Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК-Культурология-посл.вариант.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.28 Mб
Скачать

Рысы беларускай культуры эпохì Барока

Б

А

Р

О

К

А

Эпоха барока (XVII – XVIII ст.), як нi якая iншая высвецiла пасрэднiцкаю роль беларускай культуры ý кантактах памiж Усходам i Захадам. Праз Беларусь на Усход пашыралiся многiя культурныя традыцыi i мастацкiя стылi. Так адбылося i з сустветным мастацкiм стылем барока, цэнтрам узнiкнення якога была Iталiя. У 1584 г .у Нясвiжы iтальянскi дойлiд Джан Марыя Бернардонi будуе iезуiцкi касцел. Культавая пабудова нясвiжскiх iезуiтаý была другiм у свеце па лiку храмам, узведзеным у стылi барока па праекту Бернардонi. Акрамя таго у Нясвiжы будуецца замак з 106 пакоямi i фартыфiкацыйнымi збудаваннямi. Пазней стыль барока быý прадстаýлены у шматлiкiх княскiх пабудовах па ýсей Беларусi: палац Сапегаý у Ружанах, Храптовiча – у Шчорсах, Мiкалаеýская царква i касцел Кармелiтаý – у Магiлеве, фарны касцел – у Гродна, сабор Пятра i Паýла У Вiцебску. Больш таго, у нашай краiне была створана своеасаблiвая архiтэктурна-мастацкая сiстэма, якая атрымала назву «вiленскае барока». Росквiт беларускага стылю звязваецца з творчасцю выдатных архiтэктараý Я.К. Глаýбiца: касцел у Сталавiчах, праваслаýная Спаская царква у Магiлеве, а таксама – перабудова у Полацку Сафiйскага сабора /1738-1750 гг./. Да найбольш значных помнiкаý беларускай архiтэктуры барока належаць унiяцкая царква ý в. Баруны Ашмянскага раена, касцел у в. Германовiчы Шаркаýскага раена, касцел св. Андрэя у г. Слонiме i г.д.

Другая палова XVII ст. адзначана тым, што на гэты час прыпадае актыýная дзейнасць беларускiх майстроý – разбяроý у Маскоýскай дзяржаве. Клiм Мiхайлаý, Сцяпан Зiноýеý, старац Iпалiт i дзясяткi iншых майстроý, выхадцаý з беларускай зямлi, аздабляюць храмы i палацы Масквы, у тым лiку палац цара Аляксея Мiхайлавiча у Каломенскiм. Шэдэýрам дэкаратыýнага мастацтва, уцалеýшым да нашых дзен, з'яýляецца грандыезны iканастас Смаленскага сабора маскоýскага Новадзявочага манастыра, выкананага беларускiмi майстрамi. Беларускiя дойлiды паклалi пачатак у Маскве так званаму знакамiтаму «нарышкiнскаму барока».

IV. У культурным жыццì Беларусì (1795-1917 г.) асаблìвае месца займае храналагìчны адрэзак: другая палова XIX – пач. ХХ ст. Гэта быý час, калì ìшло актыýнае тварэнне асноваý наыцыянальнай культуры ý самой Беларусì ì адбывалася паступовае фармìраванне больш-менш абъектыýных поглядаý на беларускую культуру ì мову з боку расìйскìх ì польскìх навукоýцаý.

З сярэдзìны XIX ст. пачынаюць актывìзавацца працэсы фармìравання нацыянальнай самасвядомасцì беларусаý. Менавìта западная и цэнтральная Беларусь становìцца эпìцэнтрам гэтых падзей. Мìкалай I забараняе саму назву «Беларусь» ì замяняе яе назваю «Паýночна-Заходнìй край». Але ýжо к сярэдзìне XIX ст. распачынаюцца актыýныя працэсы па увядзенню ва ýжытак назвы Белая Русь. I ýжо у другой палове XIX – пач. ХХ ст.асаблìва рэвалюцыйна арыентаваныя колы беларускага грамадства, пачынаюць заяýляць аб сабе ì аб сваìх суайчыннìках як аб самастойнай нацыì. Асаблìвы ýздым нацыянальнага руху ì нацыянальнай самасвядомасцì ý нашай краìне з'вязваецца з часопìсам «Гоман», якì пачынае выходзìць у 80-е гады. Прыкладна ж у гэты час выходзìць «Мìнскì лìсток» - першая друкаваная газета беларусаý. Актыýна друкуецца першы з беларускìх аýтараý Я. Лучына.

Аднак, асобую ролю ý фармìраваннì нацыянальнай самасвядомасцì адыграла этнаграфìя. А. Кìркор, М. Нìкìфароýскì, А. Федароýскì, П. Шэйн, Я. Раманаý выдалì вялìкую колькасць навуковых даследванняý ì ý лìтаральным сэнсе слова разбудзìлì цìкавасць да беларускай культуры ì цìкавасць беларусаý да самìх сябе.

У 60-90-е гады ХIХ ст. актыýна збìралìся ì былì апублìкаваныя гìстарычныя, этнаграфìчныя, фальклорныя запìскì ì ìншых навукоýцаý (I. Насовìча, Ю. Крачкоýскага, М. Доýнара-Запольскага), якìя аб'ектыýна засведчылì факт ìснавання самастойнага беларускага этнаса ì адначасова паýплывалì на развìццё навуковага беларусазнаýства.

У пачатку ХХ ст. беларуская культура была прадстаýлена ìмёнамì Я.Купалы, Я. Коласа, А. Пашкевìч (Цёткì), якìя выступалì ад ìмя народа як ìдэёлагì нацыì. Велìзарная роля ý развìццì грамадскай думкì ì ý цэлым станаýленнì беларускай культуры адыгралì перыядычныя выданнì – найперш газета «Наша нìва», «Наша доля», «Голас правìнцыì» ì ìнш.

У ХХ ст. культура Беларусì прайшла шэраг спецыфìчных этапаý.

Схема 15.7