Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Книга Память - Быховский район.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.71 Mб
Скачать

3 Успамінаў п. М. Дамброўскага, былога памочніка камісара па камсамолу 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваг

У 1942 г. Цэнтральны Камітэт ЛКСМБ накіраваў на акупіраваную ворагам Магілёўшчыну групу камсамольцаў-беларусаў, у складзе якой быў і я. Было мне тады дваццаць гадоў. Перад намі стаяла задача разгарнуць агітацыйную і арганізатарскую работу сярод моладзі, узняць усіх, хто мог трымаць зброю ў руках, на барацьбу супраць акупантаў.

У сярэдзіне лета наша група прыбыла ў Быхаўскі раён у размяшчэнне 810-га партызанскага атрада, які ў той час дыслацыраваўся ў лесе каля в. Дзедава. Партызаны прынялі нас як дарагіх гасцей. Асноўным касцяком у атрадзе былі камсамольцы і моладзь. Вялікім аўтарытэтам карысталіся ў партызан Вася Каваленка, Мікола Сідарэнка, Аня Каваленка з в. Чырвоны Бераг, Ніна Максімава з Ліпавага Рогу, а таксама хлопцы і дзяўчаты, якія па розных прычынах апынуліся ў вайну на Быхаўшчыне; Саша Лысенка, Валянцін Крывашэеў, Іван Сяржант і многія іншыя.

Спачатку я быў падрыўніком у дыверсійнай групе, потым камандзірам аддзялення, а з студзеня 1943 г.— памочнікам камісара атрада па камсамолу. Наш атрад увесь час папаўняўся. Ішлі да нас людзі, якія мелі вопыт ваенных дзеянняў, шмат было і маладых партызан, якім яшчэ трэба было вучыцца ваяваць.

У кастрычніку 1943 г. атрад разгарнуўся ў партызанскі полк. У ім было каля 120 камсамольцаў. Усе яны па-геройску змагаліся з ворагам. Грымела слава аб разведчыках і падрыўніках Васю Каваленку і Міколе Сідарэнку. Аднойчы група, у якую ўваходзіў і я, пайшла выконваць заданне на чыгунку. Паспрабавалі падабрацца да палатна непадалёку ад 15-га раз'езда, але не змаглі — фашысты пільна ахоўвалі чыгунку. Падаліся ў бок Камарыч. I там нас напаткала няўдача. Тады Каваленка і Сідарэнка, якія выдатна ведалі падыходы да чыгункі, прапанавалі правесці дыверсію пад Рагачовам. Там нам пашанцавала — быў скінуты варожы цягнік з жывой сілай і тэхнікай.

А камсамолец-падрыўнік Міша Лазоўскі! 10 эшалонаў пусціў ён пад адхон. Пры спробе падарваць адзінаццаты адважны партызан загінуў.

У канцы кастрычніка 1943 г., калі адзначалася 25-я гадавіна з дня нараджэння Ленінскага камсамола, усе камсамольцы палка атрымалі баявое заданне: хто ішоў на чыгунку, хто ў засаду ці на «паляванне» за ворагам, хто са зводкамі Саўінфармбюро ў вёскі. I амаль усе вярнуліся з удачай. Не вярнуўся толькі Мікола Мельнікаў. На яго групу (6 чалавек) напаў узвод фашыстаў. Юнакі знішчылі шмат гітлераўцаў. Але ад варожай кулі загінуў і іх камандзір.

Неацэнную дапамогу атрымлівалі мы ад камсамольцаў і моладзі, якія не былі ў партызанскіх атрадах разам з намі, але выконвалі не менш адказныя і рызыкоўныя заданні: з'яўляліся нашымі сувязнымі. Яны былі ў кожнай вёсцы. Праз іх полк атрымліваў звесткі аб дыслакацыі ворага, яго планах. Мы ў сваю чаргу забяспечвалі сувязных лістоўкамі, газетамі, зводкамі. Пры дапамозе нашых баявых памочнікаў на месцах нам удалося, напрыклад выявіць засланага ў полк фашысцкага шпіё'на. Камсамольцы Быхаўшчыны горача любілі Савецкую Радзіму і смела ішлі за яе ў бой.

Камсамольскі важак Дзяніс Бычанкоў

Дзіцячыя і школьныя гады Дзяніса Бычанкова прайшлі ў в. Ніканавічы, дзе ён нарадзіўся ў 1924 г. Доўгімі зімовымі вечарамі збіраліся ў хаце Мішы Белакузава Дзяніс Бычанкоў, Піліп Авяр'янаў, Анатоль Смалянкоў. Расказвалі аб прачытаных кнігах, абгрунтоўвалі выбар сваіх любімых герояў. Дзяніс добра маляваў. Міхаіл любіў пісаць заметкі, і колькі было радасці ва ўсіх, калі яго матэрыялы друкаваліся ў піянерскіх газетах.

Пасля сканчэння сямі класаў і кароткатэрміновых курсаў Дзяніс быў накіраваны настаўнікам у в. Смаліца. Яго школьныя сябры Фядос Смалячкоў і Міхаіл Белакузаў паехалі вучыцца ў Ленінград у школу фабрычна-заводскага навучання.

20 чэрвеня 1941 г. Дзяніс паехаў у Ленінград да сваіх сяброў. Горад яму ўбачыць не давялося — калі пачуў, што вайла, адразу пайшоў добраахвотнікам на фронт. У першым жа баі быў паранены. Пасля шпіталю зноў ірваўся на фронт. Але юнака накіравалі на вучобу ў спецшколу. Пасля яе заканчэння Бычанкова паслалі ўпаўнаважаным ЦК ЛКСМБ па Быхаўскім раёне. У верасні 1942 г. ён з групай прыйшоў у размяшчэнне партызанскага атрада М. Л. Максімава-Лебедзева. Арганізаваўшы камсамольскую работу ў атрадзе і навакольных вёсках, камсамольскі важак перабраўся на левабярэжжа Дняпра. Праз сяброў дзяцінства і надзейных знаёмых наладзіў шырокую сетку разведкі, арганізаваў дыверсійныя групы, сам прымаў удзел у дыверсіях, паказваючы незвычайную адвагу і мужнасць.

Аднойчы жнівеньскай раніцай 1943 г. шэсць разведчыкаў выйшлі на заданне ў раён в. Прыбар, дзе размяшчалася буйная варожая часць. Нечакана партызаны трапілі на засаду. Завязаўся няроўны бой. Да апошняга патрона біліся разведчыкі на чале з камсамольскім важаком Дзянісам Бычанковым. На месцы іх гібелі ўстаноўлены памятны знак.

В. А. Белакузаў

Артыкул В. А. Белакузава быў у свой час надрукаваны Быхаўскай раённай газетай «Маяк Прыдняпроўя» ў разделе «Летапіс народнай славы». Упаўнаважаным ЦК ЛКСМБ па Быхаўскім раёне называе Дз. Я. Бычанкова ў сваіх успамінах і былы сакратар Быхаўскага падпольнага РК ЛКСМБ П. М. Караленка.

Але ёсць і іншая інфармацыя. У Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі захоўваецца даведка партархіва ІГП пры ЦК КПБ ад 31 лігпеня 1969 г. за № 8304, паводле якой Бычанкоў Дз. Я., 1924 года нараджэння, член ВЛКСМ, настаўнік, у канцы ліпеня 1942 г. па рашэнню ЦК КП(б) Б у складзе групы Міхневіча быў накіраваны ў Быхаўскі раён для выканання спецзадання. У спісах асабовага складу 810-га партызанскага атрада ён лічыцца радавым партызанам з 1 жніўня 1942 г. Загінуў у маі 1943 г. ў Быхаўскім раёне.

Дакумент не называе Дз. Бычанкова ўпаўнаважаным ЦК ЛКСМБ, дае іншы час (больш верагодны) гібелі. Не выключана, што тым спецзаданнем, з якім ён быў накіраваны на Быхаўшчыну, магла з'яўляцца і работа па арганізацыі моладзі на партызанскую барацьбу, стварэнні падпольных камсамольскіх груп.

Але ясна адно: Дз. Бычанкоў быў сапраўдным патрыётам, сваё маладое, кароткае, але яскравае жыццё ён пражыў недарэмна.

Вернасць