- •2. Прадмет гісторыяграфіі.
- •3. Сучасныя ўяўленні пра гістарыяграфічную крыніцу.
- •4. Катэгорыя “гістарыяграфічны факт” і яе суадносіны з паняццем “гістарычнага факту”.
- •10. Фукідзід як заснавальнік прагматычнай гісторыі.
- •12. Правідэнцыялісцкі вобраз гістарычнай навукі.
- •13. Першыя пісьмовыя гістарычныя творы ўсходніх славян. “Аповесць мінулых часоў” як гістарыяграфічная крыніца.
- •14. Летапіс і летапісны звод.
- •15. Кіеўскае, Полацкае, Смаленскае, Галіцка-Валынскае летапісанне. Гістарычныя ўяўленні перыяду.
- •16. Інфармацыя антычных і арабскіх аўтары, заходнееўрапейскія творы пра Беларусь.
- •17. Хроніка. Хронікі вкл.
- •18. Летапісанне ў Вялікім княстве Літоўскім.
- •19. Мемуары, лісты, дзённікі як крыніцы па гісторыі вкл і сумежных дзяржаў.
- •20. Мацей Стрыйкоўскі – першы гістарыёграф вкл.
- •21. Польскія храністы аб гісторыі беларускіх земляў.
- •25. Гістарычныя погляды в.М. Тацішчава. “Гісторыя Расійская”.
- •26. Гістарычныя погляды м.М. Шчарбатава. “Гісторыя Расійская са старажытнейшых часоў”.
- •27. Гістарычныя погляды і.М. Болціна.
- •28. Роля вучоных імператарскай Акадэміі навук ў распрацоўцы гістарычнай праблематыкі.
- •29. “Нарманісты”.
- •30. Гісторыя Беларусі ў мясцовых летапісах, хроніках і мемуарнай літаратуры xvіі–xviіі стст.
- •32. Польская гістарыяграфія xvіі–xviіі стст.
- •35. Расійскія гісторыкі xviіі ст. Пра Беларусь (м.М. Шчарбатаў, м.І. Навікоў, г-ф. Мілер).
- •36. Змены ў грамадскім, палітычным, эканамічным, культурным уладкаванні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў канцы xviіі − 60-х гадах хіх ст.
- •37. М.М. Бантыш-Каменскі.
- •38. С.І. Богуш-Сестранцэвіч.
- •41. Віленскі універсітэт.
- •42. Полацкая акадэмія.
- •43. «Рамантычная» школа і.Лялевеля.
- •44. Паўстанне 1830/31 гг. І ўплыў яго вынікаў на гістарыяграфічную сітуацыю.
- •45. Дзейнасць урадавых установаў Расійскай імперыі па вывучэнні мінулага Беларусі. Губернскія статыстычныя камітэты.
- •46. І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •49. Т. Нарбут. Публікатарская дзейнасць і канцэпцыя гісторыі вкл.
- •50.Віленскія Археалагічны музей і Археалагічная камісія
- •51.К. І я. Тышкевіч
- •52. Выдавецкая і навуковая дзейнасць а.-г. Кіркора. Яго гістарычныя погляды.
- •53. Гісторыкі-славянафілы. Метадалагічныя пазіцыі. Погляд на гісторыю Беларусі і Расіі.
- •54. Паўстанне 1863/64 гг. І яго ўплыў на развіццё гістарычнай навукі ў Расіі і Беларусі.
- •55. Атласы р.Ф. Эркерта і а.Ф.Рыціха.
- •56. В.Ф. Ратч. «Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западном крае».
- •57. П.М. Бацюшкаў. «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края».
- •58. К. Гаворскі. “Вестник Западной России”.
- •59. Віленская археаграфічная камісія.
- •61. Магілёўскае таварыства па вывучэнні Беларусі.
- •62. Краязнаўчы рух у канцы XIX – пачатку хх ст.
32. Польская гістарыяграфія xvіі–xviіі стст.
Гістарыяграфія гісторыі ВКЛ XVIII ст. не такая шырокая, як папярэдніх ці наступных перыядаў, а пытанне палітычнай арганізацыі жыцця ў ВКЛ у гэты перыяд амаль зусім аказалася па-за ўвагай даследчыкаў. Такое становішча, на наш погляд, ёсць наступствам не столькі навуковых, колькі палітычных прычын. XVIII ст. — час актыўнага ўмяшальніцтва ва ўнутрыпалітычнае жыццё РПз боку Расіі, Аўстрыі і Прусіі, дзяржаў, якія ў 1720 і 1726 гг. дамовіліся не дапусціць да рэфармавання эканамічнага і палітычнага ладу Рэчы Паспалітай, а потым і падзялілі тэрыторыю гэтай дзяржавы ў 1772, 1793 і 1795 гг. паміж сабой.
Вялікае значэнне мела аднаўленне кафедры польскай гісторыі ў Кракаўскім
універсітэце, якая стала асновай для стварэння своеасаблівай кракаўскай гістарычнай школы. Яе даволі вядомыя прадстаўнікі Ю. Шуйскі і М. Бабжыньскі амаль цалкам перанялі інтэрпрэтацыю палітычнага становішча РПсаскіх часоў у Г. Шміта і К. Ярахоўскага. Першы з іх увогуле сцвярджаў, што часы панавання ў РПкаралёў Аўгуста ІІ і Аўгуста ІІІ «гісторыя мусіць безаглядна патапіць як
непрадуктыўныя». Прычынай упадку РПЮ. Шуйскі лічыў адсутнасць сацыяльных рэформ і існаванне liberum veto.
Шуйскі даў падрабязную характарыстыку магнацкім групоўкам Патоцкіх і Чартарыйскіх, вызначыў іх
склад, прычыны ўзвышэння ва ўнутрыпалітычным жыцці ВКЛ, кантакты з замежнымі дзяржавамі. Недахопам прац Шуйскага было тое, што ён у сваіх даследаваннях выкарыстоўваў толькі рукапісы з архіваў і бібліятэк Кракава і Львова і нязначную колькасць копій з французскіх архіваў. За дасягненне, як трапна заўважыў Ю. А. Героўскі, неабходна прызнаць, што Шуйскаму «удалося пабудаваць удалыя канцэпцыі на слабым матэрыяле, якія былі пацверджаны пазней». Дасягненні Шуйскага
асабліва значныя ў адносінах да даследавання XVIII ст., бо да цяперашняга часу існуе шмат праблем, вывучэнне якіх не вельмі рушылася наперад, а некаторыя яго сцвярджэнні аб палітычных падзеях праўлення Аўгуста ІІ і Аўгуста ІІІ засталіся адзінымі да сённяшняга дня. Праўда, неабходна заўважыць, што ў адносінах да ВКЛ, не ўсе канцэпцыі Шуйскага знайшлі сваё пацвярджэнне, а некаторыя яго сцвярджэнні
наадварот выдаюцца памылковымі, як наконт падтрымкі Чартарыйскімі Прусіі падчас Сямігадовай вайны (1756—1763 гг.) ці іх імкнення сарваць Трыбунал ВКЛ 1763 г.
М. Бабжыньскі ўдзяліў найбольшую ўвагу крытыцы самога Аўгуста ІІ, які не выкарыстаў магчымасці правесці неабходныя рэформы ў РПі ўвогуле негатыўна ацэньваў яго панаванне, нават адну з частак сваёй працы назваў «стан заняпаду» Рэчы Паспалітай. На яго думку, адзінай прычынай упадку
РПбыла адсутнасць улады. У апазіцыі да поглядаў кракаўскай гістарычнай школы фармулявала свае палажэнні варшаўская гістарычная школа. У 50—60-х гг. XIX ст. адным з найбольш папулярных гісторыкаў быў Ю. Барташэвіч.
Былі і «такія, якія лічылі яго за першага нашага (польскага. — А. М.) гісторыка».
Сярод іншага ён упершыню ў гістарыяграфіі пачаў вывучаць праблему атрымання «нойбургскіх уладанняў» нясвіжскай галіной роду Радзівілаў і ўплыў пытання «нойбургскай спадчыны» на ўнутрыпалітычную сітуацыю ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. У сваіх даследаваннях закранаў Ю. Барташэвіч і іншыя тэмы ўнутрыпалітычнай ба-
рацьбы ў ВКЛ, якія геаграфічна ў асноўным адносіліся да берасцейскага ваяводства. Акрамя таго, Ю. Барташэвіч выдаў адзін з найбольш вядомых часоў дыярыушаў Завішы, які даволі падрабязна падае карціну панавання Аўгуста ІІ. Сам Ю. Барташэвіч увогуле «саскія часы судзіў досыць сурова, асабліва крытычна апавядаў аб арыстакратыі, крытыкуя яе абыякавасць на жыццёва неабходныя справы народу, адзінае аб Чартарыйскіх пісаў з удзячнасцю. Фамілія гэта адзіная групоўка Рэчы Паспалітай, якая мела палітычны розум». У той жа час погляды іншых прадстаўнікоў варшаўскай гістарычнай школы на гісторыю РПXVIII ст. нязначна адрозніваліся ад поглядаў кракаўскіх гісторыкаў. А. Павіньскі, Т. Корзан, У.
Смаленскі і С. Аскеназі змянілі толькі акцэнты на ацэнку РПу «саскія часы». На іх думку, галоўнымі прычынамі ўпадку РПбылі знешнія: палітыка суседніх краін па зрыву рэформаў у РПі іх імкненне любымі сродкамі захаваць яе слабасць. Яны разглядалі гісторыю РП1717—1763 гг. праз прызму прац усё таго ж Г. Калантая і заснаваных на яго поглядзе інтэрпрэтацый сваіх папярэднікаў. Асноўную ўвагу ў сваіх працах гэтыя аўтары звярталі на падзелы Рэчы Паспалітай, шукаючы ў папярэдніх часах толькі іх прычыны. Адзіная розніца была ў тым, на што яны ставілі акцэнты ў сваіх даследаванях: на ўнутрыпалітычныя («кракаўская школа») ці знешнепалітычныя
(«варшаўская школа») прычыны падзелу Рэчы Паспалітай. Былі і працы ў якіх непасрэдна разглядалася палітычная гісторыя ВКЛ у XVIII ст. Перыяду гісторыі ВКЛ
1717—1763 гг. была прысвечана работа К. Барташэвіча. Тут ён даследаваў, між іншым, і дзейнасць рода Радзівілаў у палітычным жыцці ВКЛ. Не заставіла па-за ўвагай «саскія часы» і львоўская гістарычная школа. У Львове плённа працаваў над вывучэннем «часоў Сасаў». К. Кантэцкі. Прыналежнасць Львова да Аўстра-
Венгрыі дала яму магчымасць вывучыць падзеі бескаралеўя 1733 г. на падставе матэрыялаў венскіх архіваў. Ён жа з’яўляецца аўтарам манаграфіі аб С. Панятоўскім, якая напісана з архіўных крыніц. У. Канапчыньскі, які з’яўляецца адным з класікаў польскай гістарычнай навукі, як гісторык палітычнай гісторыі Рэчы Паспалітай, быў першым, хто звярнуў увагу і пераканаўча даказаў, што ўжо ў час панавання Вецінаў у грамадскім жыцці Рэчы Паспалітай зарадзіліся ідэі перабудовы дзяржавы, якія сваю рэалізацыю знайшлі ўжо ў часы панавання Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пры гэтым У. Канапчыньскі акцэнтаваў сваю ўвагу на рэфарматарскіх поглядах Чартарыйскіх, на доўгі час прадвызначыў і погляд наступных пакаленняў польскіх гісторыкаў на «саскую эпоху». Ён заключаўся ў далейшым негатыўным стаўленні да
супернікаў Чартарыйскіх у палітычным жыцці Рэчы Паспалітай («рэспубліканцаў» Патоцкіх ці «камарыльі Мнішака») і ВКЛ (Радзівілы). Асабліва не пажалеў ён «камарылью Мнішака», якая, на яго погляд была групоўкай кар’ерыстаў. Перыяд 1752—1763 гг., калі «камарылья Мнішака» была прыдворнай партыяй, а Чартарыйскія знаходзіліся ў апазіцыі, Канапчыньскі фактычна ўбачыў як малаперспектыўныя «саскія хаосы» і «канфедэрацкія лабірынты». Вялікім плюсам даследаванняў Канапчыньскага было ўвядзенне вялікай колькасці раней невядомых крыніц з польскіх і замежных архіваў. Значная частка гэтых крыніц змешчана ў прыпісках да манаграфій
Канапчыньскага. Іх ён знайшоў падчас сваіх пошукаў з 1904 па 1912 г. у архівах Польшчы, Расіі, Прусіі, Саксоніі, Аўстрыі, Англіі, Францыі, Швецыі і Даніі. Вядома, што ў архівах У. Канапчыньскі працаваў ад ранка да вечара. Менавіта за выкарыстанне ў сваіх працах вялікай колькасці крыніц Канапчыньскі атрымаў
у сваіх сучаснікаў назву «архіважэрцы». Вялікае значэнне мела манаграфія М. Скібіньскага «Europa a Polska w dobie wojny o suksecje austriack№ wlatach 1740—1745» (Еўропа і Польшча падчас вайны за «аўстрыйскую спадчыну ў 1740—1745 гг. ».
Нягледзячы на выказаныя У. Канапчыньскім заўвагі, кніга М. Скібіньскага мае вялікую навуковую вартасць. У ёй упершыню падрабязна было даследавана ўнутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай 1740—1745 гг., уплыў на яго вайны за «аўстрыйскую спадчыну» і звязаных з ёй планаў Аўгуста ІІІ стаць імператарам. У другім томе манаграфіі аўтар змягчае вялікую колькасць крыніц з польскіх, нямецкіх, аўстрыйскіх, французскіх і англійскіх архіваў. Такім чынам, у апошнія гады адбылося пэўнае павелічэнне зацікаўленасці польскіх даследчыкаў гісторыяй Рэчы Паспалітай «саскіх часоў». Гісторыя Рэчы Паспалітай вывучаецца вроцлаўскай, варшаўскай,
катавіцкай, кракаўскай, торуньскай гістарычнымі школамі. Вельмі карысна, што ў цэнтры іх увагі знаходзяцца як Карона, так і Вялікае княства. У той жа час неабходна звярнуць увагу, што даследаванні польскіх гісторыкаў носяць няроўны храналагічны характар. Некаторыя праблемы не вывучаюцца наогул, а па іншых ужо напісана даволі шмат манаграфій і артыкулаў (напрыклад, падзеі бескаралеўя 1733 г., сойм 1744 г.). Найбольш маштабныя даследаванні эпохі панавання Вецінаў у Рэчы Паспалітай праводзяцца ў Кракаве. Аднак у адносінах да вывучэння гісторыі ВКЛ 1717—1763 гг. найбольш даследаванняў праводзіцца варшаўскай гістарычнай школай.
33. «Манархічная» школа А. Нарушэвіча. «Гісторыя польскага народа». Дакуметамі, сабранымі Догелем, карыстаўся вядомы польскі паэт, асветнік і гісторык Адам Нарушэвіч.
Адам Нарушэвіч (1733 – 1790 гг.) нарадзіўся ў Пінскім павеце ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Пінскай і Ліёнскай (Францыя) калегіях езуітаў. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Віленскай акадэміі, затым у Варшаўскай калегіі. Для завяршэння адукацыі на сродкі канцлера ВКЛ Міхала Чартарыйскага здзейсніў другую замежную вандроўку ў Францыю, Італію, Германію. У 1762 – 1773 гг. зноў выкладчык Варшаўскай калегіі. У гэты час ён вядомы і папулярны паэт. Ствараў панегірычныя оды, вершы, пераклаў оды Гарацыя, рэдагаваў штотыднёвік «Забавы пшыемне і пожытэчне».
З 70-х гг. Нарушэвіч пачынае цікавіцца праблемамі ўсеагульнай і айчыннай гісторыі. Ён прыняў удзел у напісанні калектыўнай працы «Палітычная гісторыя старажытных дзяржаў» (1772 г.), дзе прадэманстраваў крытычны падыход да гістарычных легендаў і паданняў. Аўтары працы ставілі галоўнай задачай раскрыць прычыны развіцця і заняпаду старажытных дзяржаваў. Ужо тады А.Нарушэвіч прадэманстраваў сваю схільнасць да манархічнага ладу, вызначыўшы свой ідэал у форме асветнай манархіі.
Забарона на дзейнасць ордэна езуітаў і матэрыяльныя цяжкасці заставілі Нарушэвіча прыняць сан каталіцкага святара. Пры дапамозе караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ён атрымаў парафію ў Немянчыне пад Вільняй. Пазней становіцца біскупам смаленскім, затым луцкім. Гэты перыяд жыцця быў найбольш плённым для Нарушэвіча як гісторыка. Ён працягваў працу над перакладам і выданнем твораў старажытнарымскага гісторыка Тацыта, але ў цэнтры ўвагі была гісторыя Рэчы Паспалітай.
На аснове архіваў Сапег і Хадкевічаў у 1773 – 1776 гг. Нарушэвіч напісаў сваю першую буйную гістарычную працу «Жыццё Яна Караля Хадкевіча, віленскага ваяводы, вялікага гетмана ВКЛ» (1781 г.). Таксама рыхтаваў кнігу пра Льва Сапегу, але яе не завяршыў.
Паводле прапановы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага Нарушэвіч пачаў працаваць над «Гісторыяй польскага народа». Яе стварэнню папярэднічала вялізарная праца па зборы і сістэматызацыі гістарычных крыніцаў. Для іх перапіскі ён прапанаваў каралю арганізаваць групу капіравальшчыкаў. На сродкі Панятоўскага ў 1781 г. у Германію, Італію, Швейцарыю былі накіраваны адпаведныя спецыялісты. Падобную работу правялі і ў Рэчы Паспалітай. У выніку гісторык сабраў 231 том матэрыялаў, якія ўвайшлі ў т.зв. «папку Нарушэвіча» (захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Кракава).
З другога па сёмы тамы «Гісторыі польскага народа» былі выдадзены ў 1780 – 1786 гг., а першы том выйшаў пасмяротна – у 1824 г. Выданне ахоплівае перыяд са старажытных часоў да 1836 г. Пад польскім народам Нарушэвіч разумеў шляхту і гараджан. Даволі грунтоўна і падрабязна адлюстравана гісторыя Беларусі і Літвы. Аўтар абгрунтоўваў сваю цікавасць да Беларусі тым, што «значная частка краю ўвайшла ў склад польскага краю», а «русакі пераўтварыліся ў палякаў».
Даследчык вызначыў тры праблемы ў гісторыі Рэчы Паспалітай: узаемаадносіны царквы і дзяржавы, паходжанне прыгоннага права, заняпад РПі шляхі яго пераадолення.
Паколькі Нарушэвіч у свой час быў езуітам, то не ўтойваў сваё негатыўнае стаўленне да «дысідэнтаў», г.зн. іншаверцаў. Гэта асабліва адчувальна пры аналізе аўтарам рэфармацыйнага руху.
У другой палове ХVIII ст. разгарнулася вострая дыскусія аб рэформе палітычнага ладу Рэчы Паспалітай. Нарушэвіч падзяляў папулярную ў той час тэорыю «знешняга заваявання»: славяне-сарматы заваявалі тубыльцаў, разбурылі ранейшыя грамадскія ўстоі, заснаваныя на «гмінаўладдзе», г.зн. роўнасці і свабодзе. Ад заваёўнікаў паходзіць шляхта, а ад заваяваных – прыгоннае сялянства.
Нарушэвіч у «Гісторыі польскага народа» неаднаразова адзначаў цяжкія падаткі і павіннасці простых людзей, выказваў спачуванне сялянам. Прычыны цяжкага становішча сялянства ён бачыў у сквапнасці паноў і шматлікіх войнах. Але гісторык не падзяляў асветніцкую ідэю ліквідацыі саслоўяў. Ён лічыў, што кожнае саслоўе павінна быць карысным сваёй краіне. Таксама была абмежаванай яго пазіцыя па сялянскім пытанні. Зямля, на яго думку, павінна заўсёды заставацца ўласнасцю шляхты. Няроўнасць паміж людзьмі абумоўлена самой прыродай чалавека. Прыгнёт з’яўляецца вынікам праяўлення дрэнных чалавечых якасцяў, якія прыйшлі да славян ад германцаў.
Гістарычныя творы Нарушэвіча, блізкага да караля і яго акружэння, былі прасякнуты манархічным духам і ўяўлялі сабой апалагетыку моцнай каралеўскай уладзе. Росквіт Польшчы ён адносіў да часоў Пястаў і звязваў яго з самадзяржаўнай уладай караля. Але далейшае аслабленне краіны адбылося ў выніку перахода ад польскага да нямецкага права, якое было больш карысна буйным землеўласнікам і прывяло да абмежавання ўлады караля. Прычыны заняпаду непасрэдна РПгісторык бачыў у сквапнасці магнатаў і эгаізме шляхты, слабасці цэнтральнай улады з прычыны магнацкай анархіі. Ён прапагандаваў ідэю асветнага абсалютызму. Манархічнае кіраванне супрацьпаставіў арыстакратычнаму, услаўляў тых каралёў, якія адстойвалі адзінства дзяржавы.
У рабоце «Мемарыял адносна напісання народнай гісторыі», якую Нарушэвіч накіраваў каралю ў 1775 г., аўтар прадэманстраваў свае погляды на гістарычны працэс, прадмет і метад гістарычнай навукі. Упершыню ў гістарыяграфіі Польшчы, Беларусі і Літвы даследчык супрацьпаставіў тэалагічнай гістарыяграфіі асветніцкае разуменне гісторыі як свецкай навукі. Нарушэвіч адмаўляў умяшальніцтва Бога ў гістарычны працэс, лічыў, што гісторыя – вынік узаемадзеяння прыродных прычынаў, уласцівых чалавечаму грамадству. Праўда, з’яўляючыся каталіцкім святаром, ён абвяшчаў Бога найвышэйшай інстанцыяй у гісторыі чалавецтва.
Нарушэвіч пашырыў прадмет гістарычнай навукі. На яго думку, яе прадметам павінна быць жыццё ўсяго «народа», а не дзеянні асобных ваенаначальнікаў і кіраўнікоў дзяржаваў. Галоўным рухавіком гістарычнага працэсу гісторык лічыў чалавечы розум. Асабліва пашырылася роля асветніцтва і мудрасці, як адзначаў аўтар, у ХVIII ст.
У некаторай ступені Нарушэвічу характэрна ідэя прагрэсу. У адным са сваіх лістоў ён прызнаваў рух чалавецтва наперад і нават супрацьпастаўляў у гісторыі Польшчы сучасны яму перыяд з эпохай Пястаў.
Нарушэвіч лічыў гісторыю навукай, якая мае не толькі пазнавальныя, але і маральна-палітычныя мэты. Паводле яго словаў, гісторыя павінна вучыць, што неабходна рабіць, каб пазбегнуць памылак продкаў, каб выправіць звычаі і норавы, каб зрабіць людзей шчаслівымі. Гэтыя палажэнні адпавядалі характэрнаму асветніцкай ідэалогіі погляду на гісторыю як навуку, якая павінна садзейнічаць радыкальным сацыяльным пераўтварэнням у грамадстве.
Праўда, поўнасцю рэалізаваць праграму, вызначаную ў «Мемарыяле адносна напісання народнай гісторыі», Нарушэвіч не здолеў. Шэраг аб’ектыўных і суб’ектыўных прычынаў садзейнічалі разрыву паміж метадалагічнай канцэпцыяй аўтара і яго навуковай дзейнасцю. Па-першае, гісторык не валодаў у дастатковым аб’ёме гістарычным матэрыялам. Узровень навукі ў той час быў нізкім – практычна адсутнічалі навуковыя даследаванні па важнейшых перыядах гісторыі Рэчы Паспалітай. Група капіравальшчыкаў пачала працу, калі «Гісторыя польскага народа» была ўжо практычна завершана. Па-другое, Нарушэвіч не здолеў радыкальна пераадолець каноны папярэдняй гістарыяграфіі. Па традыцыі ён раскрыў гістарычныя падзеі на аснове храналагічнага прынцыпа. У цэнтры ўвагі – каралі, князі і інш. знакамітыя асобы. Звесткі аб эканамічным, палітычным і культурным жыцці грамадства размясціў у шматлікіх заўвагах. Дарэчы, у адным з лістоў ён пісаў, што не можа ўключыць у «цела гісторыі» пытанні палітычнага ладу і эканамічнага развіцця краіны. Гэта тлумачыцца тым, што Нарушэвіч разглядаў гісторыю як вынік творчай дзейнасці асобаў, якія займалі дзяржаўныя пасады. Ён хацеў напісаць гісторыю народа, але пад уплывам старой гістарыяграфіі напісаў гісторыю каралёў.
Навуковая дзейнасць А.Нарушэвіча паклала пачатак новай гістарыяграфіі Польшчы, Беларусі і Літвы, хаця ён не здолеў пераадолець старыя традыцыі і праяўляў непаслядоўнасць пры аналізе гісторыі Рэчы Паспалітай.
Да прадстаўнікоў «школы Нарушэвіча» адносяць Тадэвуша Чацкага, Самуэля Ліндэ, Ежы Бандтке і іншых даследчыкаў. Яны гуртаваліся ў Таварыстве сяброў навук, якое было заснавана ў Варшаве ў 1800 г.
Актыўным членам таварыства з’яўляўся Юльян Марцэлевіч Нямцэвіч, якога паляк Б.Ліманоўскі назваў «ліцвінам рускага паходжання». Нямцэвіч не лічыў сябе палякам і ніколі не звязываў свой родны край з Польшчай.
Ю.Нямцэвіч шмат зрабіў для вывучэння і прапаганды помнікаў мінулага. Хаця ён сам спецыяльна не займаўся археалагічнымі даследаваннямі, але сваімі выступленнямі на пасяджэннях таварыства ён абуджаў іншых да гэтай дзейнасці. Нямцэвіч таксама праводзіў ідэю аховы помнікаў старажытнасці.
Падарожжы 1809, 1816, 1819 гг. па Беларусі дазволілі аўтару скласці «Збор гістарычных помнікаў пра даўнюю Польшчу» (1822 – 1833 гг.), у якім даецца апісанне Брэста, Нясвіжа, Мінска, Магілёва і іншых гарадоў.
Тадэвуш Чацкі (1765 – 1813 гг.) нарадзіўся ва Украіне. Атрымаў дасканалую хатнюю адукацыю. З 1781 г. практыкант каралеўскага суда ў Варшаве. Член Скарбавай камісіі. Заснаваў у 1800 г. Таварыства аматараў навук (Варшава). Садзейнічаў адкрыццю Крамянецкага юрыдычнага ліцэя.
Чацкі належаў да прыхільнікаў Нарушэвіча, ведаў яго асабіста. Гістарычная спадчына прадстаўлена шэрагам твораў, прысвечаных палітычнай гісторыі ВКЛ, гісторыі права, культуры і манетнай справы: «Карціна панавання Жыгімонта Аўгуста» (1835 г.), «Аб яўрэях» (1807 г.), «Аб камісіі і адукацыі ў Літве»(1807 г.), «Аб манетнай справе ў Польшчы і Літве» (1810 г.). Аўтар разглядаў культурную спадчыну беларускага і ўкраінскага народаў як частку польскай культуры. Кніга «Аб літоўскіх і польскіх законах…»(1800 – 1801 гг.) стала першай спробай інтэрпрэтацыі права ў польскай гістарыяграфіі. У ёй Чацкі крытыкаваў сцвярджэнне, што прававыя нормы ВКЛ грунтуюцца на рымскім праве.
Самуэль Багуміл Ліндэ (1771 – 1847 гг.) – знакаміты польскі лексікограф. Працаваў у Лейпцыгскім універсітэце. З 1804 г. займаў пасаду дырэктара Варшаўскага ліцэя, а ў перыяд герцагства Варшаўскага – дырэктара народнай адукацыі.
Галоўная праца Ліндэ «Слоўнік польскай мовы» выйшла ў у 6-ці тамах з 1807 па 1814 гг. Таксама даследчык адным з першых у польскай гістарыяграфіі звярнуўся да Статута ВКЛ 1529 г., аналіз якога прадставіў у кнізе «Пра Статут літоўскі…» (1816 г.).
Ежы Самуэль Бандтке (1768 – 1835 гг.) вучыўся ў Гальскім і Іенскім універсітэтах. Доктар філасофіі. З 1811 г. прафесар бібліяграфіі Кракаўскага універсітэта, дырэктар Ягелонскай бібліятэкі.
У кнізе «Гісторыя Каралеўства Польскага» (1810 – 1835 гг.) зрабіў сціплы агляд гісторыі ВКЛ да Люблінскай уніі. Аўтар канцэптуальна поўнасцю паўтарыў пазіцыю Нарушэвіча. Бандтке напісаў шэраг працаў, прысвечаных гісторыі кнігадрукавання ў Польшчы і ВКЛ. Ён прывёў шмат цікавай інфармацыі пра старажытнабеларускія кірылічныя кнігі, дзейнасць першадрукароў і кнігавыдаўцоў у Вільні, Заблудаве, Супраслі, Нясвіжы і іншых гарадах. Даследчык пакінуў нашчадкам кніжны каталог (каля 15 тыс. тамоў) у Ягелонскай бібліятэцы.
34. Гістарычныя погляды М.М. Карамзіна. “История государства Российского”. Мікалай Міхайлавіч Карамзін (1766-1826) - расійскі гісторык, пісьменнік, стваральнік "Гісторыі дзяржавы Расійскага". Ён ведаў працы сваіх папярэднікаў, абапіраўся на іх у сваім галоўным сачыненні - «Гісторыі дзяржавы Расійскага". Аднак, не варта разглядаць "Гісторыю" Карамзіна, як гэта робіцца да гэтага часу, толькі ў шэрагу уласна навуковых гістарычных твораў, на фоне якія папярэднічалі работ па гісторыі Расіі. Пры такім падыходзе навуковасць "Гісторыі" бярэцца навукоўцамі-гісторыкамі пад сумнеў, яе аўтар аб'яўляецца "жывапісцам", які адыходзіў ад крыніц або даваў ім адвольнае тлумачэнне, ахвяруючы ісцінай у імя займальнасці. Варта звярнуць увагу на тое, што гістарычныя сачыненні Карамзіна, якія ўключалі ў сябе вынікі ўласных навуковых пошукаў і поглядаў, ёсць, перш за ўсё, традыцыйная гістарычная проза і таму па сваёй жанравай прыродзе іх варта да славеснасці.Сэнс гістарычнай канцэпцыі Карамзіна, выражаны ў дванаццаці тамах "Гісторыі" і ў "Запісцы аб старажытнай і новай Расіі", у якіх ён досыць поўна выклаў свой погляд на гістарычны працэс, заключаецца, перш за ўсё, у руху Расіі з гістарычнага нябыту праз церні да вяршыняў дзяржаўнага ладу і на аснове гэтага да вяршыняў цывілізацыі, як іх разумеў Карамзін. Ужо пры жыцці Карамзіна з'явіліся крытычныя артыкулы, якія тычацца яго гістарычных поглядаў, а неўзабаве пасля яго смерці зроблены былі спробы вызначыць яго агульнае значэнне ў гістарыяграфіі: М.П. Арцыбашаў паказаў, у якой меры шкодзяць гісторыі літаратурныя прыёмы Карамзіна У 1830-х гадах "Гісторыя" Карамзіна робіцца сцягам афіцыйна "рускага" напрамкі, і пры садзейнічанні таго ж Н.А. Пагодзіна вырабляецца яе навуковая рэабілітацыя.Многімі гісторыкамі "Гісторыя" шануецца як навуковае складанне перш за ўсё за яе шырокія заўвагі, якія змяшчаюць вялікі фактычны матэрыял, часта узяты з крыніц, якія загінулі ў час маскоўскага пажару 1812 года.
