- •3 Чырвоным сцягам
- •3 Усламінаў Захара Гаўрылавіча Самалётава
- •3 Успамінаў былога камандзіра ўзвода 112-га Калагрыўскага палка Фёдара Якаўлевіча Шчалко
- •3 Успамінаў с. I. Марозава
- •3 Гісторыі партызаншчыны на Магілёўшчыне
- •I ўзняўся народ
- •3 Успамінаў Сяргея Паўлавіча Раманава, былога члена Быхаўскага рэўкома
- •3 Успамінаў Ціхана Яфімавіча Міранцова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінау Феадосіі Яўсееўны Пятровай (Бычковай), былой падпольшчыцы з в. Трасцівец
- •3 Успамінаў Філімона Платонавіча Кулікова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінаў а. Р. Хрушчова, удзельніка грамадзянскай вайны
- •3 Успамінаў Емяльяна Мітрафанавіча Пазнякова, удзельника грамадзянскай вайны, ураджэнца в. Усходняя
- •3 Успамінаў былога чонаўца а. Атліваніка
- •3 Успамінаў былога загадчыка палітасветы Грудзінаўскага валаснога выканкома Мітрафана Тарасавіча Панасевіча
- •3 Успамінаў ветэрана партыі Івана Піліпавіча Галіновіча
- •3 Успамінаў аднаго з першых камсамольцаў в. Грудзінаўкі Сяргея Антонавіча Астаповіча
- •3 Успамінаў камсамольца з 1919 г. Канстанціна Антонавіча Маёрава
- •3 Успамінаў камсамольца 20-х гадоў Мартына Паўлавіча Паляўцова
- •3 Успамінаў камсамольца з 1922 г. Канстанціна Ігнатавіча Лукашова
- •3 Гісторыі піянерскай арганізацыі раёна
- •25 Кастрычніка
- •7 Лістапада
- •15 Лістапада
- •3 Успамінаў былога рэдактара шматтыражнай газеты «Ударнік саўгаса», члена кпсс з 1919 г. Сцяпана Мікалаевіча Свірыда
- •3 Успамінаў дэпутата Вярхоўнага Савета ссср 1-га склікання Суклеты Сілкаўны Яўменавай
- •13 Сакавіка
- •25 Сакавіка
- •7 Студзеня
- •1 Верасня
- •16 Кастрычніка
- •14 Снежня
- •29 Снежня
- •7 Лютага
- •29 Кастрычніка
- •21 Лістапада
- •3 Успамінаў дэпутата ВярхоўнагаСавета ссср Іванова
- •1 Студзеня
- •4 Студзеня
- •13 Студзеня
- •15 Студзеня
- •14 Сакавіка
- •6 Кастрычніка
- •27 Лістапада
- •5 Снежня
- •3 Успамінаў м. А. Труснова,былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў м. П. Куракіна, былога камандзіра 425-га партызанскага атрада, члена Быхаўскага падпольнага райкома партыі
- •3 Успамінаў п. I. Бажэнава, былога партызана атрада г. I. Сазонава
- •3 Успамінаў а. А. Гарчакова
- •3 Успамінаў ф. П. Падаляна
- •3 Успамінаў Дз. А. Смагіна
- •3 Успамінаў п. М. Цагельнікава, былога камандзіра 1-га батальёна 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.
- •3 Успамінаў с. У. Грышына
- •3 Загада № 92 па ваенна-аператыўнай групе
- •3 Успамінаў Лізаветы Міхайлаўны Міхасёвай, 1902 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Ганны Рыгораўны Казловай, 1926 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Марыі Гаўрылаўны Кавалёвай, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Антаніны Цярэнцьеўны Рудаковай, 1936 года нараджэння, ураджэнкі в. Красніца, загадчыцы дзіцячага-сада № 3 г. Быхава
- •3 Успамінаў Палікарпа Мікалаевіча Шакунова
- •3 Успамінаў Ульяны Максімаўны Кірэевай, 1911 года нараджэння, жыхаркі в. Дабужа
- •3 Успамінаў Мікалая Нічыпаравіча Іванова, 1933 года нараджэння. Ураджэнца в. Залатое Дно, жыхара в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў Еўдакім Якаўлеўны Івановай, 1907 года нараджэння, ураджэнкі в. Залатое Дно, жыхаркі в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў былога загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага падпольнага абкома партыіI. П. Крыскаўца
- •Аскер Бархозаў
- •3 Успамінаў м. М. Алейнікава, былога камісара 2-га батальёна 152-га партызанскага палка
- •3 Сям’і патрыётаў
- •3 Успамінаў п. М. Караленкі
- •3 Успамінаў п. М. Дамброўскага, былога памочніка камісара па камсамолу 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваг
- •3 Успамінаў м. А. Труснова, былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў ф. В. Гусева, былога начальніка медыцынскай службы Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы
- •3 Успамінаў былой партызанкі Быхаўскай ваг, удзельніцы партызанскага парада ў Мінску н. М. Дзегцяровай
- •3 Успамінаў п. Н. Шлеянкова, былога камандзіра мінамётнага разліку ў лыжным батальёне 269-й стралковай дывізіі, настаўніка Чарнаборскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна
- •3 Успамінаў I. А. Барысевіча
- •3 Успамінаў н. Н. Адасёва
- •3 Успамінаў в. Круглікава, былога камсорга батальёна 856-га стралковага палка
- •3 Успамінаў I. Карабузава, былога камандзіра батарэі 444-га стралковага палка
- •3 Успамінаў маёра запасу а. А. Васільева, былога камсорга 336-га стралковага палка
- •3 Франтавых пісем Дз. Аскаленкі сваёй жонцы Ніне
- •3 Успамінаў л. С. Данілюка
- •3 Успамівшў ц. Я. Сычкова
- •3 Успамінаў Антаніны Мядзведскай, сястры генерала п. Т. Курсакова
- •3 Успамінаў в. I. Маркоўскага
- •3 Успамінаў I. К. Галіноўскага
- •3 Успамінаў былога партызана-разведчыка, удзельніка штурму Берліна а. Ф. Палякова
3 Успамінаў I. Карабузава, былога камандзіра батарэі 444-га стралковага палка
...Вызваліўшы вёску Боўкі, наш полк падышоў да вёскі Дабужа і разгарнуўся на ўскраіне лесу для рашучага штурму варожых пазіцый, размешчаных на вышынях за вёскай. Тры дні няспынных атак, у якіх непасрэдны ўдзел прымалі камандзір палка падпалкоўнік Гасан і яго намеснік капітан Рубцоў, прынеслі палку поспех. Немцы былі скінуты з вышынь і вымушаны былі заняць абарону на мясцовасці, якая добра праглядалася з нашых назіральных пунктаў. У баях за вышыні былі паранены капітаны Рубцоў і Навойка.
У ноч на новы 1944 год мы змянілі часці, якія знаходзіліся ў абароне перад вёскай Ветранка, і перад світаннем прыступілі да разведкі і прыстрэлкі пярэдняга краю абароны праціўніка. На наступны дзень пасля артылерыйскага налёту падраздзяленні палка выбілі фашыстаў з Ветранкі, уброд перайшлі рэчку Ухлясць і апынуліся на ўскраіне гаю перад былым шклозаводам.
4 студзеня 1944 г. Гасан, як заўсёды, перад пачаткам наступлення знаходзіўся ў баявых парадках стралковых падраздзяленняў. Пяхота па яго сігналу ўзнялася ў атаку. У гэты час на бруствер траншэі ўпала варожая міна. Пачуўся выбух. Смяротна паранены падпалкоўнік Гасан упаў на дно траншэі...
«Уперад, браты-славяне!»
3 Успамінаў маёра запасу а. А. Васільева, былога камсорга 336-га стралковага палка
Промні сонца не маглі прабіцца скрозь шчыльнае воблака дыму і пылу, якое вісела над полем бою і засланяла нашы стралковыя роты, прыціснутыя да зямлі агнём праціўніка. За гэтай заслонай у невялікім раўчуку салдаты, што пачалі ўжо акопвацца, адчувалі сябе ўпэўнена. А падыміся вышэй, і, здаецца, не будзе ратунку ад куль і асколкаў мін.
Спроба павесці ў атаку залёгшых байцоў поспеху не мела. Цяжка параніла камандзіра роты, быў забіты адзін і паранена двое ўзводных.
Адыходзячы, праціўнік пакінуў на пануючай вышыні моцны заслон. Трэба было любой цаной выбіць ворага. Але палкавая артылерыя падтрымлівала ў гэты час іншыя падраздзяленні. Міны ў батальённых мінамётчыкаў скончыліся. «Што рабіць, як падняць роты?» — мучыла думка намесніка камандзіра батальёна старшага лэйтэнанта Карніеўскага, які знаходзіўся на назіральным пункце. Каб лепш агледзецца, ён выйшаў з укрыцця і паміж дрэвамі ўбачыў свайго вернага сябра — каня па мянушцы Віхр. Рашэнне прыйшло імгненна...
На вайне, нават на самым пярэднім краі,бывалі мінуты зацішша, калі раптам абрывалася артылерыйская кананада, якая толькі што грымела, і станавілася чутным нават стракатанне конікаў. I вось у такое імгненне да салдат данеслася цоканне конскіх капытоў, і ўсе ўбачылі конніка, які імчаў галопам і клікаў: «Уперад, браты славяне, уперад!»
Толькі ў выключных выпадках Карніеўскі ўжываў гэтыя ласкава-даверлівыя словы «браты-славяне». Яны мелі магічную, прыцягальную сілу.
Калі пазналі намесніка камбата, усе анямелі ад страху за яго. Ад нечаканасці разгубіліся і гітлераўцы. Яны не стралялі. I здарылася тое, што абавязкова павінна было здарыцца, на што разлічваў Карніеўскі — у адзіным парыве ўзняліся роты. Загрымела магутнае салдацкае «ура!». Вышыню ўзялі і адкрылі шлях да ракі.
Адважны афіцэр быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Старшы лейтэнант Карніеўскі не дажыў да Перамогі. Ён загінуў на быхаўскай зямлі, пад станцыяй Тошчыца ў час імклівай атакі, калі наш батальён быў накрыты агнём варожага браняпоезда.
Яны вызвалялі Быхаўшчыну
3 восені 1943 г. да лета 1944 г. савецкія войскі вялі ўпартыя баі за вызваленне Быхаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўнікі розных нацыянальнасцей Савецкага Саюза прадэманстравалі тут сапраўдныя прыклады гераізму і храбрасці. Многія з іх былі эагартаваны ў шматлікіх баях і выпрабаваннях, удзельнічалі ў Сталінградскай і Курскай бітвах, мелі ўжо высокія ўрадавыя ўзнагароды, франтавая слава іншых на Быхаўшчыне толькі пачыналася.
Пры фарсіраванні Двяпра каля Быхава вызначылася шмат воінаў 324-й стралковай дывізіі.
Снайпер Барыс Іванавіч Маскоўскі напярэдадні летняга наступлення ў Быхаўскім раёне ў 20-гадовым узросце стаў камуністам. У баях за вызваленне вёсак Ветранка і Красніца адважны снайпер знішчыў 9 гітлераўцаў, 7 з іх былі афіцэрамі. За гэты подзвіг ён быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені. Да моманту выхаду дывізіі на дзяржаўную граніцу снайпер знішчыў яшчэ 25 ворагаў і атрымаў ордэн Славы II ступені. У час баёў ва Усходняй Прусіі ён знішчыў каля паўсотні фашыстаў. Указам ад 29 чэрвеня 1945 г. Б. I. Маскоўскі быў узнагароджаны ордэнам Славы I ступені.
Сямён Фёдаравіч Салаўёў — поўны кавалер ордэна Славы. Родам ён з в. Афанасава Барысаглебскага раёна Яраслаўскай вобл. У 324-й дывізіі быў камандзірам аддзялення разведкі. У час фарсіравання Дняпра ў Быхаўскім раёне ён на чале групы разведчыкау першы пераправіўся на правы бераг. У баі на захопленым плацдарме асабіста знішчыў 12 гітлераўцаў і быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Уладзімір Якаўлевіч Карнеенка родам з в. Губеншчына, што на Крычаўшчыне. Быў партызанам палка «Трынаццаць», у снежні 1943 г. стаў байцом Чырвонай Арміі. У лютым 1944 г. цёмнай ноччу рота, у якой ваяваў У. Я. Карнеенка, паспяхова фарсіравала Дняпро і наблізілася да вышыні каля в. Янава Быхаўскага раёна. Калі прагучала каманда да атакі, першы нумар кулямётнага разліку У. Я. Карнеенка разам з іншымі адкрыў шквальны агонь па гітлераўцах. Амаль сорак фашыстаў скасіў Карнеенка. Добра дапамагалі яму ў баі таварышы па разліку Князеў са Смаленска і Раманенка з Вязьмы. Князеў загінуў у тым цяжкім баі. Паранены ў нагу Карнеенка вёў бой да канца. Варожыя ўмацаванні былі ўзяты. За мужнасць і адвагу ён быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, ордэн яму ўручылі тут жа, каля вёскі Янава. Другі ордэн Славы — II стунені — адважны кулямётчык атрымаў таксама ў Быхаўскім раёне, за ўмелыя дзеянні пры ўзяцці вышыні ля в. Красніца. Ордэн Славы I ступені У. Я. Карнеенка атрымаў за мужныя дзеянні ў баі ў раёне Смалявіч.
Выдатна ваяваў ураджэнец Маскоўскай вобласці Павел Іванавіч Балякін. Да пачатку баёў на тэрыторыі Быхаўскага раёна ён быў ужо ўзнагароджаны ордэнамі Славы III і II ступеней. А в. Віляга, што на Быхаўшчыне, запомніў на ўсё жыцце. Быў тады Павел Іванавіч камандзірам узвода 1260-га стралковага палка. Узвод наступаў і раптам вымушаны быў залегчы, бо з дзота гітлераўцы адкрылі моцны агонь. Кожная мінута пагражала новымі ахвярамі. Трэба было штосці рабіць. I старшына Балякін рашыўся. Па баразне. потым па канаве падпоўз ён да дзота і кінуў у амбразуру супрацьтанкавую гранату. Кулямёт змоўк. Узвод падняўся ў атаку. Баявая задача была выканана — новая пазіцыя занята. Праз гадзіну фашысты пайшлі ў наступленне. Атака ішла за атакай, сем іх адбіў узвод, знішчыў больш за трыццаць варожых салдат і афіцэраў. Камандзір узвода П. I. Балякін за мужнасць і адвагу ў гэтым баі быў узнагароджаны ордэнам Славы I ступені.
Дзмітрый Піліпавіч Скварцоў быў камандзірам разліку 76-мм гарматы ў 971-м стралковым палку, які вызваляў паўночную частку Быхаўскага раёна. Артылерысты павінны былі падтрымліваць наступленне пяхоты. Гармата Дз. П. Скварцова выдатна справілася з баявой задачай — знішчыла некалькі кулямётных кропак, мінамётную батарэю і дзот ворага. Пехацінцы пагналі фашыстаў і выйшлі на ўсходні бераг Дняпра ў раёне в. Баркалабава. Каб дапамагчы батальёну фарсіраваць водную перашкоду, байцы падкацілі гармату бліжэй да берага і паставілі на прамую наводку. Трапным агнём былі падаўлены кропкі, і батальён без страт фарсіраваў Дняпро. Потым пераправіліся і артылерысты. Там яны дапамагалі адстаяць і расшырыць плацдарм. За гэта і быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені старшы сяржант Дз. П. Скварцоў. А пасля вызвалення Беластока і Лідзбарка-Вармінскага ў Полышчы ён стаў поўным кавалерам ордэна Славы.
Калі 110-я стралковая дывізія фарсіравала Дняпро ў раёне вёсак Малая Бароўка — Дальняе Ляда, старшаму сяржанту Аляксандру Міхайлавічу Патрацкаму давялося ўзяць на сябе камандаванне ротай, бо паранены камандзір выбыў са строю. Бой быў выйграны, а Аляксандра Міхайлавіча ўзнагародзілі ордэнам Славы III ступені. ГІотым ён стаў поўным кавалерам ордэна Славы за храбрасць і гераізм пры вызваленні Польшчы.
20-гадовы Альмукан Аспанавіч Сямбінаў, ураджэнец сяла Жана-Берлік Цалінаградскага раёна Казахскай ССР, ваяваў у аддзяленні разведкі 1210-га стралковага палка 362-й стралковай дывізіі. У ноч на 28 чэрвеня дывізія павінна была фарсіраваць Дняпро каля Быхава. Як заўсёды, наперадзе ішлі разведчыкі. Альмукан Сямбінаў і яго таварышы першыя пераправіліся цераз Дняпро, замацаваліся на захопленым участку і дапамагалі фарсіраваць раку іншым падраздзяленням. За доблесць і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні Быхава, Альмукан Сямбінаў быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені. Неўзабаве разведчык зноў паказаў выключную адвагу пры ўзяцці «языка», за што быў узнагароджаны ордэнам Славы II ступені. А поўным кавалерам ён стаў у час Берлінскай наступальнай аперацыі, дзе праявіў ініцыятыву і знаходлівасць.
Бой кіпеў каля в. Касічы Быхаўскага раёна.Радавы Сямён Яфімавіч Васільеў наводзіў лінію сувязі ў стралковы батальён, наступленне якога падтрымлівалі мінамётчыкі. На зваротным шляху да батарэі ён убачыў цяжка параненага камандзіра ўзвода кіравання. Сувязіст перавязаў яго, прынёс ва ўкрыцце, а потым адправіў у медсанбат. За смелыя дзеянні С. Я. Васільеў быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені. Другі раз храбры сувязіст вызначыўся на літоўскай зямлі, поўным кавалерам ордэна Славы стаў на берлінскім напрамку.
Іван Андрэевіч Шыраеў родам з в. Яраслаўка Дуванскага раёна Башкірскай АССР. Яшчэ да баёў на Быхаўшчыне ён быў узнагароджаны ордэнамСлавы III ступені. Калі 6-я стралковая рота фарсіравала Дняпро, у першай лодцы знаходзіўся радавы Шыраеў. Пераправіўшыся на правы бераг, ён адразу ж уступіў у бой і знішчыў больш чым 20 варожых салдат і афіцэраў. За адвагу пры фарсіраванні Дняпра і захопе плацдарма радавы Шыраеў быў узнагароджаны ордэнам Славы II ступені. У Польшчы, пры фарсіраванні ракі Нараў салдат зноў вызначыўся і атрымаў ордэн Славы I ступені.
Глеб Мікалаевіч Зарубін родам з Растова-на-Доне. У час Вялікай Айчыннай вайны быў санінструктарам у 2-м батальёне 1093-га стралковага палка 324-й дывізіі, прайшоў па многіх франтавых дарогах. У час вызвалення Быхаўскага раёна батальён вёў жорсткі бой каля в. Трылесіна. На дапамогу параненым спяшаўся радавы Зарубін. Ён быў лепшым санінструктарам у батальёне і палку. Здавалася, нельга ўзняць галаву ад зямлі — такі шалёны агонь вёў праціўнік. Але там паранены, ён чакае дапамогі, можа памерці ад вялікай страты крыві. I да яго спяшаецца санітар. 14 цяжка параненых воінаў вынес з перадавой у баі каля Трылесіны Зарубін, а за ўсё лета 1944 г.— 96. Выносячы параненых, Глеб Мікалаевіч ніколі не пакідаў іх зброі. Калі нельга было забраць адразу, то потым вяртаўся. Адважны санінструктар быў узнагароджаны ордэнам Леніна, а да гэтага ён ужо меў ордэны Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі.
Іван Васілевіч Маслаў — лётчык, Герой Савецкага Саюза (1.7.1944), родам з в. Ісакава Мажайскага раёна. На фронце знаходзіўся з першага дня вайны, апошні вылет зрабіў на Берлін 1 мая 1945г. Камандзір знішчальнай авіяэскадрыллі старшы лейтэнант I. В. Маслаў прымаў удзел у Рагачоўскай наступальнай аперацыі ў лютым 1944 г., у выніку якой быў захоплены плацдарм у раёне Новага Быхава. I. В. Маслаў вылятаў на прыкрыццё савецкіх войск і раёна пераправы цераз Дняпро ад паветранага нападу праціўніка.
У вызваленні г. Быхава ў чэрвені 1944 г. ў складзе 362-й дывізіі прымаў удзел камандзір узвода разведкі Герой Савецкага Саюза Сцяпан Лаўрэнавіч Ушакоў. Разведчыкі на чале са сваім храбрым камандзірам узялі 13 «языкоў», знішчылі амаль чатырыста фашыстаў.
У вызваленні Быхаўшчыны ўдзельнічала і 144-я Крычаўская артылерыйская брыгада (у складзе 50-й арміі). Камандзір брыгады Канстанцін Аляксандравіч Турчанінаў за мужныя дзеянні пры фарсіраванні Дняпра ў Быхаўскім раёне быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Камандзір артылерыйскай батарэі маёр I. М. Макараў умела арганізаваў своечасовую дапамогу пехацінцам, якія адбівалі шалёныя контратакі праціўніка пры захопе і ўтрыманні плацдарма на правым беразе Дняпра. Маёр I. М. Макараў быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
Перад 1291-м палком была пастаўлена задача прарваць абарону праціўніка на паўднёвы ўсход ад хутара Віляга і авалодаць вышынёй. Бой пачаўся 4 сакавіка 1944 г. Не вытрымаўшы націску савецкіх воінаў, гітлераўцы пакінулі вышыню. Больш дзесяці контратак адбілі на працягу сутак байцы батальёна і рота аўтаматчыкаў, якія ўтрымлівалі вышыню. Умела арганізоўваў сістэму агню камбат М. I. Вельмесаў. Мужна дзейнічалі аўтаматчыкі Васіль Кавалёў, Канстанцін Анціпенка і іншыя. Пад ураганным агнём своечасова наладжвалі сувязь і рамантавалі пашкоджанні сувязісты на чале з Р. Ф. Еўдакімавым. Полк паспяхова выканаў ускладзеную на яго задачу. За гэты бой камандзір палка С.М. Дзмітрэнка быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага, камандзіры батальёнаў адзначаны ордэнамі Чырвонага Сцяга. А ўсяго за гэту баявую аперацыю былі ўзнагароджаны 143 воіны палка.
Цяжкія і доўгія баі ішлі ў раёне Смаліцы, вёска па некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі. У баях за яе вызначыліся кулямётчыкі 110 й стралковай дывізіі Елкін і Хабібулін. Мінамётчык 82-мм гарматы 1093-га стралковага палка 324-й стралковай дывізіі Іван Фёдаравіч Гогалеў, які паранены не пакінуў поля бою, быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені.
23 лютага 1944 г. воіны 1071-га знішчальнагасупрацьтанкавага артпалка паміж вёскамі Стара-селле і Лудчыцы ўступілі ў паядынак з 10 варожымі танкамі. У цяжкім баі чырвонаармейцы падбілі больш аа палавіну танкаў, астатніх прымусілі павярнуць назад. Камандзіры гармат А. Адуеў, А. Дзіж, наводчык В. Налдзін былі ўзнагароджаны ордэнамі Славы, наводчык Р. Ткачэнка — ордэнам Чырвонай Зоркі, зараджальшчыкі В. Велесь, М. Півавар, радыст М. Стацэнка — медалямі «За адвагу».
Камандзір 5-й батарэі 887-га стралковага палка 324-й дывізіі Мікалай Міхайлавіч Яфрэменка вызначыўся ў баях пад в. Красніца, яго аднапалчанін сувязіст Пётр Сяргеевіч Маглоў — у баях за в. Мокрае, зараз ён з'яўляецца ганаровым грамадзянінам гэтай вёскі.
936-ы артылерыйскі полк 362-й дывізіі ўдзельнічаў у вызваленні Быхава. За адвагу і мужнасць у баях ордэнам Славы III ступені быў узнагароджаны камандзір гарматы старшы сяржант I. С. Бітус. Старшы сяржант А. М. Груздоў атрымаў ордэн Славы II ступені. Шчырай падзякі ад камандзіра палка М. М. Хахаева заслужылі камандзіры аддзяленняў сапёраў П. П. Селязнёў, сувязі А. А. Арканаў і А. В. Антонаў, медыцынскія сёстры Е.В. Зарубіна, Е. А. Пакулева і іншыя.
Вясной 1944 г. цяжкія баі ў раёне Быхава вяла 362-я стралковая дывізія. Пасля некалькіх шалёных контратак фашысты пачалі псіхічную атаку. Але савецкія воіны стаялі насмерць. Кулямётчык Нургаліеў, цяжка паранены ў абедзве нагі, працягваў бой, пакуль не страціў прытомнасць. Вызначыліся ў гэтым баі таксама старшы сяржант Шабалін, радавы Давыдзенка і іншыя воіны.
Упартыя баі ішлі за в. Хамічы — буйны апорны пункт ворага. Артылерысты першымі пачалі агонь па ўмацаваннях фашыстаў. Толькі батарэяй гвардыі капітана Жураўлёва было разбурана шэсць дзотаў. Мужна дзейнічалі і сапёры. Яны зрабілі дваццаць праходаў у драцяных загародах праціўніка. Асабліва вызначылася аддзяленне сяржанта Г. Марозава. Ён асабіста абясшкодзіў у начной цемры 12 варожых мін. За гэты бой ён быў узнагароджаны ордэнам Славы II ступені (пазней Марозаў стаў поўным кавалерам ордэна Славы). Рашуча дзейнічалі ў гэтым баі і пехацінцы. Асабліва вызначыліся старшы сяржант Ш. Байматаў, камандзір узвода лейтэнант М. Гузнеў, радавы Сафронаў, сяржанты Даурбаеў і Крахінаў, камсорг С. Логінаў, кулямётчыкі С. Галубчыкаў, А. Сарокін, I. Мандрыкін і іншыя.
Немагчыма пералічыць імёны ўсіх воінаў Чырвонай Арміі, якія, не шкадуючы свайго жыцця, змагаліся за вызваленне быхаўскай зямлі ад фашысцкай навалы. Удзячныя быхаўчане ніколі не забываюць аб тым, якой цаной дасталіся нам свабода і незалежнасць, нізка схіляюць свае галовы перад бессмяротным подзвігам савецкіх воінаў у самай цяжкай з войнаў.
Крутымі дарогамі вайны
Прапахла потам гімнасцёрка,
Ад солі злубянела ўся.
У горле суха, у роце горка,
Баліць і цела, і душа.
А мы ідзём. Пячэ спякота.
Здаецца, тоны на нагах.
Хвала табе, мая пяхота,
На ўсіх дарогах і шляхах!
Табе прыйшлося, як нікому,
У той час суровы і цяжкі.
3 цябе б намаляваць ікону,
Каб пакланяліся вякі.
* * *
Ішлі палкі на адпачынак,
Салдат з палёгкай уздыхаў
Аб родным краі, аб Айчыне,
Дзе ён даўно ўжо не бываў.
Наўкол было чужое неба,
Зямля чужая і вада.
Яму свая Радзіма трэба,
Свая і радасць, і бяда.
Раскажа ён прасторам Волгі,
Як браў з «Кацюшаю» Берлін.
Як над рэйхстагам сцяг свабоды,
Наш сцяг Чырвоны ўзнялі.
В. Карпечанка.
Тысячы быхаўчан сталі на абарону сваёй Радзімы ў цяжкі для яе час. Яны абаранялі Брэсцкую крэпасць, Ленінград, Маскву, прымалі ўдзел у Сталінградскай і Курскай бітвах, вызвалялі родную Быхаўшчыну, народы Еўропы, бралі Берлін.
Аўтар прыведзеных вершаў Васіль Васілевіч Карпечанка быў яшчэ школьнікам, калі пачалася вайна. А восенню 1943 г. яму ў складзе 186-й дывізіі давялося вызваляць Быхаўскі раён. Дайшоў да Усходняй Прусіі, тройчы быў паранены. За мужнасць у баі пры вызваленні в. Чырвоны Бераг Быхаўскага раёна ўзнагароджаны ордэнам Славы III ступені, а за бой ля г. п. Ломжа — медалём «За адвагу».
Давялося вызваляць родную Быхаўшчыну былым партызанам, а пасля воінам Чырвонай Арміі Пятру Аляксандравічу Стральцову, Венядзікту Мікітавічу Мельнікаву — кавалеру ордэнаў Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга (у баях на тэрыторыі Польшчы, у раёне г. Шчэціна камандзір супрацьтанкавай гарматы сяржант В. Мельнікаў падбіў танк, 3 бронетранспарцёры і самаходку гітлераўцаў), бясстрашнаму разведчыку Мікалаю Міхайлавічу Анціпенку, які не аднойчы хадзіў браць «языка» за лінію фронту. Прывялі франтавыя дарогі на родную Быхаўшчыну Антона Ільіча Лапаткова, вадзіцеля пантоннага батальёна. Праўда, родную вёску Няраж вызваляць яму не давялося, у баі пад Смаліцай быў паранены, а яго аднавяскоўцы браты Каржовы загінулі. Перамогу сустрэў Антон Ільіч пад Берлінам. А вось старшаму сяржанту, камандзіру аддзялення супрацьтанкавых ружжаў Сяргею Фёдаравічу Кучараву на рэдкасць пашанцавала — ён вызваляў ад гітлераўцаў родную вёску Віляга. У жорсткім баі чырвонаармейцы падбілі некалькі варожых танкаў, у т. л. адзін з іх сам камандзір. За гэты бой ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, а пасля быў яшчэ ордэн Славы III ступені, медаль «За адвагу» і іншыя ўзнагароды. У складзе 3-й арміі прыйшоў на родную Быхаўшчыну Рыгор Клаўдзіевіч Берсянёў. Шмат у яго ўзнагарод, але першы ордэн — Чырвонай Зоркі — асабліва памятны. Браты Фёдар і Еўдакім Шчэпавы прыйшлі ў Быхаўскі раён у складзе 380-й стралковай дывізіі. Фёдар быў удзельнікам вызвалення Заходняй Беларусі, савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. За некалькі дзесяткаў кіламетраў пралягаў іх шлях ад роднай вёскі Хамічы, так і не змаглі яны ўбачыць сваіх родных, ад якіх не было ніякіх вестак. За бой пад Ядранай Слабадой, што ў Клічаўскім раёне, Фёдар быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Еўдакім загінуў у баях пад Мінскам. А сям'ю Фёдара Дзянісавіча, як потым стала вядома, напаткаў страшэнны лёс. Адступаючы, гітлераўцы гналі мірных жыхароў за сабой. Сярод іх была і жонка Фёдара з пяцярымі дзецьмі. У дарозе памерла чацвёра дзяцей, а з шасцігадовым Валодзем змагла вярнуцца Матруна Міхайлаўна ў спаленую вёску. Але сіл хапіла толькі на тое, каб адвезці сына да блізкіх. У 1945 г. Фёдар Дзянісавіч даведаўся аб лёсе родных. Яму далі кароткатэрміновы водпуск, і ў часць ён вярнуўся ўдвух з сынам Валодзем. Начальнік штаба 325-га палка гвардзейскіх мінамё-таў («кацюш») маёр Фёдар Нічыпаравіч Белачкін родам з Лудчыц. 4 красавіка 1944 г. полк прыбыў у раён Быхава, які быў тады ў руках ворага, і заняў агнявыя пазіцыі на лясных палянах на ўсход ад саўгаса «Вараніно». Гітлераўцы рыхтавалі там буйную наступальную аперацыю. Але нашы мінамётчыкі апярэдзілі іх, абрушыўшы на галовы ворага 128 рэактыўных снарадаў. Ф. Н. Белачкін знаходзіўся на фронце з першага да апошняга дня вайны, праявіў сябе як мужны і валявы камандзір, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны і Чырвонай Зоркі.
Былы партызан Леанід Сямёнавіч Касцюкевіч пасля вызвалення раёна ў складзе войск 3-га Белэрускага фронту вызваляў Польшчу, штурмаваў Кёнігсберг, удзельнічаў у Берлінскай аперацыі. Ён са сваім аддзяленнем на амфібіі фарсіраваў Одэр. На сярэдзіне ракі фашысцкі снарад трапіў у машыну. Тады Леанід разам з аддзяленнем пад шалёным агнём праціўніка ўплаў пераправіўся на варожы бераг і з ходу ўступіў у бой. За гэты подзвіг Л. С. Касцюкевіч атрымаў ордэн Славы ІІІ ступені. А да таго ён быў узнагароджаны двума медалямі «За адвагу», двума ордэнамі Чырвонай Зоркі.
Быхаўчанін Сяргей Фёдаравіч Азярны, кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, заслужаны работнік прамысловасці БССР у час вайны быў партызанам, потым стаў наводчыкам супрацьтанкавай гарматы ў адной з часцей 1-га Украінскага фронту. Узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, медалём «За адвагу».
Міхаіл Сцяпанавіч Камаровіч з Трасціўца быў партызанам 152-га палка. Пасля ваяваў у складзе 362-й стралковай дывізіі. Удзельнічаў у вызваленні многіх гарадоў і вёсак Беларусі, Польшчы. За мужнасць пры фарсіраванні Віслы быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені. А за адважныя дзеянні пры фарсіраванні Одэра і ўтрыманне плацдарма — ордэнам Славы II ступені. Міхаіл Сцяпанавіч успамінае: «У сярэдзіне красавіка наш полк наведаў маршал Г. К. Жукаў. А неўзабаве пачаўся штурм Берліна. 30 красавіка мы нанеслі сакрушальны артылерыйскі агонь па нямецкім аэрадроме. Ніводны самалёт не ўзняўся ў паветра. А 1 Мая мы ўбачылі, як над рэйхстагам залунаў Чырвоны Сцяг. Якая вялікая была наша радасць!»
У складзе рэгулярных часцей Чырвонай Арміі заканчвалі вайну былыя партызаны Фёдар Лукіч Сурынаў з Лудчыц, Цярэнцій Іванавіч Сяброўскі з Смаліцы і многія іншыя.
На заходняй граніцы сустрэлі ў 1941 г. вайну: палітработнік Міхаіл Ульянавіч Пазнякоў, кавалер двух ордэнаў Чырвонага Сцяга, двух ордэнаў Чырвонай Зоркі, ордэна Айчыннай вайны I ступені; сяржант, механік-вадзіцель танка Дзмітрый Міхайлавіч Старавойтаў, які ўдзельнічаў пасля ў Сталінградскай і Курскай бітвах, дабіваў ворага на тэрыторыі Германіі, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі; лейтэнант Мікалай Маркавіч Калеснікаў, які закончыў вайну ў Прыбалтыцы ў 1945 г. ў званні маёра, быў тройчы паранены, некалькі разоў кантужаны, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі.
Сталіцу нашай Радзімы — Маскву абаранялі Пётр Харытонавіч Уласаў, які потым вызваляў Украіну, родную Беларусь, Польшчу, Венгрыю, браў Берлін, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За адвагу» і іншымі; кавалер ордэна Чырвонай Зоркі Марк Іванавіч Буканаў, якому давялося ўдзельнічаць у парадзе на Краснай плошчы 7 лісталада 1941 г.; удзельнічаў у гэтым парадзе і Уладзімір Васілевіч Каліноўскі, які абараняў Маскву ў складзе 316-й стралковай дывізіі пад камандаваннем I. В. Панфілава; Кірыл Цітавіч Палазкоў, які 9 мая 1945 г. сустрэў у Празе, узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалём «За адвагу» і іншымі ўзнагародамі СССР, «Ваенным крыжам» і трыма медалямі Чэхаславакіі.
Канстанцін Рыгоравіч Валькоўскі з Баркалабава сустрэў вайну ў Карэліі, дзе служыў у пагранічных войсках, потым прымаў удзел у Сталінградскай бітве. Спачатку быў радавым байцом у мінамётным разліку, потым стаў камандзірам «кацюшы». Быў тройчы паранены. За трапны агонь па Мамаевым кургане, дзе акапаліся фашысты, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Мікалай Цярэнцьевіч Камандышка — удзельнік грамадзянскай вайны. I ў Вялікую Айчынную вайну ён з першага і да апошняга дня на розных франтах. За праяўленую адвагу палкоўнік М. Ц. Камандышка быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.
Храбра грамілі ворага лётчыкі — ураджэнцы Быхаўшчыны. Мікалая Сяргеевіча Куляшова з Следзюкоў вайна застала ў Ленінградзе, дзе ён вучыўся ў фабрычна-заводскім вучылішчы. Па «дарозе жыцця» цераз Ладажскае возера быў вывезены разам з іншымі падлеткамі на Вялікую зямлю, стаў працаваць на заводзе быў накіраваны ў авіяцыйны корпус, якім камандаваў Герой Савецкага Саюза Г. Байдукоў. У М. С. Куляшова 92 баявыя вылеты. Удзельнічаў у вызваленні Жлобіна, Бабруйска, Польшчы, у баях ва Усходняй Прусіі, Германіі. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступеней, медалём «За адвагу» і іншымі. Паветраны стралок-радыст Іван Сідаравіч Ганчароў пачаў свой баявы шлях з парада на Краснай плошчы 7 лістапада 1941 г. Ён тады якраз скончыў школу малодшага лётнага каманднага саставу. Ваяваў на Заходнім, на 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх, на Ленінградскім і 3-м Беларускім франтах. За смеласць і ініцыятыву быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі». Лётчык, камандзір звяна штурмавога авіяпалка Андрэй Іванавіч Масюкоў зрабіў на сваім Іл-2 каля ста баявых вылетаў, закончыў вайну ў Германіі. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеней. 3 1941 г. да апошніх дзён вайны ваяваў у авіяцыі старшына Антон Аляксеевіч Сакалоў.
Павел Васілевіч Далгіх у складзе танкавага палка змагаўся з ворагам на Паўночным Каўказе. Пры высадцы дэсанта ў раёне Керч — Феадосія быў паранены. Пасля вяртання са шпіталя быў прызначаны камандзірам роты бранябойшчыкаў на Малую зямлю. Павел Васілевіч расказвае: «Вораг любой цаной імкнуўся захапіць вышыню, на якой замацавалася рота. За дзень мы адбівалі па 10—12 атак. 3 усёй роты засталіся жывымі некалькі чалавек. Але вышыню мы ворагу так і не аддалі». Закончыў вайну П. В. Далгіх у Берліне. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Славы III ступені, медалём «За адвагу».
Піліп Кузьміч Карпенка сустрэў вайну ў Пінску, потым удзельнічаў у баях пад Гомелем. Быў разведчыкам на Бранскім фронце, а пасля механікам-вадзіцелем у 12-м разведбатальёне 4-га танкавага корпуса. На ўсё жыццё запомніў Піліп Кузьміч танкавы бой, у якім з нашага боку было 58 танкаў, з варожага — 80. Яго танк тады быў падбіты, а сам ён цудам выратаваўся ад смерці. Пасля ўдзельнічаў у Сталінградскай бітве, вызваляў Нікалаеў, Адэсу, дайшоў да Одэра, штурмаваў Берлін. Узнагароджаны ордэнамі Славы III і II ступеней, медалямі.
Абаранялі Ленінград кавалер ордэна Чырвонага Сцяга Еўдакім Емяльянавіч Башарымаў, снайпер Іван Апанасавіч Васількоў. У лютым 1942 г., пасля сканчэння палкавой школы снайпераў I. А. Васількоў адкрыў свой асабісты рахунак знішчаных гітлераўцаў, а к канцу вайны гэта лічба дасягнула 68. Пад Ленінградам і Псковам, на Ладажскім возеры суткамі высочваў ён ворага. Іван Апанасавіч узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, медалём «За адвагу» і іншымі.
Фёдар Антонавіч Шалянкоў з Палянінавіч на фронце з 23 чэрвеня 1941 г., ваяваў пад Курскам і Арлом, вызваляў родную Беларусь, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Быхаўчанін Дзмітрый Данілавіч Гашкоў ваяваў на Калінінскім і Заходнім франтах, вызваляў Чэхаславакію, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені.
Мікалай Лявонавіч Дудкоў пачаў ваяваць з ворагам на Поўначы, у раёке Кандалакшы, потым служыў у 32-й стралковай брыгадзе Волхаўскага фронту, у цяжкіх баях пад Ціхвінам замяніў камандзіра роты, 2 разы быў цяжка паранены, вайну закончыў у складзе чыгуначных войск, дадому вярнуўся толькі ў 1946 г.
Маёр Іван Нічыпаравіч Кравец камандаваў інжынернай штурмавой ротай у час баёў на адным з перавалаў галоўнага Каўказскага хрыбта.
Васіль Малахавіч Азараў удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Паўднёва-Заходнім, Бранскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх, 3-м Беларускім франтах. Узнагароджаны 2 ордэнамі «Чырвоная Зоркі», медалямі.
3 першага да апошняга дня знаходзіўся на фронце Сяргей Хрысанавіч Шалыгін. Быў палітруком, камандаваў ротай, быў начальнікам сувязі палка.
Якаў Фёдаравіч Сідараў быў камандзірам батарэі на Закаўказскім фронце, потым ваяваў на 1-м Украінскім, удзельнічаў у Львоўска-Сандамірскай аперацыі, вызваляў Заходнюю Украіну, Польшчу. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі. Якаву Фёдаравічу выпала шчасце камандаваць групай артылерыі, якая давала гістарычны салют у гонар Перамогі над фашысцкай Германіяй.
Быхаўчанін Фёдар Піліпавіч Ільюшчанка ў 19 год (з красавіка 1943 г.) стаў партызанам 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы. Пасля злучэння з перадавымі часцямі Чырвонай Арміі ў лютым 1944 г. ваяваў у дзеючай арміі. Вызваляў Быхаў, пры фарсіраванні ракі Нёман быў цяжка паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, многімі медалямі.
Усяго некалькі дзесяткаў прозвішчаў з тысяч, некалькі фрагментаў з мноства біяграфій... Колькі было іх, быхаўчан, маладых і сталых, сямейных і халастых, зусім бязвусых юнакоў, якія вынеслі на сваіх плячах нялёгкую ношу салдата Вялікай Айчыннай. Кожны з іх, хто дажыў і хто не дажыў да пераможнага мая, хто названы і не названы ў гэтай кнізе, зрабіў свой уклад у агульную справу Перамогі. Вялікая і шчырая ўдзячнасць патомкаў усім ім за тое, што яны зрабілі ў імя будучага!
Камбат Арлоўскі
Канстанцін Іванавіч Арлоўскі — Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзіўся 15.12.1913 г. ў Быхаве. 3 сялян. Беларус. Скончыў Бабруйскае танкавае вучылішча (1939). У Чырвонай Арміі з 1934 г. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939 — 1940 гг. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з ліпеня 1941 г. Камандзір танкавага батальёна капітан К. I. Арлоўскі вызначыўся ў ліпені 1944 г. пры вызваленні Латвіі. Батальён пад яго камандаваннем двойчы прарываў лінію абароны праціўніка на дзвінскім участку фронту за 8 дзён наступлення прайшоў з баямі каля 300 км, перарэзаў шашу і чыгунку Дзвінск — Рэзекне, закрыў шлях да адступлення дзвінскай групоўцы праціўніка, знішчыў 12 танкаў, 8 танкетак, 8 самаходных больш чым 40 супрацьтанкавых гармат, каля 300 гітлераўцаў. К. I. Арлоўскі загінуў у баі 22.7.1944 г. Пахаваны ў брацкай магіле ў г. Даўгаўпілс Латвійскай ССР. Яго імем названы вуліцы ў Быхаве і Даўгаўпілсе, завулкі ў Быхаве, на будынку дзіцячага сада па вуліцы Леніна, дзе размяшчалася школа, у якой ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Вышэй сярэдняга росту, імклівы, з хуткім дапытлівым позіркам, Канстанцін Іванавіч лічыўся сярод сваіх сяброў-танкістаў чалавекам нястомным. Здавалася, што ён можа знаходзіцца ў танку суткамі.
— У мяне свой рахунак з фашыстамі,— сказаў неяк Канстанцін сваім сябрам.
...У ліпені 1941 г. ў адным з цяжкіх баёў танк Арлоўскага быў падбіты, а ён, паранены, схоплены фашыстамі. Жудасныя дні палону, зверствы гітлераўцаў, разлічаныя на тое, каб або знішчыць чалавека, або прымусіць яго страціць чалавечае аблічча. Але не такім быў Канстанцін Арлоўскі. Калі рана крыху загаілася, ён з групай сяброў уцёк з палону, з іх дапамогай дабраўся да сваіх. Працяглы час знаходзіўся ў шпіталі, а пасля — зноў на фронце. За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандаванне ўзнагародзіла яго ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
...Летам 1944 г. К. Арлоўскі прымаў удзел у вызваленні Латвіі. Раніцай 21 ліпеня на ўчастку дзеяння 100-га корпуса загрымела артылерыйская кананада. Наша артылерыя ўзламала ўмацаваны абарончы рубеж ворага. Танкавы корпус рушыў у прарыў. 1-ы танкавы батальён капітана Арлоўскага ішоў на чале перадавога атрада 41-й танкавай брыгады корпуса.
Брыгада за апошнія дні прайшла з баямі болып чым 300 кіламетраў, і батальён Арлоўскага на працягу ўсёй аперацыі вызначаўся зладжанасцю, імклівасцю манеўра, трапнасцю агню. Ні адной паломкі, ні аднаго адсталага і страчанага танка.
I вось зараз прадстаяў цяжкі, упарты бой на галоўным напрамку. Танкі ў вызначаны тэрмін сканцэнтраваліся ва ўказаным для іх раёне. Арлоўскі абышоў экіпажы, усё дакладна праверыў.
Вось як апісваюцца ва ўзнагародным лісце дзеянні камбата Арлоўскага і яго батальёна ў баі за вызваленне Даўгаўпілса:
«...У баях з нямецкімі захопнікамі з 17 па 22 ліпеня 1944 года капітан Арлоўскі праявіў цудоўныя валявыя і арганізатарскія якасці як камандзір. Яго батальён двойчы прарываў умацаваную паласу праціўніка, выходзіў у тылы, няшчадна граміў там штабы, абозы, рваў камунікацыі праціўніка, раз'ядноўваў яго дзеянні, дэзарганізоўваў кіраванне і прымушаў гітлераўцаў адступаць, даючы такім чынам брыгадзе і корпусу магчымасць рушыць у прарыў і неадступна праследаваць праціўніка на вялікую глыбіню...»
Войскі арміі сумесна з танкавым корпусам зламалі абарону і ўшчэнт разбілі 200-ю пяхотную дывізію гітлераўцаў. Яны авалодалі важнейшымі апорнымі пунктамі ў сістэме абароны ворага. Менавіта ў гэтым жорсткім баі вызначыўся 1-ы танкавы батальён капітана К. I. Арлоўскага. Гэта яго танкі першымі ўварваліся ў размяшчэнне праціўніка, перарэзалі шашу і чыгунку Дзвінск — Рэзекне і закрылі шлях адыходу варожай групоўцы войск.
На гэтым рубяжы, стрымліваючы шалёны націск контратакуючага ворага, і загінуў смерцю героя капітан Арлоўскі.
П. Баўман.
Абаронца Ленінграда
Дзмітрый Яфімавіч Аскаленка — Герой Савецкага Саюза (14.2.1943). Нарадзіўся ў 1920 г. ў в. Следзюкі Быхаўскага раёна. 3 сялян. Член КПСС. Скончыў 3 курсы Мінскага політэхнічнага тэхнікума (1937). Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939 — 1940 гг. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 г. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка старшы лейтэнант Дз. Я. Аскаленка вызначыўся пры абароне Ленінграда; адзін з першых авалодаў тэхнікай начных палётаў. У паветраных баях над Ленінградам ён асабіста збіў 14 самалётаў праціўніка, 10 — у групавых баях. Загінуў у паветраным баі 26.9.1942 г. Імем героя названы эскадрылля, у якой ён ваяваў, вуліцы ў Ленінградзе і Быхаве, завулак у Быхаве; у в. Следзюкі на будынку школы, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.
На Ленінградскім фронце не было лётчыка, які не ведаў бы імя паветранага аса Дзмітрыя Аскаленкі. Аб ім пісалі ў газетах, расказвалі па радыё, яго імя перадавалася ад аднаго лётчыка да другога. Дз. Аскаленка першым на Ленінградскім фронце збіў варожы самалёт у начным баі, адным з першых стаў лятаць і праследаваць ворага ноччу. Яго паважалі і любілі за прастату і выключную сціпласць, самаадданасць, вернасць баявому сяброўству, за мужнасць і майстэрства ў баі.
26 верасня 1942 г. шасцёрка савецкіх знішчальнікаў 1-16 завязала над Іванаўскім «пятачком», той пядзяй зямлі каля Неўскай Дубраўкі, дзе ўвосень 1942 г. ішлі асабліва жорсткія баі, паветраны бой супраць 8 варожых Ме-109. Самалёт Аскаленкі быў збіты. Лётчык пакінуў ма-шыну, але парашут не раскрыўся, бо скачок быў зроблены з малой вышыні. I ў апошнім баі Дзмітрый застаўся верным сабе — перш чым кулямётная чарга прашыла яго самалёт, ён паспеў збіць яшчэ аднаго фашыста.
