Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Книга Память - Быховский район.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.71 Mб
Скачать

3 Успамінаў м. М. Алейнікава, былога камісара 2-га батальёна 152-га партызанскага палка

Па сіле, адважнасці і спрыту Рыгору Давыдкіну не было роўных у нашым батальёне (мне давялося самому фарміраваць гэты батальён, і я добра ведаў кожнага партызана). У нас было ад 300 да 350 байцоў, амаль палова якіх — кадравыя салда­ты і камандзіры, якім пашанцавала ўцячы з канцлагераў і засценкаў гаспадароў «новага парад­ку».

Рыгор Давыдкін - сібірак, паляўнічы — быў вялікім майстрам па захопу «языкоў». Толькі за зіму 1943 г. ён даставіў у полк 10 афіцэраў. Аднойчы ён выпадкова наткнуўся на санны абоз гітлераўцаў. Скурчыўшыся ад марозу, яны беглі за санямі. На некаторай адлегласці ад іх не адставаў Рыгор, у думках распрацоўваючы план захопу «языка». I раптам адзін з карнікаў адстаў. Ры­гор, выкарыстаўшы сітуацыю, бясшумна абяззброіў яго і прывёў у штаб.

Неяк Грышу, каб выканаць заданне, давялося разыграць ролю бабкі. Сведкам і ўдзельнікам гэтага спектакля быў і я. «Бабка» з яго атрымалася б хоць куды, каб не вялізныя чаравікі 44-га размеру, якія выглядалі з-пад доўгай чорнай спадніцы.

3 кошыкам цераз руку «бабка» крочыла па дарозе. На чыгуначным пераездзе яе сустрэў гітлеравец, які выйшаў з ахоўнай будкі. Аднак напалохаць нашу «бабку» было не надта проста. Зняўшы з рукі кошык, яна прапанавала вартаўніку купіць у яе яйкі і яблыкі. Аматар яек хутка спакусіўся і павёў «бабку» ў будку-дзот. Мы з Мішам Бацанам папаўзлі да будкі з другога боку. Была нядзеля. Вартавыя чыгункі рэзаліся ў карты. Убачыўшы поўны кошык ласункаў, яны кінуліся на іх. А «бабка» ў гэтымомант выхапіла з-за пазухі супрацьтанкавую гранату і, адскочыўшы за дзверы, кінула яе ў будку-дзот.

Пасля гэтай аперацыі наш зброевы запас папоўніўся ручным кулямётам і шасцю аўтаматамі. Да таго ж «бабка» ў прыполе сваёй спадніцы прынесла больш пуда патронаў. Ці можна ж забыць такую «бабку»?

Агапа Юрчанка

Іх было дванаццаць у сям’і Сцяпана Юрчанкі з хутарка Закл каля вёскі Хачынка. Маленькая Агапка пайшла здабываць свой кавалак хлеба ў падпасках. Зорны час для тысяч такіх вось непісьменных, змораных непасільным жыццём падлеткаў наступіў пасля Вялікага Кастрычніка. Бязмежная цяга да ведаў, усяго новага, што прынесла з сабой рэвалюцыя, была іх асноўнай рысай.

Агапа Юрчанка стала камсамольскім важаком моладзі. Сходы і вечары зацягваліся да трэціх пеўняў. Час быў шчаслівы, рэвалюцыйна ўзнёслы.

...Хачынку акупіравалі ў сярэдзіне ліпеня 1941 г. Нехта данёс, што ў вёсцы жыве камсамольскі сакратар, калгасны актывіст Агапа Юрчанка.

Маладую маці схапілі і павялі вешаць у сад каля хаты. Не маглі не заступіцца аднавяскоўцы за шчырую і працавітую жанчыну. Людзі сталі пераконваць афіцэра, што схапілі не тую, каго шукалі. Слізганула са старой вішні вяроўка, смерць адступіла ад Агапы. 3 таго дня прытулкам для яе стаў лес. Некалькі месяцаў хавалася адна, потым напаткала партызан. Яе залічылі ў атрад Сазонава. У канцы лета 1942 г. пасля цяжкіх баёў з карнікамі атрад перадыслацыраваўся ў Бранскія лясы. Там Юрчанка стала партызанкай славутага злучэння А. Ф. Фёдарава, удзельнічала ў шматверставым рэйдзе злучэння па Украіне, многіх жорсткіх баях з акупантамі.

Пасля вайны вярнулася Агапа Сцяпанаўна ў родную вёску з медалём на грудзях. Даведалася пра цяжкі лес сваёй сям’і: фашысты закатавалі яе сястру Варвару, на валаску ад смерці была маці.

А зямля зачакалася сваіх гаспадароў. Працавітая, увішная Агапа Сцяпанаўна зноў у першых радах тых, хто аднаўляў родны калгас.

— На адзіным худым коніку, які меў тады калгас, везлі мы сабранае па дварах насенне для першай мірнай сяўбы. Людзі выходзілі з зямлянак, і кожны імкнуўся дапамагчы яму цягнуць зусім не цяжкі воз,— часта ўспамінала Юрчанка дарагі для яе эпізод.— У вачах людзей блішчэлі слёзы і свяцілася ўпартая рашучасць: змаглі выстаяць, прагнаць чужынцаў, дык зможам і адрадзіць жыццё...