- •2. Прадмет гісторыяграфіі.
- •3. Сучасныя ўяўленні пра гістарыяграфічную крыніцу.
- •4. Катэгорыя “гістарыяграфічны факт” і яе суадносіны з паняццем “гістарычнага факту”.
- •10. Фукідзід як заснавальнік прагматычнай гісторыі.
- •12. Правідэнцыялісцкі вобраз гістарычнай навукі.
- •13. Першыя пісьмовыя гістарычныя творы ўсходніх славян. “Аповесць мінулых часоў” як гістарыяграфічная крыніца.
- •14. Летапіс і летапісны звод.
- •15. Кіеўскае, Полацкае, Смаленскае, Галіцка-Валынскае летапісанне. Гістарычныя ўяўленні перыяду.
- •16. Інфармацыя антычных і арабскіх аўтары, заходнееўрапейскія творы пра Беларусь.
- •17. Хроніка. Хронікі вкл.
- •18. Летапісанне ў Вялікім княстве Літоўскім.
- •19. Мемуары, лісты, дзённікі як крыніцы па гісторыі вкл і сумежных дзяржаў.
- •20. Мацей Стрыйкоўскі – першы гістарыёграф вкл.
- •21. Польскія храністы аб гісторыі беларускіх земляў.
- •25. Гістарычныя погляды в.М. Тацішчава. “Гісторыя Расійская”.
- •26. Гістарычныя погляды м.М. Шчарбатава. “Гісторыя Расійская са старажытнейшых часоў”.
- •27. Гістарычныя погляды і.М. Болціна.
- •28. Роля вучоных імператарскай Акадэміі навук ў распрацоўцы гістарычнай праблематыкі.
- •29. “Нарманісты”.
- •30. Гісторыя Беларусі ў мясцовых летапісах, хроніках і мемуарнай літаратуры xvіі–xviіі стст.
- •32. Польская гістарыяграфія xvіі–xviіі стст.
- •35. Расійскія гісторыкі xviіі ст. Пра Беларусь (м.М. Шчарбатаў, м.І. Навікоў, г-ф. Мілер).
- •36. Змены ў грамадскім, палітычным, эканамічным, культурным уладкаванні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў канцы xviіі − 60-х гадах хіх ст.
- •37. М.М. Бантыш-Каменскі.
- •38. С.І. Богуш-Сестранцэвіч.
- •41. Віленскі універсітэт.
- •42. Полацкая акадэмія.
- •43. «Рамантычная» школа і.Лялевеля.
- •44. Паўстанне 1830/31 гг. І ўплыў яго вынікаў на гістарыяграфічную сітуацыю.
- •45. Дзейнасць урадавых установаў Расійскай імперыі па вывучэнні мінулага Беларусі. Губернскія статыстычныя камітэты.
- •46. І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •49. Т. Нарбут. Публікатарская дзейнасць і канцэпцыя гісторыі вкл.
- •50.Віленскія Археалагічны музей і Археалагічная камісія
- •51.К. І я. Тышкевіч
- •52. Выдавецкая і навуковая дзейнасць а.-г. Кіркора. Яго гістарычныя погляды.
- •53. Гісторыкі-славянафілы. Метадалагічныя пазіцыі. Погляд на гісторыю Беларусі і Расіі.
- •54. Паўстанне 1863/64 гг. І яго ўплыў на развіццё гістарычнай навукі ў Расіі і Беларусі.
- •55. Атласы р.Ф. Эркерта і а.Ф.Рыціха.
- •56. В.Ф. Ратч. «Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западном крае».
- •57. П.М. Бацюшкаў. «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края».
- •58. К. Гаворскі. “Вестник Западной России”.
- •59. Віленская археаграфічная камісія.
- •61. Магілёўскае таварыства па вывучэнні Беларусі.
- •62. Краязнаўчы рух у канцы XIX – пачатку хх ст.
46. І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
Пансіянерам графа М.Румянцава з’яўляўся Іван Грыгаровіч. Навуковай дзейнасцю Грыгаровіч пачаў займацца ў час навучання ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Па даручэнню свайго апекуна ён шукаў у бібліятэках і архівах рэдкія творы, прапаноўваў іх да выдання, збіраў звесткі ў рукапісах, перакладаў дакументы з лацінскай і польскай моў, апісываў рукапісныя кнігі з Румянцаўскай бібліятэкі. У прыватнасці, ім складзена апісанне Дабрылава евангелля 1164 г., Кормчай кнігі і Служэбніка ХІV ст., Лаўрышаўскага евангелля ХІІІ ст. Знойдзеныя матэрыялы сталі асновай для зборніка «Беларускі архіў старажытных грамат» - першага ў беларускай навуцы археаграфічнага зборніка. Першая частка была выдадзена на сродкі Румянцава ў 1824 г. Выданне ўключала 57 старажытных актаў, у асноўным з гісторыі Магілёва ХV – XVIII ст. У прадмове аўтар падкрэсліваў, што гэтыя дакументы «з’яўляюцца крыніцай па гісторыі Беларусі, царкоўнай і грамадзянскай, і ў гэтых адносінах змяшчаюць у сабе шмат вартага і цікавага». Пры ўсім станоўчым значэнні гэтага выдання для развіцця айчыннай гістарыяграфіі нельга не адзначыць яго ідэалагічны характар. Зборнік «выяўляў», на думку гісторыка, «дух папізма» і той уціск ад яго, які прыйшлося вынесці праваслаўным у Беларусі. З гэтым згаджаўся і сам М.Румянцаў. У Гомелі Грыгаровіч падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю пра наўгародскіх пасаднікаў («Исторический и хронологический опыт о Посадниках Новгородских: Из древних русских летописей»), за што атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. Знаходзячыся ў Віцебску, гісторык зрабіў першую спробу навуковага апісання Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку («Вести о древнем храме Христа Спасителя, построеннога в ХІІ в. преподобной Ефросиньей вблизи Полоцка»). Пецярбургскі перыяд навуковай творчасці даследчыка звязаны з працай над другой і трэцяй часткамі «Беларускага архіва старажытных грамат». Збіраць дакументы яму дапамагалі супрацоўнікі графа М.Румянцава. Але другая частка зборніка засталася ў рукапісу. Спробы Грыгаровіча зацівіць выданнем мітрапаліта Балхавіцінава, Акадэмію навук, прадаць права на публікацыю ці сабраць грошы праз падпіску не прынеслі поспеху. Частку матэрыялаў вучоны выкарыстаў пры падрыхтоўцы «Актов, относящихся к истории Западной России» Археаграфічнай камісіяй, членам якой ён з’яўляўся з 1837 г. У апошнія гады жыцця па прапанове міністра народнай асветы П.А.ШырынскагаШыхматава Грыгаровіч займаўся складаннем слоўніка беларускай мовы. Свой падыход да гэтай грунтоўнай працы ён вызначыў наступным чынам: «Складальнік слоўніка, як праўдзівы летапісец, павінен запісаць усе словы, якія ўжывае народ у сваім хатнім побыце, у служэнні і ў сваіх малітвах да Бога і ў сваіх законах. Слоўнік ёсць летапіс мовы, і ў гэты летапіс павінны быць унесены ўсе факты, якія былі і ёсць». Але закончыць працу аўтар не паспеў. Захаваліся рукапісы толькі на літары А, Б, В. Пра сэнс навуковай дзейнасці І.Грыгаровіч пісаў брату Васілю: «… і наша Беларусь не зусім знікне з твару зямлі, але хай ведае свет, што былі часы, калі яна была больш слаўная і дабрачынная, чым зараз». Дарэчы, дзеці напісалі на яго надмагіллі - «Ne frustra videar vixisse» («Мне здаецца, што недарэмна пражыў». 47. Грамадская і навуковая дзейнасць З.Я. Даленгі-Хадакоўскага. (1784 – 1825 гг.) нарадзіўся на Лагойшчыне ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў слуцкім каталіцкім вучылішчы і Крамянецкім юрыдычным ліцэі. Працаваў хатнім настаўнікам, прыватным адвакатам, упраўляючым маёнтка графа Ю.Несялоўскага. За падтрымку Напалеона лішыўся шляхецтва, быў разжалаваны ў салдаты. Уцёк з планам Бабруйскай крэпасці ў Варшаву. Пасля 1812 г. узяў псеўданім «Даленга-Хадакоўскі».
Вучоны падтрымліваў сувязі з «Таварыствам аматараў навук» у Варшаве, дасылаў туды свае нататкі па розных праблемах старажытнай гісторыі, этнаграфіі і фальклору. Амаль адначасова ён прапанаваў свае паслугі пецярбургскаму «Вольнаму таварыству аматараў расійскай славеснасці». У 1819 г., калі кіраўніком таварыства стаў дзекабрыст Фёдар Мікалаевіч Глінка, Даленга-Хадакоўскі вайшоў у яго склад.
Падчас падарожжаў па Беларусі і Украіне даследчык адчуў цяжкасці ў зборы навуковага матэрыялу з-за адсутнасці адпаведных дакументаў. Таму ў снежні 1818 г. З.Даленга-Хадакоўскі (упершыню на Беларусі) атрымаў ад Віленскага універсітэта дазвол (адкрыты ліст) на правядзенне раскопак. Даследаваў гарадзішчы ў Полацку, Віцебску, Тураве, Бабруйскім павеце, каля Брэста, Гомеля, Магілёва, рабіў запісы фальклору, абрадаў, мясцовых дыялектаў.
У найбольш значнай працы «Пра славяншчыну да хрысціянства» (1818 г.) ён упершыню зрабіў спробу паказаць старажытнаславянскі побыт, культуру і народную творчасць у дахрысціянскі перыяд.
Ён склаў чатырохтомавы «Слоўнік назваў гарадзішчаў і ўрочышчаў» (1844 г.). Па звестках Г.А.Каханоўскага, у ім налічваецца каля 200 пунктаў на тэрыторыі Беларусі.
Даленга-Хадакоўскі лічыцца заснавальнікам гістарычнай геаграфіі ў Беларусі. Ён першым пачаў складаць «Славянскую геаграфію». + першым узяўся за вывучэнне старажытных шляхоў зносінаў. Са спасылкай на гістарычныя крыніцы прасачыў на беларускіх землях перавалачныя дарогі з Кіева ў Полацк, Прыпяцкі водны шлях.
У працах «Праект вучонага падарожжа па Расіі для вытлумачэння старажытнай славянскай гісторыі» (1820 г.), «Гістарычная сістэма Хадакоўскага» (1838 г.) абгрунтаваў археалагічную тэорыю гарадзішчаў, вызначыў прынцыпы збору фальклору і дыялектнай лексікі, паказаў тэрыторыю пашырэння беларускай мовы, упершыню ў славістыцы прадэманстраваў ролю тапанімікі ў гістарычных даследаваннях. Л.А.Малаш-Аксамітава назвала даследчыка «першым беларускім мовазнаўцам, фалькларыстам, археолагам і этнографам». Фальклорны архіў З.Даленгі-Хадакоўскага паралельна са зборам серба Вука Караджыча –першы і самы багаты збор фальклору славянскіх народаў па колькасці запісаў і па велічыні ахопленай тэрыторыі.
Знаўцам старажытнай гісторыі славян, пачынальнікам беларускай археалогіі, фалькларыстыкі і мовазнаўства быў З.Я.Даленга-Хадакоўскі. Заснавальнікам навуковай археалогіі ў Беларусі лічыцца Адам Чарноцкі (Зарыян Даленга-Хадакоўскі). Вучоны падтрымліваў сувязі з «Таварыствам аматараў навук» у Варшаве, дасылаў туды свае нататкі па розных праблемах старажытнай гісторыі, этнаграфіі і фальклору. Амаль адначаосва ён прапанаваў свае паслугі пецярбургскаму «Вольнаму таварыству аматараў расійскай славеснасці». У 1819 г., калі кіраўніком таварыства стаў дзекабрыст Фёдар Мікалаевіч Глінка, Даленга-Хадакоўскі ўвайшоў у яго склад. У час падарожжаў па Беларусі і Украіне даследчык адчуў цяжкасці ў зборы навуковага матэрыялу з-за адсутнасці адпаведных дакументаў. Таму ў снежні 1818 г. З. Даленга-Хадакоўскі упершыню на Беларусі атрымаў ад Віленскага універсітэта дазвол (адкрыты ліст) на правядзенне раскопак. Даследаваў гарадзішчы ў Полацку, Віцебску, Тураве, Бабруйскім павеце, каля Брэста, Гомеля, Магілёва, рабіў запісы фальклору, абрадаў, мясцовых дыялектаў. У найбольш значнай працы «Пра славяншчыну да хрысціянства» (1818 г.) упершыню зрабіў спробу паказаць старажытнаславянскі побыт, культуру і народную творчасць у дахрысціянскі перыяд. Таксама крытыкаваў некаторыя палажэнні М.М. Карамзіна і ўдакладняў факты з гісторыі Беларусі ў кнізе «Даследаванні адносна рускай гісторыі» (1819 г.). Ён склаў чатырохтомны «Слоўнік назваў гарадзішчаў і ўрочышчаў» (1844 г.). Па звестках Г.А.Каханоўскага, у ім налічваецца каля 200 пунктаў на тэрыторыі Беларусі. Даленга-Хадакоўскі лічыцца заснавальнікам гістарычнай геаграфіі ў Беларусі. Ён першым пачаў складаць «Славянскую геаграфію». Таксама даследчык першым узяўся за вывучэнне старажытных шляхоў зносін. Са спасылкай на гістарычныя крыніцы прасачыў на беларускіх землях перавалачныя дарогі з Кіева ў Полацк, Прыпяцкі водны шлях. Даленга-Хадакоўскі ў працах «Праект вучонага падарожжа па Расіі для вытлумачэння старажытнай славянскай гісторыі» (1820 г.), «Гістарычная сістэма Хадакоўскага» (1838 г.) абгрунтаваў археалагічную тэорыю гарадзішчаў, вызначыў прынцыпы збору фальклору і дыялектнай лексікі, паказаў тэрыторыю пашырэння беларускай мовы, упершыню ў славістыкі прадэманстраваў ролю тапанімікі ў гістарычных даследаваннях. Л.А.Малаш-Аксамітава назвала даследчыка «першым беларускім мовазнаўцам, фалькларыстам, археолагам і этнографам». Фальклорны архіў З. Даленгі-Хадакоўскага паралельна са зборам серба Вука Караджыча – першы і самы багаты збор фальклору славянскіх народаў па колькасці запісаў і па велічыні ахопленай тэрыторыі.
48. Вывучэнне гісторыі «мясцовымі» даследчыкамі Беларусі і Літвы (М.І. Балінскі «Старажытная Польшча». А. Марціноўскі. Я. Крашэўскі). Нават пасля закрыцця Віленскага універсітэта (1832 г.) Вільня захавала за сабой статус культурнага і гістарычнага цэнтру Беларусі і Літвы. На 30-я – 50-я гг. прыпадае росквіт перыядычнага друку. Навуковая і грамадская дзейнасць прафесараў Віленскага універсітэта садзейнічала выхаванню цэлай плеяды таленавітых гісторыкаў-даследчыкаў, аматараў мінуўшчыны, публіцыстаў.
На другую трэць ХІХ ст. прыпадае навуковая дзейнасць гісторыка, архівіста, бібліёграфа Мікалая Маліноўскага (1799 – 1865 гг.). Будучы вучнем Гродэка і Лялевеля, ён працаваў над гісторыяй Польшчы і ВКЛ. У 1846 – 1849 гг. выйшла кніга «Гісторыя кароны Польскай і ВКЛ», а ў 1847 – 1850 гг. – «Успаміны пра даўнюю Польшчу часоў Жыгімонта Аўгуста». Маліноўскі сабраў вялікую бібліятэку, якая пасля яго смерці была набыта Ю.К.Дзялынскім для кніжнага збору ў Курніку.
Міхал Ігнатавіч Балінскі (1794 – 1864 гг.) нарадзіўся ў маёнтку Цярэспаль полацкага павета ў сям'і інфлянцкага чашніка. Скончыў у 1818 г. фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Супрацоўнічаў з часопісам «Dziennik Wileński», разам з Лялевелем рэдагаваў часопіс «Tygodnik Wileński». Член таварыства шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газеты «Wiadomości brukowe». За ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830 – 1831 гг. быў арыштаваны. З 1836 г. жыў у Варшаве, дзе выдаваў навукова-літаратурны часопіс «Biblioteka Warszawska». У 1846 г. пераязджае ў Вільню. Выковаў абавязкі віцэ-старшыні Віленскай археалагічнайкамісіі. Член Рускага геаграфічнага таварыства.
Першай буйнай працай Балінскага стала трохтомавая «Гісторыя горада Вільні» (1836 – 1837 гг.) ад узнікнення горада да часоў Стэфана Баторыя. У кнізе ўтрымліваецца шмат фактаў з гісторыі Беларусі. Яго пяру таксама належаць запіскі пра Барбару Радзівіл у пяці тамах.
Разам з Ціматэўшам Ліпінскім была выдадзена манаграфія «Старажытная Польшча» у трох тамах – з 1843 па 1850 гг.
Ціматэўш Ліпінскі (1797 (1799) – 1818 гг.) нарадзіўся ў м.Дзярэчын у сям’і маёра польскага войска. Скончыў факультэт прыгожых навук і мастацтваў Варшаўскага універсітэта. Працаваў у Варшаўскім політэхнічным інстытуце. Прымаў удзел у паўстанні 1830 – 1831 гг. Шмат вандраваў, збіраў помнікі пісьменства, гістарычныя крыніцы, манеты.
Трэці том выдання, які прысвечаны непасрэдна Беларусі, напісаў М.Балінскі. Аўтар лічыў гэтую тэрыторыю адвечна польскай. Ён выказаў меркаванне, што славяне прыйшлі сюды ў V ст. н.э. і, верагодна, паходзяць ад каўказскага племені. Гісторык не адмаўляў ролю скандынаваў у развіцці старажытнарускай дзяржаўнасці. У кнізе ёсць звесткі аб шэрагу населеных пунктаў Беларусі і Літвы, іх гістарычным мінулым.
Актыўную выдавецкую дзейнасць праводзіў ураджэнец м.Радашковічы (зараз Маладзечанскі раён) Антон Марціноўскі (1781 – 1855 гг.). Пасля заканчэння Мінскай гімназіі і Віленскага універсітэта ён на правах арэнды пачаў выдаваць у Вільні газету «KurierLitewski» (1817 – 1839 гг.). А ў 1819 г. Марціноўскі заснаваў першы на тэрыторыі Беларусі і Літвы навукова-літаратурны часопіс «DziennikWileński». Ён таксама арганізаваў друкарню, у якой было выдадзена каля 400 назваў кніг, у тым ліку творы І.Даніловіча, Т.Нарбута і іншых аўтараў.
Марціноўскі з’яўляецца аўтарам працаў па педагогікі, антыпрыгонніцкай сатыры «Машына для біцця хлопаў» (пад псеўданімам Патэле, 1817 г.), у якой паказаў цяжкае становішча прыгонных сялян. На жаль, яго мемуары загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Ёсць меркаванне, што ў вайну 1812 г. Марціноўскі пісаў на беларускай мове адозвы да сялян, у якіх заклікаў выступіць супраць памешчыкаў.
У 1841 г. у Вільні з’явіўся новы часопіс, які адыграў значную ролю ў культурным жыцці Беларусі і Літвы, «Athnaeum». Яго рэдактарам быў Юзэф Крашэўскі (псеўданімы Б.Балеславіта, К.Пастарнак).
Юзэф Ігнацы Крашэўскі (1812 – 1887 гг.) – вядомы польскі пісьменнік, гісторык. Нарадзіўся ў Варшаве ў сям’і пружанскага харунжага. Дзіцячыя і юнацкія гады правёў пад Пружанамі ў маёнтку Раманава. Скончыў Свіслацкую гімназію і Віленскі універсітэт. За ўдзел у паўстанні 1830 – 1831 гг. быў высланы радавым на Каўказ. З 1833 па 1859 гг. жыў на Палессі, а затым пераехаў у Варшаву. Ганаровы доктар навук універсітэтаў у Кракаве і Франкфурце-на-Майне. Памёр у эміграцыі, у Жэневе. Літаратурная спадчына складае 600 тамоў.
Гісторыя Беларусі і Літвы стала галоўнай тэмай яго шматлікіх гістарычных раманаў – вылучаецца цыкл з 29 твораў («Старое паданне», «Кунігас. Раман з літоўскіх паданняў», «Пан Твардоўскі», «Апошнія са слуцкіх князёў», «Часы Жыгімонта», «Кароль у Нясвіжы. 1784» і інш.). Таксама выдаў шэраг гістарычных працаў, сярод якіх «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мовы, вера, звычаі, песні» (1847 – 1850 гг.), «Мастацтва ў славян, асабліва ў Польшчы і дахрысціянскай Літве». Крашэўскі шмат вандраваў па Беларусі і пакінуў цікавыя дарожныя нататкі, напрыклад, «Пінск і Піншчына» (1837 – 1838 гг.). Праца Крашэўскага «Успаміны з Палесся, Валыні і Літвы» (1840 г.) носіць белетрыстычны характар. Побач з красамоўнымі апісаннямі прыроды тут прыводзяцца каштоўныя звесткі аб жыцці народа, яго занятках, прыладах працы, жыллі, адзенні і ежы. Напісана яна з ліберальных пазіцыяў. Польскі пан і беларускі селянін – члены адзінай сям’і, і не добры пан, а дрэнны аканом з’яўляецца віноўнікам цяжкага становішча селяніна.
Асаблівую цікавасць у даследчыка выклікала гісторыя культуры і побыту насельніцтва ВКЛ у ХVІІІ ст., якую ён добра ведаў і выклаў у працы «Польшча ў час трох падзелаў». Аўтар заклікаў да комплекснага вывучэння народнай культуры. Гэтым прынцыпам ён кіраваўся пры напісанні гістарычнай чатырохтомавай працы «Вільня ад яе пачатку да 1750 года» (1842 г.).
Выдавецкую эстафету Крашэўскага падхапіў вядомы археолаг, этнограф, гісторык Адам Кіркор (псеўданімы Ян са Слівіна, Ян Валігурскі, Саборы).
