- •3 Чырвоным сцягам
- •3 Усламінаў Захара Гаўрылавіча Самалётава
- •3 Успамінаў былога камандзіра ўзвода 112-га Калагрыўскага палка Фёдара Якаўлевіча Шчалко
- •3 Успамінаў с. I. Марозава
- •3 Гісторыі партызаншчыны на Магілёўшчыне
- •I ўзняўся народ
- •3 Успамінаў Сяргея Паўлавіча Раманава, былога члена Быхаўскага рэўкома
- •3 Успамінаў Ціхана Яфімавіча Міранцова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінау Феадосіі Яўсееўны Пятровай (Бычковай), былой падпольшчыцы з в. Трасцівец
- •3 Успамінаў Філімона Платонавіча Кулікова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінаў а. Р. Хрушчова, удзельніка грамадзянскай вайны
- •3 Успамінаў Емяльяна Мітрафанавіча Пазнякова, удзельника грамадзянскай вайны, ураджэнца в. Усходняя
- •3 Успамінаў былога чонаўца а. Атліваніка
- •3 Успамінаў былога загадчыка палітасветы Грудзінаўскага валаснога выканкома Мітрафана Тарасавіча Панасевіча
- •3 Успамінаў ветэрана партыі Івана Піліпавіча Галіновіча
- •3 Успамінаў аднаго з першых камсамольцаў в. Грудзінаўкі Сяргея Антонавіча Астаповіча
- •3 Успамінаў камсамольца з 1919 г. Канстанціна Антонавіча Маёрава
- •3 Успамінаў камсамольца 20-х гадоў Мартына Паўлавіча Паляўцова
- •3 Успамінаў камсамольца з 1922 г. Канстанціна Ігнатавіча Лукашова
- •3 Гісторыі піянерскай арганізацыі раёна
- •25 Кастрычніка
- •7 Лістапада
- •15 Лістапада
- •3 Успамінаў былога рэдактара шматтыражнай газеты «Ударнік саўгаса», члена кпсс з 1919 г. Сцяпана Мікалаевіча Свірыда
- •3 Успамінаў дэпутата Вярхоўнага Савета ссср 1-га склікання Суклеты Сілкаўны Яўменавай
- •13 Сакавіка
- •25 Сакавіка
- •7 Студзеня
- •1 Верасня
- •16 Кастрычніка
- •14 Снежня
- •29 Снежня
- •7 Лютага
- •29 Кастрычніка
- •21 Лістапада
- •3 Успамінаў дэпутата ВярхоўнагаСавета ссср Іванова
- •1 Студзеня
- •4 Студзеня
- •13 Студзеня
- •15 Студзеня
- •14 Сакавіка
- •6 Кастрычніка
- •27 Лістапада
- •5 Снежня
- •3 Успамінаў м. А. Труснова,былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў м. П. Куракіна, былога камандзіра 425-га партызанскага атрада, члена Быхаўскага падпольнага райкома партыі
- •3 Успамінаў п. I. Бажэнава, былога партызана атрада г. I. Сазонава
- •3 Успамінаў а. А. Гарчакова
- •3 Успамінаў ф. П. Падаляна
- •3 Успамінаў Дз. А. Смагіна
- •3 Успамінаў п. М. Цагельнікава, былога камандзіра 1-га батальёна 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.
- •3 Успамінаў с. У. Грышына
- •3 Загада № 92 па ваенна-аператыўнай групе
- •3 Успамінаў Лізаветы Міхайлаўны Міхасёвай, 1902 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Ганны Рыгораўны Казловай, 1926 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Марыі Гаўрылаўны Кавалёвай, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Антаніны Цярэнцьеўны Рудаковай, 1936 года нараджэння, ураджэнкі в. Красніца, загадчыцы дзіцячага-сада № 3 г. Быхава
- •3 Успамінаў Палікарпа Мікалаевіча Шакунова
- •3 Успамінаў Ульяны Максімаўны Кірэевай, 1911 года нараджэння, жыхаркі в. Дабужа
- •3 Успамінаў Мікалая Нічыпаравіча Іванова, 1933 года нараджэння. Ураджэнца в. Залатое Дно, жыхара в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў Еўдакім Якаўлеўны Івановай, 1907 года нараджэння, ураджэнкі в. Залатое Дно, жыхаркі в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў былога загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага падпольнага абкома партыіI. П. Крыскаўца
- •Аскер Бархозаў
- •3 Успамінаў м. М. Алейнікава, былога камісара 2-га батальёна 152-га партызанскага палка
- •3 Сям’і патрыётаў
- •3 Успамінаў п. М. Караленкі
- •3 Успамінаў п. М. Дамброўскага, былога памочніка камісара па камсамолу 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваг
- •3 Успамінаў м. А. Труснова, былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў ф. В. Гусева, былога начальніка медыцынскай службы Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы
- •3 Успамінаў былой партызанкі Быхаўскай ваг, удзельніцы партызанскага парада ў Мінску н. М. Дзегцяровай
- •3 Успамінаў п. Н. Шлеянкова, былога камандзіра мінамётнага разліку ў лыжным батальёне 269-й стралковай дывізіі, настаўніка Чарнаборскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна
- •3 Успамінаў I. А. Барысевіча
- •3 Успамінаў н. Н. Адасёва
- •3 Успамінаў в. Круглікава, былога камсорга батальёна 856-га стралковага палка
- •3 Успамінаў I. Карабузава, былога камандзіра батарэі 444-га стралковага палка
- •3 Успамінаў маёра запасу а. А. Васільева, былога камсорга 336-га стралковага палка
- •3 Франтавых пісем Дз. Аскаленкі сваёй жонцы Ніне
- •3 Успамінаў л. С. Данілюка
- •3 Успамівшў ц. Я. Сычкова
- •3 Успамінаў Антаніны Мядзведскай, сястры генерала п. Т. Курсакова
- •3 Успамінаў в. I. Маркоўскага
- •3 Успамінаў I. К. Галіноўскага
- •3 Успамінаў былога партызана-разведчыка, удзельніка штурму Берліна а. Ф. Палякова
29 Кастрычніка
У Гарадзецкай школе праходзіць урачысты сход. Калгасная вёска атрымала ад пралетарскай дзяржавы зямлю на вечнае карыстанне. За калгасам «Пралетарый» навечна замацавана 1905 га зямлі.
Да свята 18-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі радыёфікаваны некаторыя калгасы Мак-ранскага сельсавета. Калгаснікі калгаса імя Свярдлова ўсвядомілі ўсю важнасць радыё ў культурным і грамадскім развіцці і выдзелілі з свайго фонду 200 руб. на закупку матэрыялаў для радыёправодкі. Акрамя гэтага, яны вывезлі і паставілі слупы для праводкі. Кожная кватэра калгасніка будзе мець радыё. Таксама будзе радыёфікавана МТС.
1936 г.
16 жніўня
У гэтым годзе будзе адчынена ў раёне 59 вячэрніх школ моладзі — 46 пачатковых і 13 сярэдніх з 6, 7, 8, 9 класамі, з ахопам у іх больш 5 тысяч чалавек. Акрамя гэтага, пачатковыя школы будуць адчынены пры кожным прадпрыемстве. На шклозаводзе «Ільіч» ужо праводзіцца падрыхтоўка да адчынення сярэдняй тэхнічнай школы.
21 Лістапада
19 лістапада 1936 г. 10 дэлегатаў Быхаўшчыны выехалі на Усебеларускі з'езд Саветаў:
Рэзнікаў — 1-ы сакратар РК КП(б)Б.
Грынкевіч — старшыня РВК. Ардэнаносец тав. Лісоўскі (камандзір
РСЧ Арміі, узнагароджаны ордэнам Леніна). Палкоўнік тав. Зайцаў.
Старшыня калгаса «Чырвоны партызан» Ч.-Бярэжскага сельсавета Андрэенка.
Стаханаўка шклозавода «Ільіч» т. Будыхіна Ганна.
Старшыня Н.-Тошчыцкага сельсавета тав. Альховік.
Даярка з саўгаса «Лудчыцы» тав. Зыкава Хоўра, якая дабілася ўдою малака ад каровы па 2920-3370 літраў.
Старшыня Ч.-Асавецкага сельсавета Каравацкі.
Тузава Алена — лепшы брыгадзір брыгады № 5 калгаса «Чырвоны баец» Н.-Быхаўскага сельсавета.
20 лістапада 1936 г. адкрыўся 12-ы Усебеларускі з'езд Саветаў (надзвычайны).
Такое не забываецца
3 Успамінаў дэпутата ВярхоўнагаСавета ссср Іванова
Сам я з сям'і чыгуначніка. У юнацкія гады таксама працаваў на чыгунцы. Пасля вучыўся на настаўніка, быў інспектарам рана, з 1933 г.стаў дырэктарам Чырвонаасавецкай няпоўнай сярэдняй школы. Некаторы час быў адзіным членам партыі ў Чырвонаасавецкім сельсавеце. Працаваць было цяжка. Сельсавет адсталы, не давалі спакою кулакі і іх памагатыя. Бандытамі праз акно ў сваім доме быў забіты лепшы актывіст сельсавета старшыня калгаса тав. Башарымаў. Даводзілася весці масава-палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва. Хутка наш сельсавет выйшаў у перадавыя, атрымаў абласны пераходны Чырвоны Сцяг.
12 снежня 1937 года ў краіне прайшлі першыя выбары ў Вярхоўны Савет СССР. Быць дэпутатам пашчасціла і мне. Усхваляваны і радасны ехаў я ўпершыню ў Маскву на 1-ю сесію Вярхоўнага Савета СССР. Адкрыў сесію старэйшы дэпутат, вучоны Аляксей Мікалаевіч Бах...
Назаўсёды засталіся ў памяці і дні работы 10-й і 11-й сесій Вярхоўнага Савета СССР у час Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутатамі былі ўхвалены дзяржаўныя бюджэты краіны, накіраваныя на поўнае забеспячэнне фінансавымі рэсурсамі патрэб фронту, на аднаўленне разбуранай фашыстамі народнай гаспадаркі вызваленых раёнаў.
Пасля вызвалення Беларусі ЦК КП(б)Б і СМ БССР накіравалі мяне ў Быхаўскі раён для аказання дапамогі насельніцтву. Мне давялося пабываць у Чырвонаасавецкім сельсавеце праз некалькі дзён пасля яго вызвалення. Жахлівая карціна адкрылася вачам: школа, якую будавалі калгаснікі, спалена, разбураны калгасы, знішчана іх маёмасць. У вёсцы Давыдавічы ў першыя дні акупацыі фашысты расстралялі старшыню калгаса «Новае жыццё» Марка Левага і яго сям'ю. Вёску Гарадзец акупанты знішчылі цалкам, у тым ліку і прыгожую школу, адну з лепшых у раёне, закатавалі многіх яе жыхароў.
12-я сесія Вярхоўнага Савета СССР запомнілася асабліва. Пасля яе 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай плошчы адбыўся Парад Перамогі. На ім прысутнічалі ўсе дэпутаты. Такое не забываецца.
АЛЯКСЕЙ ПЯТРОВІЧ АГЕЕЎ
А. П. Агееў нарадзіўся ў 1903 г. ў в. Іскань Быхаўскага раёна ў сялянскай сям'і. У сем год стаў пастушком. Вучыцца ў школе пачаў толькі ў адзінаццацігадовым узросце. У 1922 г. стварыў ініцыятыўную групу, якая вяла растлумачальную работу сярод сялян, выступала з канцэртамі мастацкай самадзейнасці. На базе гэтай групы ў 1924 г. была створана камсамольская ячэйка, сакратаром якой стаў Аляксей Агееў. У 1925 г. яго прызвалі ў Чырвоную Армію. Пасля службы працаваў на шахтах Данбаса. У 1929 г. вярнуўся ў родную вёску. Землякі выбралі яго сакратаром, потым старшынёй выканкома Ісканскага сельскага Савета. У 1930 г. стаў членам КПСС.
У кастрычніку 1929 г. ў Іскані быў створаны калгас «Іскра». Першымі падалі заяву А. П. Агееў і яго сястра Ліза. Старшынёй выбралі А. П. Агеева. Ён узначальваў гаспадарку да 1932 г. Пасля працаваў загадчыкам хаты-чытальні, старшынёй калгаса імя К. Лібкнехта, старшынёй Студзёніцкага сельсавета. Вялікая Айчынная вайна застала Аляксея Пятровіча на пасадзе дырэктара Лудчыцкай МТС. 4 ліпеня ён пачаў эвакуацыю машыннага парку ў Разанскую вобласць. Ад прапановы стаць дырэктарам адной з МТС адмовіўся і быў прызваны ў дзеючую армію. У складзе сапёрнага батальёна ён з баямі прайшоў ад Ціхвіна да Эльбы. Памёр А. П. Агееў у 1975 г. ў г. Мелітопаль Украінскай ССР.
МІТРАФАН СІДАРАВІЧ АЛЬХОВІК
Сельскі актывіст, удзельнік грамадзянскай вайны. Нарадзіўся ў 1898 г. ў в. Новы Быхаў Быхаўскага р-на ў сялянскай сям'і. Член КПСС. У 1918 г. добраахвотнікам уступіў у партызанскі атрад С. К. Дзергачова. Пасля грамадзянскай вайны працаваў у сельскай гаспадарцы. У 1929 г. узначаліў у Новым Быхаве арцель «Чырвоны баец», членамі якой сталі былыя партызаны, беднякі, удовы. 3 1933 г. на савецкай рабоце — старшыня Навабыхаўскага, Верхнятошчыцкага і зноў Навабыхаўскага сельсаветаў. Да акупацыі раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі заставаўся на сваім пасту, кіруючы мабілізацыяй і эвакуацыяй калгаснай маёмасці на Усход. Перад самым набліжэннем ворага стаў у рады Чырвонай Арміі. Пад Бранскам трапіў у палон. Пасля неаднаразовых спроб яму ўдалося ўцячы з лагера ваеннапалонных у Мінску. Змардаваны і хворы ў 1942 г. ён дабраўся дамоў, дзе быў схоплены фашыстамі і расстраляны.
ІВАН МІХАЙЛАВІЧ БАРАНКЕВІЧ
Савецкі пісьменнік, удзельнік першай рэвалюцыі 1905—1907 гг. Нарадзіўся ў 1888 г. ў в. Трасцівец Быхаўскага р-на. 3 сялян. У 1910—1911 гг. служыў у царскай арміі, у 1917 г. на Паўднёва-Заходнім фронце, удзельнічаў у рабоце Надзвычайнага з'езда фронту ў Бярдзічаве на Украіне. Перад першай сусветнай вайной супрацоўнічаў у часопісе «Вестник Могилевского земства», у 1914 г. у ім змясціў артыкул да 100-годдзя з дня нараджэння Т. Р. Шаўчэнкі, пад псеўданімам Беларус — апавяданне «Фантазёр». У 1918 — 1919 гг. загадчык агітацыйна-выдавецкага пададдзела Беларускага аддзела камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўночнай вобласці. Супрацоўнічаў у часопісе «Чырвоны шлях», быў рэдактарам часопіса «Белорусская криница». Аўтар біяграфіі У. I. Леніна, выдадзенай у Петраградзе ў 1919 г. пад псеўданімам Беларус. Даследаванне I. М. Баранкевіча адрознівалася ад іншых большым аб'ёмам, храналагічным ахопам і грунтоўным расказам аб жыцці і дзейнасці правадыра. 3 павагай і любоўю да У. I. Леніна аўтар пісаў: «И он же осенью 1917 г. ребром поставил вопрос о пролетарском восстании против буржуазной власти, преодолев все сомнения колеблющихся элементов в собственных рядах. Жизнь подтвердила правильность его взглядов... Владимир Ильич поставлен жизнью на почетное и тяжелое место — главы Советского правительства в неслыханно трудных условиях. Такова судьба героя, осознавшего объективный ход движения народных масс и шедшего в соответствующем направлении. Только на долю Владимира Ленина выпало великое счастье, которое не было дано прежним борцам за освобождение труда: он руководит победоносной революцией; в первый раз в мировой истории вождь рабочей революции становится во главе государства, ставшего официально рабоче-крестьянским государством,— во главе Российской Социалистической Федеративной Советской Республики». У канцы аўтар заключае: «Как видим, Владимир Ильич своей личностью являет необычно удачное сочетание черт: выдающегося аналитика-теоретика, провидящего будущее в настоящем, и отличного политика-практика, правильно оценивающего и умело ипользовывающего момента, благоприятный для проведения в жизнь теоретических построений. На фоне развернувшегося движения народных масс это редкое сочетание черт у Ленина-борца обусловило яркий блеск его личности и крупную ее роль в истории освобождения труда.
Каков бы ни был исход современной мировой революции, всемирная история первый прыжок человечества из царства необходимости в царство свободы свяжет с именем вождя русского коммунизма — Владимира Ильича Ульянова Ленина».
У 1923 — 1925 гг. I. М. Баранкевіч супрацоўнічаў у газетах «Соха и молот», «Магілёўскі селянін» (Магілёў), падпісваўся псеўданімам Іван Лапаць. у 1927-1929 гг. друкаваўся ў часопісе «Резец» (Ленінград), уваходзіў у літаратурную трупу «Резец». Аўтар апавяданняў пра Леніна, на рускую мову пераклаў кнігу Я. Коласа «На прасторах жыцця» (1930). У часы культу асобы Сталіна I. М. Баранкевіч быў двойчы незаконна рэпрэсіраваны (1931 і 1941). Памёр у 1942 г., рэабілітаваны ў 1982 г.
АДАМ МАРТЫНАВІЧ ДЗМІТРЫЕЎ
Савецкі пісьменнік,. нарадзіўся ў 1902 г. ў в. Ніканавічы Быхаўскага р-на. Член КПСС з 1920. У 1912 г. сям'я А. М. Дзмітрыева пераехала на жыхарства ў Сібір. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады працаваў у валасным выканкоме. У пачатку 1920-х гадоў скончыў камвуз, працаваў у павятовым рэўкоме, у губкоме партыі, упаўнаважаным па збору харчовага падатку. У канцы 1922 г. ён — чырванафлоцец, потым палітработнік на Далёкаўсходнім флоце, удзельнічаў у дэсанце ў Ахоцкім моры пры ліквідацыі рэшткаў бандаў генерала Пепяляева. 3 1925 г. на Балтыйскім флоце: памочнік камісара крэйсера «Прафінтэрн», сакратар партыйнага камітэта брыгады эсмінцаў і інструктар палітупраўлення марскіх сіл Балтыйскага мора. Тут пачалася літаратурная дзейнасць А. М. Дзмітрыева. У 1926 г. у часопісе «Красный Флот» было надрукавана першае апавяданне пісьменніка «За драпежнікамі» (пра барацьбу Далёкаўсходняй флатыліі супраць японскіх інтэрвентаў). У пачатку 1930-х гадоў было створана літаратурнае аб'яднанне Чырвонай Арміі і Флоту, і адным з арганізатараў і кіраўнікоў яго стаў ваенны пісьменнік-марыніст А. М. Дзмітрыеў. У 1931 г. выйшла першая яго кніга-аповесць «Ёсць — весці карабель», у 1934 г.— раман «Адмірал Макараў», прысвечаны грамадзянскай вайне на Далёкім Усходзе. Цяжкая хвороба надоўга прыкавала Дзмітрыева да ложка. У студзені 1936 г. пісьменніка не стала. «Литературная газета» 20.1.1936 г. змясціла некралог, падпісаны пісьменнікамі А. Шчарбаковым, У. Вішнеўскім, К. Федзіным, Л. Собалевым, Новікавым-Прыбоем, Матэ Залкам, М. Святловым і іншымі, у якім гаварылася: «Адам Дзмітрыеў да апошняга дыхання жыў агульным жыццём партыі, жыццём нашай Чырвонай Арміі, жьіццём савецкай літаратуры... Адам Дзмітрыеў загінуў на пасту. Ён з гонарам пранёс праз свае жыццё званне камуніста-пісьменніка, чырвонага марака. Мы бяром яго рукапісы, дзе аслабелая рука апошні раз напісала апошнюю літару... І гэта літара, родны Адам, аддадзена табой нашай краіне, Кастрычніку...
Бывай, верны, добры таварыш!..»
Пісьменнік Леанід Собалеў любоўна-паважліва называў Адама Дзмітрыева сваім «камісарам», «самым блізкім сябрам», які займаў у яго жыцці — і ў творчым, і ў асабістым — значнае месца. «Ён быў першым камуністам, з якім я адчуваў сябе, як з самім сабой...»,— успамінаў Л. Собалеў.
УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ ДРАЗДОЎСКІ
Рэвалюцыянер, удзельнік рэвалюцыі 1905— 1907 гг. у Днепрапятроўску, грамадзянскай вайны, савецкі партыйны дзеяч. Нарадзіўся ў 1880 г. ў в. Зарэчча Быхаўскага р-на Магілёўскай вобласці. 3 сялян. Член КПСС з 1917 г. 3 1905 г. працаваў у Екацярынаславе (цяпер Днепрапятроўск), наладзіў сувязь з групай рэвалюцыянераў Бранскага (цяпер Пятроўскага) завода, перайшоў туды на работу і ўключыўся ў актыўную падпольную рэвалюцыйную дзейнасць. 3 1917 г. чырвонагвардзеец, удзельнік устанаўлення Савецкай улады ў Днепрапятроўску. У грамадзянскую вайну змагаўся ў атрадзе П. Я. Дыбенкі, камісар артылерыйскіх складоў, арганізатар вывазу вагона золата і каштоўнасцей з Екацярынаслава ў Луганск (цяпер Варашылаўград). 3 1921 г. працаваў у Саюзе харчавікоў, загадваў аддзелам укома партыі, быў старшынёй бюро скаргаў рабоча-сялянскай інспекцыі ў Днепрапятроўску. 3 1930 г. узначальваў Днепрапятроўскі гарадскі, у 1936—1938 гг. абласны аддзелы сацыяльнага забеспячэння. У 1930 г. У. I. Драздоўскі выбіраўся дэлегатам XVI з'езда ВКП(б) з правам рашаючага голасу, быў членам ЦК КП(б)У, дэлегатам III Усеўкраінскай канферэнцыі КІІ(б)У (1932). У 1938 г. у перыяд культу асобы Сталіна У. I. Драздоўскі быў рэпрэсіраваны, у 1956 г. рэабілітаваны.
МАКСІМ СЯМЁНАВІЧ СІВАГРАКАЎ
М. С. Сівагракаў нарадзіўся ў 1898 г. ў в. Вузніца (цяпер Чырвоная Слабада) Быхаўскага р-на. 3 1918 г. ў Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную вёску, быў сакратаром сельсавета. У 1929 г. арганізаваў і ўзначаліў калгас «Новы свет». Гаспадарка па тым часе дабілася добрых паказчыкаў. Хутка М. С. Сівагракава прызначылі загадчыкам будаўнічай канторы райкалгассаюза, потым дырэктарам саўгаса «Ударнік». На пачатак 1934 г. склалася цяжкае становішча ў калгасе «Рэвалюцыя». Як вопытнага кіраўніка райком партыі рэкамендаваў М. С. Сівагракава старшынёй.
11 лютага 1935 г. М. С. Сівагракаў прадстаўляў землякоў на 2-м Усесаюзным з'ездзе калгаснікаў, дзе быў выбраны ў камісію па выпрацоўцы Прыкладнага статута сельскагаспадарчай арцелі, выступаў на адным з пасяджэнняў. Натхнёны рашэннямі з'езда, з яшчэ болышай энергіяй узяўся за работу. Неўзабаве калгас «Рэвалюцыя» стаў адным з лепшых у вобласці, да яго далучылі землі калгаса «Шлях Леніна». Клопатаў прыбавілася, але справы ладзіліся. Добрага гаспадара-старшыню хутка перавялі дырэктарам МТС, потым намеснікам загадчыка райземаддзела, старшынёй планавай камісіі, загадчыкам райземаддзела. 3 цягам часу справы ў калгасе «Рэвалюцыя» пагоршыліся. Забілі трывогу вяскоўцы, сталі прасіць назад былога старшыню. Многа бяссонных пачэй правёў М. С. Сівагракаў, каб выправіць становішча...
Мірныя, стваральныя планы пераблытала вайна. На плечы ляглі клопаты па эвакуацыі калгаснай маёмасці, жывёлы. Напярздадні акупацыі раёна нямсцка-фашысцкімі захопнікамі Максім Сямёнавіч пайшоў на фронт. Змагаўся на Украіне. Трапіў у акружэнне. Перайсці лінію фронту не ўдалося. І ён прабіраўся на Быхаўшчыну. Вясной 1942 г. уступіў у партызанскую групу Стратона Мардашкіна. Быў камандзірам разведкі, пасля палітруком роты партызанскага атрада «За Радзіму», камісарам дыверсійна-разведвальнай групы. Пасля вайны аднаўляў разбураную гаспадарку. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр 24.7.1964 г.
Раёнка паведамляла…
Па старонках газеты «Маяк камуны» за 1937, 1939 гг.
