Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
13_pazaklasnae_radzima.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
534.61 Кб
Скачать

2 клас Літаратурнае чытанне Урок 13

Тэма: «ПЕРАД ВАЧЫМА - НАША РАДЗІМА...»

(Пазакласнае чытанне), урок-падарожжа

Мэты:

- працягваць працу па фарміраванні станоўчай матывацыі да чытання;

- фарміраваць уменні самастойнай працы з кнігай; развіваць пазнавальны інтарэс, маўленне, увагу, мысленне; выхоўваць культуру чытача.

Абсталяванне: малюнкі на тэмы «Мая Радзіма — Беларусь», «Вырошчванне хлеба».

Эпіграф да ўрока:

Высока ў небе вырай кружыць,

Ляціць за сіні небакрай.

Не забывай ніколі, дружа,

Сваю зямлю, свой родны край

Вера Вярба

Загадзя рыхтуецца геаграфічная карта падарожжа з нанесенымі на яе пунктамі прыпынку — тэмамі твораў, якія будуць разглядацца на ўроку.

ХОД УРОКА

1. Уступная гутарка

Настаўнік запрашае вучняў да размовы пра Радзіму. 3 мэтай выхавання патрыятычных пачуццяў арганізуе калектыўнае знаёмства і абмеркаванне звестак , змешчаных у Беларускім календары газеты «Наша Ніва» 1913 г.:

• Кожны беларус не павінен цурацца беларускіх кніжак.

• Кожны беларус павінен заўсёды ўсім казаць, што ён беларус і што беларуская мова такая ж добрая, як і іншыя.

2. «Школа чытачоў». «Як захаваць добры зрок, альбо Правілы гігіены чытання» . Вучні павінны прадэманстраваць правільную пасадку ў час чытання кніг, успомніць правілы гігіены чытання:

* нельга чытаць лежачы ,

* у транспарце,

* нельга ў час чытання нахіляць над кнігай нізка галаву;

* кнігу можна класці на невялікую падстаўку;

* праз кожныя 20 мін патрэбна рабіць невялікі перапынак — фізкультмінутк у для вачэй і рухомыя практыкаванні;

* крэсл а павінна быць зручным, каб падтрымлівала правільную паставу;

* працоўнае месца павінна быць добра асветлена.

3. Рашэнне задач па арыенціроўцы ў кнігах.

4. Чытанне настаўнікам і вучнямі ўслых твораў з выставы кніг (на выбар).

5. Гутарка-разважанне па прачытаным

НА МОВЕ РОДНАЙ

Не проста ў словы я гуляю —

На мове роднай размаўляю.

У час світальны, вечаровы

Кажу пяшчоты цёплай словы:

Дзень добры, сонейка над гаем!

Свяці ярчэй над родным краем,

Гукай вясну з зямной далечы...

Вітанне шлю, марозны вечар!

Ты запалі ў нябёсах зоркі,

Няхай збяруцца на вячоркі,

Чаруюць нас красой нязводнай...

Я гавару

На мове роднай.

Мікола Мятліцкі

— Якімі вы ўяўляеце сабе хлопчыка ці дзяўчынку, ад імя якіх ідзе размова ў гэты м вершы?

— 3 якім пачуццём герой верша вымаўляе словы: «Не проста ў словы я гуляю — на мове роднай размаўляю»?

— 3 якімі словамі герой звяртаецца да сонейка, марознага вечара? Чаму кожны з нас павінен любіць і шанаваць сваю мову?

РАДЗІМА

Як яе намаляваць?

I якія фарбы ўзяць?

Сонца выйшла прамяністым,

А блакіт нябёсаў — чыстым.

Поле — жоўтым, луг — зялёным,

Сцяг над школаю — чырвоным.

Над ракою дуб высокі

Аж пад самыя аблокі.

Задаволен, рады Дзіма:

Ён намаляваў Радзіму.

Паўлюк Прануза

— На якую тэму герой верша стварыў малюнак?

— Як вы лічыце, якія фарбы ён выбраў, каб намаляваць прамяністае сонца, чысты блакіт нябёсаў, поле, луг, дуб?

— У якія святы над вашай школай і іншымі дзяржаўнымі ўстановамі вывешваецца беларускі сцяг?

— Што намалявалі б вы на малюнку на тэму «Мая Радзіма»?

— Якія фарбы і чаму выбралі б?

— У вольны час разам з аднакласнікамі стварыце такія малюнкі і складзіце з іх выставу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]