- •3 Чырвоным сцягам
- •3 Усламінаў Захара Гаўрылавіча Самалётава
- •3 Успамінаў былога камандзіра ўзвода 112-га Калагрыўскага палка Фёдара Якаўлевіча Шчалко
- •3 Успамінаў с. I. Марозава
- •3 Гісторыі партызаншчыны на Магілёўшчыне
- •I ўзняўся народ
- •3 Успамінаў Сяргея Паўлавіча Раманава, былога члена Быхаўскага рэўкома
- •3 Успамінаў Ціхана Яфімавіча Міранцова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінау Феадосіі Яўсееўны Пятровай (Бычковай), былой падпольшчыцы з в. Трасцівец
- •3 Успамінаў Філімона Платонавіча Кулікова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінаў а. Р. Хрушчова, удзельніка грамадзянскай вайны
- •3 Успамінаў Емяльяна Мітрафанавіча Пазнякова, удзельника грамадзянскай вайны, ураджэнца в. Усходняя
- •3 Успамінаў былога чонаўца а. Атліваніка
- •3 Успамінаў былога загадчыка палітасветы Грудзінаўскага валаснога выканкома Мітрафана Тарасавіча Панасевіча
- •3 Успамінаў ветэрана партыі Івана Піліпавіча Галіновіча
- •3 Успамінаў аднаго з першых камсамольцаў в. Грудзінаўкі Сяргея Антонавіча Астаповіча
- •3 Успамінаў камсамольца з 1919 г. Канстанціна Антонавіча Маёрава
- •3 Успамінаў камсамольца 20-х гадоў Мартына Паўлавіча Паляўцова
- •3 Успамінаў камсамольца з 1922 г. Канстанціна Ігнатавіча Лукашова
- •3 Гісторыі піянерскай арганізацыі раёна
- •25 Кастрычніка
- •7 Лістапада
- •15 Лістапада
- •3 Успамінаў былога рэдактара шматтыражнай газеты «Ударнік саўгаса», члена кпсс з 1919 г. Сцяпана Мікалаевіча Свірыда
- •3 Успамінаў дэпутата Вярхоўнага Савета ссср 1-га склікання Суклеты Сілкаўны Яўменавай
- •13 Сакавіка
- •25 Сакавіка
- •7 Студзеня
- •1 Верасня
- •16 Кастрычніка
- •14 Снежня
- •29 Снежня
- •7 Лютага
- •29 Кастрычніка
- •21 Лістапада
- •3 Успамінаў дэпутата ВярхоўнагаСавета ссср Іванова
- •1 Студзеня
- •4 Студзеня
- •13 Студзеня
- •15 Студзеня
- •14 Сакавіка
- •6 Кастрычніка
- •27 Лістапада
- •5 Снежня
- •3 Успамінаў м. А. Труснова,былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў м. П. Куракіна, былога камандзіра 425-га партызанскага атрада, члена Быхаўскага падпольнага райкома партыі
- •3 Успамінаў п. I. Бажэнава, былога партызана атрада г. I. Сазонава
- •3 Успамінаў а. А. Гарчакова
- •3 Успамінаў ф. П. Падаляна
- •3 Успамінаў Дз. А. Смагіна
- •3 Успамінаў п. М. Цагельнікава, былога камандзіра 1-га батальёна 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.
- •3 Успамінаў с. У. Грышына
- •3 Загада № 92 па ваенна-аператыўнай групе
- •3 Успамінаў Лізаветы Міхайлаўны Міхасёвай, 1902 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Ганны Рыгораўны Казловай, 1926 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Марыі Гаўрылаўны Кавалёвай, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Антаніны Цярэнцьеўны Рудаковай, 1936 года нараджэння, ураджэнкі в. Красніца, загадчыцы дзіцячага-сада № 3 г. Быхава
- •3 Успамінаў Палікарпа Мікалаевіча Шакунова
- •3 Успамінаў Ульяны Максімаўны Кірэевай, 1911 года нараджэння, жыхаркі в. Дабужа
- •3 Успамінаў Мікалая Нічыпаравіча Іванова, 1933 года нараджэння. Ураджэнца в. Залатое Дно, жыхара в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў Еўдакім Якаўлеўны Івановай, 1907 года нараджэння, ураджэнкі в. Залатое Дно, жыхаркі в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў былога загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага падпольнага абкома партыіI. П. Крыскаўца
- •Аскер Бархозаў
- •3 Успамінаў м. М. Алейнікава, былога камісара 2-га батальёна 152-га партызанскага палка
- •3 Сям’і патрыётаў
- •3 Успамінаў п. М. Караленкі
- •3 Успамінаў п. М. Дамброўскага, былога памочніка камісара па камсамолу 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваг
- •3 Успамінаў м. А. Труснова, былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў ф. В. Гусева, былога начальніка медыцынскай службы Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы
- •3 Успамінаў былой партызанкі Быхаўскай ваг, удзельніцы партызанскага парада ў Мінску н. М. Дзегцяровай
- •3 Успамінаў п. Н. Шлеянкова, былога камандзіра мінамётнага разліку ў лыжным батальёне 269-й стралковай дывізіі, настаўніка Чарнаборскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна
- •3 Успамінаў I. А. Барысевіча
- •3 Успамінаў н. Н. Адасёва
- •3 Успамінаў в. Круглікава, былога камсорга батальёна 856-га стралковага палка
- •3 Успамінаў I. Карабузава, былога камандзіра батарэі 444-га стралковага палка
- •3 Успамінаў маёра запасу а. А. Васільева, былога камсорга 336-га стралковага палка
- •3 Франтавых пісем Дз. Аскаленкі сваёй жонцы Ніне
- •3 Успамінаў л. С. Данілюка
- •3 Успамівшў ц. Я. Сычкова
- •3 Успамінаў Антаніны Мядзведскай, сястры генерала п. Т. Курсакова
- •3 Успамінаў в. I. Маркоўскага
- •3 Успамінаў I. К. Галіноўскага
- •3 Успамінаў былога партызана-разведчыка, удзельніка штурму Берліна а. Ф. Палякова
3 Успамінаў былога партызана-разведчыка, удзельніка штурму Берліна а. Ф. Палякова
За баявыя партызанскія справы мяне ўзнагародзілі медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені. Пасля злучэння з часцямі Чырвонай Арміі я быў накіраваны ў вучэбны батальён на курсы малодшых камандзіраў. Пасля ў складзе гэтага батальёна ўдзельнічаў у баях за в. Прыбар. 24 красавіка 1944 г. быў паранены (тады ж узнагародзілі медалём «За адвагу»). Пасля шпіталю прызначылі камандзірам аддзялення 369-й стралковай дывізіі. У жніўні 1944 г. ў баях за крэпасць Асавец атрымаў другое раненне. Пасля папраўкі зноў вярнуўся ў сваю дывізію. Мы рухаліся на захад, усё далей і далей заставаліся родныя мясціны. Баі былі асабліва жорсткія. Вораг абараняўся ўпарта. Запомніўся бой у верасні 1944 г. У час варожай контратакі загінуў кулямётчык Я. Дарошка. Пагроза прарыву немцаў на нашым участку магла стаць рэальнасцю. Я не разгубіўся, лёг за кулямёт і не адышоў ад яго, пакуль не адбілі атаку праціўніка. Многія тады былі ўзнагароджаны, я таксама атрымаў першы ордэн Чырвонай Зоркі. У студзені 1945, ужо на тэрыторыі Германіі, давялося адбіваць шалёную атаку варожых танкаў. За гэты бой быў прадстаўлены да другога ордэна Чырвонай Зоркі. Потым зноў раненне, шпіталь і зноў родная дывізія.
Да логава гітлераўскіх фашыстаў заставаліся лічаныя кіламетры. У красавіку 1945 г. фарсіравалі Одэр. Нас было 25 байцоў і афіцэраў, якія першымі на нашым участку пераправіліся цераз раку і цэлы дзень утрымлівалі захоплены плацдарм. Памяць пра той незабыўны бой — трэці ордэн Чырвонай Зоркі. А апошняй баявой узнагародай быў ордэн Славы III ступені за штурм Берліна.
У лістападзе 1945 г. прыехаў у родную в. Балонаў Сялец. Скончыўшы курсы трактарыстаў, стаў працаваць на роднай вызваленай зямлі. Потым, у 1952 г., старшынёўская пасада ў калгасе імя Громава, на якой прабыў цэлых сем гадоў. Далейшая праца таксама звязана з людзьмі, з роднай зямлёй. А ў сям'і тым часам непрыкметна выраслі, сталі дарослымі трое дзяцей. У іх свае дзеці. Так і ідзе жыццё па крузе.
Чатыры ордэны разведчыка
Доўгі час працаваў газаэлектразваршчыкам у Балонавасялецкай МТС, потым у саўгасе «Быхаўскі» Міхаіл Навумавіч Лабатрасаў. У святочныя дні пінжак ветэрана ўпрыгожваюць чатыры баявыя ордэны. У Вялікую Айчынную вайну Міхаіл Навумавіч быў палкавым і дывізійным разведчыкам 139-й стралковай дывізіі.
У чэрвені 1944 г. ў час баёў за Магілёў Міхаіл Лабатрасаў з групай разведчыкаў ноччу прабраўся ў горад. Каля аднаго з дамоў стаяла легкавая машына, у якую фашысты грузілі чамаданы. Калі нямецкі палкоўнік садзіўся ў машыну, разведчыкі напалі на яго і салдат. Палкоўніка даставілі ў штаб дывізіі. За гэту аперацыю Лабатрасаў быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені.
Пад Навагрудкам Міхаіл з разведчыкамі ўзяў яшчэ двух вельмі каштоўных «языкоў», за што Лабатрасаў атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі.
Надзвычай цяжкія баі ішлі за крэпасць Асавец. Фашысты ўмацавалі яе шасцю радамі траншэй з хадамі зносін. Каб разведаць сістэму абароны, Міхаіл з таварышамі тройчы хадзіў у разведку, і нарэшце ім папаўся язык» — дывізіённы інжынер з картамі. Ён даў каштоўныя звесткі. За гэту баявую аперацыю Лабатресаў быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны; II ступені. А потым адважны разведчык браў Кёнігсберг, дабіваў фашыстаў у іх логаве — Берліне. За мужнасць, праяўленую ў баях на Кюстрынскім плацдарме пад Берлінам, Міхаіл Нарумавіч быў узнагароджаны другім ордэнам Чырвонай Зоркі
П Шлеянкоў
Танкіст Мікалай Лагуцёнак
Мікалай Андрэевіч Лагуцёнак нарадзіўся ў 1921 г. ў Быхаве. У 1940 г. стаў салдатам Чырвонай Арміі, у 1941 г.— абаронцам сваёй Радзімы. I рабіў ён сваю нялёгкую ваенную справу на працягу ўсёй вайны, не шкадуючы ні сіл, ні жыцця.
...У баі пад Кіраваградам рота цяжкіх танкаў пад камандаваннем старшага лейтэнанта Мікалая Лагуцёнка з прыдадзенай ротай аўтаматчыкаў заняла зыходны рубеж. На світанні танкісты імкліва павялі ўперад свае машыны па папярэдне размініраваных праходах. А следам кінуліся пехацінцы. Фашысты спачатку разгубіліся, але хутка здолелі арганізаваць контратаку, адкрылі па нашых воінах кулямётны і гарматны агонь, кінулі супраць іх каля дзесятка танкаў і самаходак. М. Лагуцёнак скамандаваў роце выйсці на прамую наводку, а свайму механіку-вазіцелю загадаў трымаць напрамак на галаўны варожы «тыгр». Моцна ўчапіўшыся рукамі ў прыцэльны прыбор, Мікалай лавіў на перакрыжаванне фашысцкі танк. Стрэл. «Тыгр» гарыць. Перанёсшы агонь, Лагуцёнак запаліў яшчэ два «тыгры». Два варожыя бронетранспарцёры і самаходную гармату «фердынанд» падбілі яго падначаніыя. Пераадольваючы шалёнае супраціўленне фашыстаў, савецкія войскі штурмам авалодалі Кіраваградам. За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры вызваленні горада, М. А. Лагуцёнак быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
3 магутнай, здавалася, непрыступнай варожай абаронай сутыкнуліся савецкія войскі пад Бунцлавам. Наперарэз штурмуючым нашым часцям фашысты кінулі бронецягнік. Танкаваму палку, у складзе якога была і рота Лагуцёнка, была пастаўлена задача разбіць рухомую, багата насычаную агнявымі сродкамі крэпасць на колах. Полк выканаў гэту задачу. Расстраляўшы бронецягнік, танкісты вырваліся на дарогу, якая была забіта варожай тэхнікай. Больш трохсот аўтамашын, шмат гармат, зенітных установак, бронетранспарцёраў было разбіта ўшчэнт. За майстэрства, праяўленае ў гэтым баі, адважнаму танкісту Лагуцёнку быў уручаны другі ордэн Чырвонага Сцяга.
На падыходзе да Берліна перад фронтам наступаючых савецкіх войск немцы закапалі ў зямлю танкі і самаходкі, замініравалі ўсе падыходы да сваёй абароны. Бой прадстаяў цяжкі і кровапралітны. Уважліва вывучыўшы сістэму агню праціўніка, намеціўшы сабе месца прарыву, танкісты з паступленнем сігнала аб наступленні ўзламалі абарону і пачалі расшыраць прарыў. Гітлераўцы спрабавалі перайсці ў контратаку, але не змаглі адкінуць савецкіх воінаў, якія рваліся да Берліна. Вось і першая вуліца. Завязаліся ўпартыя баі за кожны дом, за кожны метр дарогі. Рота М. Лагуцёнка, пераадольваючы супраціўленне, прасоўвалася ўперад, знішчаючы агнявыя кропкі ворага. Камандзір стралковага батальёна паказаў Лагуцёнку новую цэль — устаноўленую ў падвале дома гармату. Развярнуўшы танк, Лагуцёнак трапным выстралам разбіў яе. I ў гэты момант удар страшнай сілы абрушыўся на танк — фаустпатрон трапіў у правы бок. Абгарэлага, параненага падабралі Мікалая санітары.
Прыехаўшы пасля доўгага лячэння ў Быхаў, ён быў старшынёй раённага камітэта ДТСААФ, на партыйнай рабоце. Памёр 8.2.1977 г. І. Дрыгант.
Таццяна-беларусачка
Таня Зароўная, малодшая з дачок жыхароў Быхава Аляксандра Паўлавіча і Ірыны Яўціхаўны Зароўных пісала бацькам з Масквы, што хутка з дыпломам урача прыедзе дадому на адпачынак. І вось дыплом атрыманы, сабраны чамаданчык.22 чэрвеня 1941 г. дзяўчына раненька ўстала, каб адправіцца ў дарогу. Але жудасная вестка ашаламіла людзей: вайна! Таццяна тут жа накіравалася ў Чырвонагвардзейскі райваенкамат Масквы.У званні ваенурача трэцяга рангу яна была накіравала на работу ў Маскоўскі ваенны шпіталь. Вораг бамбіў падмаскоўныя абарончыя збудаванні. Параненых было шмат. Маладому ўрачу тэрапеўту Зароўнай прыйшлося перакваліфікавацца на хірурга.
Калі ў кастрычніку 1941 г. быў кінуты кліч «Камуністы, на абарону Масквы!», Таццяна добраахвотна пайшла на фронт у складзе 3-й Маскоўскай камуністычнай дывізіі. Тут яна стала членам КПСС. «Не аддадзім фашыстам Маскву!» — разам з аднапалчанамі дала клятву ўрач Т. А. Зароўная.
У баях пад Псковам дывізія была акружана ворагам. I ў акружэнні воіны біліся з гітлераўцамі смела і рашуча. На пятую ноч вырваліся з акружэння. Параненыя былі вынесены з поля бою. А ноччу камандзір санітарнай роты Т. А. Зароўная разам са сваімі падначаленымі выйшла за паласу бою і падабрала забітых.
3 дзяцінства Таня Зароўная, вучаніца сярэдняй школы № 1 г. Быхава, была смелая, бойкая, гаваркая, займалася спортам, выдатна плавала. Таму яна, невялікага росту, хударлявая, вынесла ўсе цяжкасці франтавога жыцця — праходзіла дзесяткі кіламетраў пешшу, пераплывала цераз рэкі і азёры (бывала, што і з параненымі на плячах) у ваенным абмундзіраванні, пад варожым агнём. Так было, напрыклад, пры пераправе цераз шырокую раку Пола, што пад Псковам. Нярэдка пад абстрэлам даводзілася аказваць не толькі першую дапамогу, але і рабіць неадкладныя аперацыі. Любілі байцы свайго маладога доктара і звалі «Таццяна-беларусачка». I яна ганарылася гэтым. А для параненых байцоў не шкадавала ні сіл, ні часу, сваім шчодрым сэрцам, чуласцю загойвала раны франтавікоў. Толькі душа яе балела па родных мясцінах, па бацьках, якія знаходзіліся пад варожай акупацыяй. Ці жывыя яны? I нарэшце ў 1943 г. пачула, што пачалося вызваленне Беларусі. Пасля Перамогі наведала родны дом, бацькоў. Ёй паведамілі горкую вестку, што любімы малодшы брат Ваня загінуў на фронце ў 1942 г.
Зараз маёр медыцынскай службы ў адстаўцы Т. А. Зароўная (Бігашова) жыве ў Маскве. Яна ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. В. Кілеса.
Сястрычкі
Медыцынскія сёстры Вялікай Айчыннай вайны. Маладымі дзяўчаткамі прыйшлося ім надзець шынялі, прыняць на свае кволыя плечы столькі цяжкасцей, прайсці столькі тысяч кіламетраў, зведаць і холад і спякоту, кожную хвіліну глядзець смерці ў вочы! А колькі крыві ім давялося бачыць, колькі ран і пакут салдацкіх! I ні з чым непараўнальныя позіркі, у якіх застыла нямое пытанне: «Сястрычка, а я буду жыць?» I яны, сястрычкі, рабілі ўсё магчымае, а часам нават і немагчымае для таго, каб параненыя байцы зноў станавіліся ў строй — выносілі іх з поля бою, аказвалі першую дапамогу пад кулямі і бомбамі, дзяжурылі ў шпіталях па 16—20 гадзін, а то і цэлымі суткамі, пяшчотаю сваіх жаночых рук, дабратою і сардэчнасцю лячылі іх раны. А ў цяжкія хвіліны бою франтавыя сёстры са зброяй у руках дапамагалі сваім аднапалчанам і, калі даводзілася прыняць смерць, з нічуць не меншай адвагай, чым мужчыны, аддавалі за Радзіму свае жыцці. Былі сярод іх і слаўныя дочкі Быхаўшчыны.
Аляксандра Савельеўна Кулеш. Кал пачалася Вялікая Айчынная вайна, семнаццацігадовая Саша добраахвотна запісалася на курсы медыцынскіх сясцёр і за восем месяцаў прайшла праграму, якая ў мірны час была разлічана на два гады. Вясну 1942 г. дзяўчына сустрэла пад Ціхвінам. Там яна прыняла і сваё першае баявое хрышчэнне: на эшалон, які спыніўся, наляцелі фашысцкія сцярвятнікі. Скінулі бомбы, а потым на брыючым палёце сталі расстрэльваць людзей. Жудасна было дзяўчыне, але абавязак медыка клікаў да параненых — у самае пекла. Ноччу эвакашпіталь пераправілі цераз Ладажскае возера ў асаджаны Ленінград. Тут людзі галадалі, ледзь трымаліся на нагах, але не падалі духам. У шпіталях не хапала медыкаментаў, крыві для пералівання, і тады самі медработнікі станавіліся донарамі. Кроў Сашы Кулеш захавала жыццё сямі воінам.
У час аднаго з налётаў авіяцыі дзяўчыну параніла асколкам у руку, але яна засталася ў страі, працягвала аказваць дапамогу абаронцам горада. А ў адзін з чэрвеньскіх дзён 1942 г. дзяўчыну самую эвакуіравалі на Вялікую зямлю — у будынак шпіталя трапіла варожая фугаска. Саша атрымала цяжкую кантузію, якая пашкодзіла зрок і слых. Прайшлі многія месяцы лячэння, складаная аперацыя вачэй, пакуль яна зноў змагла працаваць у шпіталі, будучы інвалідам другой групы. Пасля вайны А. С. Кулеш пасялілася ў Быхаве. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны, многімі медалямі.
Настасся Якаўлеўна Азярная. Ёй споўнілася 20 гадоў, калі пачалася вайна. Паўднёва-Заходні, Сталінградскі, Сцяпны франты, бітвы на Арлоўска-Курскай дузе, пад Корсунь-Шаўчэнкаўскім, вызваленне Польшчы, Чэхаславакіі — такі баявы шлях прайшла старшына медыцынскай службы, член КПСС з 1944 г. Н. Я. Азярная.
Франтавыя будні, месяцы і гады вялікіх выпрабаванняў, якія патрабавалі вялікай мужнасці, вынослівасці, асабліва калі працавала ў авіяпрыёмніку. Як і яе сяброўкам у перыяд наступлення нашых войск даводзілася разгружаць машыны з параненымі, пераносіць іх у аперацыйную, а потым у палаткі, грузіць на транспарт, бо санітары не ўпраўляліся. Працяглыя дзяжурствы, у час якіх старалася прыносіць салдатам палёгку, і кроў сваю аддавала, каб выратаваць параненых, Настасся Якаўлеўна ўспамінала: «Памятаю, прывезлі ў шпіталь лётчыка. Неабходна было зрабіць тэрміновую аперацыю, а машына з медыкаментамі ўжо ў дарозе, мы пераязджалі на новае месца дыслакацыі. Раздумваць не было калі, і я прапанавала ўрачу ўзяць у мяне кроў. Аперацыя была зроблена ўдала, лётчык застаўся жывы, і яго адразу эвакуіравалі ў тылавы шпіталь».
Пасля вайны Н. Я. Азярная прыехала ў Быхаў і да выхаду на пенсію працавала ў раённай бальніцы. За добрасумленную працу, чулыя адносіны да людзей была ўзнагароджана ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Марыя Андрэеўна Ваднёва. Пуцёўку ў жыццё дала ёй Быхаўская школа медсясцёр, пасля сканчэння якой яна працавала ў Рыжкаўскай бальніцы. Тут і застала яе вайна. 24 чэрвеня 1941 г. Марыя Андрэеўна была прызвана на ваенную службу і прызначана медыцынскай сястрой на 121-ы санітарны поезд, дзе праслужыла да верасня 1943 г. Дні і ночы працавала яна ў гэтым шпіталі на колах, вывозіла цяжка параненых салдат і афіцэраў у тылавыя шпіталі. Успамінаючы тыя дні, Марыя Андрэеўна гаворыць: «Вагоны № 9 і № 10. Яны назаўсёды засталіся ў маёй памяці. Гэта былі мае вагоны, дзе я даглядала параненых. Куйбышаў, Уфа, Чэлябінск, Новасібірск, Іркуцк, Чыта... Дзе толькі Радзіма не прымала сваіх сыноў і дачок, якія пралілі кроў за яе свабоду і незалежнасць».
А потым ужо да самага канца вайны служыла Марыя Андрэеўна на санітарным поезде № 188. Не раз трапляў поезд пад варожыя бамбёжкі. I тады, рызыкуючы жыццём, яна выносіла з палаючых вагонаў параненых і хавала іх ва ўкрыцці. Не пералічыць, колькі разоў аддавала Марыя Андрэеўна сваю кроў параненым. Апошні эшалон старшына медыцынскай службы М. А. Ваднёва суправаджала з Кёнігсберга ў Тулу.
— Было гэта ў ноч на 9 мая 1945 г.,— успамінае Марыя Андрэеўна.— Я дзяжурыла па эшалону і раптам пачула ўрачысты голас Левітана, які перадаваў паведамленне аб нашай перамозе. Я кінулася да нашых медыкаў «Таварышы! Вайна скончылася! Наша перамога!» Што тут зрабілася! Мы плакалі ад радасці, цалаваліся, віншавалі адзін аднаго з перамогай. I яшчэ застанецца назаўсёды ў маёй памяці ўжо мірны рэйс, калі з Тулы везлі мы на парад Перамогі ў Маскву юных сувораўцаў. Самым вялікім шчасцем для мяне было пасля безлічы вандровак з фронту на фронт прысутнічаць на тым урачыстым парадзе.
Пасля вайны Марыя Андрэеўна працавала ў дзіцячай кансультацыі, а пасля ў Навабыхаўскай участковай бальніцы.
Людміла Астапаўна Макарава. У 1939 г. пасля сканчэння медыцынскага вучылішча па камсамольскай пуцёўцы паехала яна будаваць Камсамольск-на-Амуры. Калі грымнула вайна, Людміла была адна з тых, хто першым прыйшоў у гарваенкамат. 1 ліпеня 1941 г. яна стала байцом. Прасілася на Заходні фронт, каб ваяваць супраць ворага ў роднай Беларусі. Але краіне было не менш важна трымаць на замку і свае далёкаўсходнія граніцы. 9 жніўня 1945 г. Савецкая краіна пачала ваенныя дзеянні супраць мілітарысцкай Японіі. У складзе Далёкаўсходняга фронту Л. А. Макарава прымала ўдзел у баях. Людміла Астапаўна ўспамінае, як цяжка было наступаць па гарах і балотах. У брызентавай палатцы, якая служыла перавязачнай, медыкі ўдзень і ўначы аказвалі дапамогу параненым. У тыя цяжкія дні стала яна членам КПСС.
Антаніна Барысаўна Карпечына. У верасні 1941 г., калі прымала воінскую прысягу, ей не было і васемнаццаці гадоў. Спачатку ў эвакашпіталі, а потым у складзе медсанбата стралковай дывізіі яна прайшла па многіх франтавых дарогах Украіны, Румыніі, Венгрыі і Чэхаславакіі. Удзельнічала ў разгроме гітлераўцаў на тэрыторыі Германіі і японскіх самураеў у Маньчжурыі. Нават цяжка ўявіць сабе, як можна было суткамі без сну і адпачынку не адыходзіць ад аперацыйнага стала, калі ногі падкошваліся ад стомы, а сэрца заходзілася, бачачы столькі крыві і чалавечых пакут. Усё гэта давялося зведаць асістэнту хірурга Антаніне Карпечынай. «Здаралася,— успамінае Антаніна Барысаўна,— што за дзень па некалькі разоў разгортвалі і згортвалі аперацыйную, працавалі пад агнём варожай артылерыі, гублялі сваіх таварышаў».
Пасля вайны А. Б. Карпечына вярнулася на Быхаўшчыну, працавала ў Гадылёўскай участковай бальніцы.
Соф'я Мікалаеўна Халяўка. У 1941 г. скончыла яна медыцынскае вучылішча і не паспела яшчэ нарадавацца свайму дыплому, як пачалася вайна. Адразу ж прыйшла павестка з ваенкамата, і яна стала медыцынскай сястрой эвакуацыйнага шпіталя на станцыі Навабеліца пад Гомелем. Сястрычка Соня — так пяшчотна называлі яе параненыя. За шпіталем, які размяшчаўся ў поездзе, палявалі варожыя самалёты і неўзабаве разбамбілі яго. Ад Гомеля да Чарнігава — 140 кіламетраў. Як цяжка было іх прайсці пешшу, несучы параненых, медыцынскі інструмент, абсталяванне. Але ішлі і неслі, бо разумелі, што інакш нельга. Як толькі ні перамяшчаўся потым шпіталь: па чыгунцы, на аўтамашынах, на конных падводах. I ўсюды медыцынскі персанал, не ведаючы сну і адпачынку, рабіў сваю справу — лячыў параненых і вяртаў іх у строй. Соф'я Мікалаеўна ўспамінае, як аднончы ўлетку быў атрыманы загад фарсіраваць Дон. У тэрміновым парадку зняліся і пайшлі да месца пераправы. Пад прыкрыццём цемры размясціліся на беразе, каб пакарміць параненых. Але, відаць, не драмаў і вораг. Ён заўважыў рух на беразе і адкрыў моцны мінамётны агонь. Страты нанеслі вялікія, але з-пад агню ўсё ж выйшлі і пераправіліся на другі бераг. Разам са сваім шпіталем па доўгіх дарогах Паўднёва-Заходняга фронту дайшла медсястра С. М. Халяўка да Варшавы. Тут у час баёў атрымала раненне і другую кантузію, а першая была ў баях пад Харкавам. На тым вайна для Соф'і Мікалаеўны скончылася. Пасля лячэння вярнулася ў родны Быхаў і зноў стала лячыць людзей.
Аўтограф Ліскова
Пяць баявых машын давялося страціць хлопцу з Абідавіч, покуль прайшоў шлях ад Варонежа да Берліна. Відаць, усё ж чалавек мацней за метал, нават калі назва яму — браня...
1943 год. На Курскай дузе разгортваюцца важныя падзеі. Савецкае камандаванне спешна перакідвала на гэты ўчастак выпрабаваныя ў баях вайсковыя часці. Сюды трапіў і механік-вадзіцель танка Т-34 Пётр Ліскоў.
— Гэта была нечуваная ў гісторыі бітва,— успамінае былы танкіст.— Сапраўднае пекла. 3-за выбухаў снарадаў і мін, чорнага, нібы сажа, дыму цяжка было нават адрозніць дзень ад ночы. Агнём і гусеніцамі мы грамілі фашыстаў. У тых баях быў падбіты мой першы танк. Прамым пападаннем снарада ў машыну мяне параніла ў галаву. 3 пяці членаў экіпажа ў жывых засталіся двое. А я пасля Курска чатыры разы пакідаў разбіты або ахоплены полымем танк, ратаваў параненых і хаваў загінуўшых баявых сяброў. Сам быў двойчы паранены. Пасля шпіталя зноў садзіўся ў баявую машыну і разам з новым экіпажам ішоў далей на захад.
...«Трыццацьчацвёркі» з ходу ўварваліся ў прадмесце Берліна. Выконваючы загад камандзіра роты, танк Пятра Ліскова збочыў у вузкую вулачку, загрувашчаную бітай цэглай і бетонам. Там-сям вакол уцалелых дамоў звешваліся белыя флагі — знак капітуляцыі. Убачыўшы іх, танкіст-кулямётчык перастаў страляць. I ў гэты момант моцны ўдар абрушыўся на машыну. Фаустпатрон трапіў у борт танка. Чорны дым ад саляркі завалок наваколле. Гарэў пяты танк, на якім ваяваў Ліскоў.
Пётр Ільіч усё ж пакінуў аўтограф у Берліне. Праўда, не там, дзе хацелася б. Сцены рэйхстага зверху да нізу былі распісаны савецкімі воінамі, не было дзе літару паставіць. А побач стаяла разбітая гаўбіца, на якой нехта напісаў: «Парадак у танкавых войсках». Ніжэй механік-вадзіцель з Абідавіч вывеў: «Варонеж — Берлін. Ліскоў». Пасля дэмабілізацыі Пётр Ільіч вярнуўся ў родную вёску, сеў за рычагі трактара і стаў выконваць такую нялёгкую і такую важную справу — вырошчваць хлеб. I такі ўжо ён чалавек — за што б ні браўся, робіць на «выдатна». Таму да баявых узнагарод танкіста — ордэна Славы III ступені, медалёу «За адвагу», «За баявыя заслугі» і іншых — дабавіліся ўзнагароды за мірную працу — ордэны Леніна і «Знак Пашаны». А за актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні працоўных і ў сувязі з 35-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне трактарыст калгаса «XVIII партз'езд» Пётр Ільіч Ліскоў быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
