- •3 Чырвоным сцягам
- •3 Усламінаў Захара Гаўрылавіча Самалётава
- •3 Успамінаў былога камандзіра ўзвода 112-га Калагрыўскага палка Фёдара Якаўлевіча Шчалко
- •3 Успамінаў с. I. Марозава
- •3 Гісторыі партызаншчыны на Магілёўшчыне
- •I ўзняўся народ
- •3 Успамінаў Сяргея Паўлавіча Раманава, былога члена Быхаўскага рэўкома
- •3 Успамінаў Ціхана Яфімавіча Міранцова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінау Феадосіі Яўсееўны Пятровай (Бычковай), былой падпольшчыцы з в. Трасцівец
- •3 Успамінаў Філімона Платонавіча Кулікова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінаў а. Р. Хрушчова, удзельніка грамадзянскай вайны
- •3 Успамінаў Емяльяна Мітрафанавіча Пазнякова, удзельника грамадзянскай вайны, ураджэнца в. Усходняя
- •3 Успамінаў былога чонаўца а. Атліваніка
- •3 Успамінаў былога загадчыка палітасветы Грудзінаўскага валаснога выканкома Мітрафана Тарасавіча Панасевіча
- •3 Успамінаў ветэрана партыі Івана Піліпавіча Галіновіча
- •3 Успамінаў аднаго з першых камсамольцаў в. Грудзінаўкі Сяргея Антонавіча Астаповіча
- •3 Успамінаў камсамольца з 1919 г. Канстанціна Антонавіча Маёрава
- •3 Успамінаў камсамольца 20-х гадоў Мартына Паўлавіча Паляўцова
- •3 Успамінаў камсамольца з 1922 г. Канстанціна Ігнатавіча Лукашова
- •3 Гісторыі піянерскай арганізацыі раёна
- •25 Кастрычніка
- •7 Лістапада
- •15 Лістапада
- •3 Успамінаў былога рэдактара шматтыражнай газеты «Ударнік саўгаса», члена кпсс з 1919 г. Сцяпана Мікалаевіча Свірыда
- •3 Успамінаў дэпутата Вярхоўнага Савета ссср 1-га склікання Суклеты Сілкаўны Яўменавай
- •13 Сакавіка
- •25 Сакавіка
- •7 Студзеня
- •1 Верасня
- •16 Кастрычніка
- •14 Снежня
- •29 Снежня
- •7 Лютага
- •29 Кастрычніка
- •21 Лістапада
- •3 Успамінаў дэпутата ВярхоўнагаСавета ссср Іванова
- •1 Студзеня
- •4 Студзеня
- •13 Студзеня
- •15 Студзеня
- •14 Сакавіка
- •6 Кастрычніка
- •27 Лістапада
- •5 Снежня
- •3 Успамінаў м. А. Труснова,былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў м. П. Куракіна, былога камандзіра 425-га партызанскага атрада, члена Быхаўскага падпольнага райкома партыі
- •3 Успамінаў п. I. Бажэнава, былога партызана атрада г. I. Сазонава
- •3 Успамінаў а. А. Гарчакова
- •3 Успамінаў ф. П. Падаляна
- •3 Успамінаў Дз. А. Смагіна
- •3 Успамінаў п. М. Цагельнікава, былога камандзіра 1-га батальёна 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.
- •3 Успамінаў с. У. Грышына
- •3 Загада № 92 па ваенна-аператыўнай групе
- •3 Успамінаў Лізаветы Міхайлаўны Міхасёвай, 1902 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Ганны Рыгораўны Казловай, 1926 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Марыі Гаўрылаўны Кавалёвай, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Антаніны Цярэнцьеўны Рудаковай, 1936 года нараджэння, ураджэнкі в. Красніца, загадчыцы дзіцячага-сада № 3 г. Быхава
- •3 Успамінаў Палікарпа Мікалаевіча Шакунова
- •3 Успамінаў Ульяны Максімаўны Кірэевай, 1911 года нараджэння, жыхаркі в. Дабужа
- •3 Успамінаў Мікалая Нічыпаравіча Іванова, 1933 года нараджэння. Ураджэнца в. Залатое Дно, жыхара в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў Еўдакім Якаўлеўны Івановай, 1907 года нараджэння, ураджэнкі в. Залатое Дно, жыхаркі в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў былога загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага падпольнага абкома партыіI. П. Крыскаўца
- •Аскер Бархозаў
- •3 Успамінаў м. М. Алейнікава, былога камісара 2-га батальёна 152-га партызанскага палка
- •3 Сям’і патрыётаў
- •3 Успамінаў п. М. Караленкі
- •3 Успамінаў п. М. Дамброўскага, былога памочніка камісара па камсамолу 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваг
- •3 Успамінаў м. А. Труснова, былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў ф. В. Гусева, былога начальніка медыцынскай службы Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы
- •3 Успамінаў былой партызанкі Быхаўскай ваг, удзельніцы партызанскага парада ў Мінску н. М. Дзегцяровай
- •3 Успамінаў п. Н. Шлеянкова, былога камандзіра мінамётнага разліку ў лыжным батальёне 269-й стралковай дывізіі, настаўніка Чарнаборскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна
- •3 Успамінаў I. А. Барысевіча
- •3 Успамінаў н. Н. Адасёва
- •3 Успамінаў в. Круглікава, былога камсорга батальёна 856-га стралковага палка
- •3 Успамінаў I. Карабузава, былога камандзіра батарэі 444-га стралковага палка
- •3 Успамінаў маёра запасу а. А. Васільева, былога камсорга 336-га стралковага палка
- •3 Франтавых пісем Дз. Аскаленкі сваёй жонцы Ніне
- •3 Успамінаў л. С. Данілюка
- •3 Успамівшў ц. Я. Сычкова
- •3 Успамінаў Антаніны Мядзведскай, сястры генерала п. Т. Курсакова
- •3 Успамінаў в. I. Маркоўскага
- •3 Успамінаў I. К. Галіноўскага
- •3 Успамінаў былога партызана-разведчыка, удзельніка штурму Берліна а. Ф. Палякова
3 Успамінаў с. У. Грышына
Сяргей Уладзіміравіч Грышын — Герой Савецкага Саюза (7.3.1943), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху. Нарадзіўся 18.3.1917 г. ў в. Фаміно Дарагабужскага раёна Смаленскай вобл. ў сялянскай сям'і. Рускі. Член КПСС з 1943 г. У 1935-1939 гг., скончыўшы педвучылішча і завочны Смаленскі педінстытут, працаваў загадчыкам пачатковай школы і адначасова настаўнікам сямігодкі. 3 1939 г. ў Чырвонай Арміі. Вялікую Айчынную вайну камандзір танкавага ўзвода малодшы лейтэнант Грышын сустрэў у Беластоку. У жорсткіх баях пад Мінскам яго танк быў падбіты. Апынуўшыся ў тыле ворага, арганізаваў у роднай вёсцы патрыятычную групу, якая ў лістападзе 1941 г. аформілася ў невялікі атрад «Трынаццаць»(названы ў гонар адважных чырвонаармейцаў — герояў аднайменнага фільма). У чэрвені 1942 — маі 1944 г. камандзір асобага партызанскага палка «Трынаццаць», які з красавіка 1943 дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі. 3 чэрвеня 1944 г. камандзір асобага партызанскага злучэння «Трынаццаць». Пасля вайны ў Савецкай Арміі. У 1947 г. скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, у 1955 г.— Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Палкоўнік. 3 1958 г. выкладчык, з 1966 г. намеснік начальніка кафедры Ваеннай акадэміі імя Фрунзе. Кандыдат ваенных навук (1964), дацэнт (1966). Ганаровы грамадзянін Быхава. Жыве ў Маскве.
«В Беларусь пришли мы из Смоленщины», — такія словы былі ў нашай палкавой песні. Мы спыніліся ў беларускіх лясах у красавіку 1943 г., калі асноўныя раёны Смаленшчыны былі ўжо вызвалены Чырвонай Арміяй. Насельніцтва сустракала партызан як сваіх вызваліцеляў і абаронцаў. Прыток новых байцоў у полк з мясцовага насельніцтва не спыняўся.
У верасні 1943 г. мы атрымалі загад штаба партызанскага руху накіраваць за лінію фронту свой партызанскі шпіталь, а самім тэрмінова пераправіцца на правы бераг Дняпра і працягваць там партызанскую барацьбу.
Са шпіталем быў накіраваны 4-ы батальён, мы ж, правёўшы разведку, рыхтаваліся фарсіраваць Днепр. Аднак вечарам 27 верасня была атрымана новая радыёграма — ісці на злучэнне з часцямі Чырвонай Арміі. Мы павярнулі на ўсход, каб пераправіцца цераз р. Проню, на якой яшчэ не было нямецкіх умацаванняў. Партызаны радаваліся — доўгачаканая Вялікая Зямля вось-вось прыме нас. Але ўжо на маршы я атрымаў данясенне, што шпіталю не ўдалося пераправіцца цераз Сож і злучыцца з часцямі арміі. Пакідаць параненых на волю лёсу па законах партызавскай вайны лічылася самым цяжкім злачынствам. Ні разу мы не парушылі гэты святы закон. Не маглі мы пакінуць параненых і цяпер, калі самі збіраліся выйсці на Вялікую Зямлю. Я прыняў рашэнне павярнуць на поўдзень, узяць шпіталь пад ахову ўсяго палка і злучыцца з часцямі Чырвонай Арміі ў месцы яго размяшчэння. На пераход спатрэбілася ўсяго два дні, але яны змянілі многае. Гітлераўцы за гэты час занялі па рацэ Проня глыбокаэшаланіраваную абарону. Проня стала франтавой ракой. Мы стаялі ў в. Боўкі, у васемнаццаці кіламетрах ад фронту, нашы падраздзяленні вялі баі на дарогах. Мы не сумняваліся, што праз дзень-другі Чырвоная Армія прыйдзе нам на дапамогу. Аднак здарылася так, што па вышэйшых стратэгічных меркаваннях нашы часці, якія прайшлі з пераможнымі баямі сотні кіламетраў, на Проні скончылі асенняе наступленне 1943 г., каб падцягнуць тылы і падрыхтаваць рэзервы перад фарсіраваннем Дняпра. Так мы апынуліся ўкліненымі ў баявыя парадкі рэгулярных часцей 4-й нямецкай арміі групы «Цэнтр». Фельдмаршал Буш, скарыстаўшы перадышку на фронце, загадаў часцям фронту і ахове тылу пачаць аперацыю па знішчэнню палка.
Мы былі загартаваны ў баях і добра ўзброены, галоўным чынам трафейнай зброяй. У кожным батальёне мелася да сотні і больш кулямётаў. Але ў фашыстаў былі цяжкія віды ўзбраення, перавага ў жывой сіле ў некалькі разоў. Гітлераўцам, якія ўжо не раз даносілі свайму камандаванню аб «знішчэнні» нашага палка, давялося зноў сутыкнуцца з ім, прычым каля самага фронту. На гэты раз яны кінулі на партызан 87-ы, 118-ы, 442-і і 747-ы грэнадзёрскія палкі, 260-ы артполк, 448-ы і 412-ы асобныя батальёны, батальён «Прыпяць», 617-ы пяхотны і 519-ы сапёрны батальёны, танкавую брыгаду асабістага рэзерву Буша, матарызаваныя падраздзяленні і іншыя спецчасці. На бліжэйшых пасадачных пляцоўках базіравалася бамбардзіровачная і разведвальная авіяцыя, а таксама знішчальная авіяцыя, задачай якой было не прапусціць ніводнага савецкага самалёта да партызан. Для абароны выбралі Гарадзецкае ўрочышча. Увайшлі ў лес 2 кастрычніка з боку вёскі Боўкі і пачалі хутка ствараць абарончыя збудаванні. Адначасова баявыя групы бязлітасна білі фашыстаў на суседніх дарогах і бальшаках. Ад нашых разведчыкаў і мірных жыхароў, якія ішлі пад нашу ахову, мы даведаліся, што фашысты падрыхтавалі «мяшок» ля Дняпра. 3 кастрычніка ішлі баі з разведгрупамі ворага. На наступны дзень над лагерам з'явілася паветраная разведка праціўніка.
5 кастрычніка фашысты кінулі на нас свае часці. Пасля яраснага супраціўлення партызан яны вымушаны былі адступіць з вялікімі стратамі і адмовіцца ад лабавой атакі.
З 6 кастрычніка пачаўся метадычны артылерыйскі абстрэл і бамбардзіроўка нашых пазіцый з паветра, якія працягваліся днём і ноччу па ўсёй тэрыторыі лесу.
8 кастрычніка, не спыняючы абстрэлу і бамбардзіроўкі, фашысты кінулі буйныя сілы пяхоты з поўдня з мэтай авалодаць дарогай, якая падзяляла наш лагер на дзве часткі. Кровапраліт-ны бой працягваўся двое сутак. Праціўнік з вялікімі стратамі адступіў.
10 кастрычніка вораг атакаваў нас па ўсёй кругавой лініі абароны. Але і гэта атака захлынулася. Фашысты, нягледзячы на вялікую колькасную перавагу, уцяклі, пакідаючы сваіх забітых і параненых. Трэба сказаць, што і ў такой складанай для нас абстаноўцы мы не толькі трымалі абарону, але працягвалі высылаць за кальцо блакады спецгрупы, якія з засад знішчалі жывую сілу і тэхніку ворага. У той жа дзень, 10 каст рычніка, падрыўнікі 3-га батальёна на чале з Іванам Маёравым разбурылі мост каля в. Трылесіна,па якім у бок фронту ішлі фашысцкія грузы. Аддзяленне камсамольца Казака падпаліла каля в. Кульшычы чатыры аўтамашыны і знішчыла 15 гітлераўцаў, узвод Фёдара Буслаева з 1-га батальёна спаліў некалькі аўтамашын і абстраляў паліцэйскі гарнізон.
11 кастрычніка на ўчастках 2-га, 3-га і 5-га батальёнаў карнікам удалося ўвайсці ў лес, але Яны былі знішчаны.
З 11 па 14 кастрычніка лес літаральна ўзнімаўся ад разрываў бомбаў і снарадаў. Атакі ішлі хваля за хваляй. У перахопленым партызанамі загадзе камандуючага 4-й арміяй гаварылася: «Салдатам, якія выэначацца пры разгроме банды Грышына, будзе прадстаўлены двухтыднёвы адпачынак з выездам да сямей у Германію».
А мы трымаліся, хоць боепрыпасы былі на зыходзе, знясільваў голад. Мірныя жыхары дзяліліся з намі апошнімі сухарамі. Мы прынялі рашэнне ў ноч на 15 кастрычніка паспрабаваць прарвацца з акружэння і з ходу фарсіраваць Днепр. Мірным жыхарам прапанавалі ісці з намі або застацца ў лесе, ад якога мы спадзяваліся адцягнуць на сябе ворага. Маладзейшыя вырашылі ісці з намі. Але ў тую ноч выявілася, што фашысты падрыхтавалі нам пастку — адкрыўшы праход у сваім акружэнні, яны сканцэнтравалі ў адзіным выхадзе з лесу да Дняпра паміж двума балотамі сваю артылерыю і танкі. Калі б гэта здарылася, полк быў бы знішчаны. Але, на шчасце, нам удалося разгадаць каварны план ворага. Выкарыстаўшы перапынак, мы пакінулі старую абарону і ў трох кіламетрах ад яе ва ўрочышчы Петрава да раніцы занялі новую абарону.
Раніцай 15 кастрычніка была знішчана першая разведка праціўніка. Немцы вялі перагрупоўку, і гэта дало нам невялікую перадышку (бамбёжка не спынялася).
16 кастрычніка былі захоплены палонныя. Ад іх мы даведаліся, што 17 кастрычніка назначана камандаваннем апошнім днём знішчэння палка, чаго б гэта ні каштавала.
17 кастрычніка над нашым размяшчэннем з'явіўся самалёт-разведчык. Ён «хадзіў» над самымі вершалінамі дрэў, абстрэльваючы нас з кулямётаў. Нашы кулямёты маўчалі — вымушаны былі берагчы боепрыпасы. За разведчыкам з'явіліся бамбардзіроўшчыкі. Яны ішлі чарадой, скідаючы свой груз на маленькі пятачок-лясок. Як толькі прайшла апошняя хваля бамбардзіроўшчыкаў, адкрыла агонь артылерыя. Стала зразумела, што гітлераўскія афіцэры пасля двухтыднёвых няўдач у барацьбе з партызанамі рызыкавалі ўжо страціць не толькі гонар, але і галовы. I сёння яны не спыняцца ні перад чым.
На працягу дня атака за атакай захлыналася каля нашых акопаў. Афіцэры ішлі наперадзе. Асабліва жорсткай была атака, якая пачалася ў пятнаццаць гадзін сорак мінут. Мы эканомілі кожны патрон, вялі толькі прыцэльны агонь. Разведрота Гусарава, мой адзіны рэзерв, перакідвалася з аднаго месца ў другое, дзе ўзнікала небяспека прарыву. На лініі абароны часта завязваліся рукапашныя сутычкі. Але і гэты штурм быў адбіты. Мы перайшлі ў агульную контратаку і зноў адкінулі фашыстаў. Прастора паміж нашымі і нямецкімі акопамі была ўсеяна трупамі ворага. Партызаны забіралі ў іх патранташы. Але і нашы страты былі цяжкімі. Яшчэ адзін такі дзень баёў мы б не вытрымалі.
На змярканні наступіла цішыня. У дваццаць адну гадзіну я сабраў у сваёй зямлянцы ўвесь камсастаў. Пытанне было адно: што рабіць — з гонарам памерці ці зрабіць спробу прарвацца? Рашылі ісці на прарыў.
Усё жыццё шкадую, што ў тыя напружаныя мінуты не запісаў імя дзядулі, які прыйшоў да нас і паведаміў, што цераз балота, якое прымыкае да лесу і якое і мы і гітлераўцы лічылі непралазным, ёсць брод. Вывесці ўвесь полк, абцяжараны параненымі, і тысячы мірных жыхароў мы не змаглі б, але рота магла прабрацца... Выбралі роту Шабанава з батальёна Звяздаева. У старанна распрацаваным плане прарыву задача гэтай роты заключалася ў тым, каб прайсці з правадніком балота і ўдарыць фашыстам у на ўчастку іх 2-га батальёна 747-га грэнадзёрскага палка.
Камандзіру 1-га батальёна Масквіну было загадана на гэтым участку прарваць абарону, а камандзіру 5-га батальёна Мацяшу расшырыць і прарыў ударам злева.
Аперацыя ўдалася — мы прарваліся праз варожы заслон. На плячах на самаробных насілках выносілі мы сваіх параненых таварышаў. Услед ішлі мірныя жыхары. У Жалезінскім балоце дзе мы сабраліся, я прыняў рашэнне выходзіць за Днепр батальёнамі і злучыцца ў намечаным пункце збору.
Камандаванне і штаб палка з часткай падраздзяленняў павінны былі перапраўляцца цераз Днепр апошнімі, манеўруючы ў ранейшым раёне прыцягваючы ўвагу праціўніка на сябе (пазней да нас далучыліся 1-ы, 2-і, 4-ы і 6-ы батальёны).
Пачалася разведка Дняпра і пошук сродкаў пераправы. У знясіленых баямі і голадам партызан не было ні боепрыпасаў, ні проста чалавечых сіл для таго, каб фарсіраваць Днепр з боем. Выратавальніцай партызан стала беларуская дзяўчына з в. Старая Трасна камсамолка Аняс Лёгкая (цяпер Ганна Касьянаўна Халепа), якая тайком прыгнала лодкі да месца нашай пераправы.
...На правабярэжжы мы зноў грамілі ворага. I заўсёды нашымі разведчыкамі і памочнікамі, клапатлівымі сябрамі і гасціннымі гаспадарамі былі беларускія браты і сёстры, маці і дзяды. Удзячнасць ім назаўсёды перапоўніла нашы сэрцы, і кожны партызан нашага палка мог бы падпісацца пад радкамі аднапалчаніна Марка Максімава:
Белорусь! Я хожу под
дарованным небом
В неоплатном долгу у твоей
доброты
За последнюю корку из рук
твоих хлеба,
За рубаху, изорванную на
бинты,
За твои несравненные драники
с пылу,
Что для нас по ночам на
загнетке пекла,
И за то, что была ты не
вражеским тылом —
Партизанскою матерью
нашей была.
Камісар Іван Стралкоў
Іван Арсенцьевіч Стралкоў, былы работнік міліцыі, арганізатар знішчальнага атрада ў першыя дні вайны, удзельнік Смаленскай бітвы (атрымаў у ёй цяжкую кантузію), быў накіраваны ў ліпені 1941 Смаленскім абкомам партыі ў Рослаўскі раён для арганізацыі партызанскага атрада. У жніўні атрад ужо налічваў 60 чалавек. Аднак месца яго дыслакацыі было раскрыта. Пасля жорсткага бою 32 партызаны адышлі ў Касплянскі раён. У маі 1942 г. яны аб'ядналіся з атрадам «Трынаццаць». Іван Арсенцьевіч стаў палітруком 1-й роты, затым парторгам атрада, а з чэрвеня 1942 г., калі атрад разгарнуўся ў партызанскі полк «Трынаццаць»,— камісарам палка.
Партызаны любілі свайго камісара за храбрасць, воінскае майстэрства і, напэўна, больш за ўсё за дабрату. Яна праяўлялася ва ўвазе да падначаленых, у клопаце аб параненых і хворых, у паўсядзённым імкненні аблегчыць фізічны і душэўны стан байцоў. Ад камісара партызаны нічога не ўтойвалі. Іван Арсенцьевіч заўсёды ўмеў выслухаць чалавека, увайсці ў яго становішча і зразумець матывы паводзін.
Стралкоў быў прыкладам для партызан і ў баявой дзейнасці. У архіве Смаленскага абкома партыі захаваліся некаторыя дакументы, якія сведчаць пра гэта.
...12 верасня 1942 г. нямецка-фашысцкае камандаванне распачало буйную аперацыю супраць палка «Трынаццаць» пад кодавай назвай «Жоўты слон». Полк аказаўся ў надавычай цяжкім становішчы. Па даручэнню камандавання камісар Стралкоў адшукаў найлепшае месца выхаду палка з акружэння і падабраў новае месца яго ўкрыцця.
14 верасня 1942 г. камісар палка асабіста кіраваў боем 2-га батальёна. Бой працягваўся цэлы дзень. Ворагу нанесены вялікія страты, батальён без страт адведзены на больш выгадны рубеж...
3 студзеня 1943 г. полк прыняў адкрыты бой з немцамі. У выніку яго праціўнік страціў каля 300 чалавек. Стралкоў, знаходаячыся з 1-м батальёнам на перадавой лініі, асабіста кіраваў боем...
12 лютага 1943 г. I. А. Стралкоў, знаходзячысяў 3-м батальёне, кіраваў пяцігадзінным боем каля вёскі Таранкі...
12 сакавіка 1943 г. полк вёў бой каля вё'сак Бруханава і Шыркова. У выніку ўмелага абходнага манеўра праціўнік быў атакаваны адначасова ў лоб і з тылу і разгромлены. Атакай з фронту кіраваў камісар палка Стралкоў...
2 красавіка 1943 г. праціўнік прыціснуў полк да балота каля ракі Упакой. Палку трэба было неадкладна навесці пераправу цераз раку і пабудаваць гаць цераз балота. Стралкоў асабіста кіраваў пераправай і забяспечыў выхад палка з акружэння без страт...
14 мая 1943 г. тав. Стралкоў, знаходзячыся ў 3-м батальёне, сумесна з камбатам Звяздаевым распрацавалі план аперацыі па разгрому чыгуначнай станцыі Верамейкі. У пачатку бою Звяздаеў быў паранены. Аперацыю ўзначаліў Стралкоў...
У ноч на 18 кастрычніка І943 г. ў самы крытычны момант Боўскай блакады ў Быхаўскім раёне камісар палка Стралкоў правёў у тыл ворага роту Шабанава, якая ўдарыла ў тыл нямецкай абароны ў момант агульнага пераходу палка на прарыў. У выніку ўмелай і дакладнай арганізацыі ўзаемадзеяння рот з тылу і палка з фронту ў начных умовах быў забяспечаны прарыў блакады і выхад палка з акружэння...
19 кастрычніка 1943 г. ў час акружэннн палка ў Жалезенскім балоце Стралкоў асабіста пайшоў у разведку і, рызыкуючы жыццём, знайшоў у нямецкай абароне слабае звяно, праз якое партыэаны выйшлі з акружэння...
За заслугі па разгортванню партызанскага руху, за работу па ўмацаванню асабовага саставу палка, павышэнне яго баявой гатоўнасці, за асабісты ўдзел ва ўсіх баявых аперацыях Іван Арсенцьевіч Стралкоў у сакавіку 1943 г. быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Ганаровы грамадзянін Быхава. Жыве I. А. Стралкоў у Смаленску.
Паміж Дняпром і Сожам
З успамінаў А. С. Дзямідава
Аляксандр Сяргеевіч Дзямідаў нарадзіўся 20.7. 1919 г. ў в. Базякова Багульмінскага раёна Татарскай АССР у сям'і селяніна. 3 1939 г. ў Чырвонай Арміі. У 1941 г. скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча. У ліпені 1941 г. ўдзельнічаў у абароне Магілёва. Са студзеня 1942 г. ў партыэанах: камандзір узвода, роты, атрада, з ліпеня 1943 г. камандзір 15-га партызанскага палка. Пасля вайны на савецкай рабоце ў Гродне. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Аўтар кнігі «У атаку падымаўся першым» (1967).
У красавіку 1943 г. з 208-га партызанскага палка імя I. В. Сталіна была вылучана 4-я рота, якой я камандаваў, і разгорнута ў 15-ы партызанскі атрад. Атрад атрымаў загад перадыслацыравацца з Клічаўскага раёна на левабярэжжа Дняпра ў Быхаўскі раён. У атрадзе ў той час было 100 байцоў, і мы ўжо мелі даволі багаты вопыт барацьбы з акупантамі.
У пачатку мая атрад прыбыў у новы раён дзеяння і размясціўся ў лесе каля в. Хачынка. Перш-наперш нам трэба было ўцягнуць як мага больш мясцовых жыхароў у актыўную барацьбу супраць акупантаў, ачысціць мясцовасць ад гарнізонаў праціўніка і разгарнуць дыверсіі на важнейшых камунікацыях ворага. 3 гэтага і пачалі.
У камісара атрада I. П. Ніжніка захаваліся запісы тых гадоў. Вось некаторыя з іх:
«6 мая група Леўчанкі на шашы Магілёў — Бабруйск знішчыла 4 аўтамашыны, забіла 9 фашыстаў і 6 — параніла. Захоплена 3 аўтаматы, 6 вінтовак, 4 пісталеты, тапаграфічныя карты, дакументы.
7 мая. Група Карнеева на шашы Прапойск — Крычаў узарвала 3 аўтамашыны, забіла 7 гітлераўцаў.
На шашы Магілёў — Быхаў аддзяленне Лісіцына разбіла легкавую аўтамашыну. Забіты генерал і 3 афіцэры. Захоплены зброя і дакументы.
За 11 і 12 мая дыверсійныя групы Шубадзёрава, Галкоўскага, Андрэева, Нікітчанкі і Завялава на шашы Магілёў — Быхаў і Прапойск — Доўск знішчылі 18 аўтамашын і ўсюдыход, узарвалі мост.
13 мая вярнуўся з баявога задання Н. Г. Пракапенка. Ён прывёў у атрад 97 чалавек. Прынесена 8 кулямётаў, 64 вінтоўкі, 2 аўтаматы...»
Актыўныя баявыя дзеянні высока ўзнялі аўтарытэт атрада, у яго няспынна ішло папаўненне. Прыходзілі адзіночкамі, цэлымі сем'ямі. У ліпені атрад налічваў ужо амаль тысячу чалавек і быў разгорнуты ў партызанскі полк.
Полк нарошчваў удары па камунікацыях 4-й і 9-й нямецкіх армій на ўчастках Быхаў — Магілёў, Прапойск — Доўск, Доўск — Магілёў. У жніўні 1943 г. нашы партызаны скінулі пад адхон 8 варожых эшалонаў, перабілі 920 рэек, спалілі на шашэйных дарогах 46 аўтамашын, разграмілі каля 10 нямецкіх гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў. Ва ўсіх без выключэння аперацыях смела і рашуча дзейнічалі камсамольцы на чале са сваім баявым важаком Андрэем Клішковым.
У канцы верасня 1943 г. да раёна дыслакацыі палка наблізіўся фронт. Мы яшчэ больш узмацнілі ўдары па адступаючаму ворагу: «асядлалі» дарогі, узялі пад сваю ахову мірных жыхароў. Выключна смела дзейнічала рота Міхаіла Ханінава. Камандзір роты асабіста за няпоўны месяц скінуў пад адхон два варожыя эшалоны.
3 першага кастрычніка 1943 г. для нас пачаліся надзвычай цяжкія выпрабаванні. Наступленне Чырвонай Арміі спынілася на Сожы і Проні. Выкарыстаўшы сітуацыю, гітлераўскае камандаванне паставіла перад сабой задачу знішчыць партызан у сваім тыле. Невялічкі лес каля вёсак Хачынка і Дабужа быў адначасова акружаны з усіх бакоў. Пачаліся кровапралітныя баі. Над лесам, як хмара, віселі бамбардзіроўшчыкі, па лясных квадратах бесперапынна біла артылерыя, напралом лезла пяхота. Становішча з дня ў дзень усё больш ускладнялася. Упэўненасць надавала толькі суседства партызанскага палка «Трынаццаць», які насмерць абараняў свае пазіцыі. Полк меў багаты вопыт манеўранай вайны, не адзін раа прарываў блакады, намнога пераўзыходзіў нас па колькасці байцоў, узбраенню і вайсковай вывучцы. Семнаццаць доўгіх, як сама вечнасць, дзён і начэй працягваліся баі. Навечна засталіся тут мае баявыя сябры Л. Р. Пракапенка, I. I. Вішнеўскі, М. Р. Матусевіч, I. Ц. Каўшырка і многія-многія іншыя. Ніколі не забудзецца светлы вобраз настаўніцы з вёскі Папоўка партызанкі Тасі Барысенка. У самы цяжкі час блакады ёй было даручана прабрацца праз варожае акружэнне, разведаць абстаноўку і зноў вярнуцца ў полк, але Тася не вярнулася. Толькі праз год даведаліся пра яе лёс. Дзяўчыну схапілі карнікі і доўга катавалі. Мужная патрыётка вытрымала здзекі, загінула, але не выдала нас.
У час прарыву блакады полк панёс вялікія страты, выйшаў у Клічаўскі раён асобнымі групамі. Тут ён быў перафарміраваны і папоўніўся за кошт 208-га і 425-га палкоў і працягваў ваяваць з акупантамі да злучэння з часцямі Чырвонай Арміі 28 чэрвеня 1944 года.
