- •3 Чырвоным сцягам
- •3 Усламінаў Захара Гаўрылавіча Самалётава
- •3 Успамінаў былога камандзіра ўзвода 112-га Калагрыўскага палка Фёдара Якаўлевіча Шчалко
- •3 Успамінаў с. I. Марозава
- •3 Гісторыі партызаншчыны на Магілёўшчыне
- •I ўзняўся народ
- •3 Успамінаў Сяргея Паўлавіча Раманава, былога члена Быхаўскага рэўкома
- •3 Успамінаў Ціхана Яфімавіча Міранцова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінау Феадосіі Яўсееўны Пятровай (Бычковай), былой падпольшчыцы з в. Трасцівец
- •3 Успамінаў Філімона Платонавіча Кулікова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінаў а. Р. Хрушчова, удзельніка грамадзянскай вайны
- •3 Успамінаў Емяльяна Мітрафанавіча Пазнякова, удзельника грамадзянскай вайны, ураджэнца в. Усходняя
- •3 Успамінаў былога чонаўца а. Атліваніка
- •3 Успамінаў былога загадчыка палітасветы Грудзінаўскага валаснога выканкома Мітрафана Тарасавіча Панасевіча
- •3 Успамінаў ветэрана партыі Івана Піліпавіча Галіновіча
- •3 Успамінаў аднаго з першых камсамольцаў в. Грудзінаўкі Сяргея Антонавіча Астаповіча
- •3 Успамінаў камсамольца з 1919 г. Канстанціна Антонавіча Маёрава
- •3 Успамінаў камсамольца 20-х гадоў Мартына Паўлавіча Паляўцова
- •3 Успамінаў камсамольца з 1922 г. Канстанціна Ігнатавіча Лукашова
- •3 Гісторыі піянерскай арганізацыі раёна
- •25 Кастрычніка
- •7 Лістапада
- •15 Лістапада
- •3 Успамінаў былога рэдактара шматтыражнай газеты «Ударнік саўгаса», члена кпсс з 1919 г. Сцяпана Мікалаевіча Свірыда
- •3 Успамінаў дэпутата Вярхоўнага Савета ссср 1-га склікання Суклеты Сілкаўны Яўменавай
- •13 Сакавіка
- •25 Сакавіка
- •7 Студзеня
- •1 Верасня
- •16 Кастрычніка
- •14 Снежня
- •29 Снежня
- •7 Лютага
- •29 Кастрычніка
- •21 Лістапада
- •3 Успамінаў дэпутата ВярхоўнагаСавета ссср Іванова
- •1 Студзеня
- •4 Студзеня
- •13 Студзеня
- •15 Студзеня
- •14 Сакавіка
- •6 Кастрычніка
- •27 Лістапада
- •5 Снежня
- •3 Успамінаў м. А. Труснова,былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў м. П. Куракіна, былога камандзіра 425-га партызанскага атрада, члена Быхаўскага падпольнага райкома партыі
- •3 Успамінаў п. I. Бажэнава, былога партызана атрада г. I. Сазонава
- •3 Успамінаў а. А. Гарчакова
- •3 Успамінаў ф. П. Падаляна
- •3 Успамінаў Дз. А. Смагіна
- •3 Успамінаў п. М. Цагельнікава, былога камандзіра 1-га батальёна 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.
- •3 Успамінаў с. У. Грышына
- •3 Загада № 92 па ваенна-аператыўнай групе
- •3 Успамінаў Лізаветы Міхайлаўны Міхасёвай, 1902 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Ганны Рыгораўны Казловай, 1926 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Марыі Гаўрылаўны Кавалёвай, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Антаніны Цярэнцьеўны Рудаковай, 1936 года нараджэння, ураджэнкі в. Красніца, загадчыцы дзіцячага-сада № 3 г. Быхава
- •3 Успамінаў Палікарпа Мікалаевіча Шакунова
- •3 Успамінаў Ульяны Максімаўны Кірэевай, 1911 года нараджэння, жыхаркі в. Дабужа
- •3 Успамінаў Мікалая Нічыпаравіча Іванова, 1933 года нараджэння. Ураджэнца в. Залатое Дно, жыхара в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў Еўдакім Якаўлеўны Івановай, 1907 года нараджэння, ураджэнкі в. Залатое Дно, жыхаркі в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў былога загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага падпольнага абкома партыіI. П. Крыскаўца
- •Аскер Бархозаў
- •3 Успамінаў м. М. Алейнікава, былога камісара 2-га батальёна 152-га партызанскага палка
- •3 Сям’і патрыётаў
- •3 Успамінаў п. М. Караленкі
- •3 Успамінаў п. М. Дамброўскага, былога памочніка камісара па камсамолу 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваг
- •3 Успамінаў м. А. Труснова, былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў ф. В. Гусева, былога начальніка медыцынскай службы Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы
- •3 Успамінаў былой партызанкі Быхаўскай ваг, удзельніцы партызанскага парада ў Мінску н. М. Дзегцяровай
- •3 Успамінаў п. Н. Шлеянкова, былога камандзіра мінамётнага разліку ў лыжным батальёне 269-й стралковай дывізіі, настаўніка Чарнаборскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна
- •3 Успамінаў I. А. Барысевіча
- •3 Успамінаў н. Н. Адасёва
- •3 Успамінаў в. Круглікава, былога камсорга батальёна 856-га стралковага палка
- •3 Успамінаў I. Карабузава, былога камандзіра батарэі 444-га стралковага палка
- •3 Успамінаў маёра запасу а. А. Васільева, былога камсорга 336-га стралковага палка
- •3 Франтавых пісем Дз. Аскаленкі сваёй жонцы Ніне
- •3 Успамінаў л. С. Данілюка
- •3 Успамівшў ц. Я. Сычкова
- •3 Успамінаў Антаніны Мядзведскай, сястры генерала п. Т. Курсакова
- •3 Успамінаў в. I. Маркоўскага
- •3 Успамінаў I. К. Галіноўскага
- •3 Успамінаў былога партызана-разведчыка, удзельніка штурму Берліна а. Ф. Палякова
3 Сям’і патрыётаў
У цэнтры вёскі Чырвоны Бераг стаіць помнік. На ім прозвішчы аднавяскоўцаў, якія загінулі ў час ваеннага ліхалецця. Сярод іншых навечна ўпісаны імены Андрэя Міхайлавіча Каваленкі і яго чатырох сыноў — Сяргея, Васіля, Пятра, Міхаіла...
Калі пачалася вайна, Андрэю Міхайлавічу Каваленку было пад шэсцьдзесят. Сам ужо не воін, ён у ваенкамат праводзіў двух сыноў — Сяргея і Піліпа. Сяргей пайшоў на фронт, а з Піліпам вярнуўся дамоў: падвёў хлопца зрок, не ўзялі ў армію. Дома чакалі яшчэ чацвёра сыноў-падлеткаў. Старэйшаму, Васілю, было семнаццаць, малодшаму, Віцю,— дзевяць. Ды дзве дачкі, таксама не ваякі. Аднак памыліўся стары салдат. Васіль і Пеця разам з сябруком Міколам Сідарэнкам першыя з вёскі пайшлі ў партызаны. 3 іх удзелам былі паспяхова праведзены першыя дыверсійныя аперацыі народных мсціўцаў. А праз нейкі час і сам Андрэй Міхайлавіч стаў дапамагаць партызанам. Спачатку выконваў даручэнні палітрука Кордышава з атрада Мікалая Труснова, а потым Васіля Данілава з атрада Міхаіла Максімава-Лебедзева. Галоўны абавязак быў — забяспечыць партызан прадуктамі.
У той жнівеньскі дзень 1942 г. Андрэй Міхайлавіч звозіў з поля снапы жыта. Па даносу здрадніка яго схапілі і кінулі ў «газніцу» — мураваную кладоўку з кратамі на вокнах, што знаходзілася на станцыі Тошчыца.
Восем сутак катавалі бацьку, дапытваліся пра партызан і сыноў. Але Андрэй Міхайлавіч вытрымаў здзекі. Нічога не дабіўшыся, яго разам з іншымі сувязнымі расстралялі (сярод іх быў Ягор Зычкоў з жонкай і сынам, якія пяклі хлеб партызанам). Не пазбегла б расправы ўся сям’я, каб не схавалася ў лесе.
«Праз некалькі тыдняў мы з братам Мішам вярнуліся дамоў,— успамінае Ганна Андрэеўна Каваленка.— Паставіўшы трыножак на агародзе, стала варыць бульбу ў гільзе ад снарада. Міша штосьці рабіў у хаце. Раптам бачу, як на двор заходзяць паліцэйскія, якія забіралі бацьку. Я кінулася на могільнік, што за вёскай. Адтуль бачыла, як арыштавалі сям’ю Нічыпара Раманавіча Каваленкі — яго жонку і двух дачок. У той жа дзень іх расстралялі разам з камуністам Аляксандрам Восіпавічам Сідарэнкам з жонкай, які да вайны працаваў старшынёй Тошчыцкага сельпо. А нашага Мішу фашысцкія каты зацягнулі ў пуню і пасеклі...»
Гібель блізкіх выклікала ў братоў Каваленкаў яшчэ большую нянавісць да фашыстаў. Аперацыі юных мсціўцаў вызначаліся дзёрзкасцю, разведкі — смеласцю. Хлопцы самі прасіліся на заданні. Яны праходзілі там, дзе не заўсёды маглі прайсці дарослыя.
У лютым 1944 г., калі падраздзяленні Быхаўскай ВАГ падрыхтаваліся да пераходу з Клічаўскага раёна ў Быхаўскі, група партызан, у якую ўваходзілі Васіль, Мікалай і Пеця Каваленкі, атрымала заданне разведаць шляхі, аднавіць старыя і наладзіць новыя сувязі сярод насельніцтва.
Група перабралася цераз шашу Магілёў — Бабруйск, прайшла дзесяткі кіламетраў і спынілася каля в. Слабодка Рагачоўскага раёна. Правесці разведку ў вёсцы і пабываць у доме сувязнога Ціхановіча ўзяліся браты Каваленкі і іх неразлучны сябар Мікалай Сідарэнка.
Хлопцы былі пільнымі, але не заўважылі нічога, што б прадвяшчала бяду. Фурманка ўжо пад’язджала да дому сувязнога, як раптам застрачыў варожы кулямёт. Партызаны ўступілі ў няроўны бой. Юных мсціўцаў Пецю і Васіля Каваленкаў, Мікалая Сідарэнку скасіла чарга. Толькі Мікалаю Каваленку ўдалося прабрацца ў лес.
Фашысты ўчынілі здзекі над загінуўшымі партызанамі, іх целы вылюдкі прыбілі цвікамі да сцяны хаты. Пасля загінуўшых герояў партызаны пахавалі на могілках у вёсцы Слабодка Азяранскага сельсавета.
...Імя піянера Пеці Каваленкі, узнагароджанага медалём «За адвагу» пасмяротна, носяць некалькі школьных піянерскіх дружын рэспублікі. Па хадайніцтву Цэнтральнага савета Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У. I. Леніна і газеты «Пионерская правда» з 1974 г. імя піянера прысвоена сухагрузнаму судну. «...Мы рады, што робім добрую справу — захоўваем памяць аб героях, якія загінулі за нашу Радзіму,— напісаў у Быхаўскую раённую газету «Маяк Прыдняпроўя» капітан судна А. М. Кравец.— У чырвоным кутку мы ўстанавілі бюст Пеці Каваленкі, зрабілі мармуровую пліту для брацкай магілы, дзе пахаваны юны герой...»
Пяцёра з дзесяці членаў сям’і Андрэя Каваленкі загінулі ў смяротнай бітве з ворагам... А. Гарошка.
Іх расло двое ў сям’і Ульяны і Якава Шмідавых, майстра Ветранскага шклозавода «Ільіч»: Косціку ў 1941-м пайшоў семнаццаты, а малодшаму, Ваню, было пятнаццаць гадоў.
Калі фронт адкаціўся далека за в. Смаліцу, дзе жыла гэта сям’я, хлопцы днямі прападалі ў лесе, збіралі на месцах баёў зброю і боепрыпасы. Аднойчы яны сталі сведкамі жорсткага бою ў паветры. На наш бамбардзіроўшчык, які вяртаўся з тылу ворага, наляцелі фашысцкія знішчальнікі. Гітлераўцы збілі наш самалёт. За двума белымі парашутамі, якія аддзяліліся ад самалёта, пільна сачылі Косця і Ваня Шмідавы...
У той дзень яны вярнуліся дамоў позна вечарам і, не стрымліваючы слёз, «адкрыліся» маці — у лесе хаваюцца параненыя лётчыкі, ім патрэбна дапамога. Маці заўсёды разумела сваіх сыноў, дапамагла ім і цяпер. Толькі папярэдзіла: «Я ўсё зраблю, што трэба, але будзьце асцярожныя. Сэрца маё не вытрымае, калі з вамі што здарыцца».
...Ішоў 1942 год. Косця авалодаў міннай справай і быў залічаны мінёрам у дыверсійную групу партызанскага атрада Якава Курпачэнкі. Ваня стаў разведчыкам.
Бяда не ходзіць адна. Фашысты дашчэнту спалілі вёскі Смаліцу і Ветранку, забілі мужа Ульяны Фёдараўны. А хутка новае гора — у рукі гітлераўцаў трапіў Косця. Здарылася гэта ў лістападзе 1942 г. Дыверсійная група заначавала ў в. Paгi. Раніцай вёску акружылі фашысты. Партызаны доўга адстрэльваліся, параненага падрыўніка Косцю Шмідава гітлераўцы захапілі ў палон. Яму абяцалі жыццё пры ўмове, што ён пакажа месцазнаходжанне партызанскага лагера. Па-геройску трымаўся на допытах юны партызан. Ён мужна перанёс усе катаванні, не выдаў партызанскай тайны і загінуў.
...Майскай ноччу 1943 г. ў вёску, дзе жыла Ульяна Фёдараўна, завіталі партызаны. Маці пачула пад акном родны голас Вані:
— Гатуй нам, мама, кашу ды такую смачную, як толькі ты адна ўмееш.
3 таго дня Ульяна Фёдараўна больш не разлучалася з сынам — партызаны забралі яе з сабой у лес. Да прыходу Чырвонай Арміі гатавала яна ім ежу. Партызанскай маці звалі яе лясныя байцы.
Я. Казлоў.
У першых радах — камсамол
