Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Книга Память - Быховский район.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.71 Mб
Скачать

16 Кастрычніка

У Кучынскім сельсавеце арганізаваны новы кал­гас «17 кастрычніка», у які ўступіла 112 аднаасобных гаспадарак. Прыліў у калгас працяг­ваецца.

* * *

На 10 кастрычніка ў раёне маецца калектывізаваных гаспадарак 11 803, што складае 70,1 % усіх бядняцка-серадняцкіх гаспадарак раёна.

14 Снежня

3 АБ'ЯВЫ Ў ГАЗЕЦЕ

3 1-га студзеня 1935 г. адмяніць картачную сістэму снабжэння хлебам, мукой і крупой і ўстанавіць усюды шырокі продаж хлеба і іншых прадуктаў насельніцтву з дзяржаўных і кааператыўных магазінаў. На гэтыя прадукты ўстанаўліваюцца адзіныя паясныя дзяржаўныя цэны.

* * *

15 снежня 1934 г. пачаў работу раённы з'езд Саветаў. Сярод дэлегатаў была і работніца шклозавода «Ільіч» Ганна Рудкоўская. 18 снежня 1934 г. газета змясціла яе расказ «Вялікія абавязкі я з гонарам выканаю».

У майго бацькі было 7 душ сям'і. Ён быў рабочым і атрымоўваў усяго па 12 рублёў у месяц. За гэтыя грошы ён не мог усіх нас адзяваць і накарміць.

Заўсёды мы былі напаўгалодныя. На ўсю нашу сям'ю мелася адна пара ботаў. Насілі іх па чарзе. Малыя дзеці і гэтага не мелі. Усе, у тым ліку і я, былі босыя. Вучыцца мы не маглі, і засталася я зусім непісьменная.

Ох і цяжка ўспомніць сваё мінулае жыццё. Яшчэ горш стала мне жыць, як памёр мой бацька. Тады мне было ўсяго 10 год. Я вымушана была пайсці на вытворчасць працаваць.

Вось ужо 20 год, як я працую на заводзе «Ільіч». Прыйшлося мне працаваць і да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Тады я працавала па 15—16 гадзін у суткі і атрымоўвала па 8—10 рублёў у месяц. Зразумела, што гэта мне не хапала на мае жыц­цё. I хібаж гэта можна назваць жыццём.

Жыць па-сапраўднаму я начала толькі пры Савецкай уладзе. Я зразумела, што непісьмен-наму чалавеку нельга жыць. Я пайшла вучыцца. Партыя і савецкая ўлада дала для гэтага нам усе магчымасці.

Працую я зараз на шклозаводзе майстрам-прасаўшчыком. За ўдарную работу з 1929 года кожны год прэміруюць мяне. Я ў лістападзе ме­сяцы выканала свой прамфінплан на 124 працэнты, за першую дэкаду снежня месяца выка­нала на 126 працэнтаў. Я свой прамфінплан заўсёды выконваю і перавыконваю. Я выпрацоўваю кожны месяц па 180—190 рублёў.

Я з'яўляюся парторгам 3-й змены імя Юрава. Наша змена ўвесь час змагаецца за выкананне і перавыкананне прамфінплана. Яна атрымала ад дырэкцыі завода пераходны Чырвоны сцяг. Сёння я дэлегат раённага з'езда Саветаў. Гэта ўскладае вялікую адказнасць і вялікі абавязак, які я з го­нарам выканаю.

29 Снежня

28 снежня ў Быхаве пачаў сваю работу Беларускі тэатр рабочай моладзі горада Быхава. Тэатр існуе 4 гады. Пад мастацкім кіраўніцтвам заслужанага артыста рэспублікі т. Міровіча, тэатр значна творча ўзрос. За 4 гады мы выхавалі здольны маладняк, які ўпэўнена крок за крокам аўладзявае акцёрскім майстэрствам. Наш рэпертуар пабудаваны на здаровым савецкім смеху, смех бадзёры, без пошласцей, які дае здаровую зарадку для работы каля варштата і ў полі. Наш малады задор у аднолькавай ступені заражае і старых і маладых...

1935 г.

7 Лютага

Права пасылкі дэлегата на Усесаюзны з'езд калгаснікаў-ударнікаў заваяваў калгас «Рэвалюцыя». 1934 год быў годам вялікага росту і ўмацавання калгаса. На працадзень калгаснікі атрымалі зернавых 2,1 кг, бульбы 9,6 кг, гародніны 4 кг, сена 1,2 кг, грошай па 60 кап. Колькасць гаспадарак у калгасе павялічылася да 226. Гэта дасягнута таму, што ў калгасе шырока разгорнута сацыялістычнае спаборніцтва і выхаваны моцны калгасны актыў. На масавым сходзе калгаснікаў з калгасаў «Рэвалюцыя» і «Шлях Леніна» з удзелам значнай часткі калгаснікаў з іншых калгасаў дэлегатам выбраны тав. Сівагракаў, старшыня калгаса «Рэвалюцыя».