- •2. Прадмет гісторыяграфіі.
- •3. Сучасныя ўяўленні пра гістарыяграфічную крыніцу.
- •4. Катэгорыя “гістарыяграфічны факт” і яе суадносіны з паняццем “гістарычнага факту”.
- •10. Фукідзід як заснавальнік прагматычнай гісторыі.
- •12. Правідэнцыялісцкі вобраз гістарычнай навукі.
- •13. Першыя пісьмовыя гістарычныя творы ўсходніх славян. “Аповесць мінулых часоў” як гістарыяграфічная крыніца.
- •14. Летапіс і летапісны звод.
- •15. Кіеўскае, Полацкае, Смаленскае, Галіцка-Валынскае летапісанне. Гістарычныя ўяўленні перыяду.
- •16. Інфармацыя антычных і арабскіх аўтары, заходнееўрапейскія творы пра Беларусь.
- •17. Хроніка. Хронікі вкл.
- •18. Летапісанне ў Вялікім княстве Літоўскім.
- •19. Мемуары, лісты, дзённікі як крыніцы па гісторыі вкл і сумежных дзяржаў.
- •20. Мацей Стрыйкоўскі – першы гістарыёграф вкл.
- •21. Польскія храністы аб гісторыі беларускіх земляў.
- •25. Гістарычныя погляды в.М. Тацішчава. “Гісторыя Расійская”.
- •26. Гістарычныя погляды м.М. Шчарбатава. “Гісторыя Расійская са старажытнейшых часоў”.
- •27. Гістарычныя погляды і.М. Болціна.
- •28. Роля вучоных імператарскай Акадэміі навук ў распрацоўцы гістарычнай праблематыкі.
- •29. “Нарманісты”.
- •30. Гісторыя Беларусі ў мясцовых летапісах, хроніках і мемуарнай літаратуры xvіі–xviіі стст.
- •32. Польская гістарыяграфія xvіі–xviіі стст.
- •35. Расійскія гісторыкі xviіі ст. Пра Беларусь (м.М. Шчарбатаў, м.І. Навікоў, г-ф. Мілер).
- •36. Змены ў грамадскім, палітычным, эканамічным, культурным уладкаванні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў канцы xviіі − 60-х гадах хіх ст.
- •37. М.М. Бантыш-Каменскі.
- •38. С.І. Богуш-Сестранцэвіч.
- •41. Віленскі універсітэт.
- •42. Полацкая акадэмія.
- •43. «Рамантычная» школа і.Лялевеля.
- •44. Паўстанне 1830/31 гг. І ўплыў яго вынікаў на гістарыяграфічную сітуацыю.
- •45. Дзейнасць урадавых установаў Расійскай імперыі па вывучэнні мінулага Беларусі. Губернскія статыстычныя камітэты.
- •46. І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •49. Т. Нарбут. Публікатарская дзейнасць і канцэпцыя гісторыі вкл.
- •50.Віленскія Археалагічны музей і Археалагічная камісія
- •51.К. І я. Тышкевіч
- •52. Выдавецкая і навуковая дзейнасць а.-г. Кіркора. Яго гістарычныя погляды.
- •53. Гісторыкі-славянафілы. Метадалагічныя пазіцыі. Погляд на гісторыю Беларусі і Расіі.
- •54. Паўстанне 1863/64 гг. І яго ўплыў на развіццё гістарычнай навукі ў Расіі і Беларусі.
- •55. Атласы р.Ф. Эркерта і а.Ф.Рыціха.
- •56. В.Ф. Ратч. «Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западном крае».
- •57. П.М. Бацюшкаў. «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края».
- •58. К. Гаворскі. “Вестник Западной России”.
- •59. Віленская археаграфічная камісія.
- •61. Магілёўскае таварыства па вывучэнні Беларусі.
- •62. Краязнаўчы рух у канцы XIX – пачатку хх ст.
50.Віленскія Археалагічны музей і Археалагічная камісія
У 1842 г. браты Тышкевічы адкрылі ў Лагойску ў сваім двухпавярховым палацыпершы на Беларусі музей старажытнасцяў. Яны не толькі адвялі пад яго тры асобныя пакоі, але і стварылі арыгінальную экспазіцыю, якую высока ацэньвалі П. Шпілеўскі, А. Кіркор, Ю. Крашэўскі, М. Бялінскі. Галоўным экскурсаводам быў іх бацька, Пій Тышкевіч.
У аснову музея была пакладзена хатняя мастацкая галерэя і археалагічныя знаходкі, знойдзеныя імі ў час археалагічных экспедыцый. У музеі захоўвалася багатая нумізматычная калекцыя, бібліятэка і архіў. Вялікае месца ў музеі займалі стварэнні майстроў старажытнага Рыма, Фларэнцыі, Неапаля. З унікальных мастацкіх вырабаў захоўваліся: два мячы з мініяцюрнымі партрэтамі Стафана Баторыя, царкоўны крыж часу польскага караля Жыгімонта I і інш. Знаходзілася і галерэя партрэтаў прадстаўнікоў Лагойскага роду Тышкевічаў.
Музей таксама меў унікальную калекцыю ручнікоў, сурвэтак, абрусаў, што ткаліся на фабрыцы льняных і баваўняных вырабаў, заснаванай К. П. Тышкевічам у 1837 г. у Лагойску. Лагойск быў невялікім мястэчкам, усяго з дзвюма тысячамі жыхароў. І Яўстафій задумаў стварыць на базе ўласнага музея публічны музей у Вільніабо ў Менску. У 1852 г. браты Тышкевічы пішуць ліст у Пецярбург з просьбай дазволіць ім адкрыць. Нарэшце быў атрыманы дазвол на стварэнне Віленскага музея старажытнасцяў. У аснову яго лягла частка экспанатаў Лагойскага збора.Віленскі музей старажытнасцяў быў адчынены 1 студзеня 1856 г. у памяшканні бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта. Пры музеі была створана Віленская археалагічная камісія. Яе мэтай было ажыццяўленне раскопак на тэрыторыі Беларусі і Літвы, каб пасля гэтыя матэрыялы паступалі ў музей і сталі аб’ектам навуковага даследавання. Старшынёй з’яўляўся Я. П. Тышкевіч, віцэ-старшынёй — М. І. Балінскі, а членамі Т. Я. Нарбут, К. П. Тышкевіч, А. К. Кіркор, І. І. Крашэўскі і інш. Дзейнічала Археалагічная камісія з 1855 па 1865 гг.: слуханне дакладаў аб правядзенні археалагічных раскопках, абмеркаванне рэфератаў па пытаннях краязнаўства, дыскусіі па праблемах выяўлення, вывучэння і выдання дакументаў.17 красавіка 1856 г., адбылося публічнае адкрыццё першай экспазіцыі. На ім прысутнічалі як простыя гараджане, так і, ганаровыя госьці з Вільні і іншых гарадоў Беларусі
Навуковая дзейнасць музея набрала даволі шырокі водгук. Аб ёй чулі ў Маскве, Кіеве, Кракаве, Адэсе. у 1859 г. Еўстафія Тышкевіча абралі ганаровым членам Пецярбургскай Акадэміі навук.
Музей толькі 10 гадоў. Прычынай разгрома Віленскага музея стала паўстанне Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гг. Улады павялі вайну з так называемай «польскай інтрыгай». Музей рэвізавала створаная М. Н. Мураўёвым археаграфічная камісія. Экспанаты прызнаваліся шкоднымі. Іх канфіскоўвалі і адпраўлялі ў Маскву, перадавалі Румянцаўскаму музею. Частку археалагічных знаходак К. П. Тышкевіч перадаў музею археалогіі ў Кракаве, а калекцыю шкла эпохі Рымскай імперыі — народнаму музею ў Варшаве.
51.К. І я. Тышкевіч
Найвялікі ўнёсак у гісторыю Беларусі ўнеслі браты Тышкевічы — Кастусь Пиевич (1806 — 1868) і Яўстафій Пиевич (1814— 1873). Кастусь Пиевич вучыўся ў Полацкам калегіуме, скончыў Віленскі ўніверсітэт, працаваў у Міністэрстве фінансаўЦарства Польскага. З 1836 года жыў у горадзе Лагойску, у якім заснаваў банк для жыхароў гарада і сялян,пабудаваў цукровы завод і палатняную мануфактуру. Кастусь Тышкевіч стварыў першы ў Беларусі гістарычны музей Лагойскі музей старажытнасцяў. Ён з'яўляецца таксама адным з заснавальнікаў беларускай археалогіі: даследаваў шматлікія курганы (да Тышкевіча раскопы курганоў не праводзіліся), гарадзішчы і замкі на тэрыторыі Мінскай губерні,упершыню стварыў тапаграфічныя планы гарадзішчаў. Кастусь Тышкевіч паклаў пачатак вывучэнню старажытныхбеларускіх гарадоў Лагойска, Заслаўя, Астрашыцкага Мястэчка і інш.
Яўстафій Пиевич скончыў Мінскую гімназію, працаваў у бібліятэках Санкт-Пецярбурга. З'яўляўся членам камісіі па зборыі выданні старажытных актаў, грамат і прывілеяў гарадоў Мінскай губерні XIV-XVIII стст. Быў адным з заснавальнікаў і старшынём Віленскай археалагічнай камісіі. Стварыў Віленскі музей старажытнасцяў, грунт якога склалі ўласныя калекцыі даследніка вялікая колькасць: прадметаў старажытнасцяў, рэдкіх кніг, манет і медалёў, гравюр, геаграфічных карт, медзяных гравіраваных дошак. Скарыстаючы досвед археолагаў Заходняй Еўропы, праводзіў археалагічныя даследаванні гарадзішчаў Друцка, Заслаўя, Крэва, Ліды,Мінска, Свету, Слуцка. З'яўляецца аўтарам кніг, прысвечаных археалогіі многіх беларускіх населеных пунктаў.На жаль, багатыя сходы з калекцый братоў Тышкевічаў у розныя гады разышліся за межы сучаснай Беларусі: знаходзяццаў Маскве, Вільнюсе, Паланзе, Варшаве.
У развіцці гістарычнай навукі на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў другой трэці ХІХ ст. вылучаюцца постаці братоў Тышкевічаў. Галоўным для К.Тышкевіча стала вывучэнне старажытных помнікаў. Разам з братам ён праводзіў раскопкі курганаў, могільнікаў і інш. археалагічных аб’ектаў. Ім даследавана каля 200 курганаў і гарадзішчаў жалезнага веку, замчышчаў на тэрыторыі Мінскай губерні. Вынікі сваіх даследаванняў К. Тышкевіч публікаваў у польскім штотыднёвіку «Przyjaciel ludu», у выдаваемай Кіркорам газеце «Новы час». Археолаг прытрымліваўся ўласнай методыкі раскопак: здымаў зверху «пласт за пластом, пачынаючы з аднаго боку». Пазней ён зразумеў яе нязручнасць і прыняў метад Кіркора – весці раскопкі кургана траншэйным спосабам: «ад верху да нізу ў форме крыжа». Даследчык першым склаў тапаграфічныя планы замкаў і гарадзішчаў. Ім былі зроблены планы замкаў у Заслаўі, Чашніках, Лагойску і інш. месцах. Іх навуковая каштоўнасць заключаецца ў тым, што фіксуецца стан помнікаў да і пасля раскопак. Свае назіранні археолаг падмацаваў малюнкамі аб’ектаў. Метад К.Тышкевіча быў падхоплены Кіркорам і Сыракомляй. Сваю першую публікацыю «Гістарычныя звесткі пра старажытныя замкі, гарадзішчы і курганы ў Літве і Літоўскай Русі» (1859 г.) К.Тышкевіч прысвяціў характарыстыцы стану агульнаеўрапейскай археалогіі, у тым ліку ў Расіі, ва Украіне, у Польшчы, і паказаў на гэтым фоне дасягненні мясцовых аматараў вывучэння матэрыяльнай культуры. Аўтар у гэтым артыкуле таксама раскрыў гісторыю Лагойска, яго старажытнага замка. Даследчык паводле тэхнікі апрацоўкі і матэрыялаў выканання першым класіфікаваў знаходкі, выяўленыя на старажытным селішчы Чырвоны Бор, прадставіў іх у выглядзе сістэматызаваных табліц. Важнейшай работай К.Тышкевіча з’яўляецца манаграфія «Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі», якая была выдадзена ў 1865 г.невялікім накладам у 200 экзэмпляраў. Кніга прысвечана ўнікальным знаходкам старажытнага пісьменства славян і яцвягаў Х – ХІV ст., што былі выяўлены на Бузе каля г. Драгічына. На думку аўтара, там праходзіла яцвяжская граніца. Гэта пазіцыя не супадала з падыходам І.Лялевеля. У 1856 г. даследчык арганізаваў экспедыцыю ўздоўж р. Віліі, пад час якой сабраў багаты этнаграфічны, фальклорны і археалагічны матэрыял. Вынікам стала выдадзеная ў 1871 г. (пасмяротна) краязнаўчая манаграфія «Вілія і яе берагі». Пры рабоце над кнігай даследчык выкарыстаў вопыт апісання Дуная, Рэйна, Тэмзы, працы мясцовых краязнаўцаў М.Борха, І.Ходзькі, С.Мураўскага. Гісторык пабываў у 295 вёсках і мястэчках, апісаў найбольш цікавыя прыбярэжныя мясціны. Шмат месца ён прысвяціў помнікам старажытнай архітэктуры. Некаторыя з іх замаляваў мастак А.Бартэльс. Асноўным заняткам Я.Тышкевіча была навука. Пачынаючы з 1837 г., ён кожнае лета даследаваў курганы. Спачатку раскопкі праводзіў траншэйным спосабам, але затым перайшоў на перакрыжаваны. Археолаг прыйшоў да высновы, што курганы ёсць на Беларусі паўсюдна, але па-рознаму называюцца, што старажытнае насельніцтва ведала бронзу раней за жалеза. Па самых нязначных дэталях пахавальнага абраду Я.Тышкевіч мог прааналізаваць старажытную эпоху. Даследчык выкарыстоўваў параўнальнатыпалагічны метад. Археолаг па форме скроневага кальца ў жанчын-крывічанак вызначаў тэрыторыю рассялення гэтага племяннога саюза. Аналіз пахавальнага інвентару дазволіў яму сцвярджаць, што мясцовае насельніцтва ў перыяд т.зв. «ваеннай дэмакратыі» было не болей «варварскім», чым у Заходняй Еўропе. Даследчык адзначаў высокі ўзровень развіцця жалезнай металургіі на тэрыторыі Беларусі, сацыяльную дыферэнцыяцыю сярод людзей. Слова «гарадзішча» Я.Тышкевіч лічыў славянскім і выказаў думку пра яго не толькі ваеннае, але і абрадавае прызначэнне. А замкі ён звязываў з абарончымі аб’ектамі – этымалогію слова выводзіў ад дзеяслова «замыкаць». Археалогію даследчык падзяляў на чатыры часткі: уласна археалогія, нумізматыка, гліптыка, палеаграфія. У 1842 г. ён выдаў манаграфію «Погляд на крыніцы мясцовай археалогіі, або апісанне некаторых помнікаў старажытнасцей у Заходніх губернях Рускай дзяржавы». Каб папоўніць свае веды па старажытнай гісторыі археолаг у 1843 г. накіраваўся на стажыроўку ў Данію, Фінляндыю, Швецыю. Гэта быў першы выпадак навуковай камандзіроўкі за мяжу. Я.Тышкевіч пераняў метад дацкага археолага К.Томсена падзелу старажытнасцей на тры эпохі-вякі: каменны, бронзавы і жалезны, і выкарыстаў яго пры арганізацыі музеяў у Лагойску і Вільні. Вярнуўшыся з замежжа, выдаў працу «Археалогія ў Літве» (1872 г.). Унікальнай па свайму значэнню з’яўляецца кніга Я.Тышкевіча «Апісанне Барысаўскага павета…», апублікаваная ў 1847 г. Аўтар працавай на ёй амаль дзесяць гадоў і выкарыстаў шмат першакрыніц, нават этнаграфічных і лінгвістычных. Грунтоўна займаўся даследчык і фальклорам. Пры апісанні вяселля, абрадаў і ўсяго цыкла гаспадарчага календара беларусаў ён імкнуўся растлумачыць сувязь язычніцкіх абрадаў з хрысціянскімі вераваннямі. У яго запісах сабрана каля 450 прымавак і прыказак, якія ў падборках ён публікаваў у часопісе «Biblioteka Warszawska». Трапнымі прыкладамі з фальклору беларусаў Я. Тышкевіч праілюстраваў сваю працу «Узоры хатняга сумеснага жыцця ў Літве» (1864 г.), дзе выклаў свае погляды на культуру шляхты ранейшых стагоддзяў. Ім жа складзены нарыс пра магната Радзівіла ў кнізе «Нашы краі». Захаваліся і літаратурныя творы Я.Тышкевіча.
