- •3 Чырвоным сцягам
- •3 Усламінаў Захара Гаўрылавіча Самалётава
- •3 Успамінаў былога камандзіра ўзвода 112-га Калагрыўскага палка Фёдара Якаўлевіча Шчалко
- •3 Успамінаў с. I. Марозава
- •3 Гісторыі партызаншчыны на Магілёўшчыне
- •I ўзняўся народ
- •3 Успамінаў Сяргея Паўлавіча Раманава, былога члена Быхаўскага рэўкома
- •3 Успамінаў Ціхана Яфімавіча Міранцова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінау Феадосіі Яўсееўны Пятровай (Бычковай), былой падпольшчыцы з в. Трасцівец
- •3 Успамінаў Філімона Платонавіча Кулікова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінаў а. Р. Хрушчова, удзельніка грамадзянскай вайны
- •3 Успамінаў Емяльяна Мітрафанавіча Пазнякова, удзельника грамадзянскай вайны, ураджэнца в. Усходняя
- •3 Успамінаў былога чонаўца а. Атліваніка
- •3 Успамінаў былога загадчыка палітасветы Грудзінаўскага валаснога выканкома Мітрафана Тарасавіча Панасевіча
- •3 Успамінаў ветэрана партыі Івана Піліпавіча Галіновіча
- •3 Успамінаў аднаго з першых камсамольцаў в. Грудзінаўкі Сяргея Антонавіча Астаповіча
- •3 Успамінаў камсамольца з 1919 г. Канстанціна Антонавіча Маёрава
- •3 Успамінаў камсамольца 20-х гадоў Мартына Паўлавіча Паляўцова
- •3 Успамінаў камсамольца з 1922 г. Канстанціна Ігнатавіча Лукашова
- •3 Гісторыі піянерскай арганізацыі раёна
- •25 Кастрычніка
- •7 Лістапада
- •15 Лістапада
- •3 Успамінаў былога рэдактара шматтыражнай газеты «Ударнік саўгаса», члена кпсс з 1919 г. Сцяпана Мікалаевіча Свірыда
- •3 Успамінаў дэпутата Вярхоўнага Савета ссср 1-га склікання Суклеты Сілкаўны Яўменавай
- •13 Сакавіка
- •25 Сакавіка
- •7 Студзеня
- •1 Верасня
- •16 Кастрычніка
- •14 Снежня
- •29 Снежня
- •7 Лютага
- •29 Кастрычніка
- •21 Лістапада
- •3 Успамінаў дэпутата ВярхоўнагаСавета ссср Іванова
- •1 Студзеня
- •4 Студзеня
- •13 Студзеня
- •15 Студзеня
- •14 Сакавіка
- •6 Кастрычніка
- •27 Лістапада
- •5 Снежня
- •3 Успамінаў м. А. Труснова,былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў м. П. Куракіна, былога камандзіра 425-га партызанскага атрада, члена Быхаўскага падпольнага райкома партыі
- •3 Успамінаў п. I. Бажэнава, былога партызана атрада г. I. Сазонава
- •3 Успамінаў а. А. Гарчакова
- •3 Успамінаў ф. П. Падаляна
- •3 Успамінаў Дз. А. Смагіна
- •3 Успамінаў п. М. Цагельнікава, былога камандзіра 1-га батальёна 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.
- •3 Успамінаў с. У. Грышына
- •3 Загада № 92 па ваенна-аператыўнай групе
- •3 Успамінаў Лізаветы Міхайлаўны Міхасёвай, 1902 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Ганны Рыгораўны Казловай, 1926 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Марыі Гаўрылаўны Кавалёвай, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Антаніны Цярэнцьеўны Рудаковай, 1936 года нараджэння, ураджэнкі в. Красніца, загадчыцы дзіцячага-сада № 3 г. Быхава
- •3 Успамінаў Палікарпа Мікалаевіча Шакунова
- •3 Успамінаў Ульяны Максімаўны Кірэевай, 1911 года нараджэння, жыхаркі в. Дабужа
- •3 Успамінаў Мікалая Нічыпаравіча Іванова, 1933 года нараджэння. Ураджэнца в. Залатое Дно, жыхара в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў Еўдакім Якаўлеўны Івановай, 1907 года нараджэння, ураджэнкі в. Залатое Дно, жыхаркі в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў былога загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага падпольнага абкома партыіI. П. Крыскаўца
- •Аскер Бархозаў
- •3 Успамінаў м. М. Алейнікава, былога камісара 2-га батальёна 152-га партызанскага палка
- •3 Сям’і патрыётаў
- •3 Успамінаў п. М. Караленкі
- •3 Успамінаў п. М. Дамброўскага, былога памочніка камісара па камсамолу 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваг
- •3 Успамінаў м. А. Труснова, былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў ф. В. Гусева, былога начальніка медыцынскай службы Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы
- •3 Успамінаў былой партызанкі Быхаўскай ваг, удзельніцы партызанскага парада ў Мінску н. М. Дзегцяровай
- •3 Успамінаў п. Н. Шлеянкова, былога камандзіра мінамётнага разліку ў лыжным батальёне 269-й стралковай дывізіі, настаўніка Чарнаборскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна
- •3 Успамінаў I. А. Барысевіча
- •3 Успамінаў н. Н. Адасёва
- •3 Успамінаў в. Круглікава, былога камсорга батальёна 856-га стралковага палка
- •3 Успамінаў I. Карабузава, былога камандзіра батарэі 444-га стралковага палка
- •3 Успамінаў маёра запасу а. А. Васільева, былога камсорга 336-га стралковага палка
- •3 Франтавых пісем Дз. Аскаленкі сваёй жонцы Ніне
- •3 Успамінаў л. С. Данілюка
- •3 Успамівшў ц. Я. Сычкова
- •3 Успамінаў Антаніны Мядзведскай, сястры генерала п. Т. Курсакова
- •3 Успамінаў в. I. Маркоўскага
- •3 Успамінаў I. К. Галіноўскага
- •3 Успамінаў былога партызана-разведчыка, удзельніка штурму Берліна а. Ф. Палякова
3 Успамінаў Сяргея Паўлавіча Раманава, былога члена Быхаўскага рэўкома
Кастрычніцкая рэвалюцыя застала мяне ў Румыніі. Вайсковая часць, у якой я служыў, была перакінута сюды ў 1910г. Чуткі аб падзеях на радзіме да нас даходзілі з вялікім спазненнем. Памятаю, у адным румынскім горадзе былі расклеены лозунгі. Адны заклікалі працягваць імперыялістычную вайну да перамогі, другія, бальшавіцкія, патрабавалі міру без анексіі і кантрыбуцыі, фабрыкі і заводы - рабочым, зямлю — сялянам, уладу — Саветам. Бальшавіцкія лозунгі былі блізкімі сэрцу салдат.
Старая армія развальвалася, салдаты кідалі фронт і прабіраліся з Румыніі дадому. 3 вялікімі цяжкасцямі ў пачатку 1918 г. дабраўся і я да сваёй вескі Лазаравічы. Вёска, горад Быхаў і ўсе населеныя пункты на правым беразе Дняпра былі акупіраваны немцамі. Праз некаторы час я даведаўся, што на Быхаўшчыне створана падпольная арганізацыя, цэнтр якой знаходзіўся ў в. Студзёнка. Абмінаючы вёскі, дзе стаялі кайзераўскія войскі, я накіраваўся ў Студзёнку. У камітэце мяне сустрэлі Цімох Сарокін, Яфім Дзем'яновіч, Конан Дзем'яновіч і Пахом Кавалёў. Яны расказвалі аб мэтах і задачах арганізацыі. Мне вызначылі раён для работы, атрымаў літаратуру на нямецкай мове для распаўсюджвання сярод нямецкіх салдат. У выніку работы, праведзенай арганізацыяй, у вёсках Новы Быхаў, Лазаравічы, Чырвоны Бераг, Істопкі, Дзедава, Тайманава, Камарычы і іншых былі створаны ўзброеныя групы.
Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў павеце ўвесь актыў быў накіраваны ў воласці для склікання валасных з'ездаў Саветаў і стварэння валасных органаў Савецкай улады. Мяне паслалі ў Навабыхаўскую воласць. Адначасова стварыў там групу спачуваючых бальшавікам, якая потым стала партыйнай ячэйкай. У гэту групу ўвайшлі тры браты Скобавы Іван, Канстанцін і Піліп, Пётр Вараб'ёу, Крамачоў і іншыя. Працаваў я ў Быхаве да чэрвеня 1919 года. У гэты час паступіў заклік У. I. Леніна аб мабілізацыі камуністаў і камсамольцаў на фронт, дзе становішча было цяжкім. Нас, камуністаў, мабілізаваў павятовы камітэт партыі. На фронце я знаходзіўся на розных пасадах, камандаваў узводам, ротай і інш. Апрача таго, выконваў грамадскія даручэнні ў палку. Дэмабілізаваўся з Чырвонай Арміі ў канцы снежня 1922 г.
3 Успамінаў Ціхана Яфімавіча Міранцова, былога чырвонагвардзейца
Вясной 1918 г. лінія абароны праходзіла па Дняпры. На правым беразе стаялі белапалякі, а на левым — атрады Чырвонай гвардыі і партызан. Белапалякі спрабавалі прарвацца на левабярэжжа і перарэзаць важную ў стратэгічных адносінах шашу Магілеў - Гомель, але, сустрэўшы ўпартае супраціўленне чырвонагвардзейцаў, адкаціліся назад.
Быхаўскі чырвонагвардзейскі атрад, якім камандаваў Карпаў, абараняў участак ад перакрыжавання дарог каля в. Вараніно і далей уніз па Дняпры. Само перакрыжаванне і падыходы да яго з боку Быхава абараняў заслон, камандаваў якім я. Адзіным магчымым шляхам перапраўкі цераз Дняпро ў час веснавой паводкі былі 2 драўляныя масты, што цераз дамбу звязвалі абодва берагі. У другой палавіне красавіка 1918 г. белапалякі задумалі прарвацца праз масты і перарэзаць шашу. На золаку атрад легіянераў прыкладна ў сто шашак перайшоў галоўны мост на Дняпры і ўступіў на дамбу. Непрыяцеля заўважыў кулямётчык Парфімовіч, які стаяў на варце. 28 байцоў заслону, узброеныя кулямётам «Максім» і вінтоўкамі, падрыхтаваліся да бою. Калі разведчыкі белапалякаў уз'ехалі на абараняемы намі другі мост, мы адкрылі кулямётны і вінтовачны агонь. Разведчыкі былі знішчаны, а галоўныя сілы спешыліся і завязалі бой. Пераканаўшыся, што прабіцца да павароткі шашы ім не ўдасца, белапалякі адступілі. У аперацыі. як высветлілася пасля, яны страцілі 15 чалавек забітымі і 28 былі паранены. Мы страт не мелі. У баі вызначыліся кулямётчык Парфімовіч, Мікіта Новікаў, Акім Кадраў. Ціхан Кірпічэнка, Кірыла Кадраў, Якаў Яцэнка, Рыгор Дзюндзікаў, Яўхім Быкаў, Ямяльян Пазнякоў і іншыя.
У маі 1918 г. камандзір атрада Карпаў загадаў разведаць сілы праціўніка ў раёне Быхава. На правы бераг Дняпра мы з Дзімам Міранцовым пераправіліся ноччу. Там прабылі два дні і атрымалі падрабязныя звесткі аб праціўніку. Калі вярталіся назад, узнікла думка прыхапіць з сабой і дзесятак-другі коней праціўніка, якія пасвіліся на лузе непадалёку ад Дняпра. Задумана - зроблена. Коні спачатку ішлі добра, a калі засталося да берага 30-40 крокаў, пачалі разбягацца. Давялося пабегаць, каб не выпусціць здабычу з рук. Дзіма ад беганіны стаміўся і крыху адстаў. Коні ў гэты час супакоіліся і паслухмяна ўвайшлі ў ваду. Яшчэ некалькі хвілін — і мэта будзе ажыццёўлена. А дзе ж Дзіма? Я спыніўся і раптам справа ад сябе пачуў конскі тупат, а потым убачыў белапалякаў, якія з аголенымі шашкамі і нацэленымі рэвальверамі імчалі на нас. «Смерць!» — мільганула ў галаве. Не паспеў як трэба ацаніць абстаноўку, як мяне акружылі коннікі.
- Партызан, бальшавік! — закрычаў афіцэр, размахваючы рэвальверам каля майго твару.
Прыняўшы збянтэжаны выгляд, я гучна. каб і Дзіма пачуў, сказаў: «Паночак, мы вартаўнікі лугу. Нам абшчына наказала ўcix коней зганяць з лугу». Дзіма пачуў мае словы і дабавіў: «Ад нас, вартаўнікоў, абшчына патрабуе надзейнай аховы лугу, таму і зганяем мы адсюль усіх коней !».
Абшукаць! - загадаў афіцэр салдату.
Той саскочыў з каня. У мяне ў гадзіннікавай кішэні дулам уніз ляжаў браўнінг. Але на вялікае шчасце, салдат нічога не знайшоў. Абшукалі і Дзіму. За яго я не хваляваўся, зброі пры ім не было. Афіцэр ужо больш спакойна спытаў:
- А дзе ж вашы дакументы?
— Навошта ж вартаўнікам дакументы? Жывёлу з лугу можна і без дакументаў сагнаць,— пажартаваў Дзіма.
- Я табе, пся крэў! - крыкнуў афіцэр. Марш дадому!
Мы толькі гэтага і чакалі. Агледзеліся, калі адбеглі на добрую адлегласць. У некалькіх кроках ад сябе заўважылі белапаляка. Ён ехаў на кані, а другога каня вёў на повадзе. Некалькі хвілін - і коннік быў зняты. Мы селі на коней - і к Дняпру. Азірнуліся і бачым, што ўслед скачуць некалькі польскіх уланаў. Чакаць нельга. На сярэдзіне Дняпра пачулі рэвальверныя стрэлы. На шчасце, даплылі да другога берага.
Так скончылася наша разведка ў тыл ворага.
У пачатку чэрвеня 1918 г. штаб нашага чырвонагвардзейскага атрада пад камандаваннем Шылава, які змяніў Карпава, сумесна са штабам партызанскага атрада Дзергачова распрацавалі план ліквідацыі групы польскіх акупантаў у вёсцы Лазаравічы. На ліквідацыю ворага было выдзе-лена каля 70 байцоў-добраахвотнікаў, пераважна жыхароў навакольных вёсак, якія добра ведалі Лазаравічы і маглі прабрацца да праціўніка, як кажуць, без адзінага гуку. Згодна дамоўленасці з мясцовымі жыхарамі, да нашага заслону, які знаходзіўся паміж вёскамі Вець і Абідавічы, у вызначаны час падышло некалькі лодак. Мы пагрузіліся і паплылі на правы бок. Ноч была без адзінай зоркі, на зямлю апусціўся лёгкі туман. Як толькі першыя лодкі дасягнулі правага берага, некалькі байцоў з групы дзергачоўскага атрада былі пасланы ў дазор. Хутка ад іх прыйшла вестка, што недалёка ад берага ў хмызняку імі захоплепы ў палон польскі коннік — патрульны. Апошні даў каштоўныя звесткі аб размяшчэнні пастоў польскага каравула і, галоўнае, паведаміў пароль і адказ на яго. Калі ўсе байцы пераправіліся на правы бераг, аператыўная група раздзялілася на асобныя групкі. ІІерад кожнай была пастаўлена баявая задача.
Да світанку з эскадронам польскай шляхты ў Лазаравічах было пакончана. Што ж да-тычыцца камандзіра польскіх легіянераў графа Патоцкага (малодшага), то ён быў узяты ў палон. Аднак, калі яго канваіравалі, хацеў збегчы, тут яго і дагнала куля.
У якасці баявых трафеяў мы ўзялі 45 коней з поўнай амуніцыяй, кулямёт, шмат вінтовак, боепрыпасаў і абмундзіраванне. У аперацыі вызначыліся Якім Ігнатавіч Кадраў, Ціхан Якаўлевіч Кірпічэнка, Емяльян Мітрафанавіч Пазнякоў, былы марак Дарафей Цімафеевіч Караленка, Захар Васілевіч Болабаў і іншыя.
