Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Книга Память - Быховский район.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.71 Mб
Скачать

3 Успамінаў ветэрана партыі Івана Піліпавіча Галіновіча

Пленум ЦК РКП(б), які адбыўся пасля смерці У. I. Леніна ў канцы студзеня 1924 г., аб'явіў масавы прыём у партыю перадавых рабочых ад станка. На той час у Быхаве існавала толькі адна агульнагарадская партыйная ячэйка, на ўліку ў якой былі камуністы, што працавалі ў раённых установах і на прамысловых прадпрыемствах. У час правядзення ленінскага прызыву ў партыю ў Быхаве была створана партячэйка на чыгуначнай станцыі. I. П. Галіновіч працаваў тады брыгадзірам чыгуначнікаў-рамонтнікаў і хадзіў у спачуваючых.

Чутка аб стварэнні на станцыі партыйнай ячэйкі імгненна разнеслася сярод чыгуначнікаў. На кожным раз'ездзе (ад станцыі Тошчыца да Барсукоў), у будках пуцявых абходчыкаў толькі і было гаворкі аб гэтай вялікай падзеі. Са стварэннем ячэйкі новыя камуністы прыступілі да сур'ёзнай, глыбокай вучобы. Былі прыняты спачатку меры па ліквідацыі непісьменнасці, а потым заняліся павышэннем палітычнага ўзроўню. Адначасова з камуністамі займаліся і мы, спачуваючыя, беспартыйныя рабочыя. Кожную суботу ўвечары прыязджала да нас інструктар палітаддзела Магілёўскага аддзялення дарогі Захарава. Яна вяла школу палітграматы. Вывучалі Праграму і Статут партыі, біяграфію У. І. Леніна, пытанні палітычнага жьщця краіны, унутранага становішча. Хадзілі на заняткі з ахвотай. Быілі і самі зацікаўлены, ды і інструктар аказалася вельмі адукаванай, люба было па­слухаць.

Цікава праходзілі і партыйныя сходы. Адбываліся яны кожны тыдзень, у нядзелю. Акрамя камуністаў прысутнічалі ўсе свабодныя ад работы чыгуначнікі. Гэта было за правіла, ды і як інакш, калі на сходах вырашаліся надзённыя, жыццёва важныя пьгганні нашай работы. Такія, як, напрыклад, забеспячэнне нармальнага руху цягнікоў. А гэта на той час мела вельмі вялікае значэнне. Калі мне давялося ў саракавых-пяцідзесятых гадах працаваць сакратаром чыгуначнай партарганізацыі, то неаднойчы прыпамінаў дзейнасць парт’ячэйкі двадцатых гадоў, яе сакратара. Усё лепшае, каштоўнае выкарыстоўваў у сваёй рабоце.

Яны былі першымі

3 Успамінаў аднаго з першых камсамольцаў в. Грудзінаўкі Сяргея Антонавіча Астаповіча

У 1919 годзе ў былым маёнтку графіні Талстой быў створаны саўгас. Моладзь арганізавалася ў камсамольскую ячэйку. Яе сакратаром, сапpaўдным важаком моладзі быў Косця Якімаў, яго брат Лёня кіраваў драматычным гуртком пры саўгасным клубе. Клуб быў нашым штабам, месцам правядзення палітвучобы, гульняў і інш. цікавай работы.

Памятаю, з якім велізарным юнацкім запалам працавалі тады першыя камсамольцы Н. В. Удалееў, Наташа Сакалова, браты Казловы і інш. Мы ўцягвалі ў актыўнае грамадскае жыццё і моладзь суседніх вёсак, вялі работу сярод сялян, якія прыязджалі да нас на млын. Чыталі ім га­зеты, растлумачвалі палітыку партыі.

Грудзінаўка засталася ў памяці і таму, што там я працаваў першым сакратаром сельсавета, які быў створаны пасля ліквідацыі воласці ў 1924 г. Першая ідэйная загартоўка і вопыт арганізатарскай работы спатрэбіліся мне пазней, калі ў 1925 г. пераехаў на Браншчыну і працаваў у Жыздраўскім раённым камітэце камсамола да прызыву ў Чырвоную Армію. Пачаў я службу радавым, закончыў яе палкоўнікам.

Цяпер, праз гады, яшчэ больш бачна, як многа даў мне камсамол. У камсамоле і праз камсамол я атрымаў сваё выхаванне як грамадзянін, як воін. Камсамол вучыў мяне жыць для шчасця народа.

Незабыўны след у маёй памяці пакінулі сустрэчы з вядомымі военачальнікамі, кіраўнікамі партыі і ўрада. Мне пашчасціла слухаць прамовы А. В. Луначарскага, С. М. Кірава і іншых выдатных людзей. Вялікай падзеяй у жьщці лічу той час, калі мне давялося стаяць на ганаровым пасту каля Маўзалея У. I. Леніна. Сюды няспынным патокам ішлі людзі: рабочыя, з якімі правадыр калісьці шчыра гутарыў, сяляне, што прыехалі за тысячы вёрст, каб аддаць яму зямны паклон, вучоныя, каб зверыць свае думкі па Ільічу. Камсамольская загартоўка спатрэбілася і ў час знаходжання на ахове дзяржаўнай граніцы СССР. Там, на рубяжы двух светаў, асабліва адчувалася адказнасць за лёс краіны, за мірную працу савецкіх людзей.