- •3 Чырвоным сцягам
- •3 Усламінаў Захара Гаўрылавіча Самалётава
- •3 Успамінаў былога камандзіра ўзвода 112-га Калагрыўскага палка Фёдара Якаўлевіча Шчалко
- •3 Успамінаў с. I. Марозава
- •3 Гісторыі партызаншчыны на Магілёўшчыне
- •I ўзняўся народ
- •3 Успамінаў Сяргея Паўлавіча Раманава, былога члена Быхаўскага рэўкома
- •3 Успамінаў Ціхана Яфімавіча Міранцова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінау Феадосіі Яўсееўны Пятровай (Бычковай), былой падпольшчыцы з в. Трасцівец
- •3 Успамінаў Філімона Платонавіча Кулікова, былога чырвонагвардзейца
- •3 Успамінаў а. Р. Хрушчова, удзельніка грамадзянскай вайны
- •3 Успамінаў Емяльяна Мітрафанавіча Пазнякова, удзельника грамадзянскай вайны, ураджэнца в. Усходняя
- •3 Успамінаў былога чонаўца а. Атліваніка
- •3 Успамінаў былога загадчыка палітасветы Грудзінаўскага валаснога выканкома Мітрафана Тарасавіча Панасевіча
- •3 Успамінаў ветэрана партыі Івана Піліпавіча Галіновіча
- •3 Успамінаў аднаго з першых камсамольцаў в. Грудзінаўкі Сяргея Антонавіча Астаповіча
- •3 Успамінаў камсамольца з 1919 г. Канстанціна Антонавіча Маёрава
- •3 Успамінаў камсамольца 20-х гадоў Мартына Паўлавіча Паляўцова
- •3 Успамінаў камсамольца з 1922 г. Канстанціна Ігнатавіча Лукашова
- •3 Гісторыі піянерскай арганізацыі раёна
- •25 Кастрычніка
- •7 Лістапада
- •15 Лістапада
- •3 Успамінаў былога рэдактара шматтыражнай газеты «Ударнік саўгаса», члена кпсс з 1919 г. Сцяпана Мікалаевіча Свірыда
- •3 Успамінаў дэпутата Вярхоўнага Савета ссср 1-га склікання Суклеты Сілкаўны Яўменавай
- •13 Сакавіка
- •25 Сакавіка
- •7 Студзеня
- •1 Верасня
- •16 Кастрычніка
- •14 Снежня
- •29 Снежня
- •7 Лютага
- •29 Кастрычніка
- •21 Лістапада
- •3 Успамінаў дэпутата ВярхоўнагаСавета ссср Іванова
- •1 Студзеня
- •4 Студзеня
- •13 Студзеня
- •15 Студзеня
- •14 Сакавіка
- •6 Кастрычніка
- •27 Лістапада
- •5 Снежня
- •3 Успамінаў м. А. Труснова,былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў м. П. Куракіна, былога камандзіра 425-га партызанскага атрада, члена Быхаўскага падпольнага райкома партыі
- •3 Успамінаў п. I. Бажэнава, былога партызана атрада г. I. Сазонава
- •3 Успамінаў а. А. Гарчакова
- •3 Успамінаў ф. П. Падаляна
- •3 Успамінаў Дз. А. Смагіна
- •3 Успамінаў п. М. Цагельнікава, былога камандзіра 1-га батальёна 425-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.
- •3 Успамінаў с. У. Грышына
- •3 Загада № 92 па ваенна-аператыўнай групе
- •3 Успамінаў Лізаветы Міхайлаўны Міхасёвай, 1902 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Ганны Рыгораўны Казловай, 1926 года нараджэння, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Марыі Гаўрылаўны Кавалёвай, жыхаркі в. Гарадзец
- •3 Успамінаў Антаніны Цярэнцьеўны Рудаковай, 1936 года нараджэння, ураджэнкі в. Красніца, загадчыцы дзіцячага-сада № 3 г. Быхава
- •3 Успамінаў Палікарпа Мікалаевіча Шакунова
- •3 Успамінаў Ульяны Максімаўны Кірэевай, 1911 года нараджэння, жыхаркі в. Дабужа
- •3 Успамінаў Мікалая Нічыпаравіча Іванова, 1933 года нараджэння. Ураджэнца в. Залатое Дно, жыхара в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў Еўдакім Якаўлеўны Івановай, 1907 года нараджэння, ураджэнкі в. Залатое Дно, жыхаркі в. Чырвоная Беларусь
- •3 Успамінаў былога загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага падпольнага абкома партыіI. П. Крыскаўца
- •Аскер Бархозаў
- •3 Успамінаў м. М. Алейнікава, былога камісара 2-га батальёна 152-га партызанскага палка
- •3 Сям’і патрыётаў
- •3 Успамінаў п. М. Караленкі
- •3 Успамінаў п. М. Дамброўскага, былога памочніка камісара па камсамолу 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваг
- •3 Успамінаў м. А. Труснова, былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя р. I. Катоўскага
- •3 Успамінаў ф. В. Гусева, былога начальніка медыцынскай службы Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы
- •3 Успамінаў былой партызанкі Быхаўскай ваг, удзельніцы партызанскага парада ў Мінску н. М. Дзегцяровай
- •3 Успамінаў п. Н. Шлеянкова, былога камандзіра мінамётнага разліку ў лыжным батальёне 269-й стралковай дывізіі, настаўніка Чарнаборскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна
- •3 Успамінаў I. А. Барысевіча
- •3 Успамінаў н. Н. Адасёва
- •3 Успамінаў в. Круглікава, былога камсорга батальёна 856-га стралковага палка
- •3 Успамінаў I. Карабузава, былога камандзіра батарэі 444-га стралковага палка
- •3 Успамінаў маёра запасу а. А. Васільева, былога камсорга 336-га стралковага палка
- •3 Франтавых пісем Дз. Аскаленкі сваёй жонцы Ніне
- •3 Успамінаў л. С. Данілюка
- •3 Успамівшў ц. Я. Сычкова
- •3 Успамінаў Антаніны Мядзведскай, сястры генерала п. Т. Курсакова
- •3 Успамінаў в. I. Маркоўскага
- •3 Успамінаў I. К. Галіноўскага
- •3 Успамінаў былога партызана-разведчыка, удзельніка штурму Берліна а. Ф. Палякова
25 Кастрычніка
Агульны сход калгаснікаў калгаса «Зара» Кузькаўскага сельсавета вынес пастанову паслаць Ленінграду звыш плана адзін вагон бульбы.
На гэтым жа сходзе калгаснікі ў парадку сацспаборніцтва сабралі 100 пудоў бульбы (з ураджаю сваіх прыватных участкаў) для пасылкі пралетарыям Ленінграда.
7 Лістапада
Да15-й гадавіны Кастрычніка раён падыходзіць з 5 савецкімі гаспадаркамі з агульнай зямельнай плошчай у 6225 га (у параўнанні з 1919 годам — рост у 6 разоў). Калектыўныя гаспадаркі раёна аб'ядноўваюць 4555 двароў ,што ў адносінах да агульнага ліку гаспадарак раёна складае 28,6%. Раён мае трактарны парк у колькасці 25 машын, 18 з іх працуюць у савецкіх гаспадарках.
3 1930 г. ўведзена ў сеагульнае абавязковае навучанне на базе 4-гадовай школы, а з бягучага 1932/33 навучальнага года абавязковае навучанне праводзіцца на базе сямігодкі. У 1931/32 навучальным годзе было 56 лікпунктаў, 120 школ малапісьменных і 6 вячэрніх школ 2-га канцэнтру за адзін толькі гэты год ліквідаваная непісьменнасць каля 4тыс. асоб.
15 Лістапада
8-галістапада адбыўся ўрачыстьы пуск цеплаэлектрацэнтралі Быхаўскага ацэтонавага завода. Пуск ЦЭЦ з'яўляецца ўрачыстасцю працоўных Быхаўшчыны, бо яна акрамя асвятлення дае і сілавую энергію прадпрыемствам Быхава.
Наша шматтыражка
3 Успамінаў былога рэдактара шматтыражнай газеты «Ударнік саўгаса», члена кпсс з 1919 г. Сцяпана Мікалаевіча Свірыда
У 30-я гады ў буйных саўгасах і МТС былі арганізаваны палітаддзелы. Ім дазволілі вы-пускаць малафарматныя шматтыражныя газеты.
У 1933 г. мяне прызначылі рэдактарам палітаддзельскай газеты ў свінагадоўчым саўгасе «Чырвоны маяк» Сялец-Халапееўскага сельсавета. Гаспадарка з'яўлялася эканамічна слабай, малалікай была і партыйная арганізацыя. Нас у палітаддзеле было чацвёра. Працавалі з поўнай аддачай, пастаянна знаходзіліся сярод людзей. Спачатку не ўсё ладзілася. Справы палепшалі, калі палітаддзел узначаліў энергічны, умелы арганізатар стары бальшавік Дындзін. Мацнела эканоміка саўгаса, добрасумленна працавалі людзі. 3 ліку перадавых работнікаў вырасла і партыйная арганізацыя. Клопатаў было і ў мяне. Газета выходзіла раз на тыдзень, часам два разы. Набіралі тыраж у друкарні раённай газеты «Маяк камуны». Мне даводзілася з падрыхтаванымі матэрыяламі пешшу хадзіць з Сяльца-Халапеева ў Быхаў і надругі дзень вяртацца з газетамі. Складана было з матэрыяламі. Большасць рабочых саўгаса была малапісьменная або зусім непісьменная. Заметкі пісаць самі яны не маглі. Даводзілася мне гутарыць, запісваць, як кажуць, браць інтэрв'ю. 3 часам вакол газеты згуртаваўся селькораўскі актыў. Выпускаць шматтыражку дапамагалі работнікі палітаддзела, камуністы. Друкаванае слова тады цанілася вельмі высока.
Перад вайной я быў рэдактарам быхаўскай раённай газеты «Маяк камуны».
Ад служанкі да члена ўрада
3 Успамінаў дэпутата Вярхоўнага Савета ссср 1-га склікання Суклеты Сілкаўны Яўменавай
Шаснаццацігадовай дзяўчынкай пакінула я бацькаву хату і паехала ў Петраград шукаць лепшай долі. Уладкавацца на завод ці фабрыку мне не ўдалося. Хутка скончыліся небагатыя запасы харчоў і грошы, што сабралі мне на дарогу родныя. І пайшла я служанкай у багаты дом. Самая марудная і цяжкая праца клалася на мае плечы. У 1916 г. нарэшце ўдалося трапіць на карданажную фабрыку. Але і там было не салодка: праца з сямі гадзін раніцы і да васьмі вечара вымотвала сілы. Рабочыя баставалі, наладжваліся дэманстрацыі. Як і ўсе рабочыя, я з радасцю сустрэла Кастрычніцкую рэвалюцыю. Да студзеня 1918 г. пратрымалася на фабрыцы, а потым падалася дамоў. Голадна і холадна было ў Піцеры. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны выйшла замуж за былога кавалерыста-будзёнаўца Харытона Іванавіча Яўменава. У 1930 г. наша сям'я ўступіла ў калгас «Запаветы Ільіча». Я стала працаваць даяркай. 3 кожным годам дужэў калгас. Расла і я. Скончыла школу лікбезу, стала стаханаўкай. 12 снежня 1937 г. мяне выбралі дэпутатам у Савет Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР па Быхаўскай выбарчай акрузе. На 1-й сесіі Вярхоўнага Савета СССР мне пашчасціла мець гутарку з Надзеяй Канстанцінаўнай Крупскай і Міхаілам Іванавічам Калініным.
У 1938 годзе ўступіла ў партыю. Толькі мірныя планы нашы перакрэсліла вайна. Праводзіла на фронт мужа і сына Цярэнція. Сама з дочкамі Насцяй, Таняй, Зінай і Валяй эвакуіравалася ў Харкаўскую вобласць, дзе сталі працаваць на ферме. Калі і да Харкава наблізіўся фронт, эвакуіраваліся ў станіцу Верхняя Дабрэнька Сталінградскай вобласці. Працавала рабочай у МТС, потым старшынёй сельсавета. Старэйшыя дочкі Таня і Насця добраахвотна пайшлі на фронт. Пасля вайны я вярнулася ў сваю родную Студзёнку. Жывымі выйшлі з вайны мае муж і дзеці.
(Ад рэдакцыі: С. С. Яўменава памерла 13 лютага 1980 г.)
Раёнка паведамляла...
Па старонках газеты «Маяк камуны» за 1933—1936 гг.
1933 г.
