Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шеф.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
714.75 Кб
Скачать

44. Паўстанне 1830/31 гг. І ўплыў яго вынікаў на гістарыяграфічную сітуацыю.

У другой трэці ХІХ ст. узрастае цікавасць да беларускіх губерняў з боку расійскіх журналістаў і навукоўцаў, а таксама афіцыйнай улады. Шляхецкае паўстанне 1830 – 1831 гг. сведчыла аб адсутнасці падтрымкі мерапрыемстваў рускага ўрада ў дадзеным рэгіёне. Узнікла патрэба ў зборы грунтоўнай інфармацыі пра Беларусь з той мэтай, каб распачаць прапагандысцкую дзейнасць па пераарыентацыі мясцовага насельніцтва на бок Расіі.

Цікавасць да беларускай праблематыкі ў 30 – 40-я гг. пачынаюць праяўляць Сінод, Міністэрства ўнутраных спраў, жандармерыя. У часопісах цэнтральных урадавых устаноў («Журнал МВД», «Журнал Министерства народного просвещения», «Журнал Министерства государственных имуществ») з’яўляюцца гісторыка-статыстычныя артыкулы пра Беларусь.

У 1834 г. былі арганізаваны губернскія статыстычныя камітэты. Іх функцыя заключалася ў зборы звестак аб мінулым і сучасным стане гаспадаркі, насельніцтве, гісторыка-бытавых асаблівасцях заходніх губерняў. Супрацоўнікі камітэтаў распрацавалі праграмы для выдання «Губернских ведомостей» (газеты выходзілі пры губернскіх управах з 1838 г.) і «Памятных книжек» губерняў (выдаваліся з канца 30-х гг. ХІХ ст.). У іх неафіцыйных частках часта публікаваліся гісторыка-краязнаўчыя нарысы, нататкі, гістарычныя дакументы. Пры ўсёй сваёй праўрадавай накіраванасці яны да пачатку 80-х гг. ХІХ ст. абуджалі інтарэс да гісторыі Беларусі.

Віленскі, Гродзенскі, Віцебскі, Мінскі і Магілёўскі статыстычныя камітэты працавалі з рознай ступенню эфектыўнасці, але іх роля ў развіцці гістарычнай навукі ў Беларусі несумненная. Па-сутнасці, статыстычныя камітэты былі адзінымі навукова-інфармацыйнымі цэнтрамі ў губернях, якія праводзілі комплекснае вывучэнне Беларусі. Камітэты выконвалі шматлікія запыты Рускага геаграфічнага таварыства, Пецярбургскай археаграфічнай камісіі, Генеральнага штаба. Цікава, што з канца 1848 г. пры віленскім генерал-губернатары была ўведзена спецыяльная пасада чыноўніка па асобым даручэнням з мэтай збору статыстычных і гістарычных звестак.

Як правіла, супрацоўнікі губернскіх статыстычных камітэтаў да сваіх абавязкаў адносіліся добрасумленна і з ініцыятывай. Ужо ў 30 – 50-я гг. ХІХ ст. з’яўляюцца «Исторические обозрения» і «Исторические описания» Віцебскай, Віленскай, Гродзенскай, Магілёўскай губерняў, Беластоцкай вобласці, статыстычныя карты і дэмаграфічныя табліцы па ўездам.

У 40-я гг. ХІХ ст. пачынаецца сістэматычнае гісторыка-статыстычнае даследаванне заходніх губерняў краіны чыноўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў (МУС). Доўгі час гэтыя работы выкарыстоўваліся толькі для службовага карыстання. Таксама МУС Расіі ў сярэдзіне ХІХ ст. арганізавала комплекснае даследаванне регіёна сіламі аматараў гісторыі – праз афіцэраў, праваслаўных святароў, сапраўдных статскіх саветнікаў і нават генералаў. Прыкладам з'яўляецца ўраджэнец Мінскай губерні, выпуснік Кіеўскай духоўнай акадэміі Іван Пятровіч Барычэўскі (Барычэўскі-Тарнава) (1810 – 1887 гг.). У сваіх працах «Исследование о происхождении, названии и языке литовского народа» (1847 г.), «Православие и русская народность в Литве» (1851 г.) ён адным з першых пачаў вывучаць гісторыю і старажытнасць народаў Беларусі і Літвы.

Падтрымку даследчыкам у справе вывучэння гісторыі Беларусі аказывалі прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі, у прыватнасці, грамадзянскія губернатары. Яны праяўлялі ініцыятыву ў пошуку гістарычных дакументаў і іх выданні з той мэтай, каб даказаць, што ў мінулым Беларусь і Літва былі рускім праваслаўным краем. У 1843 г. грамадзянскі губернатар Віленскай губерні князь Далгарукі садзейнічаў выданню 200 дакументаў, прысвечаных гісторыі праваслаўнай царквы ВКЛ у ХІV – ХVІІІ ст., «Собрание древних грамот городов: Вильно, Ковно, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам». Праз пяць гадоў па ініцыятыве мінскага грамадзянскага губернатара А.Сямёнава ўбачыла свет «Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам», у якім разглядаўся лёс праваслаўя на беларускіх землях.

Значны ўклад у вывучэнне гістарычнага мінулага Беларусі і Літвы ўнеслі афіцэры Генеральнага штаба Расійскай імперыі. З 1837 па 1854 гг. спецыялісты гэтай ваеннай установы тры разы выдавалі для службовага карыстання спецыяльныя статыстычныя матэрыялы аб заходніх губернях краіны: КАРЭВА – па Віцебская губ, ЗЯЛІНСКІ – Мінскай, БАБРОЎСКІ – Гродзенскай. “Матеріалы для географии и статистики России, собранные офицерами генштаба” С-П 1863. 2 тамы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]