Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шеф.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
714.75 Кб
Скачать

54. Паўстанне 1863/64 гг. І яго ўплыў на развіццё гістарычнай навукі ў Расіі і Беларусі.

Паўстанне выбухнула ў Царстве Польскім у ноч з 22 на 23 студзеня 1863 г., калі адначасова напалі на рускія гарнізоны ў розных частках краіны. Нагодай выступлення стала правядзенне рэкруцкага набору паводле спісаў, што ўключалі ўсіх "нядобранадзейных" маладых людзей. Заўчаснае выступленне ў Польшчы з'явілася поўнай нечаканасцю для рэвалюцыянераў Беларусі і Літвы, але пасля ваганняў было падтрымана імі. 1 лютага 1863 г. ЛПК абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграмныя дакументы, што дубліравалі праграму польскіх паўстанцаў. Насельніцтва заклікалася падняцца на ўзброеную барацьбу, жыхары аб'яўляліся раўнапраўнымі грамадзянамі, незалежна ад саслоўнай прыналежнасці, нацыянальнасці і веравызнання. Ва ўласнасць сялян бязвыплатна перадаваліся зямельныя надзелы, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, а з памешчыкамі за зямлю разлічвалася дзяржава. Беззямельныя сяляне, але толькі ўдзельнікі паўстання, павінны былі атрымаць па тры маргі зямлі.Рэкруцтва замянялася трохгадовай усеагульнай вайсковай павіннасцю. Аднаўлялася уніяцкая царква. Па сутнасці гэта была буржуазная праграма.

У чэрвені 1863 г., пасля арышту многіх членаў Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у яго былі ўведзены Каліноўскі і іншыя левыя. Яны неўзабаве стварылі так званы Літоўска-Беларускі чырвоны жонд - падпольны урад, які спрабаваў удыхнуць у паўстанне новыя сілы. Восенню 1863 г. узброеная барацьба на Беларусі спынілася, а летам і восенню 1864 г. былі разгромлены апошнія атрады ў Польшчы.  Мужны і нястомны Каліноўскі працягваў рэвалюцыйную дзейнасць, спрабаваў выратаваць людзей і арганізацыі, каб зноў выступіць вясною 1864 г. Доўгі час удавалася канспіравацца, але адзін з членаў арганізацыі на допыце выдаў яго. 10 сакавіка Каліноўскі быў публічна павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні. 

У сувязі са склаўшайся палітычнай абстаноўкай у час паўстання 1863-1864 гг. і пад’ёму сялянскага руху ў Беларусі ўлады вымушаны былі пайсці на істотнае зніжэнне выкупных плацяжоў.

Надзвычай важную ролю адыгрывалі сервітуты – права карыстацца выганамі, пашамі і пакосамі ў памешчыцкіх лясах. Паўстанне 1863-1864 гг. выклікала перагляд унутранай палітыкі ўрада на беларускіх землях у бок значна большага, чым раней, уліку інтарэсаў і настрояў сялянства, якое прызвана было стаць надзейнай сацыяльнай апорай царызму на гэтых тэрыторыях. Віленскі генерал-губернатар Мураўёў зрабіў карэктыроўку аграрнай рэформы ў спрыяльных для сялян адносінах: распаўсюджанне ўказа 1 сакавіка 1863 г. на ўсе паветы беларускіх губерняў; заснаванне паўсюднай праверкі сялянскіх надзелаў і павіннасцяў, запісаных у 1861-1862 гг. ва ўстаўныя граматы; аднаўленне надзелаў сялян, абеззямеленых у перыяд пасля 1857 г.; спроба поўнага аднаўлення сялянскага зямельнага фонду, зафіксаванага ў інвентарах 1846 г. і прыданне заканадаўчай сілы інвентарным правілам 1852 г.

55. Атласы р.Ф. Эркерта і а.Ф.Рыціха.

Каб абвергнуць польскія прэтэнзіі на Беларусь і Літву, царскі ўрад пачаў актыўна даказываць рускі характар «заходняга края» імперыі.

Дзеля гэтага былі выдадзены два гістарычныя атласы.

Першы атлас з шасці карт падрыхтаваў палкоўнік Р.Ф.Эркерт (1863 г.). Выданне раскрывае арэал рассялення ў «заходнім краі» рускіх, палякаў, літоўцаў, латышоў, немцаў і яўрэяў. Зразумела, што ўкраінцы і беларусы былі аднесены да рускага этнасу. Першае выданне атласа выйшла на французскай мове і прадназначалася для еўрапейскай дыпламатыі ў адказ на падзеі 1863 г.

Згодна этнаграфічнаму атласу 1863 г. Ф.Эркерта, этнічная тэрыторыя беларусаў акрэслівалася ў межах Магілёўскай, Віцебскай (без ліфлянскіх паветаў), часткі Віленскай (па лініі Ашмяны – на Поўдзень ад Ліды) і Гродзенскай губерній. Эркерт падзяліў тэрыторыю Беларусі на 3 часткі: усходнюю (да Бярэзіны), заходнюю і паўднёва-заходнюю, або Падляссе, а беларускае насельніцтва гэтых рэгіёнаў утварала, на яго думку, адпаведна 3 групы: сапраўдных беларусаў, заходніх беларусаў, або чарнарусаў, і падляшан (найбольш апалячанай часткі беларусаў).

У 1864 г. выйшаў атлас, складзены падпалкоўнікам А.Ф.Рыціхам пад кіраўніцтвам Пампея Бацюшкава.

Да супрацоўніцтва з імі быў запрошаны прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі, ідэолаг заходнерусізма М.В.Каяловіч, які звярнуўся з заклікам да расійскіх газет размяшчаць этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы аб «Заходняй Расіі».

Першай картай, на якой даволі дакладна пазначаны этнічныя межы беларусаў, можна назваць "Этнаграфічную карту Еўрапейскай Расіі" А. Рыціха (1875). Пры яе падрыхтоўцы былі выкарыстаны звесткі, атрыманыя з царкоўных прыходаў і валасных упраў. Згодна з картай, беларусы займалі абшар Гарадзенскай, Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Менскай, Смаленскай губерняў і сумежных з імі паветаў. Атлас 1864 г. А.Ф.Рыціха і складзеная ім “Этнаграфічная карта Еўрапейскай Расіі” (1875 г.) наступным чынам акрэслівалі тэрыторыю рассялення беларусаў: на Захад і на Поўдзень ад Сувалак (на Захад ад Беластока) і далей па рэках Нараў, Ясельда, Прыпяць да яе ўпадзення ў Дняпро, на Поўнач і Усход – паўночней Вільні, далей на Свянцы, Люцын, Вялікія Лукі, на Задах ад Вязьмы і Мгліна, далей па Дняпру да вусця Прыпяці. Пры этнічнай дыферэнцыяцыі насельніцтва (асабліва беларусаў і палякаў) Эркерт і Рыціх зыходзілі найперш з канфесіянальнай прыналежнасці.

З А. Рыціхам пагаджаўся прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі М. Каяловіч. Ён прыйшоў да высновы, што беларусы "засяляюць сярэднюю частку Аўгустоўскага павета, адтуль сягаюць праз паўночную палову Гарадзенскай губерніі, паўночна-ўсходнюю Віленскай, займаюць амаль усю Менскую губерню і Магілёўскую". Таксама, на думку даследчыка, немалая колькасць беларусаў ёсць у Смаленскай і Віцебскай губернях. Паўднёва-заходняй мяжой этнаса М. Каяловіч называе р. Прыпяць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]