- •2. Прадмет гісторыяграфіі.
- •3. Сучасныя ўяўленні пра гістарыяграфічную крыніцу.
- •4. Катэгорыя “гістарыяграфічны факт” і яе суадносіны з паняццем “гістарычнага факту”.
- •10. Фукідзід як заснавальнік прагматычнай гісторыі.
- •12. Правідэнцыялісцкі вобраз гістарычнай навукі.
- •13. Першыя пісьмовыя гістарычныя творы ўсходніх славян. “Аповесць мінулых часоў” як гістарыяграфічная крыніца.
- •14. Летапіс і летапісны звод.
- •15. Кіеўскае, Полацкае, Смаленскае, Галіцка-Валынскае летапісанне. Гістарычныя ўяўленні перыяду.
- •16. Інфармацыя антычных і арабскіх аўтары, заходнееўрапейскія творы пра Беларусь.
- •17. Хроніка. Хронікі вкл.
- •18. Летапісанне ў Вялікім княстве Літоўскім.
- •19. Мемуары, лісты, дзённікі як крыніцы па гісторыі вкл і сумежных дзяржаў.
- •20. Мацей Стрыйкоўскі – першы гістарыёграф вкл.
- •21. Польскія храністы аб гісторыі беларускіх земляў.
- •25. Гістарычныя погляды в.М. Тацішчава. “Гісторыя Расійская”.
- •26. Гістарычныя погляды м.М. Шчарбатава. “Гісторыя Расійская са старажытнейшых часоў”.
- •27. Гістарычныя погляды і.М. Болціна.
- •28. Роля вучоных імператарскай Акадэміі навук ў распрацоўцы гістарычнай праблематыкі.
- •29. “Нарманісты”.
- •30. Гісторыя Беларусі ў мясцовых летапісах, хроніках і мемуарнай літаратуры xvіі–xviіі стст.
- •32. Польская гістарыяграфія xvіі–xviіі стст.
- •35. Расійскія гісторыкі xviіі ст. Пра Беларусь (м.М. Шчарбатаў, м.І. Навікоў, г-ф. Мілер).
- •36. Змены ў грамадскім, палітычным, эканамічным, культурным уладкаванні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў канцы xviіі − 60-х гадах хіх ст.
- •37. М.М. Бантыш-Каменскі.
- •38. С.І. Богуш-Сестранцэвіч.
- •41. Віленскі універсітэт.
- •42. Полацкая акадэмія.
- •43. «Рамантычная» школа і.Лялевеля.
- •44. Паўстанне 1830/31 гг. І ўплыў яго вынікаў на гістарыяграфічную сітуацыю.
- •45. Дзейнасць урадавых установаў Расійскай імперыі па вывучэнні мінулага Беларусі. Губернскія статыстычныя камітэты.
- •46. І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •49. Т. Нарбут. Публікатарская дзейнасць і канцэпцыя гісторыі вкл.
- •50.Віленскія Археалагічны музей і Археалагічная камісія
- •51.К. І я. Тышкевіч
- •52. Выдавецкая і навуковая дзейнасць а.-г. Кіркора. Яго гістарычныя погляды.
- •53. Гісторыкі-славянафілы. Метадалагічныя пазіцыі. Погляд на гісторыю Беларусі і Расіі.
- •54. Паўстанне 1863/64 гг. І яго ўплыў на развіццё гістарычнай навукі ў Расіі і Беларусі.
- •55. Атласы р.Ф. Эркерта і а.Ф.Рыціха.
- •56. В.Ф. Ратч. «Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западном крае».
- •57. П.М. Бацюшкаў. «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края».
- •58. К. Гаворскі. “Вестник Западной России”.
- •59. Віленская археаграфічная камісія.
- •61. Магілёўскае таварыства па вывучэнні Беларусі.
- •62. Краязнаўчы рух у канцы XIX – пачатку хх ст.
36. Змены ў грамадскім, палітычным, эканамічным, культурным уладкаванні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў канцы xviіі − 60-х гадах хіх ст.
37. М.М. Бантыш-Каменскі.
Мікалай Мікалаевіч Бантыш-Каменскі (1737 – 1814 гг.) нарадзіўся ў г.Нежыне. Вучыўся ў Кіеўскай і Маскоўскай акадэміях, затым у Маскоўскім універсітэце. У 1765 г. прызначаны памочнікам гістарыёграфа Г.Ф.Мілера. Пад яго кіраўніцтвам займаўся разборам і апісаннем старажытных актаў. Падрыхтаваў шэраг зборнікаў дыпламатычных дакументаў, сярод якіх «Дипломатическое собрание дел между российским и польским дворами, с самого оных начала по 1700 год».
У 1794 г. Кацярына ІІ праз обер-пракурора Сінода графа Мусіна-Пушкіна даручыла Бантыш-Каменскаму падрыхтаваць падрабязныя звесткі пра «уніятаў польскіх». Вынікам праведзенага даследавання стала кніга «Исторические сведения о возникшей в Польше унии…», выдадзеная ў Маскве ў 1805 г. Аўтар сцвярджаў, што ўнія выражала інтарэсы папства, была сродкам дзяржаўнай палітыкі і вынікам кампраміснай пазіцыі праваслаўных іерархаў. Усё гэта выклікала шырокае народнае супраціўленне. Расійскі імператар Аляксандр І узнагародзіў гісторыка дыяментавым пярсцёнкам.
38. С.І. Богуш-Сестранцэвіч.
З ураджэнцаў Беларусі ў канцы ХVIII ст. шырокую вядомасць атрымаў Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч.
Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч (1731 – 1826 гг.) нарадзіўся ў в. Занкі Свіслацкага раёна ў сям’і пратэстанцкага шляхціца. Вучыўся ва універсітэтах Кёнігсберга, Франкфурта, Амстэрдама, Лондана. Служыў у прускім гусарскім палку, у Літоўскай гвардыі. Быў выхавацелем дзяцей князя Радзівіла, у доме якога прыняў каталіцызм. З 1782 г. архіепіскап Беларускай каталіцкай епархіі. З 1813 г. прэзідэнт Вольнага эканамічнага таварыства, член Расійскай Акадэміі навук і Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі.
Кола навуковых інтарэсаў Богуш-Сестранцэвіча было звязана з праблемай паходжання славян, прапагандай ідэяў Асветніцтва і гуманізму. Асаблівую ўвагу надаваў вывучэнню Беларусі. Яго галоўнай працай з’яўляецца кніга «Аб Заходняй Расіі», выдадзеная ў Магілёўскай друкарні ў 1793 г. У ёй аўтар даследаваў пытанні гісторыі ўсходнеславянскіх народаў, абгрунтаваў гістарычнае адзінства беларусаў, украінцаў і рускіх. Ёсць звесткі, што Богуш-Сестранцэвіч напісаў «Граматыку літоўскую», але рукапіс не быў апублікаваны.
Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч. Вясной 1783 г. Богуш-Сестранцэвіч падарожнічаў у свіце Грыгорыя Пацёмкіна ў Крым. З уражанняў ад паездкі нарадзілася вершаваная трагедыя "Гіцыя ў Таўрыдзе" і двухтомная навуковая праца "Гісторыя Таўрыды". У 1793 г. ён выдаў у Магілёве, у заснаванай ім друкарні, сваю гісторыка-краязнаўчую працу "Аб Заходняй Расіі", у якой разглядаў праблему паходжання беларусаў, украінцаў і рускіх. Богуш-Сестранцэвіч быў шырока адукаваным чалавекам, апекаваўся навукай і сам працаваў у галіне гісторыі, філалогіі, медыцыны і інш. Займаўся даследаваннем многіх гуманітарных праблем. Аўтар навуковых прац "Аб Заходняй Расіі" (Магілёў, 1793 г.), "Гісторыя Таўрыды" (Брауншвейг, 1800; рускі пераклад СПб., 1806), чатырохтомнай "Гісторыі сарматаў і славян" (СПб., 1812), "Даследаванне аб паходжанні рускага народа" (СПб., 1818), "Літоўская граматыка" (мелася на ўвазе граматыка беларускай мовы; не выдадзена) і інш. Мітрапаліт-творца пакінуў таксама дзённік. У 1793 годзе выдаў у Магілёве сваю гісторыка-краязнаўчую працу “Аб Заходняй Расіі”, у якой разгледзеў праблему паходжання беларусаў, украінцаў і рускіх. Аўтар “Гісторыі Таўрыды”, “Гісторыі сарматаў і славян”, “Граматыкі літоўскай” (мелася на ўвазе граматыка беларускай мовы; не выдадзена) і іншыя навуковыя працы Напісаў, паставіў і выдаў у Магілёве вершаваную трагедыю “Гіцыя ў Таўрыдзе”(1783). Пісаў вершы, казанні і іншыя дыдактычныя творы. Захапляўся помнікамі старажытнасці, збіраў манускрыпты. правінцыі езуітаў як самастойны прадмет. Гэта ажыццявіў правінцыял Кароль Бартольд.
39. Я.В. Турчыновіч. «Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен». “Обозрение истории Белоруссии с древнейших времён». Асобую цікавасць выклікае кніга ураджэнца Магілёўскай губерні, прадстаўніка пецярбургскай юрыдычнай школы Восіпа Вікенцьевіча Турчыновіча (1824 - ?) «Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен», якая была выдадзена ў 1857 г. у Пецярбургу.
Турчыновіч першым у беларускай гістарыяграфіі паспрабаваў разглядзець гісторыю Беларусі як самастойны прадмет даследавання. Ён паставіў перад сабой мэту ахарактарызаваць Беларусь і даказаць, што яна мае ўласную гісторыю. У рэчышчы дваранскай гістарыяграфіі аўтар разглядзеў толькі ваенна-палітычныя і рэлігійныя падзеі з мінулага Беларусі і Літвы – апісаў дзеянні князёў і каралёў. Твор кампілятыўны. Аўтар звёў у адным творы звесткі з прац М.Догеля, А.Нарушэвіча, Т.Чацкага, І.Лялевеля, В.Тацішчава і інш. Тым не менш, кніга Турчыновіча стала важным этапам у развіцці айчыннай гістарыяграфіі. Яна трактавала гісторыю беларусі не як частку Расіі, ВКЛ ці Рэчы Паспалітай, а як гісторыю краіны і народа, маючых гістарычную спецыфіку і асаблівасці.
40. М.Г. Устралаў. «Россия и Польша: мысли русского офицера», «Русская история». Расійскі гісторык, археограф, педагог, прафесар рускай гісторыі Санкт-Пецярбургскага універсітэта. Ад'юнкт (1837), ардынарны акадэмік (1844) Пецярбургскай акадэміі навук. Дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Пецярбургскага універсітэта (1839-1855). Аўтар гімназічных падручнікаў гісторыі.
У 1828 годзе ён удзельнічаў у конкурсе на месца настаўніка гісторыі ў Трэцяй Санкт-Пецярбургскай гімназіі; здольнага юнака заўважыў таварыш міністра народнай асветы блуд і прапанаваў яму разабраць паперы, якія захоўваліся ў кабінеце Аляксандра I. Праца ў кабінеце дазволіла яму азнаёміцца з дакументамі, якія затым будуць выкарыстоўвацца ім пры напісанні «Рускай гісторыі».
У 1830-я гады навуковец збліжаецца з міністрам народнай асветы С. С. Уваравым, з якім яны сумесна распрацоўваюць вядомую кансерватыўную ідыялагему «афіцыйнай народнасці»: «праваслаўе - самадзяржаўе - народнасць».
У 1837-1841 гадах Устрялов апублікаваў курс сваіх лекцый «Руская гісторыя» (пяць тамоў) у якасці навучальнага дапаможніка для студэнтаў., Па якіх ажыццяўлялася навучанне аж да 60-х гадоў. Яны былі першымі прафесійнымі працамі, якія прадстаўлялі расійскаму грамадству цэласнае і паслядоўнае выклад гістарычнага мінулага краіны з найстаражытных часоў да сярэдзіны XIX стагоддзя.
