Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК-Культурология-посл.вариант.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.28 Mб
Скачать

I. Абдзìраловìч (I. Канчэýскì) Адвечным шляхам (даследзìны беларускага светагляду)

Фрагмент з культуралагìчнага нарыса дадзены з захаваннем моýных асаблìвасцей пачатку ХХ ст.

На беларускую справу прызначалìся глядзець як на нешта надта невыразнае, нявызначанае, ня маючае ý сабе духу жывога, каторы можа даць беларусам права на законнае сярод ìншых народаý ìстнаваньне. У невыразнасьцì беларускай культуры хочуць бачыць духовую смерць народу, яго няздольнасць вызначыць свой уласны ìдэал. Фармальна мы павìнны згадзìцца, што ý нас неакрэсьлена культура, што ý нас смутны гìстарычныя шляхì, Але ý гэтым ня можна бачыць духовай беднасьц нашага народу, Яго няздольнасцì ýласным крокам ìсьцì да вытварэння ýласных формаý жыцьця, - не, жыццёвыя акалìчнасьцì даводзяць аб ìншым, што нават меней здольныя, меней сìльныя народы вытварылì культурна-вызначальнае жыццё. Калì беларускі народ не стварыý выразнай культуры, дык гэта была вялìкая трагедыя народнага духу, якую перажыць выпала толькì двум-тром эýрапейскìм народам: Беларусь да Х веку ì да гэтай пары фактычна зьяýляецца полем змагання двох кìрункаý эýрапейскай, пэýне – арыйскай, культуры – заходняга ì ýсходняга. Гранìца абодвых уплываý, падзяляючы славянства на два станы, праходзìць праз Беларусь, Украìну ì хаваецца ý балканскìх краёх.

Дзесяцёхвяковае ваганьне сьведчыць аб тым, што беларусы, як украìнцы ì балканскія славяны, не маглì шчыра прылучыцца нì да аднаго, нì да другога кìрунку. Мы не зрабìлìся народам Усходу, але не прынял й культуры Заходней Эýропы. За ýвесь час нас пачалì зваць цёмным, дзìкìм народам.

Але адмовìýшыся ад карысьцì выразнай культуры ý яе поýнасьцì, народ схаваý незалежнасьць свайго духу. I вось зараз, калì наблìжаецца вялìкì крызыс датыхчасовых ìдэалаý, калì ýся «культура» знаходзìцца ý небясьпецы ì гатова развалìцца ý руìны, беларускì народ, – як быццам зьнімаюць з Яго векавыя ланцугì, – прабуджаецца да жыцьця. Да шуканьня новых ìдэалаý, да стварэньня новых падставаý чалавечага жыцьця.

(цыт. па: Абдзìраловìч I. Адвечным шляхам (даследзìны беларускага светагляду) зборнік “Вобраз-90” / укл. С. Дубавец. – Мн., 1992)

У. Конан у свабодзе ì творчасцì – ратунак для свету

А мìж тым ужо простае знаёмства з рэгìянальна аднатыпнай, еýрапейскай фìласофскай культурай сведчыць пра яе шматгалоссе ì шматколернасць. Ёсць падставы казаць пра «гнасеалагзм» нямецкай, «сацыялагìзм» французскай, «прагматызм» англìйскай фìласофскìх школ. Русская фìласофìя ад Уладзìмìра Салаýёва да Мìкалая Бярдзяева развìвалася ý рэчышчы «анталагìзму» ì «антрапалагìзму», бо ставìла на пярэднì план праблемы быцця наогул ì чалавечага жыцця ý першую чаргу. Дамìнантай фìласофскай думкì ýсходнеславянскага рэгìёна з'яýляецца тое, што я назваý бы «сацыяльнай этыкай». Яе цэтральная катэгорыя, што не мае дакладнай аналогìì ý ìншых мовах, – сìнкрэтычнае паняцце праýды – у значэннì адзìнства ìсцìны, дабра – справядлìвасцì ì красы. А яе асноýная праблема – сэнс ì прызначэнне чалавека ý сìстэмах: народ (нацыя) – грамадства – дзяржава – усечалавечтва.

Выдатныя беларуския пìсьменнìкì былi найперш шукальнìкамì народнай праýды, гэта значыць – пераважна этычнымì мыслìцелямì. Зыходны прынцып Скарынавага асветнìцтва – вядомы з часоý ранняга хрысцìянства катэгарычны ìмператыý: «Закон прироженый в том наболей соблюдаем бывает: то чинити иным, что самому любо есть от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хощеши от иных имети». Паслядоýнìк беларускага асветнìцтва ì першадрукара Васìль Цяпìнскì таксама амаль што наш сучаснìк, бо следам за карынам, Але цяпер ужо не ýзнёслымì, а хутчэй трагìчнымì словамì, сцвяджаý ìдэю роднай мовы, культуры, свайго «места» ì «дома» ý якасцì фундаментальных духоýных каштоýнасцей народа. Пераважна на аксìялагìчны, духоўна-этычны крытэрый ацэнкì грамадскага быцця характэрны для паэзìì ì аратарскай прозы Сìмяона Полацкага. Беларускì аýтэнтычны фальклор – чыстая крынìца нацыянальнай паэзìì ды ýсёй мастацкай культуры – шматгранна адлюстраваý пошукì агульначалавечай праýды. Урэшщце, класìчная нацыянальная лìтаратура, убìраючы ý сябе ручайкì ì рэкì народнай духоýнасцì. Нязменна трымала ý полì зроку праблемы сацыяльнай этыкì.

(цыт. па: Конан У. У свабодзе ì творчасцì – ратунак для свету зборнік “Вобраз-90” / укл. С. Дубавец. – Мн., 1992)