Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шеф.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
714.75 Кб
Скачать

52. Выдавецкая і навуковая дзейнасць а.-г. Кіркора. Яго гістарычныя погляды.

Адам Кіркор нарадзіўся ў 1812 г. у мястэчку Слівіне Магілёўскай губерні. Адукацыю Кіркор атрымаў у Магілёўскай гімназіі і Віленскім шляхецкім інстытуце. У канцы 1830–х г. ён асталяваўся ў Вільні, нядоўгі час служыў у губенскім праўленні сакратаром.  Ён стаў сябрам, а потым сакратаром губернскага статыстычнага камітэта, дзейна супрацоўнічаў з Віленскай археаграфічнай камісіяй. З 1855 г., калі быў створаны музей старажытнасцяў, Кіркор заняў пасаду яго захавальніка. Ён шырока разгарнуў выдавецкую дзейнасць: у 1850—54 г. выдаў „Памятныя кніжкі Віленскай губерні“, у 1857—63 г. — альманах „Teka WileńskaУ 1840-я гг. пачынаецца творчая, культурна-асветніцкая і выдавецкая дзейнасць А. Кіркора (1818-1886). Ён надрукаваў шматлікія навуковыя матэрыялы ў польскай і рускай перыёдыцы. Асабліва каштоўнай для станаўлення беларускай этнаграфіі была яго праца «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1857-1859), напісаная ў адпаведнасці з праграмай Рускага геаграфічнага таварыства. У ёй было надрукавана больш за сотню беларускіх песен і прыказак, слоўнік беларускай мовы

Працягвае сваю навуковую і выдавецкую дзейнасць Адам Кіркор, ў 1858 г. надрукаў сваѐ грунтоўнае даследаванне ―Этнаграфічны погляд на Вшленскую губерню, якое вылучалася праўдзівасцю ў апісанні побыту сялянства. Праводзіў археалягічныя раскопкі ў Ашмянскім, Барысаўскім, Вялейскім, Віленскім, Лідзкім, Менскім, Наваградзкім і Сьвянцянскімпаветах, дасьледаваў каля 1000 курганоў

У 1859 г. займеў уласную друкарню, а з 1860 г. стаў рэдактарам–выдаўцом „Виленского вестника“. Паўстанне 1863 г. паклала канец усяму гэтаму. Сам Кіркор не далучыўся да мяцежнікаў, яго „выціскалі“ з поля выдавецкай дзейнасці. Вымушаны, згодна з загадам М. Мураўёва, выпускаць „Виленский вестник“ на рускай мове і друкаваць у ім усе афіцыйныя паведамленні і распараджэнні. У хуткім часе адбылася катастрофа, у 1870 г. Кіркора абвясцілі неплацежаздольным даўжніком, і ён, ратуючыся ад даўгавой турмы, вымушаны быў пакінуць Расію. З той пары Кіркор жыў у Кракаве, час ад часу наведваючы Прагу, Львоў ці Познань. Старасць была горкай. Кіркор перабіваўся выпадковымі заробкамі: пісаў артыкулы, атрымоўваў дапамогу ад Кракаўскай Акадэміі навук, праводзіў археалагічныя раскопкі ў Галіцыі.1882 г.Живописная Россия. Т. 3. Ч. 1: Литовское Полесье. Ч. 2. Белорусское Полесье.. Ён памёр у 1886 г. у Кракаве, а ўвесь свой архіў пакінуў Кракаўскаму народнаму музею.

53. Гісторыкі-славянафілы. Метадалагічныя пазіцыі. Погляд на гісторыю Беларусі і Расіі.

Упершыню голас славянафілаў, якія прапанавалі культурным колам грамадства звярнуцца да пачаткаў сваёй народнасці, прагучаў яшчэ ў 30-40-х гадах ХIХ ст. Славянафільства ўзнікла як процідзеянне гегельянству з яго філасофскім рацыяналізмам. Гэтыя павевы асабліва ўзмацніліся пасля выхаду даследавання М.Данілеўскага "Расія і Еўропа”.  У.Завітневіч рэзка адмяжоўваўся ад эпігонаў славянафільства, якія вырадзіліся ў чарнасоценцаў, лічыў сябе прадстаўніком першаснага славянафільства.

*Хамякоў Аляксей [1(13).5.1804—23.1(5.10)]1860, рускі паэт, пубдіцыст, філосаф, гісторык. Ідэолаг славянафільства.

*Каяловіч Міхаіл [20.9(.10)—23.8(4.9)1891], беларускі і рускі гісторык, публіцыст і грамадскі дзеяч. Асноўныя працы прысвечаны гісторыі Беларусі, польшчы і Расіі. Актыўна супрацоўнічаў са славянафільскай прэсай.

*Ламанскі Уладзімір [26.6.(8.7.) 1833—19.11 (2.12) 1914] – расійскі гісторык і філолаг. Адзін з прадстаўнікоў кансерватыўнага напрамку ў славянафільстве.

Актыўную падтрымку ўраду аказалі прадстаўнікі позняга расійскага славянафільства і ліберальная інтэлігенцыя, аб чым сведчаць публікацыі ў славянафільскіх выданнях «День», «Москва», «Русь». Да супрацоўніцтва з імі быў запрошаны прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі, ідэолаг заходнерусізма М.В.Каяловіч, які звярнуўся з заклікам да расійскіх газет размяшчаць этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы аб «Заходняй Расіі».

Пазіцыя М.В.Каяловіча знайшла падтрымку ў віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва. Ён разумеў усю карысць гісторыі ў працэсе фарміравання грамадскай самасвядомасці жыхароў заходніх губерняў. Генерал-губернатар, акрамя русіфікацыі мясцовай адміністрацыі, прапанаваў імператару Аляксандру ІІ правесці рэформу школ і радыкальна змяніць змест гістарычнай адукацыі: «Необходимо всем и постоянно разъяснить, что край Северо-Западный всегда был и есть русский, и что польский элемент есть временный, заброшенный в эпоху польского владычества».

У пачатку 1864 г. Мураўёў задумаў выданне кнігі пра падзеі 1863 года. Вынікам стала двухтомная праца, выдадзеная ў 1867 – 1868 гг., «Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западном крае».

Для прапаганды ўрадавай палітыкі М.М.Мураўёў запрасіў у Вільню Ксенафонта Гаворскага.

У 1857 – 1858 гг. Гаворскі з’яўляўся рэдактарам неафіцыйнай часткі «Віцебскіх губернскіх ведамасцей». Яго заўважылі расійскія славянафілы, увялі ў навуковыя сталічныя салоны і зрабілі вядучым спецыялістам па «польскаму» пытанню. Прафесар М.В.Каяловіч садзейнічаў прызначэнню Гаворскага рэдактарам часопіса «Вестник Юго-Западной и Западной России», які выдаваўся з 1862 г. у Кіеве.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]