Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шеф.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
714.75 Кб
Скачать

49. Т. Нарбут. Публікатарская дзейнасць і канцэпцыя гісторыі вкл.

Плённа на ніве гісторыі працаваў выхаванец Віленскага універсітэта, вядомы гісторык і археолаг Тэадор Нарбут. Навуковая дзейнасць Нарбута пачалася выпадкова. Пры будаўніцтве абарончых пабудоў на берагах Дняпра і Бярэзіны было знойдзена шмат старажытных прылад, што вельмі ўразіла маладога афіцэра. Ён пачаў актыўна займацца археалагічнымі даследаваннямі: спачатку ў Беларускім Падняпроўі, затым – на захадзе Беларусі. У 1820 г. ім было знойдзена старажытнае пахаванне недалёка ад уласнага маёнтка і скарб рымскіх манет. Разам з касцянымі рэшткамі яму трапілі сасуды асаблівай канфігурацыі. Адным з першых Нарбут вызначыў, што курганы – гэта месцы старажытных пахаванняў. На думку аўтара, нябожчыка выносілі ў прызначанае месца, там адбываўся абрад трупаспалення або трупапалажэння, ставілі ежу і піццё, потым усе ўдзельнікі пахавання насыпалі земляны курган. Даследчык вывучаў структуру курганаў, параўноўваў іх па рэгіёнам. Гісторык у тлумачэнні паходжання плямёнаў дапускаў спрошчанасць. Напрыклад, назву драўлян выводзіў ад слова «древность», а дрыгавічы, нібыта, жылі толькі каля Кіева. Ён памылкова адносіў яцвягаў да скіфскіх плямён, а не да балцкіх. Шмат увагі Нарбут надаваў вывучэнню Лідскага замка і гісторыі г. Ліды. Гэты горад ён лічыў адным са старэйшых у Беларусі. Зацікаўленасць аўтара тлумачыцца тым, што ў Лідзе пражываў баярскі род Шуйскіх, а ад іх пайшоў род Нарбутаў. У заслугу Нарбуту трэба паставіць адкрыццё ім археаграфічнага помніка «Хронікі Быхаўца». Да яго вывучэння даследчык звярнуўся ў 1834 г., калі рыхтаваў да друку «Старажытную гісторыю літоўскага народа». На жаль, арыгінал хронікі згубіўся неўзабаве пасля яго першай публікацыі ў 1846 г. Калі б не самаадданая праца Нарбута, то магло б здарыцца, што гэты летапіс так і не дайшоў бы да нас. У канцы свайго выдання Нарбут змясціў своеасаблівы паказальнік-слоўнік некаторых тэрмінаў. Пры яго складанні даследчык свядома змяніў імёны і прозвішчы: рускія імёны на польскія (Юры на Ежы), польскія на беларускія (Зубравіцкі на Зубрэвіч). Галоўная праца Т.Нарбута «Старажытная гісторыя літоўскага народа», выдадзеная ў 9-ці тамах у 1835 – 1841 гг. Дзесяты том застаўся ў рукапісу. Аўтар прасачыў гісторыю ВКЛ ад легендарных часоў да Люблінскай уніі, стварыўшы ўласную канцэпцыю ўтварэння ВКЛ і яго гісторыі. Пагаджаючыся з тым, што Палямон (Апалон) прыбыў у Літву на чале пяці соцен рыцараў, Нарбут, лічыў, што той прывёў не рымлян, а нашчадках герулаў з Ніжняй Саксоніі. Потым яны рушылі на паўночны ўсход і ў IX ст. аселі сярод славян на левым беразе Віслы. Такім чынам, Нарбут адносіць прыбыццё Палямона ў Літву не да I ст. і не да пачатку V ст., як гэта зацвердзілася да яго, а да ІХ ст. Паводле легенды, Палямон прыбыў у незаселеную краіну. Але Нарбут не пагадзіўся з гэтым фактам і сцвярджаў, што літоўскі народ жыў на гэтай тэрыторыі раней, уключаючы і правы, і левы бераг Віслы. Але ў гісторыка няма абсалютнай яснасці. Бо тут жа ён паказвае, што на левым беразе жылі і «русіны». Нарбут будуе арыгінальную схему: сыны Палямона сталі гаспадарыць у асобных княствах Літвы і Жамойціі, дзякуючы ўдаламу абручэнню з дочкамі мясцовых землеўладальнікаў. Нарбут не прыняў версію з «Хронікі Быхаўца» аб паходжанні назвы «Літва» ад злучэння двух слоў «літус» (бераг) і «туба» (труба) – «Лістубанія» («Літубанія»). З сумненнем гісторык аднесся да паведамлення Хронікі аб князе Скірмунце, які загадаў адрэзаць татарскім паслам косы, губы і вушы. Нарбут адхіляе факт удзелу татар на баку рускіх дружын у бітве ля в. Магільна, бо па ягоных падліках гэта падзея адбылася ў 1235 г., а тады татараў тут не было. Паводле яго меркавання, гэта маглі быць полаўцы. Не падзяляў Нарбут пазіцыю Хронікі адносна заснавання Наваградка. У летапісе гаворыцца, што горад заснаваў князь Скірмунт. Сам жа даследчык лічыць, што паселішча існавала тут задоўга да згаданых падзей. Менскі князь Глеб, якога Нарбут характарызуе як жорсткага, бязлітаснага і наспакойнага чалавека, трапіў у няміласць да вялікага князя Святаполка. Святаполк аб’яднаўся з іншымі князямі і пайшоў на Глеба ў 1104 г., але гэты першы паход завяршыўся няўдала. Менскі князь узмацніў прыгнёт сваіх падданых і не даваў спакою сваім суседзям. Уладанні яго сталі пусцець: народ бег у Літву Завілейскую, дзе тым часам панаваў Жывінбунд. Князь Глеб неаднаразова нападаў на Завілейскую Літву, даходзіў з баямі да р. Дзітвы і паланіў мірных земляробаў. У адказ на гэта літоўскі князь Жывінбуд здзейсніў напад на Менскае княства ў 1114 г., дайшоў да самай сталіцы, якую ўзяў рашучым прыступам, і спаліў Менск. З багатай здабычай вярнуўся назад. Перапалоханы Глеб надоўга перастаў хадзіць на землі Жывінбуда. Але перастаўшы турбаваць Літву, Глеб звярнуўся на інш. землі і княствы, спустошваў іх воласці і браў палон. Ад Прыпяці да Дняпра дыміліся вёскі і воласці. Горад Друцк, па словах Нарбута, з'яўляецца ў той час «галоўным цэнтрам гандлю рабамі». Глеб прадаваў няшчасных людзей у рабства ці сяліў у ля р. Бярэзіны. Менскі князь так вымуштраваў сваіх падначаленых, што яны зрабіліся сапраўднымі гандлярамі нявольнікамі. Раскрываючы гэтыя падзеі з гісторыі Беларусі, Нарбут спасылаўся на дакументы 1589 г., але тыя не дайшлі да нашых часоў. Паўсюдна раздаваліся скаргі і нараканні супраць варварскага промыслу. Сам Уладзімір Манамах пагражаў Глебу, прымусіў нават кіеўскага мітрапаліта падвергнуць анафеме менскага князя. Нарэшце вялікі князь Манамах, злучыўшыся з Давыдам Чарнігаўскім і Ольгавічамі, узяў у 1116 г. Оршу і Копысь, якія належалі Менскаму княству, і на некаторы час уціхамірыў Глеба. Але той нядоўга сядзеў склаўшы рукі. Нарбут, піша пра яшчэ адзін паход менскага князя на Літву, а потым і на Смаленскае княства. Раз'юшаны Манамах паручыў свайму сыну Яраполку ў 1119 г. пакараць менскага князя, пайсці на Друцк. З'явілася мноства жадаючых удзельнічаць у гэтым паходзе, бо ваяваць з Глебам і яго хаўруснікамі, праклятымі царквой, азначала выконваць боскую волю. У бітве прымаў удзел і Жывінбуд. Князь Яраполк Уладзіміравіч напаў на Друцк, «узяў на шчыт Друцк», разграміў дручан, але не знішчыў іх, а, наадварот, загадаў перавесці на новае месца жыхарства і там пабудаваць горад, каб забыць пра гэтае страшнае месца і пра гандаль рабамі. Новым горадам стаў Навагрудак. Пазней, пасля захопу Навагрудка літоўскімі князямі, Мінгайла заваяваў Полацк, стварыўшы такім чынам вялікае княства Літоўска-Полацкае. Напэўна Нарбут робіць некалькі памылак. Па-першае, на Друцк, гаворыцца ва ўсіх летапісах, выступіў сам кіеўскі князь, а ў працах некаторых даследчыкаў сустракаюцца інш. імёны: у Тацішчава на Друцк ідзе сын Манамаха – Мсціслаў, а паводле Нарбута – Яраполк. Падругое, паход на Друцк Нарбут адвольна аднёс да 1119 г. (на самой справе – 1116 г.). Выклікаюць недавер звесткі пра будаўніцтва Полацкай Сафіі міфічным князем літоўскага паходжання Барысам Гінгілавічам. Гісторык М.І.Ермаловіч адзначаў: «ёсць ўсе падставы лічыць Усяслава ініцыятарам будаўніцтва полацкай Сафіі». Гэта пацвярджае «Слова пра паход Ігаравы», калі ў ім гаворыцца: «Тому (Усяславу) в Полотске позвониша заутреню ране у Святыя Софеи колоколы, а он в Киеве звон слыша». Як добра вядома, Усяслаў знаходзіўся ў Кіеве ў 1067 – 1069 гг., і значыць, да гэтага часу сабор ўжо існаваў. Праца напісана з пазіцыі ідэалізацыі сармацкага мінулага ВКЛ, крытычнага стаўлення да палітыкі польскіх феадалаў. Праўда, аўтар вызначаў высокую ролю каталіцкай царквы і польскай культуры ў гісторыі Літвы і Беларусі. Пазней беларускі вучоны М.В.Доўнар-Запольскі у сваёй «Гісторыі Беларусі» адзначаў: «Нягледзячы на вялікую любоў да мінулага і на жаданне высветліць яго гісторыю, Нарбут яшчэ дрэнна разбіраецца ў пытаннях пра тое, чым адрозніваецца беларуская гісторыя ад гісторыі Польшчы». Яшчэ сучасныя Нарбуту польскія гісторыкі знаходзілі ў яго працах адсутнасць прафесійнай падрыхтоўкі і крытычных адносін да крыніц. Але, як адзначыў А.Кіркор, даследчыку не хапала шырокай крыніцавай базы. У сучаснай беларускай гістарыяграфіі за Нарбутам замацавалася мянушка «Беларускі Карамзін».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]