Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruskaya_mova_Liubezny.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
39.75 Кб
Скачать

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

інфарматыкі і радыёэлектронікі”

Кантрольная работа

па дысцыпліне “Беларуская мова : культура маўлення”

Студэнта 1 курса 680971 групы

завочнага факультэта

Любезнага Антона Віктаравіча

Заліковая кніжка № 68097020

Дамашні адрас: 246008, Гомельская вобласць, г. Гомель, вул.70 Ляшчынская, дом 136/2, тэл. 80259256042

Праверыла: Дапіра Т.П.

Мінск 2016

ПЯТЫ ВАРЫЯНТ

1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

 Моўную сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь можна ахарактарызваць як білігвальную. Сутнасць гэтага вызначэння заключана ў тэрміне білінгвізм, які з лацінскай мовы перакладаецца як два (bi) і мова (lingua), гэта значыць двухмоўе.

двухмоўе – гэта адначасовае існаванне ў грамадстве дзвюх моў (або дзвюх формаў адной мовы), якія выкарыстоўваюцца ў розных функцыянальных сферах (камунікацыйных сітуацыях). Пад камунікацыйнай сітуацыяй трэба разумець умовы, у якіх адбываецца маўленне. Напрыклад, гутарка з сяброўкай і выступленне на навуковай канферэнцыі з дакладам – гэта розныя камунікацыйныя сітуацыі, а адпаведна – розным можа быць выбар моўных сродкаў.

Вылучаецца некалькі падвідаў двухмоўя:

- індывідуальнае (веданне дзвюх моў уласціва асобным членам грамадства);

- калектыўнае (дзвюма мовамі карыстаюцца пэўныя сацыяльныя групы);

- нацыянальнае (пашырана сярод усіх прадстаўнікоў нацыі).

У тых краінах, дзе статус афіцыйнай (дзяржаўнай) маюць дзве мовы, узнікае дзяржаўны білінгвізм. Пры гэтым, калі ў дзяржаве дзве афіцыйныя мовы, грамадзяне могуць быць аднамоўнымі, то бок валодаць толькі адной мовай. Значыць, дзяржаўны білінгвізм не гарантуе нацыянальнага двухмоўя. І наадварот, індывідуальны білінгвізм зусім не азначае калектыўнае або нацыянальнае двухмоўе.

Звычайна білігвізм разглядаюць у трох аспектах: псіхалагічнымпедагагічным і сацыялінгвістычным.

Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу асобы, з яе разумовымі здольнасцямі, з праблемамі пераключэння з адной мовы на іншую (у навуцы гэта называецца пераключэннем кодаў).

Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой.

Сацыялінгвістычны аспект грунтуецца на такіх параметрах, як:

- сфера выкарыстання першай і другой мовы;

- ступень валодання мовамі;

- размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі;

- ацэнка двухмоўнымі асобамі ўласнага двухмоўя як сацыяльна-лінгвістычнага феномена і інш.

У нашай краіне двухмоўе існавала здаўна, мяняўся толькі яго характар і рознымі на працягу стагоддзяў былі складнікі двухмоўя. Усё гэта непарыўна звязана з гістарычнымі ўмовамі фарміравання і развіцця беларускай нацыі, беларускай мовы, з моўнай дзяржаўнай палітыкай. Так, пачынаючы з агульнаславянскага перыяду і ў часы Вялікага Княства Літоўскага, на тэрыторыі Беларусі было беларуска-стараславянскае двухмоўе. Нагадаем, што стараславянская мова была прынесена на нашыя землі разам з прыняццем хрысціянства. З пашырэннем у Беларусі польскай і лацінскай моў, калі краіна апынулася ў складзе Рэчы Паспалітай, развілася беларуска-польскае і беларуска-лацінскае двухмоўе. У гэтай сітуацыі можна гаварыць і пра беларуска-польска-лацінскае шматмоўе. Пазней, з далучэннем Беларусі да Расійскай Імерыі, пашыраецца беларуска-рускае двухмоўе. Яно вызначае моўную сітуацыю ў нашай краіне і сёння, якая характарызуецца суіснаваннем, паралельным выкарыстаннем беларускай і рускай моў.

Тэзісны план:

  1. Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь ахарактарызуецца як білігвальная.

  2. Вылучаецца некалькі падвідаў двухмоўя.

  3. Звычайна білігвізм разглядаюць у трох аспектах: псіхалагічным,  педагагічным і сацыялінгвістычным.

  4. стараславянская мова прынесена на нашыя землі разам з прыняццем хрысціянства.

2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

Купалле святкуюць яшчэ з часоў язычніцтва. Праўда, тады яго адзначалі ў перыяд летняга сонцастаяння, калі быў самы доўгі дзень, і прырода дасягала найвышэйшага росквіту.

Калі на Русі і ў іншых мясцінах прынялі хрысціянства, царква прымеркавала святкаванне Купалля да сёмага ліпеня - дня нараджэння Івана Прадцечы. Святкаваць пачалі ў ноч з шостага на сёмае ліпеня. Удзень дзяўчаты збіралі розныя зёлкі, сушылі, каб захаваць іх, як цудадзейныя лекі, плялі вянкі і варажылі на вадзе. Ноччу збіраліся каля кастра, вадзілі карагоды, танцавалі, скакалі праз агонь.

Фантазія людзей нарадзіла легенду, згодна з якой апоўначы з шостага на сёмае ліпеня ў гушчары лесу зацвiтае папараць-кветка, якая можа даць чалавеку празорлівасць і неабмежаваную сілу, вечную маладосць, здольнасць разумець мову раслін і жывёл. Гэтая легенда нарадзілася вельмі даўно, калі думалі, што ўсялякая расліна павінна ўтвараць кветку, а ад яе насенне, каб прадоўжыць свой род на зямлі.

3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса фрагмент артыкула па спецыяльнасці і перакладзіце яго на беларускую мову (0,5 старонкі ліста фармату А4, шрыфт Times New Roman 14 пт, інтэрвал 1.0). Напішыце рускі і беларускі варыянты тэксту. У перакладзеным беларускім тэксце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся слоўнікам, дайце тлумачэнні 10 з іх.

Опыт пользователя, опыт взаимодействия (англ. User eXperience, UX) — это восприятие и ответные действия пользователя, возникающие в результате использования и/или предстоящего использования продукции, системы или услуги.

Данный термин широко применяется в информационных технологиях (ИТ) для описания субъективного отношения, возникающего у пользователя в процессе использования как информационной системы в целом, так и отдельной её части (веб-сайта, приложения и пр.). Опыт пользователя связан с такими понятиями как человеко-компьютерное взаимодействие (англ. human-computer interaction) и юзабилити, применяемым при разработке и анализе пользовательских интерфейсов (англ. UI) и приложений. Разработчики уделяют значительное внимание изучению и проектированию опыта пользователя на всех этапах создания продукта, начиная с самого раннего — этапа планирования, — до проведения его тестирования.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]