Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шеф.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
120.83 Кб
Скачать

1. Паняцце “гісторыяграфія”, яго трансфармацыя, гісторыяграфія і гісторыя.  «Г» грэч. паходжанне і складаецца з 2-х слоў: «гісторыя», што азначае «апавяданне аб мінулым», і «графо» - «пішу». У прамым сэнсе «гістарыяграфія» азначае «апісанне чаго-небудзь», «пісьмовае апавяданне аб мінулым» (да ХХ ст.). У ХХ ст. значэнне змянілася. Пад ёй сталі разумець сукупнасць гістарычных работ, прысвечаных той ці іншай праблеме або сукупнасць даследаванняў, аб’яднаных агульнымі рысамі: нацыянальнымі, тэарэтычнымі, тэматычнымі, храналагічнымі. «гісторыя гістарычнай навукі» зацвердзіўся з пачатку ХХ ст.

асноўныя аспекты: 1. вывучэнне арганізацыі гіст. навукі (даследуе пытанні падрых-тоўкі кадраў, сістэмы навук. устаноў, функцыяніравання архіваў, публікатарскай дзейнасці і г.д.); 2. Даследчыцкая праблематыка (паказвае развіццё навуковага пазнання гіст. мінулага); 3. Тэарэтычная база даследаванняў (выяўленне, якім чынам тыя ці іншыя тэарэтычныя канцэпцыі скарыстоўваюцца ў працы даследчыка, уздзейнічаюць на фарміраванне навук. школ, плыняў); 4. Выяўленне ўплыву паліт. сітуацыі на канцэптуальную пазіцыю навукоўца.

Фарміраванне «Г» на Беларусі адносіцца да пач. 1920-х гадоў. У 1920— 30-я гады з'явіліся працы праблемнага характару, у якіх аналізаваліся вынікі вывучання гісторыі Беларусі, бальшавізму, рэв. руху, Кастр. рэвалюцыі, ідэйна-тэарэтычнай барацьбы (У.М.Іг-натоўскі, У.І.Пічэта, І.П.Ашаровіч, В.К.Шчарбакоў і інш.). Значны матэрыял па гісторыі навукі ў 19 — пач. 20 ст. ёсць у працы А.Цвікевіча «Западноруссізм»

У пасляваен. гады ў зборніках, прысвечаных юбілейным угодкам БССР, друкаваліся кароткія гістарыяграфічныя нарысы, падводзіліся вынікі вывучэння археалогіі і гісторыі Беларусі

(М.Б.Біч, І.Я.Марчанка, А.П.П'янкоў, У.М.Пер-цаў, З.Ю.Капыскі)

Выдадзены манаграфіі пра Перцава, Пічэту, Ігнатоўскага і інш. Даследавалася дзейнасць Ін-та бел. культуры, Акадэміі навук Беларусі, Ін-та гісторыі АН Беларусі, БДУ

Сфарміраваўся новы кірунак — вывучэнне не-марксісцкай гістарыяграфіі.

У 1980-я гады падрыхтавана манаграфія, прысвечаная гісторыі навукі ў міжваенны перыяд (Міхнюк), абаронены кандыдацкія дысертацыі, прысвечаныя развіццю гіст. навукі ў пасляваен. гады (В.Ц.Леанавец, Л.П.Храпко, І.І.Шаўчук). Зроблена спроба перыяды-зацыі гіст. навукі ў паслякастр. перыяд (П.Ц.Петрыкаў).

2. Прадмет гісторыяграфіі.

Праблема вызначэння прадмета «Г» паўстала ўжо ў ХІХ ст. Шэраг даследчыкаў (Салаўёў, Бястужаў-Румін) разумелі пад ім біяграфіі гісторыкаў з пералікам іх прац.

Каяловіч, Мілюкоў, Ключэўскі, Лапа-Данілеўскі разумелі разумелі пад ім працэс развіцця гістарычнай думкі. (падыход не разглядаў крыніцавую базу даследаванняў, формы арганізацыі навукі, падмяняў «Г» гісторыяй філасофскіх ідэй.

У савецкі час гістарычная школа Пакроўскага! пераўтварыла дыскусію аб прадмеце «Г» ў класавую палеміку. Гэты падыход лёг у аснову вызначэння паняцця «Г» у «Очерках истории исторической науки в СССР»: «гістарыяграфія – гэта навука, якая вывучае гісторыю накаплення ведаў аб развіцці чалавечага грамадства, гісторыю ўдасканалення метадаў гістарычнага даследавання, гісторыю барацьбы розных плыняў у сферы тлумачэння грамадскіх з’яў». Фактычна пад гістарыяграфіяй сталі разумець гісторыю грамадскай думкі. 1961 г. выйшаў падручнік «Историография истории СССР с древнейших времён до Великой Октябрьской социалистической революции». Аўтары разглядалі гістарыяграфію не толькі як вывучэнне працэса назапашвання ведаў аб развіцці чалавечага грамадстава, но і пераўтварэння іх у навуку! Паколькі ў 60-я гг. разгарнулася дыскусія аб перыядызацыі савецкай гістарыяграфіі, Шапіру! прапанаваў уключыць у прадмет «Г» працэс укаранення навуковых ведаў у жыццё, г.зн. іх адлюстраванне ў творах літаратуры і мастацтва.

З ім не пагадзіўся акадэмік Сахараў! На старонках часопіса «Вопросы истории» ён вызначыў прадмет гістарыяграфіі як аб’ектыўны працэс развіцця ведаў аб мінулым, які абумоўлены ўсім грамадска-эканамічным развіццём.

Нечкіна! ўключыла ў прадмет «Г» гісторыю вывучэння сусветнай гісторыі, гісторыю развіцця спецыяльных і дапаможных гістарычных дысцыплін, Гарадзецківывучэнне арганізацыі і функцыяніравання цэнтраў гістарычнай навукі, гістарычнай перыёдыкі, палітыку дзяржавы і г.д.

Гістарыяграфія – гэта навука, якая вывучае працэс накаплення ведаў аб развіцці чалавечага грамадства і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погляды на гістарычныя з’явы, разглядае працэс удасканалення метадаў гістарычнага даследавання. Прадметам гістарыяграфіі гісторыі Беларусі з’яўляецца гісторыя вывучэння айчыннай гісторыі ў гістарычнай навуцы Беларусі. Паколькі прадмет даследавання цесна звязаны з паняццем «гістарычная навука», таму гістарыяграфія ўключае ў сябе 2 накірункі: 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых устаноў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняючыя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).

3. Сучасныя ўяўленні пра гістарыяграфічную крыніцу.

«Г крыніца» гэтае паняцце лічыцца выжнейшым ў «Г», адзінага падыходу да яго вызначэння няма.

Нечкіна атаясамляла «Г крыніцу» Пад ей яна разумела любую завершаную або незавершаную навуковую працу гісторыка.

Іваноў уключаў у паняцце «Г факт» філасофскія, палітычныя і прававыя ідэі, паколькі яны зафіксаваны ў працах гісторыкаў і з’яўляюцца прадметам гістарыяграфічных даследаванняў.

Супраць такога падыходу выступіў Сахараў, пазіцыя якога дамінуе ў сучаснай гістарыяграфіі. На яго думку, «Г факт»гэта канцэпцыя вучонага, прадстаўленая ў навуковых працах. «Г крыніца» – гэта працы гісторыкаў (манаграфіі, артыкулы, даклады, рукапісы і г.д.), дакументацыя навукова-даследчых устаноў (пратаколы з’ездаў, канферэнцый, «круглых» сталоў, стенаграмы дыскусій і г.д.), рэцэнзіі на гістарычныя даследаванні.У сучаснай гістарыяграфіі гістарыяграфічным фактам прынята лічыць канцэпцыю вучонага, прадстаўленую ў навуковых працах. Гістарыяграфічная крыніца – гэта працы гісторыкаў (мана-графіі, артыкулы, даклады, рукапісы і г.д.), дакументацыя навукова-даследчых устаноў (пратаколы з’ездаў, канферэнцыяў, «круглых» сталоў, стэнаграмы дыскусіяў і г.д.), рэцэнзіі на гістарычныя даследаванні.