Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
13_pazaklasnae_radzima.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
534.61 Кб
Скачать

8. Выяўленне і ацэнка якасці самастойнага чытання-разглядвання кніг

Прыёмы «Пазнай твор па пачатку; па канцоўцы»,

«3 якога твора гэтыя радкі?».

9. Праца з прыказкамі

Тлумачэнне сэнсу пры каз ак, падбор пры казак, якія найболып падыходзяць да твораў, з якімі працавалі на ўроку:

* Усюды добра, а дома лепей.

* Радзіма — матка, чужына — мачаха.

* Усякаму мілая свая старонка.

* Чалавек без Радзімы, як салавей без песні.

* Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднае крыніцы.

10. Вынік урока.

Рэкамендацыі да па за ўрочнай дзейнасці з кнігай на бягуч ы месяц, вывешванне рэкамендацыйнага плаката па тэме наступнага ўрока.

— Якой агульнай, вельмі важнай тэмай былі аб’яднаны творы, што чыталі на ўроку?

—Якія словы — назвы прымет вы можаце падабраць для апісання любімых куточкаў роднага краю?

Прыём «Мая далонька поспеху».

ХЛЕБ — УСЯМУ ГАЛАВА

(Урывак)

Некалі, яшчэ ў маленстве, чуў я пра хлопчыка, які думаў, што хлеб на дрэвах расце. Як яблыкі, грушы, слівы. Прыходзіш у хлебны сад, а галіны пад важкімі пладамі ледзь не да зямлі гнуцца. А водар навокал! Аж слінкі бягуць. Вось чорныя боханы. Вось сітныя з бліскучай залацістай скарынкай. Прадаўгаватыя батоны, круглыя, плеценыя булкі, блізкія колерам да сонца. А вось і здоба. Салодкая, пахкая, з разынкамі, з марцыпанамі, з павідлам... Падыходзь да любога дрэва, ірві, што табе больш па густу, каштуй, смакуй, еш уволю...

А сёння хіба знойдзеш хлопчыка ці дзяўчынку, якія паверылі б у такія казкі? Хлеб — на дрэвах... яшчэ чаго! Цяпер усе ведаюдь, што хлеб у магазіны, сталоўкі, буфеты кожную раніцу спецыяльныя аўтамашыны прывозяць. 3 пякарняў, хлебазаводаў. На аўтафургонах вялікімі літарамі напісана: ХЛЕБ.

Бяжыць па вуліцы фургон.

Куды шафёр спяшаецца?

У магазін павінен ён

Даставіць хлеб да раніцы.

Той хлеб увішны хлебапёк

Нам у начную змену спёк...

Давай паспрабуем уявіць сабе, што раптам паламаўся ў дарозе аўтафургон з хлебам. Ці ў пякарні нешта здарылася. I не трапіў хлеб своечасова на паліды магазінаў, у сталоўкі, школы, дзіцячы садок. I давялося цэлы дзень есці розныя стравы без хлеба, без булкі. Спачатку, можа, нават і ўвагі не звернеш. Ат, падумаеш, і без хлеба абыдземся. Але неўзабаве заўважыш, што болыпасць страў без хлеба зусім не той смак маюць. I назаўтра такім смачным хлеб табе здасца! Хоць чорны, хоць белы... (Артур Вольскі)

ЗЯМЛЯ 3 БЛАКІТНЫМІ ВАЧАМІ

Зямля з блакітнымі вачамі, раздолле рэчак і лугоў.

Тут называюць Васількамі на Беларусі хлапчукоў.

Звіняць крыніцы, як цымбалы, сцяжынкі свецяць у лясах.

Палі, узгоркі, перавалы, прасторны шлях, далёкі шлях.

Краіна славы партызанскай: краіна міру і даброт.

Ты наша ласка, наша казка, як сонца, добры твой народ.

Твае сыны, твае ўнукі, мы любім гул тваіх бароў,

I рэкі цягнуцца, як рукі, да цёплых верных рук сяброў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]