- •3 Чырвоным сцягам
- •3 Усламінаў Захара Гаўрылавіча Самалётава
- •3 Успамінаў былога камандзіра ўзвода 112-га Калагрыўскага палка Фёдара Якаўлевіча Шчалко
- •3 Успамінаў с. I. Марозава
- •3 Гісторыі партызаншчыны на Магілёўшчыне
- •I ўзняўся народ
- •3 Успамінаў Сяргея Паўлавіча Раманава, былога члена Быхаўскага рэўкома
- •3 Успамінаў Ціхана Яфімавіча Міранцова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінау Феадосіі Яўсееўны Пятровай (Бычковай), былой падпольшчыцы з в. Трасцівец
- •3 Успамінаў Філімона Платонавіча Кулікова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінаў а. Р. Хрушчова, удзельніка грамадзянскай вайны
- •3 Успамінаў Емяльяна Мітрафанавіча Пазнякова, удзельника грамадзянскай вайны, ураджэнца в. Усходняя
- •3 Успамінаў былога чонаўца а. Атліваніка
- •3 Успамінаў былога загадчыка палітасветы Грудзінаўскага валаснога выканкома Мітрафана Тарасавіча Панасевіча
- •3 Успамінаў ветэрана партыі Івана Піліпавіча Галіновіча
- •3 Успамінаў аднаго з першых камсамольцаў в. Грудзінаўкі Сяргея Антонавіча Астаповіча
- •3 Успамінаў камсамольца з 1919 г. Канстанціна Антонавіча Маёрава
- •3 Успамінаў камсамольца 20-х гадоў Мартына Паўлавіча Паляўцова
- •3 Успамінаў камсамольца з 1922 г. Канстанціна Ігнатавіча Лукашова
- •3 Гісторыі піянерскай арганізацыі раёна
- •25 Кастрычніка
- •7 Лістапада
- •15 Лістапада
- •3 Успамінаў былога рэдактара шматтыражнай газеты «Ударнік саўгаса», члена кпсс з 1919 г. Сцяпана Мікалаевіча Свірыда
- •3 Успамінаў дэпутата Вярхоўнага Савета ссср 1-га склікання Суклеты Сілкаўны Яўменавай
- •13 Сакавіка
- •25 Сакавіка
- •7 Студзеня
- •1 Верасня
- •16 Кастрычніка
- •14 Снежня
- •29 Снежня
- •7 Лютага
- •29 Кастрычніка
- •21 Лістапада
- •3 Успамінаў дэпутата ВярхоўнагаСавета ссср Іванова
- •1 Студзеня
- •4 Студзеня
- •13 Студзеня
- •15 Студзеня
- •14 Сакавіка
- •6 Кастрычніка
- •27 Лістапада
- •5 Снежня
- •3 Успамінаў м. А. Труснова,былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў м. П. Куракіна, былога камандзіра 425-га партызанскага атрада, члена Быхаўскага падпольнага райкома партыі
- •3 Успамінаў п. I. Бажэнава, былога партызана атрада г. I. Сазонава
- •3 Успамінаў а. А. Гарчакова
- •3 Успамінаў ф. П. Падаляна
- •3 Успамінаў Дз. А. Смагіна
- •3 Успамінаў п. М. Цагельнікава, былога камандзіра 1-га батальёна 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.
- •3 Успамінаў с. У. Грышына
- •3 Загада № 92 па ваенна-аператыўнай групе
- •3 Успамінаў Лізаветы Міхайлаўны Міхасёвай, 1902 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Ганны Рыгораўны Казловай, 1926 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Марыі Гаўрылаўны Кавалёвай, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Антаніны Цярэнцьеўны Рудаковай, 1936 года нараджэння, ураджэнкі в. Красніца, загадчыцы дзіцячага-сада № 3 г. Быхава
- •3 Успамінаў Палікарпа Мікалаевіча Шакунова
- •3 Успамінаў Ульяны Максімаўны Кірэевай, 1911 года нараджэння, жыхаркі в. Дабужа
- •3 Успамінаў Мікалая Нічыпаравіча Іванова, 1933 года нараджэння. Ураджэнца в. Залатое Дно, жыхара в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў Еўдакім Якаўлеўны Івановай, 1907 года нараджэння, ураджэнкі в. Залатое Дно, жыхаркі в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў былога загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага падпольнага абкома партыіI. П. Крыскаўца
- •Аскер Бархозаў
- •3 Успамінаў м. М. Алейнікава, былога камісара 2-га батальёна 152-га партызанскага палка
- •3 Сям’і патрыётаў
- •3 Успамінаў п. М. Караленкі
- •3 Успамінаў п. М. Дамброўскага, былога памочніка камісара па камсамолу 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваг
- •3 Успамінаў м. А. Труснова, былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў ф. В. Гусева, былога начальніка медыцынскай службы Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы
- •3 Успамінаў былой партызанкі Быхаўскай ваг, удзельніцы партызанскага парада ў Мінску н. М. Дзегцяровай
- •3 Успамінаў п. Н. Шлеянкова, былога камандзіра мінамётнага разліку ў лыжным батальёне 269-й стралковай дывізіі, настаўніка Чарнаборскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна
- •3 Успамінаў I. А. Барысевіча
- •3 Успамінаў н. Н. Адасёва
- •3 Успамінаў в. Круглікава, былога камсорга батальёна 856-га стралковага палка
- •3 Успамінаў I. Карабузава, былога камандзіра батарэі 444-га стралковага палка
- •3 Успамінаў маёра запасу а. А. Васільева, былога камсорга 336-га стралковага палка
- •3 Франтавых пісем Дз. Аскаленкі сваёй жонцы Ніне
- •3 Успамінаў л. С. Данілюка
- •3 Успамівшў ц. Я. Сычкова
- •3 Успамінаў Антаніны Мядзведскай, сястры генерала п. Т. Курсакова
- •3 Успамінаў в. I. Маркоўскага
- •3 Успамінаў I. К. Галіноўскага
- •3 Успамінаў былога партызана-разведчыка, удзельніка штурму Берліна а. Ф. Палякова
3 Загада № 92 па ваенна-аператыўнай групе
ПРЫ МАГІЛЁЎСКІМ ПАДПОЛЬНЫМ АБКОМЕ КП(б) БЕЛАРУСІ
28 снежня 1943 г.
...425 боевой партизанский полк 14 декабря [1943 г.] в 2 часа под командованием командира полка Сухова, комиссара полка Лешинского, начальника штаба Соколовского произвел смелое и организованное нападение на 195 гренадерский батальон и тыл 278 пехотного полка 95 пехотной дивизии немцев в населенном пункте Новый Городец Быховского района. В ходе двухчасового огневого боя и трехкратных рукопашных схваток народные мстители славного 425 полка, окружив противника, не выпустили живыми ни одного гитлеровца: часть немцев пожгли в домах, а большую часть, выбегавших в нижнем белье наружу, расстреляли в упор... В итоге боя, помимо сожженных, на поле боя осталось 152 убитых немца. Сожжен склад с вооружением, уничтожено 11 трехтонных автомашин, груженных обмундированнем и продовольствием, одна грузовая автомашина с радиостанцией, две легковые автомашины, одна бронемашина,один мотоцикл, одна 45 мм пушка, шесть ручных пулеметов, десять автоматов, три батальонных миномета, семьдесят винтовок и много другого военного имущества.
425 полком организовано крушение трех вражеских эшелонов. При крушении разбито три паровоза, пятнадцать крытых вагонов, из них шесть с живой силой, четыре с боеприпасами, пять с продовольствием, двенадцать платформ, нз них две с танками, семь с автомашинами, три с заводским оборудованием. Из-под обломков было вытащено 85 убитых и 34 раненых немца. По диверсням отличились Максимов, Латыговский, Михайлов, Кандюбов, Ханжин, Савельев, Ильющенко, Артемов, Стриков, Ефимов, Софрин, Печковский, Долецкий, Крутолевич и Гайворонский.
В проведенных операциях весь личный состав 425 партизанского полка показал свою высокую преданность делу партии и социалистической Родине, за что достойно партизаны полка занимают ведущее место в Могялевской области по успехам борьбы против гитлеровских людоедов.
Секретарь Могилевского подпольного обкома КП(б)Б, полковник Мовчанский
Командир военно-оперативной группы подполковник Солдатенко
Начальник штаба майор Георгиевский
Копія загада захоўваецца ў Быхаўскім краязнаўчым музеі.
З ДАНЯСЕННЯ КАМАНДАВАННЯ 152-га ПАРТЫЗАНСКАГА ПАЛКА КАМАНДЗІРУ ВАЕННА-АПЕРАТЫЎНАЙ ГРУПЫ ПРЫ БЫХАЎСКІМ ПАДПОЛЬНЫМ РАЙКОМЕ КП(б)Б МАГІЛЁУЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ I. П. ФЕДЗЯЧЭНКУ АБ РАЗГРОМЕ ВАРОЖАГА ЭШАЛОНА НА ЧЫГУНЦЫ МАГІЛЁЎ - ЖЛОБІН 1 ЛЮТАГА 1944 г.
6 лютага 1944 г.
Доношу, что 1 февраля 1944 г. в 20.55 диверсионной группой 1-го б[атальо]на в составе 4 чел. под командованием ком[анднра] отделения Тютюкина А. С. с участием партизан Концового Н. Е., Будаева Ф. Н. и Ященко П. М. на ж. д. Могилев — Жлобин на участке стн. Ст[арый] Быхов — 15-й разьезд, в 1 км южнее н[аселенного] п[ункта] Савичев Рог, спущен под откос вражеский эшелон с танкамн, автомашинамии зап[асными] частями, следовавший со стн. Рогачев на стн. Ст[арый] Быхов.
В результате крушення разбито: паровоз, 3 платформы с танками, 5 платформ с автомашинами, 2 вагона с обслуживающим персоналом. При этом повреждено 3 танка, 9 автомашин...
Данные установлены личным наблюдением, а также подтверждаются связным нашего полка Галиновским П. К., проживающим в дер. Савичев Рог Быховского района.
Командир 152-го партизанского полка лейтенант Грицан
Комиссар политрук Зычков
Нач. штаба лейтенант Евтуховыч
Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 - июль 1944). Т. 3. Мн., 1982. С. 82.
3 ГІСТОРЫІ 425-га ПАРТЫЗАНСКАГА ПАЛКА МАГІЛЁУСКАЙ ВОБЛАСЦІ АБ РАЗГРОМЕ ГАРНІЗОНА ПРАЦІЎНІКА Ў ВЁСЦЫ ЛАПША БЫХАЎСКАГА РАЁНА 16 СТУДЗЕНЯ 1944 г.
18 сакавіка 1944 г.
В 1.30 16 января 1944 г. командир полка в н[аселенном] п[ункте] Подкленье отдает командному составу полка боевой приказ. Боевой приказ командира полка доводится командирами до каждого бойца. Каждый боец получает определенную задачу. В третьем часу ночи б[атальо]ны стали подходить на исходное положение для штурма. В 3.00 начался штурм. Противник был захвачен врасплох. Замысел командования полка удался. Штурмующие группы забросали гранатами дома и расстреливали выбегащих фрицев и изменников Родины.
Группы отвлечения открыли огонь по соседним гарнизонам. Батальонный миномет вел переносной огонь по Хутору, Холстову н Сущеву. Противник в соседних гарнизонах также оказался в панике и не знал, что ему делать. Лапшичский гарнизон был разбит наголову. Протнвник потерял убитыми 55 чел. Взяты в плен 41 чел., сожжен во время боя склад с вооружением н боеприпасами.
Взяты следующие трофеи: ручных пулеметов — 2, винтовок — 30, патронов — 600 штук, свыше сотни гранат, радиоприемник, 85 немецких строевых артиллерийских и обозных лошадей с упряжью и седлами, 50 повозок, груженных военным имуществом, много снаряжения, обмундирования и продовольствия, кроме того, взято у пр[отивни]ка 25 коров и 15 овец. Героически отличились в бою тов. Куксенок, нач. штаба этого бат[альо]на тов. Цема, командир роты Ященко Д. П., командир взвода Мантров, бойцы: Игнатенко М. М., Шурбенков, Максимов, Савченко, Плющенко, Денгловский и др...
Командир*
Комиссар*
Нач. штаба ст. л[ейтенан]т Соколовский
Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 - июль 1944). Т. 3. Мн., 1982. С. 161-162.
Клятве засталіся верныя...
Міхаіл Дзмітрыевіч Грыцан нарадзіўся 11.7.1920 г. ў г. Днепрадзяржынску ў сям'і рабочага. У 1940 г. скончыў Маскоўскае артылерыйскае вучылішча. Удзельнічаў у абароне Мінска. У партызанах з красавіка 1942 г., камандзір атрада. 3 кастрычніка 1943 г. па люты 1944 г. камандзір 152-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы. У пасляваенны час працаваў дырэктарам школы на Днепрапятроўшчыне. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны, медалямі. Ганаровы грамадзянін г. Быхава.
«...Партызанскі полк пад камандаваннем старшага лейтэнанта Грыцана пусціў пад адхон 55 фашысцкіх эшалонаў, спаліў 37 мастоў і захапіў такую колькасць варожай зброі і боепрыпасаў, што яе б хапіла брыгадзе для паспяховага выканання баявых аперацый на працягу многіх месяцаў...» Гэтыя радкі ўзяты з характарыстыкі Магілёўскага падпольнага абкома партыі. Захаваўся яшчэ адзін пажоўклы ад часу дакумент-сведчанне ваенных гадоў. Напісаны ён камандзірам палка, магчыма, на хаду на планшэце, а можа на прыкладзе аўтамата, і змест лаканічны: «Гарнізон нам па сіле, і мы ідзем яго граміць». А на адваротным баку гэтага лістка не менш лаканічны адказ сакратара Быхаўскага падпольнага райкома партыі: «Жадаю поспехаў. Размеркаваць сілы так, каб у адно імгненне пасты, агнявыя кропкі былі закіданы гранатамі...».
За час існавання 152-га партызанскага палка 25 фашысцкіх гарнізонаў сталі «па сіле» грыцанаўцам. I, магчыма, не кожны з байцоў ведаў, што іх смелы, рашучы камандзір, якому, здавалася, не былі вядомы такія паняцці, як страх, ваганне, разгубленасць, пачынаў вайну нядаўнім курсантам, неабстраляным артылерыстам. Што яго сапраўдная загартоўка і сталенне пачалося, калі жменька артылерыстаў, якія прарвалі акружэнне, пачала свой нялёгкі шлях у тыле ворага. Іх набралася чалавек трыццаць — артылерыстаў і пехацінцаў, пагранічнікаў і сапёраў, сувязістаў і шафёраў, якія ўцалелі ў няроўных жорсткіх баях і цяпер шукалі не ратунку, а гарэлі помстай за загінуўшых таварышаў. Уласным жыццём пакляліся да апошняга біць фашыстаў. Аб'яднаў і стаў іх камандзірам малады артылерыст лейтэнант Грыцан. Каля Бярэзіны стала зразумела, што лінію фронту ім не перайсці. Лейтэнант-сувязіст Кульдышаў прапанаваў тады дабрацца да бліжэйшай вёскі, дзе няма акупантаў, і паспрабаваць адшукаць нітачку, якая б прывяла да партызан. Неўзабаве знясіленыя і змораныя, яны размясціліся нанач у калгаснай канцылярыі. А ноччу ўварваліся паліцаі. Сілы былі няроўныя, і пасля непрацяглага супраціўлення байцоў у суправаджэнні вазка з кулямётам паліцаі пагналі ў бок гарнізона. Першым за конным паліцаем ішоў Грыцан. Ён з усяе сілы напружваў звязаныя рукі. Успомніў пра нож у кішэні. Непрыкметна дастаў яго, перарэзаў вяроўкі. Замарудзіўшы хаду, каб параўняўся з ім баец, які ішоў следам, вобмацкам паласнуў па вяроўцы, што сціскала яго рукі, і перадаў яму нож. Паспеў шапнуць: «Рабі, як я!..» Калі параўняліся з лесам, байцы па камандзе Грыцана кінуліся ў гушчар. Затрашчаў кулямёт, але смерць абмінула іх. У лесе, на месцы былога бою, падабралі боепрыпасы, гранаты, некалькі дзесяткаў вінтовак, два кулямёты. Пачаўся час адліку баявых дзеянняў групы. Для кадравых ваенных нязвыклым было многае ў лясным жыцці. Усё было ўпершыню. У час баёў з ворагам выпрацоўвалася тактыка вядзення партызанскай вайны. Набывалі вопыт, аналізуючы ўласныя дзеянні. А яны з кожным днём станавіліся адчувальнымі, больш упэўненымі і значнымі па маштабу.
Праз нейкі час адбылася сустрэча з лейтэнантам Макеем, які прыбыў у атрад Грыцана па даручэнню камандзіра 208-га партызанскага палка палкоўніка Нічыпаровіча. Атраду Грыцана быў выдзелены раён дзеяння на Клічаўшчыне.
Мінулі месяцы. У ліпені 1943 г. 152-і партызанскі атрад перадыслацыраваўся ў Быхаўскі раён. У кастрычніку атрад разгарнуўся ў трохбатальённы 152-і партызанскі полк. Камандзірам яго быў зацверджаны Міхаіл Дзмітрыевіч Грыцан... П. Каракаш.
Таленавіты камандзір
Фёдар Фаміч Сухаў нарадзіўся 5.9.1920 г. ў пас. Малая Чуракоўка Кустанайскага краю ў сям'і селяніна. Член КПСС з 1945 г. Скончыў БДУ імя У. I. Леніна (1957). У 1937-1940 гг. працаваў настаўнікам у Кустанайскай вобласці. 3 1940 г. ў Чырвонай Арміі. У чэрвені 1941 г. на фронце. 3 вясны 1942 г. ў партызанах, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў 425-га партызанскага атрада: у красавіку — кастрычніку 1943 г. камандзір атрада. 3 кастрычніка 1943 г. па люты 1944 г. камандзір 425-га партызанскага палка. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі. Жыве ў Мінску.
Вёскі Лубянка і Рэзкі на Быхаўшчыне сталі першым прытулкам ваеннаслужачых Ф. Сухава, А. Скокава, Р. Чарнышова, якія разам з астатнімі таварышамі па службе, што не здолелі прарвацца за лінію фронту і размясціліся ў суседніх вёсках, вырашылі працягваць барацьбу ў тыле ворага. Хутка Фёдар Сухаў, чалавек жвавы і таварыскі, стаў душой тутэйшай моладзі. Фёдар і яго сябры пабывалі ў навакольных вёсках, пазнаёміліся з многімі людзьмі. Пачалі збіраць зброю, разведалі абстаноўку.
У пачатку мая 1942 г. група Сухава выйшла ў лес і пачала дзейнічаць. Хутка яна папоўнілася патрыётамі з в. Залатва на чале з Карпам Адасёвым. Партызаны разграмілі Гарадзецкую воласць, вызвалілі ваеннапалонных, якія далучыліся да Сухава. Аб'яднаная група ў чэрвені 1942 г. аформілася ў атрад. Неўзабаве пасля разгрому гарнізона ў в. Гарадзец у атрадзе здарылася няшчасце — трагічна загінулі Аляксандр Скокаў, Рыгор Чарнышоў, Аляксандр Цыгіб, лепшыя сябры Сухава. Партызанам стала вядома, што ў в. Касічы схоплена моладзь для адпраўкі ў Германію. Вызваляць іх папрасіліся Скокаў, Чарнышоў, Цыгіб. Уначы яны знялі вартавых і выпусцілі нявольнікаў. Радасныя вярталіся хлопцы з задання. У канцы вёскі іх сустрэў мужчына з вінтоўкай-дзесяцізарадкай і папрасіў узяць з сабой у партызаны. Параіўшыся, хлопцы далі згоду. Каля в. Уюн партызаны зайшлі ў гумно, каб адпачыць. Тут іх сонных паздрадніцку і забіў з дзесяцізарадкі фашысцкі агент. Трагічная смерць сяброў у пачатку барацьбы многаму навучыла народных мсціўцаў.
Потым былі жорсткі бой з карным атрадам Барчыка ў в. Кучын, разгром гарнізонаў у вёсках Падзевічы, Ямнае, засады на шашы і бальшаках, дыверсіі на чыгунцы. I заўсёды ў крытычны момант, у самым «гарачым» месцы апынаўся кулямётны ўзвод Сухава. Асабліва вызначыўся Фёдар пры разгроме гарнізона ў в. Пашкава 11 лютага 1943 г. У аперацыі ўдзельнічала некалькі атрадаў. Усё ішло па плану. I раптам замінка — з акна камендатуры ярасна ўдарыў кулямёт. Партызаны заляглі. Нельга было марудзіць ні мінуты. Сухаў кінуўся да акна. Сарваўшы з галавы шапку, ён сунуў у яе руку, схапіў распаленае дула кулямёта і з усяе сілы рвануў яго на сябе. За акном толькі мільганулі рукі, не здолеўшыя ўтрымаць кулямёт. Фёдар кінуў гранату і пасля выбуху ўскочыў у дом. Аглянуцца часу не было, але ён быў упэўнены — сябры не адстануць. Яму ж неабходна было, пакуль вораг не апамятаўся, захапіць хоць бы яшчэ адзін пакой. Сухаў кінуўся ўперад. Дзверы! Ён так ударыў у іх нагой, што, не ўтрымаўшыся, разам з імі ўляцеў у другі пакой. Гэта і выратавала яго — аўтаматная чарга прайшла над галавой. У наступны момант ён ужо страляў па ўцякаючых фашыстах. У гэтай схватцы Сухаў прыкончыў каменданта гарнізона, яго памочніка і двух кулямётчыкаў. А ў канцы бою быў сам паранены ў руку.
Грышынцы
Мікалай Іванавіч Масквін, нарадзіўся ў снежні 1915 г. ў с. Троіцкае Навасільскага раёна Арлоўскай вобласці ў беднай сялянскай сям'і. Член КПСС з 1938 г. 3 1937 г. ў Чырвонай Арміі, служыў на Далёкім Усходзе, удзельнік баёў на возеры Хасан. У 1940 г. скончыў з адзнакай Горкаўскае ваенна-палітычнае вучылішча, быў накіраваны ў Беларускую Асобую ваенную акругу, перад вайной палітрук батарэі артылерыйскага палка. На фронце з першых дзён вайны. Зводны дывізіён цяжкіх гармат, камісарам якога быў М. I. Масквін, прымаў удзел у разгроме нямецкай авіяцыі на Віцебскім аэрадроме ў ноч на 18 ліпеня 1941 г. Пасля акружэння пры спробе перайсці лінію фронту з рэшткамі дывізіёна быў цяжка паранены і з групай байцоў застаўся на акупіраванай тэрыторыі. Пасля папраўкі ў лістападзе 1941 г., аб'яднаўшы групу ваеннаслужачых, якія не выйшлі з акружэння, Масквін у другі раз — і зноў няўдала — спрабаваў выйсці за лінію фронту. У снежні 1941 г. ў час разведкі на чыгунцы Смаленск — Віцебск М. I. Масквін трапіў у аблаву і быў адпраўлены ў рабочы лагер на ст. Гранкі. Пры спробе ўцячы злоўлены і прыгавораны да смерці. У ноч перад пакараннем разам з двума байцамі ўдалося збегчы. 3 вясны 1942 г. ў партызанскім атрадзе С. У. Грышына. У верасні — лістападзе 1942 г. камісар, з лістапада 1942 г. да мая 1944 г. камандзір 1-га батальёна, у чэрвені — ліпені 1944 г. камандзір 1-й брыгады партызанскага злучэння «Трынаццаць». У пасляваенны час на партыйнай і савецкай рабоце. М. I. Масквін выбіраўся дэлегатам XXII з'езда КПСС. Аўтар кніг «Партызанскімі сцежкамі»(1967), «Дарогамі баявога брацтва» (1986). Узнагароджаны 4 ордэнамі. Ганаровы грамадзянін Быхава. 3 1976 г. пенсіянер саюзнага значэння.
Пётр Іванавіч Звяздаеў, нарадзіўся 6 жніўня 1919 г. ў станіцы Паўладольская на Паўночным Каўказе. Член КПСС з 1940 г. У 1934 г. паступіў у чыгуначны тэхнікум. Пасля працаваў у дэпо Мінеральныя Воды, дзяжурным на ст. Кіславодск. У 1938 г. прызваны ў Чырвоную Армію, адкуль быў накіраваны ў ваеннае вучылішча. Пасля сканчэння вучылішча ў 1940 г. служыў камандзірам артылерыйскага ўзвода ў г. Калініне. 3 першых дзён вайны ў складзе 19-га артылерыйскага палка ўдзельнічаў у баях за Віцебск і Оршу. На Салаўёвай пераправе цераз Дняпро быў паранены. Жыхары в. Першамайская Дарагабужскага раёна, рызыкуючы жыццём, схавалі і вылечылі яго. Пасля папраўкі ўзначаліў арганізаваную групу з мясцовай моладзі і акружэнцаў, якая ў лістападзе 1941 г. пачала свае дзеянні. У снежні 1941 г.група ўвайшла ў атрад С. У. Грышына. П. I. Звяздаеў быў камандзірам узвода, роты, з чэрвеня 1942 г.—3-га батальёна. У чэрвені — ліпені 1944 г.камандзір 3-й партызанскай брыгады злучэння «Трынаццаць». Пасля злучэння з часцямі Чырвонай Арміі ў чэрвені 1944 г. П. I. Звяздаеў быў накіраваны на перападрыхтоўку ў Вышэйшую афіцэрскую школу. Прымаў удзел у разгроме японскіх захопнікаў. 3 1946 г. П. I. Звяздаеў на савецкай і гаспадарчай рабоце. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1942), ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Ганаровы грамадзянін Быхава. 3 1975 г. на пенсіі.
Іван Трафімавіч Мацяш, нарадзіўся 4 кастрычніка 1922 г. ў с. Юскаўцы Лохвіцкага раёна Палтаўскай вобласці. Пасля сканчэння Харкаўскага пяхотнага вучылішча ў чэрвені 1941 г. ў званні лейтэнанта прыбыў на месца службы. 3 першых дзён вайны на фронце. Пры адступленні пад Смаленскам трапіў у акружэнне. Вырваўшыся, спрабаваў разам з чырвонаармейцамі прабіцца да сваіх. Са студзеня 1942 г. ў партызанах: камандзір роты, у маі 1943 г.— чэрвені 1944 г. камандзір 5-га батальёна, у чэрвені — ліпені 1944 г. камандзір 5-й брыгады партызанскага злучэння «Трынаццаць». У пасляваенны час на савецкай рабоце, у органах унутраных спраў Смаленска. У 1955 г. I. Т. Мацяш у ліку трыдацітысячнікаў працаваў старшынёй калгаса ў Ельніцкім раёне, потым дырэктарам саўгаса. 3 1969 г. на савецкай рабоце ў Смаленску. Узнагароджаны трыма ордэнамі. Ганаровы грамадзянін Быхава.
Сяргей Пятровіч Скварцоў, нарадзіўся 27 мая 1918 г. ў в. Муралёўская Шатурскага раёна Маскоўскай вобласці. Член КПСС. Да прызыву ў армію працаваў планавіком-эканамістам. У 1940 г. пасля сканчэння палкавой школы старшы сяржант Скварцоў быў накіраваны ў 13-ы мотастралковы полк 13-й танкавай дывізіі. 3 27 чэрвеня 1941 г. ў складзе палка ваяваў на Заходнім фронце. Удзельнічаў у баях пад Барысавам, Оршай, Ярцавам. Пры адступленні палка арганізаваў пераправу цераз Днепр параненых чырвонаармейцаў і камандзіраў, штабных дакументаў, за што быў прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга. 3 уцалелых байцоў палка пад Вязьмай, пасля няўдалай спробы злучыцца з часцямі Чырвонай Арміі, Скварцоў разам з іншымі таварышамі прыняў удзел у арганізацыі партызанскага атрада. Адбылося гэта ў лістападзе 1941 г. каля в. Фаміно Дарагабужскага раёна. У чэрвені 1942 г. С. П. Скварцоў начальнік штаба 1-га батальёна палка «Трынаццаць», са снежня 1943 г,— начальнік штаба палка, у чэрвені 1944 г.— начальнік штаба злучэння «Трынаццаць». Вялікую Айчынную вайну закончыў у складзе 8-й гвардзейскай арміі 1-га Беларускага фронту. Звольнены ў запас з радоў Савецкай Арміі ў І961 г., пераехаў у Курск. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, многімі медалямі. С. П. Скварцоў памёр у 1983 г.
Марк Давыдавіч Максімаў, партызанскі паэт, нарадзіўся 21 студзеня 1918 г. ў г. Шчорс Чарнігаўскай вобласці. У 1940 г. скончыў літаратурны факультэт Кіеўскага педагагічнага інстытута імя Горкага. У Айчынную вайну на фронце, стралок-аўтаматчык. Потым у партызанах — палітрук коннай разведкі партызанскага палка «Трынаццаць», пазней — рэдактар палкавой газеты «Смерть врагам». Удзельнік Боўкінскай абароны, незабыўным дням якой прысвяціў паэму «У краі маўчання». У пасляваенны час выдаў шэраг кніг. Тэма ваеннага брацтва, дружбы народаў нашай краіны, пераемнасці пакаленняў пранізвае ўсе творы паэта. Яго пяру належаць праўдзівыя нарысы пра верных сяброў-партызан, легендарнага камандзіра партызанскага злучэння «Трынаццаць» Героя Савецкага Саюза С. У. Грышына. Максімаў вядомы і як драматург: яго п'еса «Сям'я Бугровых» ставілася ў Маскве, ішла ў многіх тэатрах краіны. Ён аўтар сцэнарыя гісторыка-рэвалюцыйнага фільма «Асабіста вядомы» (1958).
Вогненныя вёскі: праўда і памяць
Вёскі Боўкі, Ветранка, Гарадзец, Дабужа, Замошша, Красніца, Лубянка, Лудчыцы, Смаліца, Студзёнка, Трылесіна...— 73 вёскі і вёсачкі на Быхаўшчыне, якія ў ваенны час сталі вогненнымі. Так іх пазначылі ў сваіх сэрцах тыя, хто гарэў разам з імі, каго забівалі ў родных сценах, на роднай зямлі. Вогненнымі яны сталі для загінуўшых у агні, для жывых, цудам уцалелых яны таксама засталіся ў памяці вогненнымі. Ад іх гарачага болю няма спакою. Страшэнная памяць і праўда тых дзён — гэта юнацтва, лепшыя гады жыцця чалавечага для большасці з тых сведкаў, што жывуць сёння. Пачатак і росквіт іх жыцця быў перакрэслены жудаснай смерцю родных, уласнай смерцю, у лапах якой пабывалі яны самі.
Апошнія сведкі... Іх боль і страх перажытага ўскалыхвае, прымушае біцца сэрца, як тады — у сорак другім, сорак трэцім, сорак чацвёртым вогненных гадах...
ГАРАДЗЕЦКІ СЕЛЬСАВЕТ
ВЕСКА ГАРАДЗЕЦ
Да вайны ў ёй было 303 двары, 1060 жыхароў.
Партызанскую вёску Гарадзец палілі двойчы. Першы раз — у чэрвені 1942. Акружылі з трох бакоў, людзей забівалі, мучылі, палілі ў хатах. У кастрычніку 1943 карнікі наведаліся сюды, каб спаліць усіх яе жыхароў. Людзей загналі ў тры хаты, забілі вокны, дзверы. Аднак выканаць свой намер ім не ўдалося — ноччу партызаны 425-га партызанскага палка ўратавалі людзей, разагнаўшы зграю фашысцкіх вылюдкаў... Але ад сваёй задумы карнікі не адмовіліся — праз нейкі час зноў вярнуліся, каб назаўсёды расправіцца з партызанскай вёскай. Рознымі хітрыкамі, падманам і абяцанкамі яны заманьвалі ў вёску людзей, якія перасяліліся ў той час у лес не толькі з Гарадца, а і з Замошша, Гуты, Сялібы. Даверлівыя старыя, жанчыны з дзецьмі прывезлі з лесу нават свае пажыткі. Не ведалі яны, што гэта — пастка... Карнікі загубілі 460 жыхароў, спалілі 297 двароў.
