- •3 Чырвоным сцягам
- •3 Усламінаў Захара Гаўрылавіча Самалётава
- •3 Успамінаў былога камандзіра ўзвода 112-га Калагрыўскага палка Фёдара Якаўлевіча Шчалко
- •3 Успамінаў с. I. Марозава
- •3 Гісторыі партызаншчыны на Магілёўшчыне
- •I ўзняўся народ
- •3 Успамінаў Сяргея Паўлавіча Раманава, былога члена Быхаўскага рэўкома
- •3 Успамінаў Ціхана Яфімавіча Міранцова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінау Феадосіі Яўсееўны Пятровай (Бычковай), былой падпольшчыцы з в. Трасцівец
- •3 Успамінаў Філімона Платонавіча Кулікова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінаў а. Р. Хрушчова, удзельніка грамадзянскай вайны
- •3 Успамінаў Емяльяна Мітрафанавіча Пазнякова, удзельника грамадзянскай вайны, ураджэнца в. Усходняя
- •3 Успамінаў былога чонаўца а. Атліваніка
- •3 Успамінаў былога загадчыка палітасветы Грудзінаўскага валаснога выканкома Мітрафана Тарасавіча Панасевіча
- •3 Успамінаў ветэрана партыі Івана Піліпавіча Галіновіча
- •3 Успамінаў аднаго з першых камсамольцаў в. Грудзінаўкі Сяргея Антонавіча Астаповіча
- •3 Успамінаў камсамольца з 1919 г. Канстанціна Антонавіча Маёрава
- •3 Успамінаў камсамольца 20-х гадоў Мартына Паўлавіча Паляўцова
- •3 Успамінаў камсамольца з 1922 г. Канстанціна Ігнатавіча Лукашова
- •3 Гісторыі піянерскай арганізацыі раёна
- •25 Кастрычніка
- •7 Лістапада
- •15 Лістапада
- •3 Успамінаў былога рэдактара шматтыражнай газеты «Ударнік саўгаса», члена кпсс з 1919 г. Сцяпана Мікалаевіча Свірыда
- •3 Успамінаў дэпутата Вярхоўнага Савета ссср 1-га склікання Суклеты Сілкаўны Яўменавай
- •13 Сакавіка
- •25 Сакавіка
- •7 Студзеня
- •1 Верасня
- •16 Кастрычніка
- •14 Снежня
- •29 Снежня
- •7 Лютага
- •29 Кастрычніка
- •21 Лістапада
- •3 Успамінаў дэпутата ВярхоўнагаСавета ссср Іванова
- •1 Студзеня
- •4 Студзеня
- •13 Студзеня
- •15 Студзеня
- •14 Сакавіка
- •6 Кастрычніка
- •27 Лістапада
- •5 Снежня
- •3 Успамінаў м. А. Труснова,былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў м. П. Куракіна, былога камандзіра 425-га партызанскага атрада, члена Быхаўскага падпольнага райкома партыі
- •3 Успамінаў п. I. Бажэнава, былога партызана атрада г. I. Сазонава
- •3 Успамінаў а. А. Гарчакова
- •3 Успамінаў ф. П. Падаляна
- •3 Успамінаў Дз. А. Смагіна
- •3 Успамінаў п. М. Цагельнікава, былога камандзіра 1-га батальёна 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.
- •3 Успамінаў с. У. Грышына
- •3 Загада № 92 па ваенна-аператыўнай групе
- •3 Успамінаў Лізаветы Міхайлаўны Міхасёвай, 1902 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Ганны Рыгораўны Казловай, 1926 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Марыі Гаўрылаўны Кавалёвай, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Антаніны Цярэнцьеўны Рудаковай, 1936 года нараджэння, ураджэнкі в. Красніца, загадчыцы дзіцячага-сада № 3 г. Быхава
- •3 Успамінаў Палікарпа Мікалаевіча Шакунова
- •3 Успамінаў Ульяны Максімаўны Кірэевай, 1911 года нараджэння, жыхаркі в. Дабужа
- •3 Успамінаў Мікалая Нічыпаравіча Іванова, 1933 года нараджэння. Ураджэнца в. Залатое Дно, жыхара в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў Еўдакім Якаўлеўны Івановай, 1907 года нараджэння, ураджэнкі в. Залатое Дно, жыхаркі в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў былога загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага падпольнага абкома партыіI. П. Крыскаўца
- •Аскер Бархозаў
- •3 Успамінаў м. М. Алейнікава, былога камісара 2-га батальёна 152-га партызанскага палка
- •3 Сям’і патрыётаў
- •3 Успамінаў п. М. Караленкі
- •3 Успамінаў п. М. Дамброўскага, былога памочніка камісара па камсамолу 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваг
- •3 Успамінаў м. А. Труснова, былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў ф. В. Гусева, былога начальніка медыцынскай службы Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы
- •3 Успамінаў былой партызанкі Быхаўскай ваг, удзельніцы партызанскага парада ў Мінску н. М. Дзегцяровай
- •3 Успамінаў п. Н. Шлеянкова, былога камандзіра мінамётнага разліку ў лыжным батальёне 269-й стралковай дывізіі, настаўніка Чарнаборскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна
- •3 Успамінаў I. А. Барысевіча
- •3 Успамінаў н. Н. Адасёва
- •3 Успамінаў в. Круглікава, былога камсорга батальёна 856-га стралковага палка
- •3 Успамінаў I. Карабузава, былога камандзіра батарэі 444-га стралковага палка
- •3 Успамінаў маёра запасу а. А. Васільева, былога камсорга 336-га стралковага палка
- •3 Франтавых пісем Дз. Аскаленкі сваёй жонцы Ніне
- •3 Успамінаў л. С. Данілюка
- •3 Успамівшў ц. Я. Сычкова
- •3 Успамінаў Антаніны Мядзведскай, сястры генерала п. Т. Курсакова
- •3 Успамінаў в. I. Маркоўскага
- •3 Успамінаў I. К. Галіноўскага
- •3 Успамінаў былога партызана-разведчыка, удзельніка штурму Берліна а. Ф. Палякова
3 Успамінаў былой партызанкі Быхаўскай ваг, удзельніцы партызанскага парада ў Мінску н. М. Дзегцяровай
На другі дзень вайны разам з маленькім сынам стала прабірацца з Пінска, дзе служыў муж, у свой родны Гарадзец. Чыгунку моцна бамбілі, і дабіраліся ў асноўным пешшу.
Непазнавальнай, вымерлай стаяла родная вёска. Акупанты шукалі камуністаў, актывістаў-калгаснікаў і бязлітасна распраўляліся з імі, рабавалі насельніцтва. Аднак рэпрэсіі не запалохалі, не патушылі нашай любві да Савецкай Радзімы. Вясковыя камсамольцы і чырвонаармейцы-акружэнцы тайком збіраліся ў хаце Яфрэмавых, раіліся, як змагацца далей, як дапамагчы Чырвонай Арміі. Мы ад рукі пісалі лістоўкі-заклікі і расклейвалі іх на вясковых калодзежах. Узімку 1941 г. ў гэтай хаце я пазнаёмілася з I. Я. Трылеснікам, а напрадвесні з кіраўніком патрыятычнай групы Ф. Ф. Сухавым. Па іх прапанове стала партызанам-медыкам 425-га атрада. Байцоў у атрадзе было яшчэ няшмат, а жанчыны толькі тры — Зіберава, Тарасава і я. 3 сваімі абавязкамі спраўлялася (да вайны скончыла Быхаўскую медыцынскую школу).
Першы бой, у якім прыняла ўдзел, быў у вёсцы Кучына. Грамілі карны атрад наш 425-ы пад камандаваннем Куракіна і 255-ы атрад Марусава. Вораг тады не шкадаваў боепрыпасаў, упарта біўся з упэўненасцю, што мы не вытрымаем і адступім. Але перамога засталася за намі. На месцы бою вораг пакінуў шмат забітых. Былі страты і ў нас. Загінуў душэўны чалавек, храбры воін Ілья Яўменавіч Трылеснік. Ад ран на маіх руках памёр камсамолец Іван Коласаў. Цяжкія раны атрымалі партызаны з атрада Марусава Іван Рудкоўскі, Сямён Хамельянскі і яшчэ два хлопцы (прозвішчаў іх не памятаю). Я клапатліва выходжвала гэтых параненых — былі яны першымі ў маёй медыцынскай практыцы і таму вельмі дарагімі. 3 цягам часу яны ўсе паправіліся і сталі ў строй. Пасля гэтага Міхаіл Кузьміч Марусаў угаварыў мяне перайсці ў іх атрад — партызаны рыхтаваліся да рэйду.
Працуючы медыкам, хадзіла, як і ўсе партызаны, на баявыя заданні. Запомніўся разгром буйных гарнізонаў у вёсках Гадзілавічы і Рэкта. Пасля цяжкага бою ў Гадзілавічах з групай партызан прыкрывала адыход асноўных сіл атрада.
Найвялікшым выпрабаваннем нашых фізічных і маральных сіл былі варожыя блакады партызанскіх зон. Тады, каб збіць ворага са следу, даводзілася са шпіталем безліч разоў перапраўляцца цераз рэчкі, паўзці па балотнай жыжы,суткамі ісці, перамагаючы сябе, па калючых снежных сумётах. Сэрца заходзілася, гледзячы на страшэнныя пакуты партызан. Перавязкі ім рабіла пад адкрытым небам, гнойныя раны прамывала настоем, які сама гатавала з бярозавых і альховых пупышак, разнастайных траў. Пасля аднаго з такіх бясконцых, пакутлівых вандраван-няў папрасіла камандзіра атрада пакінуць хворых і параненых на балоце каля вёсак Хрэлеў і Зеляніца. У гэтым было адзінае выратаванне маіх падапечных. На балотнай выспе па загаду камандзіра партызаны выкапалі тры зямлянкі. У дапамогу далі дзяўчыну Жэню, пакінулі запас харчоў. 3 лютага па красавік увесь шпіталь знаходзіўся на нашых руках. Многія параненыя ўжо сталі папраўляцца, як над намі навісла страшэнная небяспека. Недзе ў канцы красавіка прыбег сувязны з вёскі і паведаміў, што акупанты рыхтуюцца напасці на наш шпіталь. Мы, не марудзячы ні мінуты, адразу перанеслі параненых у другое месца. Затрымайся мы крыху, і ўсё б скончылася трагічна — праз паўгадзіны фашысты закідалі гранатамі пустыя зямлянкі шпіталя.
Давялося мне паваяваць у партызанскай разведцы. У час адной баявой аперацыі мяне параніла і кантузіла. Трое сутак не ведала, дзе знаходжуся. Пасля злучэння атрада з часцямі Чырвонай Арміі. Мне пашчасціла быць удзельніцай партызанскага парада ў Мінску. Гэты векапомны дзень ніколі не забудзецца.
Вярнуўшыся ў родную вёску, сустрэлася з мамай і сынком. Якая гэта была радасць! Яны перанеслі безліч цяжкіх пакут за час акупацыі. Вёску спалілі фашысты, і яны, не маючы прытулку, галадалі, штодзень над імі вісела смерць. Але ўсё можна перанесці і сцярпець, калі ёсць вера ў перамогу, агульначалавечую справядлівасць.
Партызанскія часопісы
Былы рэдактар падпольнай раённай газеты «Партизан Быховщины» М. П. Куракін успамі-наў, што ў палках ваенна-аператыўнай групы выдаваліся рукапісныя часопісы. Аб чым пісалі яны ў той грозны час? Дзе і як выдаваліся, хто іх рэдагаваў? Пачаўся пошук партызанскіх выданняў. Праходзілі тыдні, месяцы. I вось першая знаходка: у жыхара Бабруйска, былога сакратара партбюро 810-га партызанскага палка М. М. Балыкіна захаваўся другі нумар часопіса «Партизан Быховщины», выдадзены ў кастрычніку 1943 г. На 68 старонках машынапіснага тэксту змешчана дваццаць тры матэрыялы. Сярод іх артыкул памочніка камісара па камсамолу Пятра Дамброўскага «25 год Ленінскага камсамола», карэспандэнцыі партызан Антоненкі, Радчыкава, Шарсцінава, замалёўка Баркова. Цікавы літаратурны раздзел часопіса, які адкрывае верш народнага паэта рэспублікі Якуба Коласа «Заняволенай Беларусі». Далей ідзе падборка твораў партызана Міхаіла Мельнікава. Яго верш «Уставай, беларускі народ!» страсна клікаў на барацьбу супраць фашысцкіх прыгнятальнікаў. Змешчаны таксама верш Гулянкова, балада Аўтушкова, паэма Сібрына, партызанскія песні. Партызан Лысоў праілюстраваў часопіс малюнкамі, карыкатурамі, застаўкамі. Вось толькі адзін малюнак: хлопчык канваіруе ў лес трох фашыстаў, а ніжэй подпіс:
Откуда, парнишка?
Из деревни вестимо. Крестьяне их ловят,
А я отвожу...
Рэдагаваў часопіс М. Баркоў, мастацкім афарміцелем быў партызан Старавойтаў. Часопіс выдаваўся непасрэдна ў партызанскім лагеры.
Хацелася, аднак, даведацца і пра першы нумар часопіса, калі ён выйшаў. Як склаўся далейшы лёс ваенкораў часопіса? Гутаркі з былымі партызанамі, пісьмы ў розныя куткі краіны прынеслі свой плён. Сярод шэрагу адказаў быў і самы доўгачаканы — ад былога рэдактара часопіса камісара 1-га батальёна М. М. Баркова, які настаўнічаў у Буда-Кашалёве. Мікалай Мікітавіч пісаў: «...Першы нумар часопіса выйшаў у жніўні 1943 г. ў чатырох экземплярах. Напісаны ён быў ад рукі. У ім змяшчаліся апавяданні партызан аб баявых дзеяннях і іншыя матэрыялы. Якая была радасць, калі пры разгроме нямецкага гарнізона нашы партызаны захапілі машынку з рускім шрыфтам. Цяпер можна было павялічыць тыраж часопіса. Вырасла яго папулярнасць, пашырыўся актыў ваенкораў. Нам прыносілі свае артыкулы камандзіры, палітработнікі, радавыя партызаны, а таксама насельніцтва.
Часопіс разыходзіўся па ротах. У перапынках паміж баямі партызаны чыталі артыкулы і вершы сваіх таварышаў, падказвалі, якім павінен быць наступны нумар. Калі яны ішлі на баявое заданне, то бралі з сабой часопіс. У вёсках партызаны праводзілі мітынгі і чыталі часопіс. Асобныя экземпляры яго пакідалі сувязным для работы сярод насельніцтва...».
Затым прыйшло пісьмо і ад У. С. Лысова — былога камандэіра аддзялення, мастака рукапіснага партызанскага часопіса. Ён расказаў, што многія карыкатуры маляваў амаль з натуры. Напрыклад, мастак сам быў сведкай, як піянер канваіраваў у партызанскі лагер трох фашыстаў, якіх абяззброілі сяляне. Пасля злучэння партызан з часцямі Чырвонай Арміі Лысоў да самай пенсіі працаваў шахцёрам у Данбасе.
Адгукнуўся з Калінінграда і намеснік рэдактара часопіса партызанскі паэт М. С. Мельнікаў, чые вершы і да гэтага часу памятаюць былыя партызаны. Былі ў пісьме такія радкі: «Ваша пісьмо прынесла мне нямала хвалюючых мінут — і радасных, і горкіх: вайна ёсць вайна. I ведаем мы яе не з кніг. I вось яна, нечаканая сустрэча з мінулым — далёкім, цяжкім, гераічным. Скрыгат падарваных рэек, кулямётны пошчак, а з сэрца рвуцца радкі: «Народ замучаны, уставай!» Так, пісаў я тады многа. Шкада, што безнадзейна загінуў мой партызанскі сшытак, а ў ім было добрых пяць-шэсць дзесяткаў вершаў, напісаных сэрцам і крывёю...».
Міхаіл Самуйлавіч на ўсё жыццё застаўся верным журналістыцы.
Прыйшла вестка з Пяцігорска і ад С. Р. Старавойтава, мастацкага афарміцеля часопіса.
«...Калі атрымаў пісьмо,— піша ён,— жонка і ўнучка былі здзіўлены маім хваляваннем. А як жабыло не хвалявацца! Упершыню пасля столькіх гадоў на мяне зноў павеяла беларускім лесам. А колькі радасці прынесла мне фотакопія тытульнай старонкі часопіса «Партизан Быховщины». Уяўляеце, што такое ўбачыць плён сваіх рук праз многа гадоў? Так, друк саслужыў важную ролю ў развіцці партызанскага руху ў прыдняпроўскіх лясах...»
Г. Е. Барысаў.
Перад вызваленнем
З успамінаў У. П. Апенкі, былога палітрука роты 425-га партызанскага палка Быхаўскай ВАГ, жыхара Днепрапятроўска
Спецыяльнай дырэктывай ЦК КП(б)Б перад партызанамі была пастаўлена задача выратаваць беларускі народ ад знішчэння і вывазу ў Германію, не дазволіць адступаючаму ворагу знішчыць народнае дабро. Менавіта з выкананнем гэтай задачы і былі звязаны баявыя дзеянні 425-га палка ў канцы 1943— лютым 1944 г. .
Аднойчы разведка данесла, што на станцыю Тошчыца павінен прыбыць эшалон з падмацаваннем мясцоваму гарнізону для правядзення карнай аперацыі ў в. Дзедава. Перад партызанамі была пастаўлена задача «асядлаць» дарогу на Дзедава і знішчыць карнікаў. Нашай 1-й роце трэба было захапіць чыгуначны пераезд.
Да вызначанага месца прыйшлі ў тры гадзіны ночы. Заляглі ланцугом і да самага світання чакалі карнікаў. Але яны чамусьці не з'явіліся. Тады мы самі пайшлі насустрач ворагу. Наўзгорку перад пераездам гітлераўцы пабудавалі дзот. 3яго амбразур былі добра бачны ўсе падыходы да чыгункі.
...3 лесу выйшлі трое. Наперадзе мужчына нёс кошык, за ім ішла жанчына з «дзіцём» на руках. За імі ішла яшчэ адна жанчына. Такую карціну ўбачылі са свайго сховішча гітлераўцы. Мы ж ведалі, што ў першага пераапранутага, партызана ў кошыку ляжалі гранаты, другі, у жаночым адзенні, трымаў у руках аўтамат, захутаны ў коўдру. Трэці таксама быў узброены партызан. Дарога ішла ўздоўж дзота. Наблізіўшыся да яго, партызаны прапанавалі фашыстам яйкі і пачулі каманду падысці бліжэй. Гэтага толькі і чакалі партызаны — кулі адразу скасілі двух гітлераўцаў, адначасова ў дзот паляцелі гранаты. Пераезд быў захоплены...
Аперацыя па разгрому гарнізона ў в. Лапша. Атрад выйшаў на шырокую лясную прасеку, якую называлі «партызанскім праспектам». Хутка мы дайшлі да в. Гамарня. 3 камандзірам 1-га батальёна П. М. Цагельнікавым спыніліся на папялішчы маёй роднай хаты. Гітлераўцы не толькі спалілі дом і ўсе гаспадарчыя пабудовы, але і высеклі сад. Цудам уцалела толькі адно дрэва.
Калі сцямнела, партызаны ланцугом наблізіліся да в. Лапша. Гітлераўцаў засталі знянацку, з хат яны выскоквалі ў адной бялізне. Але на вуліцы паратунку ім таксама не было. Гарнізон быў разгромлены. На базу мы вярталіся з багатымі трафеямі.
3 АПЕРАТЫЎНАЙ ЗВОДКІ ЗА 25 ЛІСТАПАДА 1943 г.
На днях наши войска, расположенные в районе Пропойска, перешли в наступление против немецко-фашистских войск. Успешно форсировав реки Сож и Проня, наши войска за три дня упорных боев прорвали сильно укрепленную оборонительную полосу противника протяженнем по фронту 60 километров и, продвинувшись вперед от 18 до 45 километров, овладели районным центром Могилевской области городом Пропойск, районными центрами Гомельской области городом Корма, Журавичи, а также заняли более 180 других населенных пунктов; среди них крупные населенные пункты Узгорск, Улуки, Рабовичи, Железинка, Шеломы, Васьковичи, Ржавка, Гайшин, Безуевичи, Тереховка, Черняковка, Славня, Хлебно, Золотомино, Косель, Салабута, Рудня, Литвиновичи, Зятковичи, Роги, Перегон, Ректа, Старый Быч, Новый Быч, Старая Алешня, Новая Алешня, Добрый Дуб, Большая Зимница, Драгунск, Хатовня, Поляниновичи, Искань, Селец-Холопеев, Обидовичи, Веть.
Сообщения Советского Информбюро. М., 1944. Т. 5. С. 257.
3 АПЕРАТЫУНАЙ ЗВОДКІ ЗА 6 СТУДЗЕНЯ 1944 г.
Западнее Пропойска наш лыжный батальон скрытно проник в тыл противника и форсировал реку Днепр. Советские лыжники внезапно ворвались в деревню, в которой находился штаб немецкой пехотной дивизии. Смелой атакой наши бойцы уничтожили охрану и много штабных офицеров. Разгромив штаб и захватив пленных, в том числе несколько немецких офицеров, лыжники благополучно вернулись в свою часть.
Сообщения Соеетского Информбюро. М., 1944. Т. 6. С. 11.
3 АПЕРАТЫЎНАЙ ЗВОДКІ ЗА 24 ЛЮТАГА 1944 г.
На днях войска Первого Белорусского фронта перешли в наступление против немецко-фашистских войск, расположенных в районе Рогачева. Успешно форсировав реку Днепр, наши войска прорвали сильно укрепленную оборону противника на фронте 50 километров, за три дня напряженных боев продвинулись вперед на 20—25 километров и 24 февраля штурмом овладели городом и крупной железнодорожной станцией Рогачев — важным опорным пунктом противника на Бобруйском направлении, а также с боями заняли более 100 других населенных пунктов, в том числе крупные населенные пункты Новый Быхов, Лазаревичи, Виляховка, Верхняя и Нижняя Тощица, Кистени, Вищин, Дедово, Еленово, Мадоры, Селец, Старое Село, Озеране, Большая и Малая Коноплица, Заборово, Турск, Ходосовнчн, Цупер, Луговая Варня, Колыбовка и железнодорожную станцию Тощица. Нашими войсками полностью ликвидирован важный плацдарм немцев на левом берегу Днепра, восточнее Рогачева и Жлобина.
Сообщения Советского Информбюро. М., 1944. Т. 6. С. 97.
3 АПЕРАТЫЎНАЙ ЗВОДКІ ЗА 27 ЧЭРВЕНЯ 1944 г.
На Могилевском направлении наши войска, преследуя противника, повсеместно вышли к восточному берегу реки Днепр на участке Орша, Могилев, Быхов, освободив при этом более 300 населенных пунктов, среди которых крупные населенные пункты Зубова, Копысть, Никитиничи, Ржавцы, Заречье, Луполово, Сидоровичи, Следюки и железнодорожные станции Зубры, Дары, Луполово. Наши войска форсировали реку Днепр севернее и южнее города Могилев, перерезали железную дорогу Орша — Могилев и завязали уличные бои в городе Могилев.
3 АПЕРАТЫУНАЙ ЗВОДКІ ЗА 28 ЧЭРВЕНЯ 1944 г.
Войска 2-го Белорусского фронта, форсировав реку Днепр на участке протяжением в 120 км, прорвали вторую оборонительную полосу немцев, подготовленную ими по западному берегу реки, и штурмом овладели крупным областным центром Белоруссии — городом Могилев, а также с боямн заняли районные центры Могилевской области город Шклов, город Быхов и более 450 других населенных пунктов, среди которых крупные населенные пункты Подкняженье, Уланово, Черное, Черноручье, Дубровка, Браково, Сеньково, Голынец 1-й и 2-й, Новая н Старая Лежневки, Бовшев, Липовка, Ходутичи, Мокрое и железнодорожные станции Копысь, Шклов, Лотва, Полыковские хутора, Буйничи, Дашковка, Барсуки, Борколабово, Ямница, Быхов.
3 АПЕРАТЫУНАЙ ЗВОДКІ ЗА 29 ЧЭРВЕНЯ 1944 г.
К западу от города Могилев наши войска, преследуя отступающего противника, продвинулись вперед до 35 километров и заняли более 500 населенных пунктов, среди которых районный центр Могилевской области город Белыничи, крупные населенные пункты Тетерин, Головчин, Олешковичи, Осовец, Калиновка, Техтин, Большие Белевичи, Количенко, Золотва, Городец, Долгое н железнодорожные станции Вендриж, Семуковичи. На ряде участков наши войска форсировали реку Друть.
Сообщения Советского Информбюро. М., 1945. Т. 7. С. 12—17.
Вызваленне
З успамінаў генерал-маёра ў адстаўцы У. А. Куўшыннікава, былога начальніка штаба 80-га стралковага корпуса
Раніцай 25 лістапада 1943 г. 80-ы корпус 3-й арміі, якім камандаваў генерал-маёр Іван Лявонавіч Рагуля, разгарнуў баявыя дзеянні за вызваінне Быхаўскага раёна. На Палянінавічы і Сялец наступала 283-я Чырванасцяжная стралковая дывізія пад камандаваннем палкоўніка В. А. Канавалава. К вечару таго ж дня 858-ы стралковы полк падпалкоўніка А. М. Карабейнікава авалодаў Сяльцом і перарэзаў шашу Магілёў — Гомель. На поўдзень ад Абідавіч да шашы выходзіў 860-ы стралковы полк маёра А. С. Нябайкіна. Зламаўшы супраціўленне ворага каля Хатоўні, у раён в. Вець набліжаліся часці 17-й стралковай дывізіі палкоўніка Раманенкі. 362-я Чырванасцяжная стралковая дывізія генерал-маёра В. Н. Далматава развівала наступленне на Хачынку і Бахань, прыкрываючы правы фланг корпуса ад удару праціўніка з поўначы.
Разведчыкі 283-й дывізіі невялікімі групамі на лодках пераправіліся на процілеглы бераг Дняпра. Група на чале з начальнікам разведкі 858-га палка капітанам В. П. Баранавым дасягнула в. Адаменка, разведчыкі Іваноў, Асін, Мяркулаў і іншыя на чале з сяржантам Малявіным правялі разведку ў пасёлку Леніна і каля Таймавава. Сіл і сродкаў для фарсіравання Дняпра корпус тады не меў, ды і абставіны патрабавалі хутка замацавацца на адбітай у ворага тэрыторыі. Раніцай наступнага дня разведчыкаў давялося вярнуць. Байцам групы Малявіна дапамагаў жыхар Сяльца Трафім Федарэнка. Ён усю ноч быў з імі, а потым на сваёй лодцы перавёз іх назад на ўсходні бераг.
На наступны дзень войскі корпуса авалодалі рубяжом Палянінавічы — Сялец — Абідавічы — Вець. Гэта вельмі занепакоіла фашысцкае камандаванне, і яно ўзмацніла націск, каб вярнуць шашу і аднавіць сувязь сваіх раз'яднаных груповак. 283-я дывізія пры падтрымцы артылерыі ўвесь дэень 25 лістапада адбівала контратакі пяхоты і танкаў праціўніка. Рашуча дзейнічала разведрота старшага лейтэнанта П. Запарожца. На шашы на поўдаень ад в. Сялец гітлераўцы спрабавалі акружыць нашу групу на чале з камандзірам дывізіі, якая вырвалася ўперад. Але ў час падаспеў узвод разведкі, якім камандаваў Р. К. Берсянёў. Разведчыкі хутка ацанілі абстаноўку і атакавалі ворага. Р. К. Берсянёў быў паранены ў галаву, але працягваў кіраваць боем. Праціўнік панёс страты і быў адкінуты.
Цяжкі бой ішоў у гэты дзень у раёне Сяльца. На адным з участкаў гітлераўцам удалося прарвацца да агнявой пазіцыі мінамётнай роты Пятра Вінічэнкі. Калі скончыліся міны, камандзір роты павёў за сабой байцоў у рукапашны бой. Вораг быў адкінуты, але адважны камандзір загінуў. П. Дз. Вінічэнку пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
17-я стралковая дывізія ўзяла Вець і адбівала атакі ворага з поўдня. К вечару стала ўскладняцца становішча 283-й дывізіі. У 19 гадзін гітлераўцы абрушылі на Сялец і раён на поўдзень ад яго ўраганны кулямётны і артылерыйска-мінамётны агонь, а потым перайшлі ў контратаку. Нашы падраздзяленні вымушаны былі пакінуць вёску і эамацаваліся на паўднёвым беразе ракі Баброўка.
Раніцай 26 лістапада вораг пераўзыходзячымі сіламі двойчы атакаваў 858-ы стралковы полк. Першую атаку ўдалося адбіць, пасля другой нашы байцы адышлі на 5—6 кіламетраў і замацаваліся. Вялікі арганізатарскі талент і волю праявілі камандзір палка А. М. Карабейнікаў і яго памочнік па палітычнай частцы маёр С. Г. Семянюк.
Яны зрабілі ўсё, каб ва ўзаемадзеянні з 856-м стралковым палком утрымаць рубеж Палянінавічы — Пагоркі — Кашалёўка.
860-му палку і часцям 17-й стралковай дывізіі пры падтрымцы карпусной артылерыі ўдалося ўтрымаць Абідавічы. На працягу дня было адбіта пяць контратак праціўніка. Выключны гераізм праявілі нашы воіны. Шквал агню абрушылі на ворага мінамётчыкі. Асабліва храбра дзейнічаў разлік камсамольца Івана Занькіна. Разлік сяржанта Ягора Папова выкаціў гармату на адкрытую пазіцыю і прамой наводкай знішчыў станковы, два ручныя кулямёты і каля 15 варожых салдат. Бранябойшчыкі ўзвода супрацьтанкавых ружжаў Іван Караткоў і Дзмітрый Леўчанка падбілі па танку. Разлік 45-мм гарматы сяржанта Васіля Палтарабаткі сваім агнём адсек варожую пяхоту ад танкаў. Кулямётны разлік Віктара Абрамава знішчыў 17 фашыстаў. Камандзір аддзялення камуніст Канстанцін Смірноў пры артылерыйскім налёце ворага сваім целам прыкрыў камандзіра ўзвода. Сам быў паранены, але выратаваў камандзіра. Бранябойшчык Мікалай Іваноў пад агнём ворага вынес з поля бою цяжка параненага камандзіра ўзвода лейтэнанта Банчанку. Санітар камуніст Уладаімір Цыганкоў на працягу дня вынес з поля бою 18 параненых салдат і афіцэраў. Ездавы Віктар Круцікаў пад агнём праціўніка ўвесь дзень бесперапынна дастаўляў боепрыпасы на агнявыя пазіцыі разлікаў. Тэлефаніст камсамолец Аляксей Васенка ў складаных умовах падтрымліваў бесперапынную сувязь. Ён быў паранены, але не пакінуў поля бою, пакуль не былі адбіты варожыя атакі.
Падраздзяленні палка за дзень знішчылі каля 200 варожых салдат і афіцэраў, падбілі і спалілі 4 танкі і самаходныя гарматы. Шаша засталася за намі. Рух ворага на поўдзень і на поўнач па ёй быў спынены.
Войскі 3-й арміі ў гэты час працягвалі наступаць на Доўск і ў пачатку снежня выйшлі да Дняпра на ўчастку ад Сяльца да Гадзілавіч. На ўсход ад Быхава войскі 50-й арміі на сваім левым флангу авалодалі Боўкамі, Смаліцай, але далей прайсці наперад не змаглі.
Наступіў 1944 год. У пачатку студзеня дывізіі нашага корпуса зноў перайшлі ў наступленне і выбілі часці 267-й пяхотнай дывізіі ворага з вёсак Ніканавічы, Усохі, Сялец, Палкі. У цэнтры корпуса наступала 362-я Чырванасцяжная стралковая дывізія генерала Далматава. Нашы войскі яшчэ бліжэй падышлі да Быхава, аднак на рубяжы Прыбар — лес на поўнач ад Ніканавіч былі спынены. Для гітлераўцаў Быхаў як вузел дарог быў вельмі важным. Вялікае значэнне мела і пераправа, наведзеная імі на поўнач ад Прыбара для сувязі з усходнім берагам.
У пачатку лютага наш корпус перадаў участак Ніканавічы — Сялец войскам 50-й арміі, а сам у складзе 5-й і 283-й дывізій перадыслацыраваўся ў раён на захад ад Доўска. У сярэдзіне лютага мы пачалі рыхтавацца да прарыву абароны ворага на заходнім беразе Дняпра. 186-й стралковай дывізіі было загадана абараняць рубеж Шапчыцы і далей на поўнач па беразе Дняпра, а 283-й і 5-й дывізіям — прарваць абарону ворага на поўнач ад Кісцянёў у напрамку Тошчыцы.
У ноч на 21 лютага войскі занялі зыходнае становішча для наступлення. На світанні пача-лася артылерыйская падрыхтоўка, а потым байцы пайшлі ў атаку. Першымі ў варожыя траншэі на заходнім беразе Дняпра ўварваліся сяржант Васіль Жарыкаў, малодшыя сяржанты Іван Стаўцаў і Аляксандр Азнобін, салдат Сямён Прохараў і многія іншыя. Пачатак прарыву быў паспяховым. Развіваючы наступленне ўздоўж Дняпра на поўнач, часці 283-й дывізіі на захад ад Залаззя разграмілі штаб нямецкага 45-га пяхотнага палка. Але ўжо ў в. Ніжняя Тошчыца ім давялося адбіваць моцныя контратакі 267-й нямецкай пяхотнай дывізіі з танкамі і ўдар авіяцыі, якая рабіла налёты групамі да 25 бамбардзіроўшчыкаў. У тым баі ўзвод супрацьтанкавых ружжаў, якім камандаваў Герой Савецкага Саюза старшы сяржант Чамадураў, падбіў танк і знішчыў 25 варожых салдат. Вялікія страты праціўніку нанеслі сваім агнём разлікі другой кулямётнай роты 860-га стралковага палка старшых сяржантаў Фёдара Пятровіча і Маскута Юнасава. Камандзір палка падпалкоўнік А. М. Карабейнікаў некалькі разоў сам вадзіў байцоў у атаку і быў паранены. I ўсё ж полк у той дзень вымушаны быў адысці ад Ніжняй Тошчыцы. Яна была занята намі толькі на другі дзень. У гэтым баі загінуў выключна храбры воін камуніст сяржант Жукіман Максімаў.
5-я дывізія пад камандаваннем палкоўніка Міхаліцына ў першы дзень уклінілася ў абарону ворага на глыбіню да 5 км і выбіла яго з вёсак Бальшавік, Ліпа. 283-я дывізія авалодала моцным вузлом праціўніка — вышынёй у раёне Віляхаўкі. У 7 гадзін раніцы 24 лютага 856-ы стралковы полк 283-й дывізіі ва ўзаемадзеянні з суседам справа выбіў ворага з Новага Быхава і, развіваючы наступленне на поўнач, да 16 гадзін дасягнуў ручая каля вёскі Адаменка. 860-ы стралковы полк у гэты дзень вызваліў ад ворага Верхнюю Тошчыцу. У ліку першых у вёску ўварваліся малодшы сяржант Ягор Назалаў і салдат Міхаіл Гладкоў. У разрыў паміж дывізіямі першага эшалона ў напрамку Ліпа — Чырвоны Бераг камандзір корпуса генерал I. Л. Рагуля ўвёў другі эшалон — 186-ю стралковую дывізію генерал-маёра Равуненкава. Рота капітана Палякова з 290-га стралковага палка скрытна выйшла на ўсход ад Тошчыцы, выбіла праціўніка з занятай ім пазіцыі і пайшла ўперад. Капітан Палякоў загінуў смерцю героя ў гэтым баі. Камандзір трэцяй стралковай роты гэтага ж палка афіцэр Карнееў, паранены, на працягу некалькіх гадзін працягваў кіраваць боем. Санітарка Паддубава вынесла з поля бою 12 раненых. Пад Чырвоным Берагам 186-я дывізія напаткала моцныя контратакі гітлераўцаў. Часці злучэння па глыбокім снезе сталі абыходзіць вёску з захаду і ўсходу. Пасля цяжкага бою яны ва ўзаемадзеянні з 860-м стралковым палком 25 лютага авалодалі вёскай, а 858-ы полк у начным баі вызваліў ад гітлераўцаў в. Істопкі. У гэтых баях нашы воіны праявілі масавы гераізм. Смела, рашуча кіраваў боем камандзір першай роты 238-га стралковага палка капітан Бабылёў, ён загінуў у гэтым баі. Малодшы сяржант Самсонаў першы кінуўся ў атаку. Ён забіў 8 фашыстаў, але і сам быў цяжка паранены. Храбры камандзір капітан Казлоў з невялікай групай байцоў кінуўся да аднаго з крайніх дамоў, дзе заселі аўтаматчыкі. Фашыстаў выбілі, але Казлоў загінуў. Радавы пятай роты 290-га стралковага палка Кісялёў паўзком дабраўся да кулямётнага гнязда і ў рукапашным баі знішчыў кулямётчыкаў. Камандзір аддзялення Гацеміраў закідаў гранатамі бліндаж, уварваўся ў траншэю і забіў трох гітлераўцаў. Такіх гераічных дзеянняў было мноства.
Невыпадкова так упарта і жорстка супраціўляўся вораг. Наступленне 80-га стралковага корпуса на поўнач і асноўных сіл 3-й арміі ў напрамку Рагачова пагражала выхадам у глыбокі тыл магілёўскай групоўкі ворага, асноўныя сілы якой усё яшчэ займалі абарону на левым беразе Дняпра за 50 км на ўсход ад Магілёва. Фашысты сцягвалі ў міжрэчча Дняпра і Друці пяхоту, танкі, артылерыю.
40-ы стралковы корпус 24 лютага выйшаў да ракі Друць і адваяваў невялікі плацдарм на яе заходнім беразе ў раёне Вялікіх Канапліц. Часці 41-га стралковага корпуса ў гэты дзень вызвалілі Рагачоў. 80-ы стралковы корпус працягваў наступаць у паўночным і паўночна-заходнім напрамках. 28 і 29 лютага часці 186-й дывізіі падышлі да Гуты Раманяцкай. У баях за вёску вялікую мужнасць праявілі воіны 4-й роты 298-га стралковага палка капітана Прыходзькі. Рота прыняла на сябе асноўны ўдар контратакі і адбіла яе. Страты ворага толькізабітымі склалі больш за 100 чалавек. Моцнае супраціўленне сустрэлі часці 5-й дывізіі ў раёне в. Хамічы. У ходзе баёў суадносіны сіл рэзка змяніліся на карысць ворага. На рубяжы Камарычы — Гута — Хамічы і далей па рацэ Друць актыўныя дзеянні сталі ззаціхаць. Толькі рэдкая агнявая перастрэлка парушала спакой. Лінія фронту нібы застыла да лета.
Надышоў чэрвень. Перад світаннем 24 чэрвеня войскі корпуса пачалі наступленне. 858-ы полк 283-й стралковай дывізіі атакаваў Хамічы. 5-я і 186-я дывізіі ўдарылі на Ліпкі, Будаўку, Нямкі. Да 13 гадзін яны прарвалі пазіцыі ворага на глыбіню 5 кіламетраў. 858-ы полк захапіў вёску, забяспечыў наступленне дывізіі на поўдзень, але поўнасцю авалодаць вузлом абароны яму не ўдалося. 3 15 гадзін і да канца дня ён адбіваў моцныя контратакі нямецкай пяхоты і танкаў. На галоўным напрамку 5-я і 186-я дывізіі, ламаючы жорсткае супраціўленне ворага, да канца дня прарвалі яго абарону. Гэта дало магчымасць выйсці на фланг і ў тыл праціўніка як у паўночным, так і ў паўднёвым напрамку.
Каб не дапусціць 80-ы корпус на шашу Магілёў — Бабруйск, праціўнік перакінуў з Быхава часці 267-й пяхотнай дывізіі і мотапяхоту з танкамі. Чырвонаармейцы тут за дзень адбілі 25 контратак. Спробы нашай 283-й дывізіі авалодаць трэцяй траншэяй ворага перад лесам на поўнач ад Хамічоў былі беспаспяховыя. 26 чэрвеня на напрамку галоўнага ўдару корпуса з'явіліся часці 707-й нямецкай пяхотнай дывізіі, якія прыбылі з раёна Быхава. Аднак нашы злучэнні адстаялі рубеж, забяспечылі наступленне галоўных сіл арміі. А 27 чэрвеня часці нашага корпуса нанеслі ўдар уздоўж заходняга берага Друці на поўнач і захапілі дарогі на Быхаў, Чыгірынку, Перунова. Дывізія палкоўніка Міхаліцына вызваліла вёскі Шмакі, Чырвоны Прыбар, Чыгірынку. 186-я дывізія падышла да Падлужжа і перарэзала шашу. 28 чэрвеня дывізія генерала Равуненкава пасля чатырохгадзіннага напружанага бою штурмам авалодала вёскай Чачэвічы і пераправамі на Друці. У раёне на ўсход ад Чыгірынкі і Чачэвіч абходным манеўрам быў завершаны разгром 164-га пяхотнага і 157-га артылерыйскага палкоў 57-й нямецкай дывізіі. Гітлераўцы пакінулі на агнявых пазіцыях і на дарогах 35 гармат розных калібраў, цягачы, павозкі, іншы ваенны рыштувак. Нашы часці захапілі там 220 артылерыйскіх коней. 3 поўдня, у напрамку Уюна, пачала наступленне 283-я дывізія. 362-я, 324-я і 110-я стралковыя дывізіі 50-й арміі вызвалілі ад ворага Быхаў і паўночную частку раёна. Войскі 2-га Беларускага фронту ў гэты дзень занялі Магілёў. Быхаўская групоўка ворага пачала ў паніцы адкочвацца на паўночны захад, але ўцякаць ёй ужо не было куды.
80-ы стралковы корпус, часова пакінуўшы ў раёне Чачэвіч 186-ю стралковую дывізію, раніцай 29 чэрвеня асноўнымі сіламі рушыў на захад. 2 ліпеня ён быў ужо ў раёне Чэрвеня.
З успаміваў палкоўніка ў адстаўцы I. А. Ціханава, былога вачальніка аператыўнага аддзялення штаба 269-й стралковай дывізіі
Злучэнні 3-й арміі ў канцы лістапада і пачатку снежня 1943 г. ўвайшлі ў межы Быхаўскага раёна, вызвалілі вёскі Абідавічы, Вець, перарэзалі шашу Магілёў — Доўск і выйшлі на ўсходні бераг Двяпра.
Праціўнік у міжрэччы Ухлясці, Баброўкі і Трасвы ў раёне вёсак Ліпаўка, Чырвоная Слабада, Нікававічы, Усохі, Прыбар, Сялец утрымліваў плацдарм на ўсходнім беразе Дняпра. На працягу снежня вёскі Чырвоная Слабада, Палкі, Нікававічы, Усохі былі ператвораны акупантамі ў апорныя пункты кругавой абароны. Асабліва былі ўмацаваны Чырвоная Слабада і Палкі, размешчаныя на пярэднім краі іх абароны. На ўсходняй ускраіне в. Палкі вораг пабудаваў драўляна-земляную агароджу, за якой размяшчаліся гарматы і кулямёты. На пярэднім краі праціўнік меў суцэльную траншэю поўнага профілю, абсталяваную кулямётнымі пляцоўкамі і бліндажамі. Месцамі перад пярэднім краем былі драцяныя загароды і мінныя палі. Населеныя пункты, узлескі, вышыні, усе натуральна-зручныя рубяжы мясцовасці да самага Дняпра былі таксама прыстасаваны да абароны. На плацдарме абаранялася 267-я пяхотная дывізія і іншыя часці праціўніка.
У канцы снежня камандуючы 3-й арміяй генерал А. В. Гарбатаў прыняў рашэнне нанесці ўдар у міжрэччы Ухлясці, Трасны, Баброўкі, збіць праціўніка з рубяжа (вёскі Ліпаўка, Чырвовая Слабада, Палкі, Сялец), авалодаць яго плацдармам і выйсці на ўсходні бераг Дняпра ад вусця Ухлясці і далей на поўдзень.
Разам з іншымі злучэннямі 3-й арміі 269-я стралковая дывізія пад камандаваннем палкоўніка А. Ф. Кубасава (пасля вайны генерал-лейтэнант у адстаўцы), узмоцненая 36-м танкавым палком і прыдадзенай артылерыяй, атрымала задачу: з раніцы 4.1.1944 г. прарваць абарону праціўніка на рубяжы на поўнач ад в. Заброддзе, на ўсход ад узлесся каля в. Палкі. Наступаць у напрамку в. Старая Трасна, знішчыўшы праціўніка на яго пярэднім краі і апорных пунктах, перарэзаць шашэйную дарогу Магілёў — Доўск і да зыходу дня 5 студзеня выйсці на ўсходні бераг Дняпра на рубеж вёсак Прыбар, Старая Трасна і на поўдзень ад іх. 4 студзеня ў 7 гадзін раніцы 269-я стралковая дывізія заняла зыходнае становішча для наступлення: 1020-ы стралковы полк на поўнач і поўдзень ад в. Заброддзе, 1022-і стралковы полк па заходнім ускрайку в. Тараськаўка, 1018-ы стралковы полк у якасці танкавага дэсанта ў в. Ліпавіца, у раёне зыходнага становішча 36-га танкавага палка. Лыжны батальён на паўднёвы захад ад в. Малыя Боркі прыкрываў правы фланг 1020-га палка і стык з 362-й дывізіяй. Артылерыя напярэдадні заняла агнявыя пазіцыі: 68 гармат на агнявых пазіцыях для вядзення агню прамой наводкай, 20 гармат дывізіённай артылерыі і батарэя мінамётаў для вядзення агню з закрытых агнявых пазіцый.
Артылерыйская падрыхтоўка пачалася ў 8 гадзін 30 мінут. Удар быў магутны і нечаканы. Пад прыкрыццём артылерыйскага агню пяхота падышла ўшчыльную да траншэй праціўніка, і, як толькі агонь быў перанесены ў глыбіню яго абароны, у паветры з'явіліся чырвоныя ракеты — сігнал для атакі. Па ўсім фронце наступлення дывізіі грымнула «ура!».
Услед за пяхотай у наступленне перайшлі танкі, падаўляючы агнявыя кропкі ворага. Праціўнік пачаў адыход, адстрэльваючыся на вышынях і зручных рубяжах для абароны.
1020-ы полк пад камандаваннем падпалкоўніка I. Т. Кірычэнкі ва ўзаемадзеянні з лыжным батальёнам, авалодаў апорным пунктам праціўніка Усохі і злучыўся ў гэтым раёне з танкамі, перарэзаў дарогу Магілёў — Доўск у трох кіламетрах на паўднёвы захад ад Ніканавіч. У ходзе прарыву і наступлення вызначыліся 6-я і 7-я стралковыя роты камуністаў старшых лейтэнантаў Сцерлічава і Чарнова.
1022-і полк пад камандаваннем падпалкоўніка П. І. Круглякова прарваў абарону праціўніка на захад ад Тараськаўкі. Батальёны палка, узаемадзейнічаючы з 2-м батальёнам 1018-га палка пад камандаваннем старшага лейтэнанта Дз. Н. Карлука, пасаджаным дэсантам на танкі, абышлі апорны пункт Палкі з паўночнага захаду і штурмам авалодалі вёскамі Гаёўка, Крапіва і вышынямі на паўночным захадзе ад іх. На поўдзень ад Усохаў праціўнік аказаў агнявое супраціўленне, але стрымаць моцнага і арганізаванага ўдару пяхоты і танкаў не змог. Праследуючы ворага, нашы байцы перарэзалі шашу Магілёў — Доўск на захад ад Усохаў.
У баях 4 студзевя вызначыліся многія воіны палка. Уменне камандаваць ротай у складанай сітуацыі паказаў камандзір 1-й роты капітан Малхасян. Памочнік камандзіра ўзвода гэтай роты старшына Гардзееў агнём з аўтамата знішчыў 10 гітлераўцаў. Пасля ранення Малхасяна ён прыняў камандаванне ротай на сябе. Радавы Валянцін Ардашоў з ручным кулямётам першы ўварваўся ў траншэі праціўніка і знішчыў трох фашыстаў, двух узяў у палон. Мужна дзейнічаў удзельнік Сталінградскай бітвы, пяць разоў паранены ў баях камуніст старшы лейтэнант Швыроў. Паранены і ў гэтым баі, ён не пакінуў поля бою. Рота пад яго камандаваннем знішчыла шмат ворагаў, 20 салдат і афіцэраў узяла ў палон. Смела змагаўся з ворагам герой баёў за Арол Мухутдзін Умурдзінаў.
1018-ы полк пад камандаваннем падпалкоўніка В. Н. Бічана ва ўзаемадзеянні з 1022-м палком атакаваў апорны пункт праціўніка Палкі. Вораг шалёна супраціўляўся. Аднак у 12 гадзін дня, панёсшы вялікія страты, спыніў супраціўленне. Падраздзяленні 1018-га палка, развіваючы наступленне, перарэзалі шашэйную дарогу Магілёў — Доўск на поўнач ад Сяльца.
Паспяхова рашаў свае задачы на правым флангу наступлення дывізіі лыжны батальён пад камандаваннем капітана Е. Е. Фёдарава. Імклівым ударам батальён выбіў праціўніка з вёсак Смалькоўка і Падгор'е. Не вытрымаўшы ўдару батальёна, праціўнік падпаліў некалькі дамоў у в. Нікававічы і адышоў у лес. Да гадзіны ночы 5 студзеня Ніканавічы былі поўнасцю ачышчаны ад ворага. Батальён выйшаў на шашу Магілёў — Доўск і замацаваўся фронтам на паўднёвы захад ад вёскі.
У баях за гэтыя населеныя пункты вызначыліся камандзіры ўзводаў малодшыя лейтэнанты Шышкін, Белавусаў, радавыя Галееў, Гайдараў, Новікаў, Тамілін, сяржант Кірэеў. Умела кіруючы боем, праявіў адвагу камандзір 2-й лыжнай роты старшы лейтэнант Кузьмін.
Ноччу 5 студзеня дывізія зламала супраціўленне гітлераўцаў у лясах паміж Дняпром і шашэйнай дарогай і выйшла на ўсходні бераг Дняпра. Заданне камандавання 3-й арміі было выканана. У выніку двухдзённых баёў у праціўніка было захоплена 17 гармат розных калібраў, 4 буйнакаліберныя кулямёты, 21 станковы і 36 ручных кулямётаў, 65 аўтаматаў, 225 вінтовак, 8 мінамётаў і многа іншага ваеннага рыштунку; было знішчана 480 салдат і афіцэраў, 37 узята ў палон. Баявы шлях 269-й стралковай дывіэіі працягваўся.
