60 тыс. рукапісных лістоў, напісаў прадмовы да 11 тамоў.

Вынік працы Віленскай археаграфічнай камісіі ўражвае. За 1865 – 1915 гг. было выдадзена 39 тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі». Разам з Віленскай навучальнай акругай супрацоўнікі камісіі выпусцілі 14 тамоў «Археаграфічнага зборніка дакументаў па гісторыі Паўночна-Заходняй Русі» (1867 – 1904 гг.). Агульны аб’ём выдадзеных крыніцаў склаў каля 29 тыс. старонак.

60. Паўночна-заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства. створ. 18 жніўня 1845 г.  Яго навуковая дзейнасць была накіраваная на збор, апрацоўку, распаўсюджванне геаграфічных, этнаграфічных і статыстычных звестак аб Расіі. З 1850 г. адчыняюцца аддзелы Рускага геаграфічнага таварыства.  У 1867 г. быў створаны Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства з цэнтрам у г. Вільня, працаваў да 1876г.

 У гэтай справе пэўную ролю адыграла таксама экспедыцыя Рускага геаграфічнага таварыства на Беларусь у 1867 - 1870 гг. З аднаго боку, члены экспедыцыі дапамагалі распачаць дзейнасць Паўночна-заходняга аддзела, а з другога боку - Рускае геаграфічнае таварыства хацела, каб яго праца па даследаванню Беларусі атрымала дапамогу са стараны мясцовых сіл, аб'яднаных для гэтага ў пэўную арганізацыю. Ініцыятыву Ф.Р. Остен Сакена ў справе адчынення аддзела таварыства ў Вільні падтрымліваў і на месцы ажыцявіў папячыцель Віленскай навучальнай акругі І.П. Карнілаў. Але заснавальнікі аддзелу палічылі патрэбным захаваць аддзел ад польскага ўплыву. Быў падрыхтаваны адпаведны параграф палажэння аддзелу аб тым, што ў члены Паўночна-заходняга аддзела маглі абірацца толькі рускія людзі. Апрача таго, аддзел павінен быў знаходзіцца пад апекаю генерал-губернатара і папячыцеля Віленскай навучальнай акругі. 

Праца аддзелу на працягу першага перыяду яго існавання выяўлялася, галоўным чынам, у агульных сходах, пасяджэннях распарадчага камітэту і сэкцый, наладжванні экспэдыцый, выданні праграм, збіранні матэрыялаў. У самым пачатку свайго існавання аддзел сутыкнуўся з вялікімі праблемамі. У аддзеле не было столькі сродкаў і сіл, колькі трэба для даследавання Беларусі экспедыцыйным метадам. Адчувалася патрэба ў розных матэрыялах з месцаў. Таму аддзел клапаціўся аб апублікаванні інструкцый і праграм для нагляданняў, апісання і збірання матэрыялаў, якое адбывалася праз "Виленски Вестник", або асобнымі выданнямі. На праграмы прысылалі з мест адказы і апісанні, якія часам заслухоўваліся на тых, ці іншых пасяджэннях, або перадаваліся для апрацоўкі секцыям і членам аддзелу. Усіх адказаў было больш 600. У першы перыяд дзейнасці аддзел падтрымліваў сувязь з аналагічнымі арганізацыямі ў Расіі і за межамі: Парыжскім геаграфічным таварыствам і інш. Паўночна-Заходні аддзел праіснаваў да 1876 г. У 1910 г. аддзел аднавіў сваю работу. Аднак яна была перапынена сусветнай вайной. Існаваў друкаваны орган «Записки Северо-Западного отдела Имперского Русского географического общества» пад рэдакцыяй беларускага гісторыка Дз. І. Даўгялы..бо рускія даследчыкі пераважна абыякава ставіліся да беларускай мінуўшчыны і не маглі з інтарэсам вывучаць край, а мясцовых даследчыкаў амаль не было. Але прайшоў ладны час, умовы змяніліся, і ў 1899 - 1902 г. г. былі зроблены спробы аднавіць аддзел, але спробы гэтыя не далі ніякіх вынікаў. 16 студзеня 1910 году папячыцель Віленскай навучальнай акругі Р.В. Лявіцкі склікаў пасяджэнне зацікаўленых асоб у ліку каля 32 чалавек, якое і аднавіла Паўночна-заходні аддзел Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства па палажэнню 1867 году.  Нажаль, за 1913 і за 1915 год існавання аддзелу няма пэўных даных. Было даследаванне стану метэаралагічных станцый краю і іх дзейнасць. Даступных для ўсіх і вельмі каштоўным вынікам другога перыяду існавання аддзелу справядліва лічыць выданне ім пры ўдзеле Віленскага таварыства аматараў прыродазнаўства "Записки Северо-Западного Отдела..” па-русску. У 19101914 гг. выйшлі чатыры кніжкі запісак.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]