Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК-Культурология-посл.вариант.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.28 Mб
Скачать

Этапы развцця культуры Беларусì хх ст.

I этап Нацыянальна-культурнае Адраджэне (беларусìзацыя) 1917- канец 20-х гг.

II этап Культура Беларусì ва ýмовах устанаýлення ì ýзмацнення таталìтарнага сталìнскага рэжыму 20-50-е гг.

III этап

Беларуская культура ва ýмовах каманднага стыля кìравання культурнымì працэсамì

60-е - сяр. 80-х гг.

IV этап

Культура Беларусì эпохì Перабудовы ì нацыянальна-культурнага адраджэння 90-х гг.

Першы этап увайшоý у гìсторыю як этап нацыянальна-культурнага Адраджэня. Асноýнымì складнìкамì гэтага перыяду становяцца працэсы беларусìзацыì. Галоýнымì падзеямì ý культурным жыццì гэтага перыяду сталìся:

  • заклìк да ýсìх ураджэнцаý Беларусì вярнуцца на Радзìму, каб працаваць на яе карысць;

  • актыýная праца па стварэнню ì выпуску навукова-папулярнай лìтаратуры на беларускай мове (за 1 год было падрыхтавана ì выдадзена 5 падручникаý, агульным тыражом 79 тыс. экземпляраý);

  • у 1922 г. ствараецца Iнстытут беларускай культуры – найвышэйшая дзяржаýная навуковая установа (у 1928 рэарганìзаваны ý Беларускую Акадэмìю навук).

«Нацыянальны Рэнесанс» у беларускай культуры скончыýся на прыканцы 20-х гг. рэпрэсìямì.

Культура савецкага часу дасягнула пэýных поспехаý у самых розных галìнах: у выяўленчым мастацтве, скульптуры, архітэктуры, кіно і тэатры.

У 30 – 50-е г. у Беларусì рэалìзоýвалася сталìнская мадэль культурнага развìцця:

  • кантроль за культурай;

  • нìвелìроýка асобы;

  • ìнтарнацыяналìзацыя культуры;

  • абмежаванне творчых магчымасцяý вучоных, выкладчыкаý вышэйшах школы;

  • велìзарныя ахвяры ì рэпрэсìì супраць дзеячоý культуры;

  • звужэнне сацыяльнай сферы ì функцыянальнага ýжытку беларускай мовы;

  • складванне ý лìтаратуры метаду «сацыялìстычнага рэалìзму».

У культуры Беларусì 90-х гг. адбылìся карэнныя змяненнì: яна ýзбагацìлася новымì ìмёнам, творамì ì дасягненнямì. Былì прыкладзены велìзарныя намаганнì па стварэнню нацыянальнай сìстэмы адукацыì, у мастацтве адбылося эстэтычнае асваенне новых тэм. За дзесяцìгоддзе ýтварылася больш за 20 тэатральных калектываý («Вольная сцэна», тэатр-студыя Р.Талìпава, тэатр «Дзе-Я», беларускì паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зьнìч»). Працягвалì працаваць такìя майстры слова як А. Адамовìч, В. Быкаý, У. Някляеý, Л.Дранько-Майсюк, а таксама заявìлì аб сабе такìя творцы як А. Разанаý, А. Глобус, У. Арлоý, Л. Рублеýская ì ìнш.

Асноýны тэзìс: Беларуская культура пачала фармiравацца ý самастойны, самабытны тып яшчэ ý X – XII ст. Канчаткова яна сфармìравалася ý спецыфìчны тып культуры ý перыяд сярэднявечнай гìcторыì ì паýстала як адметны феномен у межах еýрапейскай цывìлìзацыì. У культуры беларусаý акрэсленага намì перыяду фiксуюцца ýсе вядомыя еýрапейскiя мастацкiя стылi, якiя творча перапрацоýвалiся i асэнсоýвалiся ý агульнай беларускай прасторы. Беларуская культура выступìла пасрэднìкам мìжкультурнага дыялогу памìж заходне- ì усходнеерапейскìм рэгìёнамì, стаýшыся своеасаблìвым творчым сìнтэзам гэтых накìрункаý.

Пытаннi для самаконтроля:

  1. Якiя мадэлi беларускага культурнага развiцця прапаноýваюцца сучасными культуролагамi?

  2. Калi i кiм была прапанавана еýропацэнтрычная мадэль развiцця беларускай культуры?

  3. Назавiце найбольш яскравыя феномены беларускай культуры часоý Полацкага i Тураýскага княстваý.

  4. Што такое «залаты век» беларускай культуры?

  5. Чаму беларускую культуру эпохi барока (XVII - XVIII стст.) называюць «пасрэднiцкай»?

  6. Назвiце тыя мастацкiя стылi, што мелi месца ý беларускай культуры на працягу XII - XVIII ст.?

  7. Назавìце часы пачатку ì этапы этнаграфчных даследванняý беларускай культуры. Чаму яны актывìзавалìся менавìта ý другой палове XIX стагоддзя?

  8. Якìм чынам культура спрыяе фармìраванню нацыянальнай самасвядомасцì. Прывядзìце прыклады з беларускай гìсторыì канца XIX – пач. XX ст.?

  9. Назавìце асоýныя дасягненнì беларускай савецкай культуры?

Лiтаратура:

  1. Лыч Л. Навiцкi У. Гiсторыя культуры Беларусi. – Мн., 1996.

  2. Беларусiка. – Кн. 2. – Мн., 1993.

  3. Беларусiка. – Кн. 6. – Беларусь памiж Усходам i Захадам. – Мн.,1997.

  4. Ад Полацка i Нясвiжа да Падуi i Венецыi. – Мн., 1994.

  5. Лазука Б.А. Гiсторыя мастацтваý. – Мн., 1996.

  6. Гiсторыя беларускага мастацтва. У 6 т. – Мн., 1998-1992.

  7. Лiцьвiнка В. Святы i абрады беларусаý. – Мн.,1998.

  8. Ткачоý М. Замкi i людзi. – Мн., 1991.

  9. Живописная Россия. Литовское и белорусское Полесье. – Мн., 1993.

  10. Шчакацiхiн М. Нарысы з гiсторыi беларускага мастацтва. – Мн., 1993.