- •3 Чырвоным сцягам
- •3 Усламінаў Захара Гаўрылавіча Самалётава
- •3 Успамінаў былога камандзіра ўзвода 112-га Калагрыўскага палка Фёдара Якаўлевіча Шчалко
- •3 Успамінаў с. I. Марозава
- •3 Гісторыі партызаншчыны на Магілёўшчыне
- •I ўзняўся народ
- •3 Успамінаў Сяргея Паўлавіча Раманава, былога члена Быхаўскага рэўкома
- •3 Успамінаў Ціхана Яфімавіча Міранцова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінау Феадосіі Яўсееўны Пятровай (Бычковай), былой падпольшчыцы з в. Трасцівец
- •3 Успамінаў Філімона Платонавіча Кулікова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінаў а. Р. Хрушчова, удзельніка грамадзянскай вайны
- •3 Успамінаў Емяльяна Мітрафанавіча Пазнякова, удзельника грамадзянскай вайны, ураджэнца в. Усходняя
- •3 Успамінаў былога чонаўца а. Атліваніка
- •3 Успамінаў былога загадчыка палітасветы Грудзінаўскага валаснога выканкома Мітрафана Тарасавіча Панасевіча
- •3 Успамінаў ветэрана партыі Івана Піліпавіча Галіновіча
- •3 Успамінаў аднаго з першых камсамольцаў в. Грудзінаўкі Сяргея Антонавіча Астаповіча
- •3 Успамінаў камсамольца з 1919 г. Канстанціна Антонавіча Маёрава
- •3 Успамінаў камсамольца 20-х гадоў Мартына Паўлавіча Паляўцова
- •3 Успамінаў камсамольца з 1922 г. Канстанціна Ігнатавіча Лукашова
- •3 Гісторыі піянерскай арганізацыі раёна
- •25 Кастрычніка
- •7 Лістапада
- •15 Лістапада
- •3 Успамінаў былога рэдактара шматтыражнай газеты «Ударнік саўгаса», члена кпсс з 1919 г. Сцяпана Мікалаевіча Свірыда
- •3 Успамінаў дэпутата Вярхоўнага Савета ссср 1-га склікання Суклеты Сілкаўны Яўменавай
- •13 Сакавіка
- •25 Сакавіка
- •7 Студзеня
- •1 Верасня
- •16 Кастрычніка
- •14 Снежня
- •29 Снежня
- •7 Лютага
- •29 Кастрычніка
- •21 Лістапада
- •3 Успамінаў дэпутата ВярхоўнагаСавета ссср Іванова
- •1 Студзеня
- •4 Студзеня
- •13 Студзеня
- •15 Студзеня
- •14 Сакавіка
- •6 Кастрычніка
- •27 Лістапада
- •5 Снежня
- •3 Успамінаў м. А. Труснова,былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў м. П. Куракіна, былога камандзіра 425-га партызанскага атрада, члена Быхаўскага падпольнага райкома партыі
- •3 Успамінаў п. I. Бажэнава, былога партызана атрада г. I. Сазонава
- •3 Успамінаў а. А. Гарчакова
- •3 Успамінаў ф. П. Падаляна
- •3 Успамінаў Дз. А. Смагіна
- •3 Успамінаў п. М. Цагельнікава, былога камандзіра 1-га батальёна 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.
- •3 Успамінаў с. У. Грышына
- •3 Загада № 92 па ваенна-аператыўнай групе
- •3 Успамінаў Лізаветы Міхайлаўны Міхасёвай, 1902 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Ганны Рыгораўны Казловай, 1926 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Марыі Гаўрылаўны Кавалёвай, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Антаніны Цярэнцьеўны Рудаковай, 1936 года нараджэння, ураджэнкі в. Красніца, загадчыцы дзіцячага-сада № 3 г. Быхава
- •3 Успамінаў Палікарпа Мікалаевіча Шакунова
- •3 Успамінаў Ульяны Максімаўны Кірэевай, 1911 года нараджэння, жыхаркі в. Дабужа
- •3 Успамінаў Мікалая Нічыпаравіча Іванова, 1933 года нараджэння. Ураджэнца в. Залатое Дно, жыхара в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў Еўдакім Якаўлеўны Івановай, 1907 года нараджэння, ураджэнкі в. Залатое Дно, жыхаркі в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў былога загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага падпольнага абкома партыіI. П. Крыскаўца
- •Аскер Бархозаў
- •3 Успамінаў м. М. Алейнікава, былога камісара 2-га батальёна 152-га партызанскага палка
- •3 Сям’і патрыётаў
- •3 Успамінаў п. М. Караленкі
- •3 Успамінаў п. М. Дамброўскага, былога памочніка камісара па камсамолу 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваг
- •3 Успамінаў м. А. Труснова, былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў ф. В. Гусева, былога начальніка медыцынскай службы Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы
- •3 Успамінаў былой партызанкі Быхаўскай ваг, удзельніцы партызанскага парада ў Мінску н. М. Дзегцяровай
- •3 Успамінаў п. Н. Шлеянкова, былога камандзіра мінамётнага разліку ў лыжным батальёне 269-й стралковай дывізіі, настаўніка Чарнаборскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна
- •3 Успамінаў I. А. Барысевіча
- •3 Успамінаў н. Н. Адасёва
- •3 Успамінаў в. Круглікава, былога камсорга батальёна 856-га стралковага палка
- •3 Успамінаў I. Карабузава, былога камандзіра батарэі 444-га стралковага палка
- •3 Успамінаў маёра запасу а. А. Васільева, былога камсорга 336-га стралковага палка
- •3 Франтавых пісем Дз. Аскаленкі сваёй жонцы Ніне
- •3 Успамінаў л. С. Данілюка
- •3 Успамівшў ц. Я. Сычкова
- •3 Успамінаў Антаніны Мядзведскай, сястры генерала п. Т. Курсакова
- •3 Успамінаў в. I. Маркоўскага
- •3 Успамінаў I. К. Галіноўскага
- •3 Успамінаў былога партызана-разведчыка, удзельніка штурму Берліна а. Ф. Палякова
3 Успамінаў Мікалая Нічыпаравіча Іванова, 1933 года нараджэння. Ураджэнца в. Залатое Дно, жыхара в. Чырвоная Беларусь
Гэта было летам 1942 г. Мы з братам гулялі каля вёскі на чыгунцы. Пачулі поезд. Я, смеючыся, сказаў брату: «Зараз гэты мосцік узніме хвосцік». На чыгунку часта прыходзілі партызаны атрада Максімава-Лебедзева, і мы не аднойчы былі сведкамі крушэння ваенных саставаў. Праўда, у той дзень партызан не бачылі, але было нейкае прадчуванне, што поезд павінен узарвацца. Аднак прамільгнуў за паваротам апошні вагон, а наўкол было ціха і спакойна. Хутка яшчэ адзін эшалон імчаў на наш мосцік. У гэты раз на нашых вачах ад моцнага ўзрыву на мосце састаў спыніўся. Мы кінуліся дамоў, аднак з поезда па нас началі страляць. Тады мы павярнулі ў балота. 3 лесу ўбачылі, што занялася полымем наша вёска...
3 Успамінаў Еўдакім Якаўлеўны Івановай, 1907 года нараджэння, ураджэнкі в. Залатое Дно, жыхаркі в. Чырвоная Беларусь
...Страху нацярпеліся яшчэ да таго, як наша Залатое Дно згарэла. Жылі мы ўсё жыццё каля чыгункі, і мужыкі нашы на ёй да вайны працавалі. Калі сталі партызаны і пачалі ўзрываць рэйкі, усё падазрэнне спачатку лягло на нашых мужыкоў. Прыехалі аднойчы немцы, і забралі іх у Магілёў, у турму. Каля двух месяцаў таміліся там. А чыгунка па-ранейшаму ўзрывалася. Упэўніліся, відаць, што не нашы мужыкі вінаваты, і адпусцілі ўсіх да хаты. А яны як прыйшлі, так адразу ў лес падаліся, да партызан. Так і жылі ў вёсцы адны бабы з дзецьмі.
У той дзень, калі вёску нашу спалілі, мы спачатку пачулі выбух на чыгунцы. У мяне тады аж сэрца абарвалася — мае Коля і Віцечка гулялі паблізу на катлаване. Эшалон спыніўся, і ад яго ланцугом на вёску пайшлі немцы. Мы, як стаялі хто ў чым, пабеглі ўцякаць. Са мной беглі шасцігадовая дачка Нэля, сын Васілёк. Раніцай прыйшлі ў вёску, а яе няма, усё згарэла. Толькі ляжалі забітыя старая Праскоўя Шарэнка і бежанка адна... Пабеглі на 15-ы раз'езд, за тры кіламетры ад вёскі. Там сустрэла сыночкаў Колю і Віцю. Як сышлі з дому ў майках і трусах, у тым і начавалі ў лесе. Так пачаліся нашы пакуты — зіму жылі ў зямлянках, лагерам у лесе каля вёскі Камарычы. Шмат народу было — са Стараселля, Новага Быхава, Лудчыц, Камарыч. Аднойчы над нашым лагерам з'явілася нямецкая «рама», а ў хуткім часе атрад карнікаў прыйшоў на наша месца, пацягнулі ў Верхнюю Тошчыцу на дапрос. Пад кулямі нас загналі ў сарай —думалі, паліць нас будуць. Аднак сталі на дапросы выводзіць. І ўсё пыталіся, ці многа партызан у лесе, дзе мужык мой, пыталі. Гаварыла, што бацька дзяцей на міне падарваўся, што партызан поўны лес і зброі ўсялякай хапае, нават на ножках стаяць. Потым зачынілі нас усіх у стопку. Людзей было столькі, што думала, задыхнёмся. Паставілі кацёл баланды, у якім плавалі косці, і адну лыжку кінулі. Прывезлі ў Мазалава Рагачоўскага раёна. Вёска стаяла пустая, ніводнай душы. Загадалі нам тут жыць. Жылі два тыдні. Аднойчы стаіць мой Колечка каля грубкі (вокны ў хаце былі на тры бакі) і ў адно акно бачыць немцаў,а ў другое — партызанаў. «Як гэта можа быць?» — пытаецца ў мяне. Пачалася перастрэлка. Немцы ўцяклі. Мы разам з людзьмі таксама падаліся ў бок Быхава, бліжэй да дому. Ішлі тыдзень з дзецьмі. Спыніліся ў вёсцы Руднецкае. Спаць было дзе, а есці зусім нічога не было. Аднойчы заскочылі ў нашу хату немцаў трыццаць — сорак і адразу ж паклаліся ўсе на падлогу. Праз паўгадзіны ўсхапіліся. А тут ужо чуваць кананада нашых. Некаторыя з немцаў пакідалі свае манаткі і зброю. Зноў прыйшлі на 15-ы раз'езд, жылі ў зямлянках. Пад ранак заўсёды набіралася вада. Хату ж змаглі пабудаваць толькі ў 1948 годзе...
Запісала Ф.І. Кітаева.
Іх было семнаццаць...
