Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК-Культурология-посл.вариант.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.28 Mб
Скачать

Фактары станаýлення адметнасцì беларускай культуры

Падкрэслiм, у аснову нашага адметнага тыпу культуры цалкам ляглi рэлiгiйныя iдэi. Гэтыя iдэi ý аснове своей нiчым не адрознiвалiся ад тых iдэй, што бытавалi у суседнiх хрысцiянскiх краiнах. Адметнасць i асаблiвасць iх была не ý змесце, а ý незвычайнай свабодзе iх перамяшчэння, пранiкнення, што асаблiва важна у пераплеценасцi i узаемаýплывах. Вобразна кажучы, не толькi «хрысцiянскае побач з «паганскiм», але i хрысцiянскае у розных яго адценнях i традыцыях /праваслаýе, каталiцызм, пратэстантызм, унiяцтва/.

Схема 15.3

Перыядызацыя этапаý развìцця культуры Беларусì

1 Этап -10-13 стст. Старажытная культура Беларусì часоý Тураýскага ì Полацкага княстваý

2 Этап – 13-16 стст.

Культура Беларусì часоý вкл. Рэнесанс ì Рэфармацыя ý беларускай культуры

3 Этап – 17-18 стст.

Беларуская культура перыяду Рэчы Паспалìтай. Барока ý беларускай культуры.

4 Этап – канец 18- пач. 20 ст.Ст. Культура Беларусì ý складзе Расìйскай ìмперыì

Схема 15.4

Рысы старажытнабеларускай культуры

II. Фармiраванне асноваý духоýнай культуры Беларусi адбывалася у час, якi ý гiсторыi вызначаецца як перыяд Полацкага i Тураýскага княстваý. Менавiта ý гэтыя часы на старажытную Беларусь прыходзiць хрысцiянства, адгэтуль бярэ свой пачатак гiсторыя мураванага дойлiдства. Ужо ý 50-е гады XI ст. у Полацку ýзводзiцца Сафiйскi сабор, якi стаý сiмвалам дзяржаýнасцi. У XII ст. узнiкае полацкая архiтэктурная школа, з адметным мастацкiм прыемам у храмавых пабудовах – двухколернай /бела-чырвонай/ «паласатай» гамай сцен. Славу беларускаму дойлiдству прынеслi такiя храмы як Спаса Праабражэнская царква у Полацку, Каложская царква ý Гродна, храм Дабравесця ý Вiцебску, Тураýскi трохнефны храм. Усе старажытныя храмы былi аздоблены фрэскавымi роспiсамi i абразамi З'яýленне рэлiгiйнага жывапiсу на беларускай зямлi звязваецца з iмем Ефрасiннi Полацкай, бо менавiта ý адказ на яе асабiстую просьбу быý прысланы з Канстанцiнопаля /Вiзантыя/ абраз Богамацi Эфескай.

Схема 15.5

Рысы рэнесанснай культуры Беларусì Ренесансная культура

Талерантнасць; складванне дактрыны прававой дзяржавы

Гуманìзм

Разглядаючы тэму айчыннай культуры неабходна памятаць пра тое, што ý сярэднявеччы ý межах гэтай культуры сфармiраваýся феномен, аналагаý якому наýрад цi можна было знайсцi ý тагачасным еýрапейскiм свеце. Маецца на ýвазе феномен талерантнасцi. Сярэднявечная Беларусь ýяýляла сабою прыклад сацыяльнага, палiтычнага, моýнага, этнiчнага кампрамiсаý. Беларуская гiсторыя не ведае нi адной вайны, альбо суръёзных сацыяльных узрушэнняý на рэлiгiйнай глебе. Калi ý сярэднявечнай Еýропе палыхалi рэлiгiйныя войны (Варфаламееýская ноч, iудзеi на iспанскiх, iтальянскiх вогнiшчах i г.д.), то Беларусь дэманстравала ýсяму еýрапйскаму свету рэлiгiйную i нацыянальную цярпiмасць i спагаду.

У духоýнай сiтуацыi, што склалася у Вялiкiм княстве Лiтоýскiм к XVI стагоддзю прачытваецца сучасная еýрапейская дактрына недатыкальнасцi правоý асобы на свабоду сумлення, а таксама дактрына прававой дзяржавы. Прамым падцвержаннем чаго з'яýлялася iснаванне юрыдычнага дакумента – Статута ВКЛ.

III.

Схема 15.6