- •3 Чырвоным сцягам
- •3 Усламінаў Захара Гаўрылавіча Самалётава
- •3 Успамінаў былога камандзіра ўзвода 112-га Калагрыўскага палка Фёдара Якаўлевіча Шчалко
- •3 Успамінаў с. I. Марозава
- •3 Гісторыі партызаншчыны на Магілёўшчыне
- •I ўзняўся народ
- •3 Успамінаў Сяргея Паўлавіча Раманава, былога члена Быхаўскага рэўкома
- •3 Успамінаў Ціхана Яфімавіча Міранцова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінау Феадосіі Яўсееўны Пятровай (Бычковай), былой падпольшчыцы з в. Трасцівец
- •3 Успамінаў Філімона Платонавіча Кулікова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінаў а. Р. Хрушчова, удзельніка грамадзянскай вайны
- •3 Успамінаў Емяльяна Мітрафанавіча Пазнякова, удзельника грамадзянскай вайны, ураджэнца в. Усходняя
- •3 Успамінаў былога чонаўца а. Атліваніка
- •3 Успамінаў былога загадчыка палітасветы Грудзінаўскага валаснога выканкома Мітрафана Тарасавіча Панасевіча
- •3 Успамінаў ветэрана партыі Івана Піліпавіча Галіновіча
- •3 Успамінаў аднаго з першых камсамольцаў в. Грудзінаўкі Сяргея Антонавіча Астаповіча
- •3 Успамінаў камсамольца з 1919 г. Канстанціна Антонавіча Маёрава
- •3 Успамінаў камсамольца 20-х гадоў Мартына Паўлавіча Паляўцова
- •3 Успамінаў камсамольца з 1922 г. Канстанціна Ігнатавіча Лукашова
- •3 Гісторыі піянерскай арганізацыі раёна
- •25 Кастрычніка
- •7 Лістапада
- •15 Лістапада
- •3 Успамінаў былога рэдактара шматтыражнай газеты «Ударнік саўгаса», члена кпсс з 1919 г. Сцяпана Мікалаевіча Свірыда
- •3 Успамінаў дэпутата Вярхоўнага Савета ссср 1-га склікання Суклеты Сілкаўны Яўменавай
- •13 Сакавіка
- •25 Сакавіка
- •7 Студзеня
- •1 Верасня
- •16 Кастрычніка
- •14 Снежня
- •29 Снежня
- •7 Лютага
- •29 Кастрычніка
- •21 Лістапада
- •3 Успамінаў дэпутата ВярхоўнагаСавета ссср Іванова
- •1 Студзеня
- •4 Студзеня
- •13 Студзеня
- •15 Студзеня
- •14 Сакавіка
- •6 Кастрычніка
- •27 Лістапада
- •5 Снежня
- •3 Успамінаў м. А. Труснова,былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў м. П. Куракіна, былога камандзіра 425-га партызанскага атрада, члена Быхаўскага падпольнага райкома партыі
- •3 Успамінаў п. I. Бажэнава, былога партызана атрада г. I. Сазонава
- •3 Успамінаў а. А. Гарчакова
- •3 Успамінаў ф. П. Падаляна
- •3 Успамінаў Дз. А. Смагіна
- •3 Успамінаў п. М. Цагельнікава, былога камандзіра 1-га батальёна 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.
- •3 Успамінаў с. У. Грышына
- •3 Загада № 92 па ваенна-аператыўнай групе
- •3 Успамінаў Лізаветы Міхайлаўны Міхасёвай, 1902 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Ганны Рыгораўны Казловай, 1926 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Марыі Гаўрылаўны Кавалёвай, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Антаніны Цярэнцьеўны Рудаковай, 1936 года нараджэння, ураджэнкі в. Красніца, загадчыцы дзіцячага-сада № 3 г. Быхава
- •3 Успамінаў Палікарпа Мікалаевіча Шакунова
- •3 Успамінаў Ульяны Максімаўны Кірэевай, 1911 года нараджэння, жыхаркі в. Дабужа
- •3 Успамінаў Мікалая Нічыпаравіча Іванова, 1933 года нараджэння. Ураджэнца в. Залатое Дно, жыхара в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў Еўдакім Якаўлеўны Івановай, 1907 года нараджэння, ураджэнкі в. Залатое Дно, жыхаркі в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў былога загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага падпольнага абкома партыіI. П. Крыскаўца
- •Аскер Бархозаў
- •3 Успамінаў м. М. Алейнікава, былога камісара 2-га батальёна 152-га партызанскага палка
- •3 Сям’і патрыётаў
- •3 Успамінаў п. М. Караленкі
- •3 Успамінаў п. М. Дамброўскага, былога памочніка камісара па камсамолу 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваг
- •3 Успамінаў м. А. Труснова, былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў ф. В. Гусева, былога начальніка медыцынскай службы Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы
- •3 Успамінаў былой партызанкі Быхаўскай ваг, удзельніцы партызанскага парада ў Мінску н. М. Дзегцяровай
- •3 Успамінаў п. Н. Шлеянкова, былога камандзіра мінамётнага разліку ў лыжным батальёне 269-й стралковай дывізіі, настаўніка Чарнаборскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна
- •3 Успамінаў I. А. Барысевіча
- •3 Успамінаў н. Н. Адасёва
- •3 Успамінаў в. Круглікава, былога камсорга батальёна 856-га стралковага палка
- •3 Успамінаў I. Карабузава, былога камандзіра батарэі 444-га стралковага палка
- •3 Успамінаў маёра запасу а. А. Васільева, былога камсорга 336-га стралковага палка
- •3 Франтавых пісем Дз. Аскаленкі сваёй жонцы Ніне
- •3 Успамінаў л. С. Данілюка
- •3 Успамівшў ц. Я. Сычкова
- •3 Успамінаў Антаніны Мядзведскай, сястры генерала п. Т. Курсакова
- •3 Успамінаў в. I. Маркоўскага
- •3 Успамінаў I. К. Галіноўскага
- •3 Успамінаў былога партызана-разведчыка, удзельніка штурму Берліна а. Ф. Палякова
3 Успамівшў ц. Я. Сычкова
Цярэнцій Яфрэмавіч Сычкоў — Герой Савецкага Саюза (3.6.1944). Нарадзіўся 6.1.1922 г. ў в. Хутар Быхаўскага раёна. 3 сялян. Член КПСС з 1944 г. Скончыў Барысаўскае ваенна-інжынернае вучылішча (1941), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1952). У Чырвонай Арміі з 1940 г. 3 1942 г. на Паўночна-Каўказскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскіх, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крым і Паўночны Каўказ, у Курскай бітве, вызваляў Украіну, Беларусь, Польшчу. Камандзір інжынернай роты старшы лейтэнант Ц. Я. Сычкоў вызначыўся ў баях пры вызваленні Украіны. 25.9.1943 г. ў час наступлення пад агнём праціўніка рота на чале з ім на дэсантных лодках пераправіла на правы бераг Дняпра 802 байцоў, а за ўвесь перыяд пераправы — 8,8 тысячы чалавек, 398 т боепрыпасаў, 216 т харчовых прадуктаў, каля 6 тысяч мін, 82 гарматы, 164 павозкі з грузам, 8 мінамётаў, на левы бераг Дняпра — 430 параненых. Да 1972 г. Ц. Я. Сычкоў служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. У 1972 — 1985 гг. працаваў у жытомірскім абласным аб'яднанні «Міжкалгасбуд». Жыве ў Жытоміры. Вядзе вялікую грамадскую работу, з'яўляецца дэпутатам Жытомірскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, намеснікам старшыні прэзідыума гарадскога Савета ветэранаў вайны і працы.
У дзяцінстве я вельмі любіў ваенных, марыў стаць камандзірам. Перад вайной двойчы паступаў у ваеннае вучылішча ў Ленінградзе і абодва разы не праходзіў, не хапіла росту (патрэбна не меней 150 см, а ў мяне было 149 см). I вось нарэшце ў 1940 г. мне пашанцавала — я паступіў у Барысаўскае ваенна-інжынернае вучылішча. Вайна прымусіла нас рана пасталець — пасля 11 месяцаў вучобы ў ліпені 1941 г. я быў выпушчаны з вучылішча лейтэнантам і накіраваны для службы ва Уральскую ваенную акругу. Камандаваў спачатку ўзводам, потым вучэбнай ротай. Увесь час прасіўся на фронт. Нарэшце ў маі 1942 г. я атрымаў накіраванне на Паўночна-Каўказскі фронт у якасці камандзіра інжынерна-сапёрнай роты. Баявы шлях пачалі на Таманскім паўвостраве — устанаўлівалі мінныя палі перад пярэднім краем абароны, узрывалі розныя аб'екты пры адыходзе нашых войск, абсталёўвалі абарончыя рубяжы, займаліся размініраваннем тэрыторыі, пераправай войск пры фарсіраванні водных перашкод, будаўніцтвам мастоў і інш. У лютым 1943 г. ў складзе атрада марской пяхоты ўдзельнічаў у баях на Малой Зямлі пад Новарасійскам. За ўстаноўку маёй ротай міннага поля і падрыў на ім трох нямецкіх танкаў, дзвюх бронемашын і каля 100 гітлераўцаў атрымаў сваю першую ўзнагароду — медаль «За адвагу». А пасля была Курская дуга, дзе на мінных палях, устаноўленых ротай, падарваліся дзесяткі фашысцкіх танкаў.
I вось — сівы Дняпро. Гітлераўскае камандаванне прыняло ўсе меры, каб стварыць на правым беразе ракі магутную абарону і не дапусціць пераадолення Дняпра Чырвонай Арміяй. На падыходзе да ракі мы атрымалі перапраўныя сродкі, у ліку якіх былі 24 надзіманыя лодкі ,(на кожнай умяшчалася 20 стралкоў з узбраеннем), а таксама драўляныя канструкцыі для зборкі паромаў. Рота была прыдадзена 23-й стралковай дывізіі для забеспячэння пераправы яе часцей цераз Дняпро за 3 км на поўнач ад Канева. 23 кастрычніка 1943 г. часці дывізіі, ведучы ўпартыя баі з адступаючым праціўнікам, падышлі да ракі. Аднак, калі да яе заставалася паўкіламетра, аўтамашыны загразлі ў Дняпроўскіх плаўнях. Салдатам прыйшлося несці на сабе грувасткія перапраўныя сродкі. На беразе хуценька падрыхтавалі лодкі, пасадзілі на іх стралкоў і ў 23 гадзіны рушылі ў цемру да процілеглага правага берага. Я быў у цэнтры, на лодцы № 8. На сярэдзіне ракі фашысты асляпілі нас ракетамі і адкрылі ўраганны агонь па лодках. Бясконцыя трасы куль, узрывы снарадаў і слупы вады вакол лодак, але ні адна з іх не павярнула назад, нават тыя, што былі месцамі пашкоджаны, упарта рухаліся да крутога правага берага. Мы прычалілі паспяхова высадзіліся. Пасля кароткай перагрупоўкі атакавалі праціўніка і адваявалі ў яго плацдарм плошчай 700X 600 м. Сапёры вярнуліся да цэлых лодак, пагрузілі цяжкараненых і пад агнём праціўніка рушылі да левага берага, а адтуль — зноў на правы, з папаўненнем, боепрыпасамі і агнявымі сродкамі. Стралковыя падраздзяленні вялі баі па расшырэнню плацдарма, а сапёры роты працягвалі забяспечваць іх усім неабходыым.
За забеспячэнне пераправы і праяўленыя пры гэтым гераізм і адвагу пяці воінам нашай роты было прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза: сяржанту Ф. I. Васільеву — рускаму, яфрэйтару В. В. Гванцэладзе — грузіну, радавому А. А. Захарчуку — украінцу, лейтэнанту Осіпаву (пасмяротна) — рускаму і мне — старшаму лейтэнанту Ц. Я. Сычкову, беларусу. Такі нацыянальны склад герояў роты яшчэ раз пацвердзіў цеснае адзінства нашай арміі і савецкага народа, што з'явілася адной з прычын краху планаў гітлераўскага камандавання, якое разлічвала пасеяць нацыянальную варожасць і тым самым аслабіць моц СССР.
Пасля баёў за Дняпро я са сваёй ротай прымаў удзел у вызваленні роднай Беларусі, Польшчы. Пад Варшавай я быў паранены і адпраўлены ў шпіталь...
У 1946—1948 гг. я быў камандзірам інжынерна-будаўнічага батальёна, удзельнічаў у аднаўленні разбуранага гітлераўцамі завода «Запарожсталь». У 1947 г. быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Героі зенітнай батарэі
Васіль Іванавіч Цямчук — Герой Савецкага Саюза (24.12.1943). Нарадзіўся ў 1920 г. на хутары Хаткі недалёка ад в. Дзедава Быхаўскага раёна. 3 сялян. Беларус. Член ВЛКСМ. Да вайны шахцёр у Варашылаўградскай вобл. На фронце з 1941 г. У складзе разліку зенітна-артылерыйскага палка яфрэйтар В. І.Цямчук збіў 5 самалётаў праціўніка. 22. 10. 1943 г. ў час налёту на батарэю 27 варожых самалётаў мужна адбіваў атакі пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў. Загінуў угэтым баі. Пахаваны ў в. Ходараў Міронаўскага р-на Кіеўскай вобл. Імем героя названа вуліца ў Быхаве. На будынку сярэдняй школы на станцыі Тошчыца Быхаўскага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Восень 1943 г., вызваленне Украіны... 981-ы зенітны артполк у складзе 9-й зенітнай дывізіі прыкрываў баявыя парадкі злучэнняў 40-й арміі. 23 верасня полк разам з стралковымі часцямі выйшаў да Дняпра ў раёне в. Козінцы і атрымаў заданне прыкрыць пераправу часцей 47-га стралковага корпуса. 4-я батарэя, у якой ваяваў В. I. Цямчук, заняла агнявую пазіцыю на ўсходняй ускраіне вёскі, прыкладна ў паўкіламетры ад Дняпра.
Баі на вузкай палосцы плацдарма не сціхалі нават ноччу. Гітлераўцы імкнуліся любымі сродкамі скінуць у Дняпро савецкіх воінаў. Варожая, авіяцыя з золаку да позняй ночы вісела над ракой, спрабуючы бамбіць пантонныя пераправы, паромы, плыты са смельчакамі. Аднак нанесці прыцэльны ўдар па аб'ектах ёй амаль не ўдавалася. Але на плацдарме, дзе яшчэ не было зенітчыкаў, фашысты лютавалі.
Загад аб пераправе батарэі на правы бераг паступіў пасля таго, як стралковыя часці крыху расшырылі плацдарм. Адразу ж правялі камсмольскі сход. У разліку малодшага сяржанта Асманава былі тры камсамольцы. Ад іх імя намеснік камандзіра Васіль Цямчук вынес прапанову: да світання быць на правым беразе Дняпра, памерці, але плацдарм не аддаць.
У густой цемры, пад абстрэлам варожай артылерыі разлік Асманава першы заняў агнявую пазіцыю на плацдарме ў раёне Зарубінцы. Зенітчыкі пераправіліся своечасова: днём 29 верасня гітлераўцы распачалі жорсткую контратаку, якую актыўна падтрымлівала авіяцыя.
Упартыя баі на плацдарме не сціхалі ні днём, ні ноччу. Некаторыя пункты па некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі. Зенітчыкі знаходзячыся ў баявых парадках пяхоты, зрывалі ўсе атакі варожай авіяцыі. А ў гэты час на плацдарм ішло падмацаванне, рыхтавалася рашучае наступленне. 12 кастрычніка нашы войскі авалодалі добра ўмацававым вузлом — вёскамі Вялікі Букрын і Ходараў, расшырылі захоплены плацдарм.
21 кастрычніка батарэя лейтэнанта Аксёнава заняла агнявую пазіцыю на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Ходараў. На наступны дзень пачалася шалёная контратака эсэсаўскай дывізіі. Артылерыя і мінамёты білі ва ўсю глыбіню нашых войск, якія спешна пераходзілі да абароны. Самалёт-карэкціроўшчык кружыў над перадавой, але ў зону зенітнага агню не ўваходзіў. А хутка праціўнік кінуў у бой дзесяткі бамбардзіроўшчыкаў.
Той дзень выдаўся на дзіва цёплы, сонечвы. Неба чыстае і блакітнае, такое не часта ўбачыш у канцы кастрычніка нават на Украіне.
— Будзьце напагатове,— загадаў камандзір палка лейтэнанту Аксёнаву.— Падрыхтуйце бранябойныя снарады, магчыма, давядзецца страляць па танках.
На пазіцыі ўсё часцей і часцей сталі рвацца снарады і міны — варожая артылерыя перанесла агонь э пярэдняга краю ў глыбіню. У небе з'явіліся чорныя кропкі — самалёты ворага. 27 бамбардзіроўшчыкаў ішлі трыма хвалямі.
«Юнкерсы» перастроіліся ў кільватарную калону, рыхтуючыся да бамбёжкі з пікіравання. Камандзір батарэі добра ведаў тактыку ворага, своечасова ўлавіў гэты момант і скамандаваў:
— Па пікіруючым!
Вось чарговы «юнкерс» пайшоў у піке. Пранізліва завылі скінутыя бомбы. Пазіцыя ахуталася воблакамі дыму і пылу. За грукатам выбухаў не чутны каманды малодшага сяржанта Асманава. Наводчыкам Цемчуку і Лаўрэнцьеву здалося, што самалёт пікіруе прама на іх, бомбы ляцяць у іх акоп. Трэба было мець вялікую вытрымку, волю і смеласць, каб удакладніць наводку і даць доўгую чаргу. Побач разарвалася бомба. Камякі зямлі засыпалі гарматны разлік, хтосьці крыкнуў ад болю. Але людзі зноў прыпалі да гармат. Цямчук удакладніў наводку і даў яшчэ чаргу. «Юнкерс» задыміў, потым успыхнуў і, не выходзячы з піке, урэзаўся ў зямлю недалёка ад батарэі. Гэта быў пяты варожы самалёт, збіты разлікам Асманава.
Нягледзячы на страты, гітлераўцы працягвалі бамбіць плацдарм з яшчэ большай злосцю. Два «юнкерсы» непрыкметна зайшлі з сонечнага боку і скінулі бомбы на агнявую пазіцыю. Адна з іх трапіла ў акоп разліку Асманава...
Хавалі герояў усім палком. Іх мужнасць і адвага, вытрымка і стойкасць усхвалявалі баявых таварышаў. Усяму складу разліку (8 чалавек) было пасмяротна прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза. Недалёка ад Дняпра, у в. Ходараў, узвышаецца помнік. На мармуры высечаны імёны герояў, якія стаялі тут насмерць.
Камандзір мінамётнага разліку
Мікалай Рыгоравіч Бяляеў — поўны кавалер ордэна Славы. Нарадзіўся 5.6.1925 г. ў в. Кругліца Быхаўскага раёна. 3 сялян. 3 сакавіка 1944 г. на 1-м Беларускім фровце. Камандзір мінамётнага разліку гвардыі старшы сяржант М. Р. Бяляеў вызначыўся ў баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. 7.10.1944 г. ў раёне Магнушаўскага плацдарма агнём з мінамёта знішчыў кулямёт і рассеяў каля ўзвода пяхоты праціўніка; 31.1.1945 г. у баях за г. Шверын ліквідаваў 3 агнявыя кропкі ворага; 16.4.1945 г. пры прарыве абароны праціўніка і ў наступных баях на Зеелаўскіх вышынях ліквідаваў 3 кулямётныя кропкі і знішчыў 25 гітлераўцаў, у баях за Берлін — 2 варожыя кулямёты з разлікам. Жыве і працуе ў г. Ладыжын Вінніцкай вобласці.
Тры подзвігі Мікіты Перавознікава
Мікіта Іосіфавіч Перавознікаў — поўны кавалер ордэна Славы. Нарадзіўся 27.1.1908 г. ў в. Чачэвічы Быхаўскага раёна. 3 сялян. Беларус Член КПСС з 1950 г. Да 1941 г. працаваў у міліцыі. У час вяйны з 1942 г партызан, з 1944 г. на фронце. Памочнік камандзіра стралковага ўзвода гвардыі старшы сяржант М. I. Перавознікаў вызыачыўся ў баях за вызваленне Польшчы. 19.8.1944 у час наступлення ў ліку першых уварваўся ў траншэю праціўніка, быў паранены, але поля бою не пакінуў; 21.12.1944 г. ў варожым тыле на Вісленскім плацдарме закідаў гранатамі траншэю праціўніка, знішчыў кулямётную кропку, прыкрыў адыход групы разведчыкаў; 22.2.1945 г. ў баі за Познань удзельнічаў у ліквідацыі апорнага пункта гітлераўцаў, адбіцці 2 контратак. Пасля вайны жыў і працаваў у пасёлку Малое Ісакава Гур'еўскага раёна Калінінградскай вобл. Памёр 6.10.1966г.
Вось што сказана ў прадстаўленні да ўзнагароды Перавознікава ордэнам Славы I ступені, падрыхтаваным камандаваннем палка ў апошнія тыдні вайны: «Перавознікаў Мікіта Восіпавіч, гвардыі старшы сяржант, рааведчык 244-га гвардзейскага палка 82-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Прадстаўляецца да ордэна Славы першай ступені.
Таварыш Перавознікаў у баях па знішчэнню акружанай групоўкі ворага ў горадзе Познані 22 лютага 1945 года пры штурме крэпасці «Цытадэль» першым дабраўся да дота і гранатай і бутэлькай з гаручай сумессю знішчыў гарнізон дота ў колькасці чатырнаццаці салдат на чале з афіцэрам. Затым таварыш Перавознікаў павёў пяхоту на другі дот, дзе немцы спрабавалі контратакаваць групу нашых воінаў. Смельчакі, узброіўшыся гітлераўскімі фауст-патронамі, адбілі дзве контратакі ворага і знішчылі 9 гітлераўцаў, чым садзейнічалі поспеху бою.
Камандзір 244-га гв. стр. палка гвардыі падпалкоўнік К. Паўленка.
22.4.45 г.»
Хадайніцтва камандзіра палка падтрымалі камандзір 29-га стралковага корпуса гвардыі генерал-маёр артылерыі Хетагураў і камандуючы 8-й гвардзейскай арміяй гвардыі генерал-палкоўнік В. I. Чуйкоў.
Справа ўсяго жыцця
