Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Книга Память - Быховский район.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.71 Mб
Скачать

14 Сакавіка

Пры райкоме «Чырвонага крыжа» былі арганізаваны гурткі жанчын-рабочых, служачых і хатніх гаспадынь горада па вывучэнню справы санітарнай абароны, 8 сакавіка 65 жанчын атрымалі значкі ГСО.

30 жанчын-калгасніц, якія займаюцца на кур­сах ясельных работнікаў, таксама рыхтуюцца да здачы нормы на значок санітарнай абароны.

* * *

Пры райза арганізаваны курсы па падрыхтоўцы калгасных садаводаў-агароднікаў. На курсах вучацца 28 чалавек.

19 сакавіка

У вёсцы Баркалабава Баркалабаўскага сельса­вета пабудавана і адчынена новая хата-радзільня.

24 сакавіка

Калгаснікі калгаса «Баявы шлях» Клятнянскага сельсавета вывучаюць Канстытуцыю БССР. Па вывучэнню Канстытуцыі створаны чатыры гурткі (па брыгадах), якімі кіруюць настаўнікі-камсамольцы.

28 сакавіка

У горадзе Быхаве распачата будаўніцтва новага дзетсада. На гэту справу адпушчана 65 тысяч рублёў.

Дзетсадам будзе ахоплена 60 дзяцей рабочых і служачых горада.

11 ліпеня

ШТО ЁСЦЬ

У 1937 годзе ў Быхаўскім раёне ёсць: ацэтонавы завод, які мае ўсесаюзнае значэнне; занава рэканструяваны шклозавод, вінзавод і лесазавод; 3 торфазаводы, цагельны завод; арцелі: «Металіст», швейная, сапожная, карзіначная, квасная, мелавая, смалакурня; электрастанцыя; 2 машына-трактарныя станцыі, 145 калгасаў, 2 саўгасы, 4 бальніцы, 9 амбулаторый, 4 урачэбныя пункты, 6 фельчарскіх пунктаў, дзеткансультацыя, рэнтгенаўскі кабінет, 5 аптэк, 11 урачоў, 19 фельчараў, 13 акушэрак, 24 медсястры, 10 фельчарыц, 75 пачатковых школ, 27 НСШ, 2 ПСШ, 14 800 вучняў, 476 настаўнікаў і інш.

СУВЯЗЬ РАНЕЙ I ЗАРАЗ

Да Вялікай пралетарскай рэвалюцыі ў Быхаўскім раёне працоўнае сялянства амаль не атрымоўвала журналаў і газет. Аб гэтым гавораць наступныя лічбы: на ўвесь горад і раён атрымоўвалі ўсяго 20—25 газет і 4—10 журналаў у дзень. Гэту літаратуру большасць атрымоўвалі ў горадзе, а некалькі экземпляраў, якія прыпадалі на раён, яны аддаваліся папам і ксяндзам... Зараз у райаддзеле сувязі атрымоўваецца і адпраўляецца для працоўных мае Быхаўшчыны 13 тысяч перыядычных выданняў газет і журналаў, што складае ў сярэднім па адной газеце на кожны двор.

У 1920 годзе было толькі адно паштовае аддзяленне ў адным толькі Быхаве. У сучасны мо-мант па нашаму раёну адкрываюцца і прыступаюць к рабоце 10 новых паштовых аддзяленняў сувязі.

У 1920 годзе па раёну мелася 92 кіламетры ліній, 769 км правадоў і тэлефонных апаратаў 0; па гораду Быхаву ліній 5 км, правадоў 15 км, тэлефонных апаратаў 15 штук.

У 1937 годзе маецца ліній па раёну 345 км, правадоў 2089 км і тэлефонных апаратаў 51 шт. Па гораду Быхаву ліній 9,5 км, правадоў 146 км і тэлефонных апаратаў 170 штук...

У сучасны момант на тэрыторыі Быхаўскага раёна маецца дзесяткі эфірных радыёўстановак. У нас ёсць больш як 700 радыёточак. У нас ёсць свае лепшыя працаўнікі-сувязісты, калгасныя пісьманосцы (Вузнікі — Курбацкі; тэлефаністкі — Кільчыцкая і другія), якія аддана работаюць і змагаюцца за чоткую і культурную сувязь у раёне.

Нач. раённага аддзела сувязі Лебедзеў.

ВОСЬ КІМ ЯНЫ СТАЛІ ПРЫ САВЕЦКАЙ УЛАДЗЕ

...Свабодны беларускі народ вылучыў са сваіх нетраў таленавіцейшых арганізатараў, кіраўнікоў, работнікаў сацыялістычнай прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

У адным толькі Быхаўскім раёне з сем'яў, раней прыгнечаных і бяспраўных, выраслі выдат-нейшыя людзі: урачы, прафесары, камандзіры Чырвонай Арміі, артысты, інжынеры і г. д.

У калгасніка калгаса «Рэвалюцыя» Быхаўскага гарсавета Карыцкага Рамана маецца 7 дзяцей. Большасць з іх скончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы, з'яўляюцца савецкімі спецыялістамі. Старэйшы сын Іосіф працуе галоўным ваенным ветурачом у Ленінградзе. Ганна — урач-гінеколаг, працуе ў горадзе Саратаве. Даша пра­цуе ўрачом-хірургам у Ленінградзе. Уладзімір — санурач, працуе ў горадзе Остраў. Грыгорый — перайшоў на трэці курс сельскагаспадарчага інстытута, камсамолец. Ён увесь час вучыцца толькі на «выдатна». Ліда — заатэхнік. I самая малодшая дачка Елена вучыцца ў медтэхнікуме. Усе дзеці Карыцкага спакойны за сваё будучае, яны атрымалі выдатную пуцёўку ў жыццё.

Быўшы беспрытульны Кузьмін Павел (горад Быхаў) скончыў авіяшколу, зараз з'яўляецца лётчыкам.

Капусценка Іван (Быхаў) сірата — студэнт хімфака...

Вось Мельнікаў Віктар, сын селяніна-бедняка з вёскі Баркалабава — працуе эканамістам.

Каршуноў Пётр, сын бедняка з вёскі Баркала­бава — журналіст.

Кульманаў Сямён, з гэтай жа вёскі, сын рабочага, скончыў Камуністычны ўніверсітэт народаў Усходу. Зараз працуе ў паўпрэдстве ў Манголіі.

Мельнікаў Фёдар, сын селяніна-бедняка з вёскі Гарадзец Гарадзецкага сельсавета — прафесар Маскоўскага ўніверсітэта.

Хуцкі Леанід (горад Быхаў) сын рабочага — артыст дзяржтэатра.

Многа яшчэ можна было б пералічыць вырасшых і растучых савецкіх беларускіх кадраў з Быхаўскага раёна, якіх пры капіталістычным ладзе немінуча сустрэла б цемра і некультур'е...

Люба Чарнова.

1939 г.