Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Книга Память - Быховский район.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.71 Mб
Скачать

3 Успамінаў Лізаветы Міхайлаўны Міхасёвай, 1902 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец

...Майго брата папярэдзілі, што немцы ачапілі нашу вёску. I Студзёнку таксама, яшчэ з вечара. Ён адразу ж прыбег да нас. А куды мне было дзявацца? Мой мужык уцёк з іншымі, а я з дзецьмі засталася — Эдзіку было 3 гады, Надзя 2 класы да вайны скончыла. А яшчэ ў тую ноч якраз свіння апарасілася. Куды дзявацца? Мы сядзім, чакаем няведама чаго. Заходзіць паліцэйскі: «А вы яшчэ дома? — пытае.— Ідзіце да шляху»,— загадвае. Сагналі нас у адну кучу. Сталі біць людзей і дапрошваць: «Кармілі бандытаў з лесу?» Галікава Антона, Тарасава Мішу, Аркадзя Мельнікава білі, вельмі Дуню Мінчукову білі. I ўсё за партызан. Тут генерал ці нейкі чын высокі з Быхава прыляцеў на машыне. «Разыходзьцеся»,— перавёў яго загад праважаты. Толькі гэта нас і выратавала. А ўсё Вера Дамброўская арганізавала. Да вайны яна доўгі час працавала ў нас акушэркай. У вайну ў яе, у Быхаве, кватараваў той генерал. Калі даведалася ад пераводчыка, што Гарадзец паехалі паліць, упэўніла яго, што тут невінаватыя людзі жывуць. А на выгане ўжо хаты гарэлі. Мы разбегліся, каб свае манаткі з хаты вынесці. I не ведалі яшчэ, што каля царквы нашых людзей у яму клалі кулямі. Я бегла глядзець, дзе людзі, і прабеглася па той яме, па людзях сваіх, значыцца, прысыпаных пяском. А побач з ямай той немец стаяў, прыгразіў аўтаматам мне. Сцярог відаць, каб не выкапалі...

3 Успамінаў Ганны Рыгораўны Казловай, 1926 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец

...3 трох бакоў людзей пачалі біць. А вёска вялікая — кіламетры на тры расцягнулася. Каля царквы сабралі многа-многа нашых, цяпер там помнік стаіць, і па спісу выклікаюць. I ўсіх, хто з партызанамі быў звязаны. Гэты спіс Верка Шклаўцова, раскулачаная, дапамагла скласці. Сама паказвала, калі хто маўчаў. Падводзілі да ямы, кулю ў грудзі, і — канец. Шундрыкаву Ульяну з дзецьмі забілі. Старэйшай яе дзеўцы болей 10 гадоў не было. Спачатку дзяцей яе забівалі. Чацвёра. Яна стаяла моўчкі, а на грудное дзіця, што на руках трымала, жывое, сама ўпала ў яму. Носарава Івана, толькі-толькі паспеў ажаніцца, забілі, Апанаса Сідарава, гарманіста Колю Старчанку дваццаці гадоў, Васіля Паўлюкова, Лазарыху Васільеву з дачкой. 27 чалавек паспелі забіць у гэтым месцы. А там генерал іхні прыехаў, спыніў усё гэта. А вёска ўжо гарэла, кроў нашых людзей родных лілася.

3 Успамінаў Марыі Гаўрылаўны Кавалёвай, жыхаркі в. Гарадзец

...Прагналі на канец сяла. Сюды во, як едзеш во з Быхава, дзе астаноўка там, сюды прыгналі. Сяйчас прыгналі, ну, і тут паставілі. Паставілі, ну, і стой тут. Божа ж мой, дзеці крычаць. Ага. Яны пайшлі на другі бок вуліцы і сяйчас — раз, выстрал! А гэтыя дзеці: «А-а-а-а!» — крычаць. Дык адна смаленская баба — чацвёра дзяцей — дык яна кажа:

— Дзетачкі, чаго вы крычыцё, памучуць трохі, пастрашуць і пусцюць.

Ну, і мы ўжо, мы тут ужо каніцелімся:

А бабачкі, а любачкі, а што дзелаць, куды пагонюць?

Нікуды не пагонюць,— заяўляе паліцэйскі,— паб'ём, папалім. Усё вам!

Ну, і тут во яны яшчэ раз выстралілі. Цераз выстрал гэтыя людзі сталі ўжо каніцеліцца. Яны сяйчас заварочваюць:

— Ком, рус, ком, ком у хату! Увагналі нас сюды ў хату, у гэту. Там, праўда,у гэтай хаце мосту не было. Тады, як бамбёжка была, дык вырывалі масты, гэту падлогу і ўсё гэта. Думалі: «Паедзем у лес і пасядзім, а вайна кончыцца, дык прыедзем, хоць зямлянку якую з тых дошак здзелаць». Мосту там не было. Ну, і нас сюды. I вочарадзь — р-р-р-р! 3 пулямёта ў дзверы. Каго ўбілі, каго ранілі. Дзверку закалочваюць і запальваюць дом еты. Там адзін кажа:

— Цётка Манька, хадзі во тутка свіціцца. Ямка такая — бульбу сыпалі.

— Свіціцца! Дай-ка мы будзем драць гэту зямлю.

А я ўжо ранена. Мне ўжо некуды. Уся во так у крыві. Босая. Пакроўка, сняжок ужо, босая і ўся ўжо вот так у крыві! Голая ж! А божа ж мой! Давай мы так калупаць, давай. Ды ўжо прыцемкам, так во на змярканні.

— Лезь, чаго не лезеш!

Я палезла. Вылезла! I ён за мной. Дык я ўжо як вылезла, папаўзла ў ямкі — там колесь кірпіч дзелалі. Дык я ямкамі і там на агарод, там двор — я туды. Божа ж мой,— сабака!.. Ну, як сабака — я на агарод і попаўзкам, попаўзкам... Стажок стаяў — я пад гэты стажок рачочкам. I ўжо ў мяне ўсё. Во тут вырвала кусок, і цяпер рана ёсць такая. Ну, і ляжу. Думаю... Толькі ляжу, чую — кулямёт коціцца: тр-тр-тр. I немцы. Думаю, ну ўсё. Адтуль вылезла... Тут паміраць ужо буду. Ну, чую, крычыць Мархвачка тая, вечарам і крычыць:

— Лю-ю-юдцы! Хадзіце дамоў-ў-ў, паны-ы-ы завуць!

Пытанне: — Гэта яны прымусілі крычацы'

Прымусілі. Узялі і павялі. I загадалі: «Гу-кай усіх людзей». I яна крычыць:

Людцы! Хадзіце дамоў, паны завуць!..

СЛЕДЗЮКОУСКІ СЕЛЬСАВЕТ

ВЁСКА КРАСНІЦА

Перад вайной у вёсцы было 283 двары, 769 жыхароў.

Партызанскую вёску Красніца забівалі адну з першых у раёне. Людзі яе яшчэ не ведалі і не чулі, што можна такім чынам, так жорстка распраўляцца з чалавекам... 17 ліпеня 1942 г. 696 жыхароў і 283 двары спалілі карнікі, па-здрадніцку заманіўшы ў вёску мужчын і жанчын, якія былі на сенакосе. Потым, без лішняга шуму і мітусні, каб нікога не спалохаць і не ўпусціць з поля зроку, заганялі ў хаты...