- •3 Чырвоным сцягам
- •3 Усламінаў Захара Гаўрылавіча Самалётава
- •3 Успамінаў былога камандзіра ўзвода 112-га Калагрыўскага палка Фёдара Якаўлевіча Шчалко
- •3 Успамінаў с. I. Марозава
- •3 Гісторыі партызаншчыны на Магілёўшчыне
- •I ўзняўся народ
- •3 Успамінаў Сяргея Паўлавіча Раманава, былога члена Быхаўскага рэўкома
- •3 Успамінаў Ціхана Яфімавіча Міранцова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінау Феадосіі Яўсееўны Пятровай (Бычковай), былой падпольшчыцы з в. Трасцівец
- •3 Успамінаў Філімона Платонавіча Кулікова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінаў а. Р. Хрушчова, удзельніка грамадзянскай вайны
- •3 Успамінаў Емяльяна Мітрафанавіча Пазнякова, удзельника грамадзянскай вайны, ураджэнца в. Усходняя
- •3 Успамінаў былога чонаўца а. Атліваніка
- •3 Успамінаў былога загадчыка палітасветы Грудзінаўскага валаснога выканкома Мітрафана Тарасавіча Панасевіча
- •3 Успамінаў ветэрана партыі Івана Піліпавіча Галіновіча
- •3 Успамінаў аднаго з першых камсамольцаў в. Грудзінаўкі Сяргея Антонавіча Астаповіча
- •3 Успамінаў камсамольца з 1919 г. Канстанціна Антонавіча Маёрава
- •3 Успамінаў камсамольца 20-х гадоў Мартына Паўлавіча Паляўцова
- •3 Успамінаў камсамольца з 1922 г. Канстанціна Ігнатавіча Лукашова
- •3 Гісторыі піянерскай арганізацыі раёна
- •25 Кастрычніка
- •7 Лістапада
- •15 Лістапада
- •3 Успамінаў былога рэдактара шматтыражнай газеты «Ударнік саўгаса», члена кпсс з 1919 г. Сцяпана Мікалаевіча Свірыда
- •3 Успамінаў дэпутата Вярхоўнага Савета ссср 1-га склікання Суклеты Сілкаўны Яўменавай
- •13 Сакавіка
- •25 Сакавіка
- •7 Студзеня
- •1 Верасня
- •16 Кастрычніка
- •14 Снежня
- •29 Снежня
- •7 Лютага
- •29 Кастрычніка
- •21 Лістапада
- •3 Успамінаў дэпутата ВярхоўнагаСавета ссср Іванова
- •1 Студзеня
- •4 Студзеня
- •13 Студзеня
- •15 Студзеня
- •14 Сакавіка
- •6 Кастрычніка
- •27 Лістапада
- •5 Снежня
- •3 Успамінаў м. А. Труснова,былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў м. П. Куракіна, былога камандзіра 425-га партызанскага атрада, члена Быхаўскага падпольнага райкома партыі
- •3 Успамінаў п. I. Бажэнава, былога партызана атрада г. I. Сазонава
- •3 Успамінаў а. А. Гарчакова
- •3 Успамінаў ф. П. Падаляна
- •3 Успамінаў Дз. А. Смагіна
- •3 Успамінаў п. М. Цагельнікава, былога камандзіра 1-га батальёна 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.
- •3 Успамінаў с. У. Грышына
- •3 Загада № 92 па ваенна-аператыўнай групе
- •3 Успамінаў Лізаветы Міхайлаўны Міхасёвай, 1902 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Ганны Рыгораўны Казловай, 1926 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Марыі Гаўрылаўны Кавалёвай, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Антаніны Цярэнцьеўны Рудаковай, 1936 года нараджэння, ураджэнкі в. Красніца, загадчыцы дзіцячага-сада № 3 г. Быхава
- •3 Успамінаў Палікарпа Мікалаевіча Шакунова
- •3 Успамінаў Ульяны Максімаўны Кірэевай, 1911 года нараджэння, жыхаркі в. Дабужа
- •3 Успамінаў Мікалая Нічыпаравіча Іванова, 1933 года нараджэння. Ураджэнца в. Залатое Дно, жыхара в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў Еўдакім Якаўлеўны Івановай, 1907 года нараджэння, ураджэнкі в. Залатое Дно, жыхаркі в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў былога загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага падпольнага абкома партыіI. П. Крыскаўца
- •Аскер Бархозаў
- •3 Успамінаў м. М. Алейнікава, былога камісара 2-га батальёна 152-га партызанскага палка
- •3 Сям’і патрыётаў
- •3 Успамінаў п. М. Караленкі
- •3 Успамінаў п. М. Дамброўскага, былога памочніка камісара па камсамолу 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваг
- •3 Успамінаў м. А. Труснова, былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў ф. В. Гусева, былога начальніка медыцынскай службы Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы
- •3 Успамінаў былой партызанкі Быхаўскай ваг, удзельніцы партызанскага парада ў Мінску н. М. Дзегцяровай
- •3 Успамінаў п. Н. Шлеянкова, былога камандзіра мінамётнага разліку ў лыжным батальёне 269-й стралковай дывізіі, настаўніка Чарнаборскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна
- •3 Успамінаў I. А. Барысевіча
- •3 Успамінаў н. Н. Адасёва
- •3 Успамінаў в. Круглікава, былога камсорга батальёна 856-га стралковага палка
- •3 Успамінаў I. Карабузава, былога камандзіра батарэі 444-га стралковага палка
- •3 Успамінаў маёра запасу а. А. Васільева, былога камсорга 336-га стралковага палка
- •3 Франтавых пісем Дз. Аскаленкі сваёй жонцы Ніне
- •3 Успамінаў л. С. Данілюка
- •3 Успамівшў ц. Я. Сычкова
- •3 Успамінаў Антаніны Мядзведскай, сястры генерала п. Т. Курсакова
- •3 Успамінаў в. I. Маркоўскага
- •3 Успамінаў I. К. Галіноўскага
- •3 Успамінаў былога партызана-разведчыка, удзельніка штурму Берліна а. Ф. Палякова
3 Успамінаў п. М. Цагельнікава, былога камандзіра 1-га батальёна 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.
На фронт я пайшоў вопытным байцом: за плячыма былі вызваленне Заходняй Беларусі, фінская кампанія. Вялікая Айчынная пачалася для мяне на Смаленскім напрамку. У кастрычніку 1941 г. пад Вязьмай трапіў у палон, з якога ўдалося ўцячы. Абарваны, галодны, хворы, прыйшоў у родную вёску Гарадзец толькі ў пачатку 1942 г. Пазнаёміўся з ваеннапалоннымі і акружэнцамі, а праз некаторы час стаў партызанам 425-га партызанскага атрада пад камандаваннем М. П. Ку-ракіна.
Першыя сур'ёзныя аперацыі правялі ў Гарадцы і Кучыне, дзе знаходзіліся варожыя гарнізоны. У пачатку 1943 г. ўдалося разграміць сіламі чатырох атрадаў вялікі варожы гарнізон у в. Пашкава Магілёўскага раёна. У тым баі акрамя багатых трафеяў, якія мы захапілі, удалося вызваліць вялікую групу савецкіх ваеннапалонных.
Запомніўся яшчэ сакавік 1943 г., калі мяне прынялі кандыдатам у члены ВКП(б) і назначылі камандзірам узвода. Важную падзею адзначылі ва ўзводзе засадай на шашы Бабруйск — Магілеў. Нам удалося разбіць восем варожых аўтамашын і адзін бронетранспарцёр. Пазней удзельнічалі ў разгроме паліцэйскіх гарнізонаў у в. Тошчыца, на торфазаводзе ў в. Ямнае і гарнізона ў в. Лапша.
Калі атрад перафарміравалі ў партызанскі полк, я стаў камандзірам батальёна. Аднойчы нам стала вядома, што ў в. Гарадзец гітлераўцы сагналі ў адну хату 73 жыхароў і прыгатаваліся спаліць. Мы ноччу наляцелі на вёску, разграмілі гарнізон і вызвалілі людзей ад немінучай смерці.
У 1944 г. вайна для мяне скончылася. Многія ж мае баявыя сябры пайшлі на фронт. Удзельнічаў у аднаўленні разбуранай народнай гаспадаркі на пасадзе старшыні выканкомаў Гарадзецкага, а пасля Дунайкоўскага сельсаветаў. Працаваў таксама старшынёй калгаса «Перамога». Разруху, голад, адсутнасць самай неабходнай тэхнікі, няхватку людзей — усё пера-адольвалі. Галоўнае, што па нашай зямлі не хадзіў вораг. А стваральная праца — гэта шчаслівая праца. Чаго б яна ні каштавала.
Лясная артылерыя
З успамінаў М. М. Балыкіна, былога парторга 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна- аператыўвай групы
У лютым 1943 г. за Друццю на былым артылерыйскім палігоне партызаны нашага, тады яшчэ 810-га атрада, знайшлі 45-міліметровую гармату. Яна ўжо пачала ржавець, адсутнічаў аптычны прыцэл, аднак страляць было можна. Камандзірам гарматнага разліку мы прызначылі К. Ф. Бандарэнку, першым і другім нумарам — Івана Лушчая і Івана Някрасава, ездавым — Якава Сотнікава. А калі вясной пры разгроме Гарадзецкага гарнізона (у Рагачоўскім раёне) мы захапілі чатыры ротныя і адзін батальённы мінамёты, было прынята рашэнне сфарміраваць у атрадзе артылерыйскі ўзвод. Яго камандзірам стаў У.В. Сібрын.
Многа слаўных баявых спраў на рахунку нашых артылерыстаў. Яны вызначыліся пры разгроме гарнізонаў у Тайманаве, Камарычах, Лудчыцах, Новым Быхаве, Падсёлах і іншых. У рукапісным часопісе «Партизан Быховщины» за кастрычнік 1943 г. была змешчана такая заметка: «Камандзіра гарматнага разліку т. Бандарэнку ведаюць як баявога камандзіра-камуніста. Ён заўсёды клапоціцца аб сваіх байцах і старанна рыхтуе іх да новых баёў. Бандарэнка прадстаўлены да ўрадавай узнагароды...». Сам факт наяўнасці гарматы ў партызан выклікаў разгубленасць ворагаў і павагу ў насельніцтва. 3 вёсак, праз якія праходзілі партызаны з гарматай, у полк ішло новае папаўненне добраахвотнікаў. Нараджаліся легенды — замест адной гарматы з'яўляліся дзесяткі. Апошнюю неацэнную службу саслужыў артылерыйскі ўзвод 24 лютага 1944 г., калі партызаны Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы пайшлі на злучэнне з часцямі Чырвонай Арміі. Узвод прыняў бой з нямецкімі танкамі, якія з'явіліся ў паласе прарыву варожай абароны.
ПАВЕДАМЛЕННЕ САКРАТАРА МАГІЛЁЎСКАГА ПАДПОЛЬНАГА АБКОМА КП(б)Б ДЗ. С. МАЎЧАНСКАГА I КАМАНДЗІРА МАГІЛЁЎСКАЙ ВАЕННА-АПЕРАТЫЎНАЙ ГРУПЫ С. Г. СІДАРЭНКІ-САЛДАЦЕНКІ НАЧАЛЬНІКУ БШПР П. 3. КАЛІНІНУ ПРА БАЯВЫЯ ДЗЕЯННІ 425-га I 810-га ПАРТЫЗАНСКІХ АТРАДАЎ 3 ЖНІЎНЯ 1943 г.
6 жніўня 1943 г.
425-м партизанским отрядом (командир Сухов) 3 августа на ж. д. Могилев — Жлобин, [на] участке стн. Тощица — Червоный Пахарь, перебито рельсов — 268, уничтожен бункер (командир Кипкеев). 3 августа на этом же участке перебито 307 рельсов (командир Максимов). 3 августа [в] районе стн. Тощица перебито 163 рельса (командир Воробьев). 3 августа на этом же участке — 124 рельса, взорван бункер. 810-й партизанский отряд, обеспечивая операцию [на] ж[елезной] д[ороге], разгромил 2 полицейских гарнизона Таймоново и Комаричи, дзоты и разные укрепления взорваны. Взяты трофеи: 13 винтовок, 1миномет, 32 патрона, 80 мин, 34 гранаты, документация. Мовчанский, Солдатенко.
Всенародное партызанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941-июль 1944). Т. 2, кн. 2. Мн., 1978. С. 84.
Боўкінская абарона
5—18 кастрычніка 1943 г. каля в. Боўкі адбываліся жорсткія баі партызанскага палка «Трынаццаць», 15-га партызанскага палка, 17-й партызанскай брыгады, атрада «Перамога», падраздзяленняў іншых атрадаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У пачатку кастрычніка 1943 г. гітлераўцы, каб ачысціць свае прыфрантавыя тылы, накіравалі супраць партызан каля 25 тысяч карнікаў. Разам з партызанамі ў лесе было больш чым 20 тысяч мірных жыхароў, якія знаходзіліся пад іх аховай. Карнікі мелі танкі, артылерыю, авіяцыю. Народныя мсціўцы занялі абарону ў Гарадзецкім урочышчы, што за 4 кіламетры на поўдзень ад в. Боўкі. Да 10 кастрычніка гітлераўцы не змаглі прарвацца ў лес. 11 кастрычніка яны ўклініліся ў абарону партызан, занялі в. Дабужа і замкнулі акружэнне.
Пасля цяжкіх баёў 14 кастрычніка партызанскі полк «Трынаццаць» і большая частка мірнага насельніцтва адышлі ў глыб лесу і занялі абарону ва ўрочышчы Петрава за 3,5 кіламетра на паўднёвы ўсход ад в. Смаліца. Партызаны 15-га палка паспрабавалі прарвацца ў заходнім напрамку і панеслі вялікія страты. Праціўнік бесперапынна атакаваў пазіцыі палка «Трынаццаць». У партызан скончыліся харчовыя прадукты, асталося мала боепрыпасаў. 18 кастрычніка яны з боем прарвалі акружэнне і выйшлі ў тыл праціўніка ў паўднёва-ўсходнім напрамку. За час блакады партызанскі полк «Трынаццаць» правёў больш як 20 жорсткіх баёў. У баях вызначыліся батальёны пад камандаваннем М. I. Масквіна, I. Т. Мацяша, П. I. Звяздаева, С. Д. Іванова, Я. Л. Дулькіна, атрад «Перамога» пад камандаваннем К. I. Новікава.
На месцы баёў каля в. Дабужа насыпаны Курган Бессмяротнасці ў памяць аб бязмежнай мужнасці загінуўшых і жывых партызан. Насыпаны ён рукамі жыхароў Быхаўшчыны. На мармуровай пліце абеліска напамін: «У гэтым прыфрантавым лесе ў кастрычніку 1943 года асобны партызанскі полк «Трынаццаць» пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза Сяргея Уладзіміравіча Грышына гераічна змагаўся супраць адборных часцей 4-й нямецкай арміі. Вечная памяць героям, загінуўшым за гонар і незалежнасць Радзімы!».
Як гэта было
