Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Книга Память - Быховский район.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.71 Mб
Скачать

3 Успамінаў былога чонаўца а. Атліваніка

На адваротным баку вокладкі кароткай справаздачы аб дзейнасці Быхаўскага павятовага гарадскога камітэта РКП (бальшавікоў) за перыяд з VI павятовай канферэнцыі 18 жніўня 1920 года па 25 студзеня 1921 года, надрукаванай у Быхаўскай савецкай друкарні, у чорнай рамцы змешчаны тэкст: «У час правядзення харчовага трохтыднёвіка бандытамі былі закатаваны тт. Часніцкі, Цёмкін, Раманаў (члены РКП) і т. Аўруцін (член павятовага камітэта камсамола). Вечная памядь і вечная слава загінуўшым за справу рэвалюцыі!»

3 1 па 22 лістапада 1920 г. ў Быхаўскім павеце праходзіў харчовы трохтыднёвік. На пра-вядзенне яго былі мабілізаваны 25 камуністаў, 25 членаў прафсаюза і 10 камсамольцаў.

Раз'ехаушыся па воласці, упаўнаважаныя павятовага камітэта партыі разгарнулі шырокую растлумачальную работу сярод сялян. Дзякуючы гэтаму колькасць нарыхтаваных прадуктаў для Чырвонай Арміі і пралетарыяту горада рэзка павялічылася. Гэта выклікала шаленства ў бандытаў і кулакоў. Пачасціліся іх выстунленні супраць органаў улады на месцы. На барацьбу з бандытызмам выступілі часці асобага назначэння (ЧОН). Быў арганізаваны такі атрад і ў мястэчку Журавічы Быхаўскага павета. Камандаваў атрадам дэмабілізаваны пасля ранення на фронце баец Чырвонай Арміі камуніст Батхан. Усяго ў атрадзе нас было 20 чалавек. Кожную ноч байцы неслі каравульную службу ў мястэчку і сельскагаспадарчай камуне, нярэдка ўступалі ў стычкі з бандытамі.

У лістападзе 1920 г. ў Журавічы прыбыла з Быхава камсамольская група ЧОНа з дзесяці чалавек пад камандаваннем члена павятовага камітэта камсамола І. Аўруціна. Па заданию Быхаўскага палітбюро (ЧК) патрэбна было разведаць абстаноўку у Даўгамошскай воласці. Па звестках, якія паступілі да нас, там дзейнічала банда. Атраду даручылі таксама правесці рэквізіцыю збожжа ў кулакоў. Раніцай атрад накіраваўся на заданне. У Доўгім Моху чонаўцы сабралі сход беднякоў і абмеркавалі пытанне аб рэквізіцыі. Адных актывістаў прызначылі ў гру­пы, якія пойдуць разам з камсамольцамі па хатах кулакоў, другім даручылі падрыхтаваць фурманкі. За справу рашылі узяцца, як толькі зоймецца золак. Далёка за поўнач стомленыя камсамольцы паснулі. Вартавы, які стаяў на вуліцы, таксама заснуў. Не спалі ў тую ноч ворагі. Уначы банда зняла вартавога і акружыла хату. Успыхнуў няроўны бой…

Мінула пяць дзён. Мы захваляваліся. Хлопцы ж абяцалі вярнуцца ў Журавічы праз 2-3 дні. Камандзір нашага атрада паведаміў павяткому партыі. У Доўгі Мох у спешным парадку быў накіраваны з Быхава чонаўскі атрад. Туды ж прыбыў конны атрад Гомельскага губернскага ЧК. Агульнымі сіламі ўдалося вылавіць бандытаў. Закатаваныя юнакі былі знойдзены пад ярусам накачанага на іх бярвення. Загінуўшых прывезлі ў Быхаў і пахавалі на брацкіх могілках.

УДЗЕЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ КАСТРЫЧНІЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭВАЛЮЦЫІ І ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ

АБІДАВІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ

АНДРЭЕЎ Еўдакім Зосімавіч, нарадзіўся ў в. Абідавічы ў 1882, памёр у 1972.

АНДРЭЙЧЫКАЎ Кірыла Ягоравіч, нарадзіўся ў 1889 у в. Палянінавічы; у 1918 добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях супраць кайзераўскіх, пятлюраўскіх, дзянікінскіх і белапольскіх войск.

КАКУЛЬКІН Петр Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Вець, памёр у 1988.

КОРШУНАЎ Андрэй Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Абідавічы, памёр у 1986.

ЛАБАДЫРОЎ Дзмітрый Іванавіч, нарадзіўся ў в. Вець,

ЛАРКОЎ Сцяпан, нарадзіўся ў в. Вець, загінуў у грамадзянскую вайну.

НЯБРАЕЎ Фёдар, нарадзіўся ў в. Вець. загінуў у грамадзянскую вайну.

СЯКЕРКА Архіп, нарадзіўся ў в. Вець, загінуў у грамадзянскую вайну.

ШАБЛАЎНЁЎ Пракоп Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Вець, загінуў на фронце ў Вялікую Айчынную вайну.

ШАРЫПАЎ Пракоп Мікітавіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Плоскае.

БАРКАЛАБАЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ

КЛІМАЎ Малах Ціханавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Лядо; у Чырвонай Арміі ў 1918—1921, ваяваў з бандамі на Украіне, вызваляў ад белагвардзейцаў станіцу Вёшанскую; памёр у 1981.

МІЧУКОЎ Павел Іванавіч (глядзі асобны артыкул).

РАБЗЭВІЧ Аляксандр Яфімавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Ліпаўка; у Чырвонай Арміі ў 1919-1922, удзельнік штурму Перакопа; памёр у 1982.

РУДНІКАЎ Фёдар Фаміч, нарадзіуся у 1897 у в. Касічы; у Чырвонай Арміі ў 1918-1922, служыў у 1 -й Коннай арміі.

СТАВЯНКОЎ Анатоль Васілевіч (глядзі асобны артыкул).

ЦІХАНОЎСКІ Павел Севасцьянавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Хадуцічы; у Чырвонай Арміі ў 1919 — 1923, удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў складзе асобага артылерыйскага дывізіёна: памёр у 1983.

ЯЦКЕВІЧ Цімафей Ульянавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Хадуцічы, ваяваў супраць арміі Юдзеніча, па­мёр у 1983.

ГОРАД БЫХАЎ

БУРДАЛАЎ Іоў Пятровіч, ураджэнец Быхаўскага павета, служыў на крейсеры «Аўрора», удзельнік штурму Зімняга палаца.

ВАСЬКОЎ Пётр Аляксеевіч, нарадзіўся ў 1900, удзельнік грамадзянскай вайны і ўстанаўлення Савецкай улады на Быхаўшчыне, потым на партыйнай і прафсаюзнай рабоце ў Быхаве і Mінску, памёр у 1931, пахаваны на брацкіх могілках у Быхаве.

ДОРАХАЎ Георгій Яўменавіч (глядзі асобны ар­тыкул).

ЖДАН Аляксандр Аляксеевіч (глядзі асобны ар­тыкул) .

ІВАШКА Кірыла Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1900 у Быхаве, памёр у 1974.

ІСКОЛЬСКІ Міхаіл Абрамавіч, нарадзіўся ў 1901, год смерці не ўстаноўлены.

КАГАН Меер Мендэлевіч, нарадзіўся ў 1893 у фальварку Феліксполле Быхаўскага павета, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, працаваў старшынёй гарсавета ў Быхаве, памер у 1972.

КАДРАЎ Акім Ігнатавіч, нарадзіўся ў 1899, удзельнік баёў з бандамі Стракапытава і Булак-Балаховіча, быў байцом Жалезнай Азінскай дывізіі, памёр у 1976.

КАЛЕЕЎ Яўген Рыгоравіч, ураджэнец Быхаўскага павета, служыў унтар-афіцэрам на крэйсеры «Аўрора», удзельнік штурму Зімняга палаца.

КАМАНДЫШКА Мікалай Цярэнцьевіч, нарадзіўся ў 1903 у Быхаве, з 1919 па 1921 на франтах грама­дзянскай вайны, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік, памёр у 1977.

КАНДРАЦЬЕЎ Сцяпан Сцяпанавіч (глядзі асобны артыкул).

КАРЗО Павел Цімафеевіч, нарадзіўся ў Быхаве, у 1919 - 1920 у Чырвонай Арміі, ваяваў супраць белапалякаў у дэсантным атрадзе Дняпроўскай ваеннай флатыліі.

КУЗЬМІН Андрэй Мацвеевіч, нарадзіўся ў 1890, па­мёр у 1978.

МАГАЗІНШЧЫКАЎ Фоцій Яфімавіч, нарадзіўся ў 1883 у Быхаве, у 1919-1920 ваяваў у 508-м стралковым палку.

МУЖЫЧКОЎ Яфрэм Трафімавіч (глядзі асобны артыкул).

МУРАШКА Пётр Вікенцьевіч, нарадзіўся ў 1899, памёр у 1978.

МУШТУКОЎ Ананій Акімавіч (глядзі асобны ар­тыкул).

ПЧАЛЯНКОЎ Фёдар Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1895, памёр у 1968.

РАСІН Абрам Гілевіч, нарадзіўся ў 1890 у Быхаве, памёр у 1970.

РУДКОЎСКІ Сцяпан Антонавіч, нарадзіўся ў 1898, памёр у 1982,

РУДКОЎСКІ Трафім Георгіевіч, нарадзіўся ў 1892 у Быхаўскім павеце, служыў на крэйсеры «Аўрора», удзельнічаў у штурме Зімняга палаца.

СКАЖАНЮК Юлій Паўлавіч (глядзі асобны арты­кул).

ТУРЧЫКАЎ Іосіф Цярэнцьевіч, нарадзіўся ў 1901, памёр у 1982.

ФРАНЦУЗ Навум Лазаравіч (глядзі асобны ар­тыкул).

ЦІТОВІЧ Мікалай Канстанцінавіч (глядзі асобны артыкул).

ЧАРКАШЫН Васіль Пракопавіч, нарадзіўся ў 1895, памёр у 1971.

ЧОРСТВЫ Мікалай Філімонавіч, нарадзіўся ў 1901 у Быхаве, добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію, ваяваў на поўначы, удзельнічаў у падаўленні контррэвалюцыйнага мяцяжу у Кранштаце ў 1921.

ШПАК Іосіф Іванавіч, нарадзіўся ў 1876 у Быхаве, у 1919 памочнік механіка дапаможчых суднаў Дняпроўскай ваеннай флатыліі, ваяваў супраць дзянікінскіх і белапольскіх войск на Украіне і Беларусі; расстраляны фашыстамі ў 1943 у Кіеве за падпольную дзейнасць.

ШЫБАНАЎ Кузьма Назаравіч, нарадзіўся ў 1900, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, памёр у 1972.

ВЕРХНЯТОШЧЫЦКІ СЕЛЬСАВЕТ

АНДРЭЕНКА Емяльян Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1898 у в, Чырвоны Бераг, у грамадзянскую вайну камандаваў узводам 153-га стралковага палка, памёр у 1981.

АНДРЭЕНКА Іван Яфімавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Чырвоны Бераг. памёр у 1984,

АНДРЭЕНКА Карп Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1930.

АРХІПЕНКА Макар Максімавіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Верхняя Тошчыца, памёр у 1982.

АРХІПЕПКА Парфен Ціханавіч, нарадзіўся ў І896 у в. Верхняя Тошчыца. памёр у 1976.

АСІПЕНКА Максім Яфімавіч, нарадзіўся ў 1895 на станцыі Тошчыца памёр у 1984.

АСІПЕНКА Мікалай Яфімавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1988.

БАЛОТНІКАЎ Макар Мікітавіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Верхняя Тошчыца, памёр у 1942.

БОНДАРАЎ Іван Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Вялікі Лес, памёр у 1973.

БОНДАРАЎ Кузьма Гаўрылавіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Верхняя Тошчыца, памёр у 1949.

БУРКАНАЎ Архіп Парфенавіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Верхняя Тошчыца, памёр у 1974.

БЯЛЯЕЎ Фёдар Восіпавіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Віляхаўка, памёр у 1988,

ГАЙДУКОЎ Фёдар Палікарпавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Верхняя Тошчыца, памёр у 1959.

ДЗЯМІДАЎ Карней Гаўрылавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Рыхартава, памёр у 1942.

ЕЛІСЕЕНКА Павел Восіпавіч, нарадзіўся у 1896 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1920.

ЕРМАЛІЦКІ Ціт Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1919.

IЛЬІН Фядот Аляксеевіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Верхняя Тошчыца, памёр у 1979.

КАВАЛЕНКА Васіль Ігнатавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1955.

КАВАЛЕНКА Нічыпар Раманавіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Чырвоны Бераг; у час грамадзянскай вайны ваяваў у 153-м стралковым палку; расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943-за сувязь з партызанами.

КАЗЛОЎ Якаў Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Віляхаўка, памёр у 1983.

КАРАКОЎ Іван Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Верхняя Тошчыца, памёр у 1981.

КАРНАВУХАЎ Кірыла Андрэевіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Ніжняя Тошчыца, памёр у 1983.

КАРНАВУХАЎ Піліп Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Рыхартава, памёр у 1983.

КАРНАВУХАЎ Сяргей Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Ліпа, памёр у 1947.

КУЛІКАЎ Сямён Андрэевіч, нарадзіўся ў 1893 на станцыі Тошчыца, памёр у 1979

КУХАРЭНКА Апанас Барысавіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Вялікі Лес, памёр у 1954.

КУХТАЎ Восіп Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Верхняя Тошчыца, памёр у 1959.

ЛАТЫШАЎ Міхаіл Захаравіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Рыхартава, год смерці не ўстаноўлены.

МАГЕРАЎ Раман Сямёнавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1959.

МАЛАХАЎ Пётр Сяменавіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Верхняя Тошчыца, памёр у 1980.

МАРТЫНЕНКА Пётр, нарадзіўся ў 1893 у в. Істопкі, да 1917 служыў матарыстам у 2-й Ціхаакіянскай эскадры, удзельнік грамадзянскай вайны.

МАРЧАНКА Фёдар Кірылавіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Верхняя Тошчыца, памёр у 1942.

МЕЛЬНІКАЎ Трафім Уладзіміравіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Вялікі Лес, памёр у 1974.

МЕНДЗЕЛЕЎ Іван Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Рыхартава, памёр у 1939.

МЕНДЗЕЛЕЎ Якім Сяргеевіч, нарадзіўся ў 1901 у в. Ліпа, памёр у 1986.

МУЗЫЧЭНКА Дзмітрый Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Верхняя Тошчыца, памёр у 1978.

ПАСЫНКАЎ Архіп Пятровіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Чырвоны Бераг.

ПАСЫНКАУ Васіль Восіпавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1920.

ПРЫБЫЛЬСКІ Емяльян Парфенавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Віляхаўка, памёр у 1980.

САЛДАЦЕНКА Мартын Андрэевіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Верхняя Тошчыца, памёр у 1958.

САПРОНЕНКА Несцер Мікітавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1936.

СВІРЫДАЎ Яфім Іванавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Верхняя Тошчыца, памёр у 1959.

СІДАРЭНКА Апанас Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1980.

СІДАРЭНКА Тарас Макаравіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1920.

СІДАРЭНКА Фадзей Герасімавіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1935.

СІДАРЭНКА Цімафей Іванавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1936.

ФЁДАРАЎ Ілья Канстанцінавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1942.

ФЁДАРАЎ Малах Андрэевіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1974.

ФЁДАРАЎ Фёдар Канстанцінавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1937.

ФЯДЗЯЧАНКА Антон Ціханавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1969.

ФЯДЗЯЧАНКА Аўрам Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1976.

ФЯДЗЯЧАНКА Ціхан Іванавіч, нарадзіўся ў 1897, памёр у 1936.

ХАХЛОЎ Кузьма Антонавіч, нарадзіўся ў 1897 на станцыі Тошчыца, памёр у 1984.

ЦІМАФЕЕЎ Алякеей Захаравіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Верхняя Тошчыца, памёр у 1957.

ЦІТОЎ Фадзей Пятровіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Чырвоны Бераг, памёр у 1936.

ШЛЯХТАЎ Сцяпан Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1897 на станцыі Тошчыца, памёр у 1938.

ЯЗЭПАЎ Майсей Іванавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Віляхаўка, памёр у 1980.

ЯШКОЎ Ілья Трафімавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Першае Мая.

ГАРАДЗЕЦКІ СЕЛЬСАВЕТ

БАБЦОЎ Сідар Сямёнавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Лубянка, памёр у 1986.

БРЫТАВА (Кірпічэнка) Сусана Апанасаўна, нарадзілася ў в. Гарадзец у 1897; была сувязной Быхаўскага падраённага падпольнага камітэта РКП (б) у 1918, першая жанчына-кіраўнік камуны на Быхаўшчыне; памерла ў 1967.

ЖЫГАЛАЎ Алякеей Іванавіч, нарадзіўся ў 1886 у п. Гарадзец, памёр у 1970.

КАЗЛОЎ Арцём Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Лубянка, памёр у 1979.

КІРПІЧЭНКА Міхаіл Елісеевіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Гарадзец, загінуў у 1944,

КІРЭЕЎ Фёдар, узначальваў паўстанцкую групу ў в. Гарадзец у час акупацыіі тэрыторыі павета кайзераўскімі войскамі.

МІХАСЁЎ Нічыпар Міхайлавіч, нарадзіўся у 1892 у в. Брасавінка, памёр у 1979.

НОСАРАЎ Мікалай Арцёмавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Гарадзец, памёр у 1967.

СІМАНКОЎ Акім Пятровіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Гарадзец, памёр у 1974.

СЫСОЕЎ Мікіта Максімавіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Гарадзец, памёр у 1978.

ТАРАНАЎ Якаў Пятровіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Гарадзец, памёр у 1972.

ФІЛІМОНАЎ Даніла Пятровіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Гарадзец, памёр у 1980.

ЦАГЕЛЬНІКАЎ Антон Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Гарадзец, загінуў у 1919.

ГЛУХСКІ СЕЛЬСАВЕТ

АДАСЁЎ Карп Лаўрэнцьевіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Студзёнка. памёр у 1972.

БАДЗЬКОЎ Уладзімір Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Студзёнка. памёр у 1981.

ДРАЗДОЎСКІ Уладзімір Іванавіч (глядзі асобны артыкул).

КАДУНОЎ Харлам Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Глухі.

КАРАВАЦКІ Феакціст Рыгоравіч (глядзі асобны артыкул).

КРАСОЎСКІ Сцяпан Акімавіч (глядзі артыкул «Маршал авіяцыі»).

КУРАКІН Мікалай Паўлавіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Студзёнка, памёр у 1984.

КУРБАЦКІ Іосіф Іванавіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Новая Слабодка, у 1918-1920 у Чырвонай Арміі, ваяваў супраць белапалякаў у дэсантным атрадзе Дняпроўскай ваеннай флатыліі.

МАКЕЕЎ Гаўрыла Лявонцьевіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Усходняя.

ПАВЕЦКІ Георгій Мартынавіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Заброддзе; у 1918—1920 ваяваў супраць інтэрвентаў і белагвардзейцаў у складзе Дняпроўскай ваеннай флатыліі; памёр у 1971.

ПАЗНЯКОЎ Емяльян Мітрафанавіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Усходняя; з 1918 чырвоны партызан, чырвонаармеец 2-й Жалезнай дывізіі; памёр у 1970.

ПРОХАРАЎ Цімафей Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Глухі, памёр у 1979.

РАДЗЬКОЎ Тарас, нарадзіўся ў 1899 у в. Сту­дзёнка, загінуў.

САЗОНЕНКА Фядос Васілевіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Студзёнка, памёр у 1983.

САРОКІН М. I.

САРОКІН Цімох Іванавіч (глядзі асобны артыкул).

САРОКІН Яфім Іванавіч, адзін з кіраўнікоў падпольнай групы у в. Студзёнка, член падпольнага падрайкома РК КП(б)Б.

САЎЧАНКА Андрэй Раманавіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Студзёнка; член Быхаўскага падпольнага падрай­кома РКП(б) у час германскай акупацыі 1918: год смерці не ўстаноўлены.

САЎЧАНКА Сільвестр Мітрафанавіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Студзёнка, у 1920 машыніст кананерскай лодкі «Мудры», ваяваў супраць белапалякаў.

СІВАКОЎ Дзмітрый Емяльянавіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Студзёнка, памёр у 1984.

СІВАКОЎ Якаў Герасімавіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Студзёнка; член Быхаўскага падраённага падпольнага камітэта РКП(б) у 1918, з лістапада 1918 - намеснік начальніка Быхаўскай павятовай міліцыі; год смерці не ўстаноўлены.

СУШЧЫНСКІ Ануфрый Захаравіч, нарадзіўся ў 1888 у в. Усходняя, памёр у 1973.

СУШЧЫНСКІ Ягор Фёдаравіч, нapaдзіўся ў 1892 у в. Усходняя, памёр у 1945.

ХАРЛАНАЎ Дарафей Пракопавіч, нарадзіўся у в. Студзёнка, памёр у 1946.

ХАРЛАНАЎ Цімафей Пракопавіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Студзёнка.

ЯФРЭМАЎ Несцер Арцёмавіч, нарадзіўся ў в. Сту­дзёнка, памёр у 1971.

ЯЎМЕНАЎ Яфім Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Студзёнка, памёр у 1980.

ГРУДЗІНАЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ

БАБРОЎ Bосіп Васілевіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Рыжкаўка.

БАГДАНАЎ Фёдар Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Рыжкаўка, памёр у 1983.

БЕЛЫ Андрэй Іванавіч, нарадзіўся ў 1889 у в. Рыжкаўка.

БУРАЧКОЎ Ігнат Фаміч, нарадзіўся ў 1898 у в, Бутрамееўка,

ДЗЁМІНСКІ Сяргей Захаравіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Прыберажжа.

ЗАЙЦАЎ Тарас Ягоравіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Бынава, памёр у 1980.

КРАСЕЎ Ніканор Варфаламеевіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Рыжкаўка, памёр у 1983.

ЛАПЦЕЎ Апанас Пятровіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Чырвоны Асавец, памёр у 1986,

МАКСІМАЎ Антон Іванавіч, нарадзіўся ў 1888 у в. Прыберажжа, памёр у 1979.

СЕЛІВЕРСТАЎ Ягор Піліпавіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Грудзінаўка.

СМАЛЯКОЎ Леанід Апанасавіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Чырвоны Асавец.

СТАРАВОЙТАЎ Павел Іванавіч, нарадзіўся ў 1882 у в. Давыдавічы, памёр у 1980.

СЦЕПАНЬКОЎ Зосім Антонавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Чырвоны Асавец; баец 152-га стралковага палка, удзельнічаў у баях з нямецкімі інтэрвентамі, белапалякамі, пятлюраўцамі; памёр у 1988.

ЦАРАЎ Фёдар Антонавіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Бутрамееўка, памёр у 1986.

ЦЫГАНКОЎ Васіль Іванавіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Грудзінаўка.

ЧЫЖОЎ Піліп Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Бынава, памёр у 1977.

ШАМПЛЯХОЎ Баніфат Емяльянавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Бынава; у гады грамадзянскай вайны ваяваў супраць інтэрвентаў і белагвардзейцаў у партызанскім атрадзе, потым у Чырвонай Арміі ў корпусе Г. Дз. Гая і 1-й Коннай арміі, вызначыўся пры раз­громе бандаў Махно, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга; памёр у 1967.

ШЫЧКО Фёдар Калінкавіч (глядзі асобны артыкул).

ШАЙТАР Карп Купрыянавіч, нарадзіўся ў 1894, жыў у в. Грудзінаўка, памёр у 1973.

ШЧАРБІН Вілефан Кузьміч, нарадзіўся ў 1893 у в. Перакладавічы, памёр у 1981.

ЯРОШКА Восіп Сямёнавіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Чырвоны Асавец, памёр у 1967.

ДУНАЙКОЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ

ДАНІЛАЎ Павел Парфёнавіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Дзедава, памёр у 1988.

ДЗМІТРАЎ Карней Іванавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Хамічы, памёр у 1979.

ЛУК'ЯНАЎ Самуіл Карпавіч, нарадзўся ў 1895 у в. Дзедава, памёр у 1977.

МАКАРАНКА Фёдар Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Дунаёк, памёр у 1983.

МЕЛЬНІКАЎ Мікалай Ананьевіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Хамічы, памёр у 1978.

МЕЛЬНІКАЎ Сяргей Нічыпаравіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Хамічы, памёр у 1977.

ПАЛАВІКОЎ Захар Архіпавіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Дзедава, памёр у 1943.

ПАЛАВІКОЎ Максім Піліпавіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Дзедава, памёр у 1943.

ПАЛАВІКОЎ Сцяпан Конанавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Тартак, памёр у 1980.

ПАЛАВІКОЎ Сцяпан Піліпавіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Дзедава. памёр у 1940.

ПАЛАВІКОЎ Уладзімір Іванавіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Дзедава, памёр у 1942.

ПАФЕРАЎ Васіль Аляксандравіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Хамічы, памёр у 1956.

ПІЛКОЎ Іван, нарадзіўся ў в. Дунаёк, у 1919 вая­ваў у 1-й роце 149-га стралковага палка.

СІВАКОЎ Мікалай Ігнатавіч (глядзі асобны ар­тыкул) .

СІВАКОЎ Міхаіл Іванавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Праточнае, памёр у 1984.

СІВАКОЎ Міхаіл Раманавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Праточнае, памёр у 1981.

ТРАФІМАЎ Прохар Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Дзедава, памёр у 1978.

ШАНЦІЛЕНКА Герман Іларыёнавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Уюн, памёр у 1981.

ХМЯЛЬНІЦКІ Сямён Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Дзедава, памёр у 1955.

ЯКУБАЎ Сяргей Іванавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Дунаёк, памёр у 1980.

ЛУДЧЫЦКІ СЕЛЬСАВЕТ

БАРАНАЎ Платон Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Няраж; у грамадзянскую вайну удзельнічаў у баях на Заходнім фронце; памёр у 1978.

БОНДАРАЎ Савелій Іларыёнавіч, нарадзіўся ў 1888 у в. Лудчыцы; у грамадзянскую вайну ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце; памёр у 1941.

БУБЛІКАЎ Васіль Селівестравіч, нарадзіуся у 1895 у в. Лудчыцы; у грамадзянскую вайну ваяваў у Чапаеўскай дывізіі; памёр у 1965.

БУДЗЯНКОЎ Фёдар Кузьміч, нарадзіўся ў 1887 у в. Няраж; у грамадзянскую вайну ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце; памёр у 1975.

ВОЛКАЎ Ягор Іванавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Лудчыцы; у грамадзянскую вайну удзельнічаў у баях на Заходнім фронце; памёр у 1970.

ГАЛІНОВІЧ Мікалай Максімавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Слабада.

ІВАНОЎ Кірыла Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Лудчыцы; у грамадзянскую вайну ваяваў у Ча­паеўскай дывізіі; памёр у 1977.

КАШАЛЬКОЎ Ілья Андрэевіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Няраж; у грамадзянскую вайну ваяваў у Чапаеўскай дывізіі; памёр у 1963.

КІРПІЧЭНКА Ціхан Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1896 у пас. Дубавое; ваяваў у 1-й Коннай apмii, вызваляў ад белагвардзейцаў Данбас, Крым. Скончыў у 1923 кавалерыйскую школу чырвоных камандзіраў, удзельнічаў у баях з басмачамі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны; памёр у 1983.

КУЛІКОЎ Філімон Платонавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Лудчыцы, чырвонагвардзеец, баец 152-га стралковага палка, год смерці не ўстаноўлены.

ЛАЦАПНЁЎ Іван Сідаравіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Лудчыцы; у грамадзянскую вайну ваяваў у Чапаеўскай дывізіі.

МАРОЗАЎ Аляксандр Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Няраж; у грамадзянскую вайну ваяваў у Чапаеўскай дывізіі; памёр у 1957.

НАВУМЕНКА Мікалай Навумавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Няраж; у грамадзянскую вайну ваяваў у Чапаеўскай дывізіі; памёр у 1953.

СІЛКОЎ Якаў Сяргеевіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Няраж; у грамадзянскую вайну ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце; памёр у 1975.

СМАЛЯКОЎ Мікалай Восіпавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Лудчыцы; у грамадзянскую вайну удзельнічаў у баях на Заходнім фронце.

ТУПАЛАЎ Сафрон Макеевіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Лудчыцы; у грамадзянскую вайну ваяваў у Ча­паеўскай дывізіі; памёр у 1986.

НАВАБЫХАЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ

АЛЬХОВІК Іван Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Лазаравічы, памёр у 1941.

АЛЬХОВІК Мітрафан Сідаравіч (глядзі асобны артыкул).

БЭЗАЎ Атрох Андрэевіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Ульянава, памёр у 1975.

БЭЗАЎ Ягор Андрэевіч, нарадзіўся у 1893 у в. Ульянава, памёр у 1957.

БЯЛКОЎ Фёдар Максімавіч, нарадзіўся ў 1901 у в. Лазаравічы, у 1919-1920 чырвонаармеец 4-й роты 508-га стралковага палка, ваяваў супраць белапалякаў на Гомельшчыне.

ВАРАБ'ЁУ Антон Андрэевіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Новы Быхаў, памёр у 1383.

ДАВЫДАЎ Лекандрый Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Новы Быхаў, памёр у 1937.

ДАВЫДАЎ Пракоп Маркавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Новы Быхаў памёр у 1953.

ДАВЫДАЎ Трафім Маркавіч, нарадзіуся у 1895 у в. Новы Быхаў.

ДАВЫДАЎ Ягор Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Новы Быхаў загінуў у баях з калчакаўцамі.

ДЗЕРГАЧОЎ Андрэй Васілевіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Новы Быхаў, памёр у 1939.

ДЗЕРГАЧОЎ П., нарадзіўся ў в. Новы Быхаў, падпольшчык, расстраляны белапалякамі.

ДЗЕРГАЧОЎ Рыгор Захаравіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Новы Быхаў, памёр у 1975.

ДЗЕРГАЧОЎ Спірыдон Карпавіч (глядзі артыкул «Сын рэвалюцыі»).

ЕРАШЭНКА Барыс Піліпавіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Новы Быхаў, памёр у 1958.

ЕРАШЭНКА Талімон Піліпавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Новы Быхаў, памёр у 1979.

КАВАЛЁЎ Сямён Дзмітрыевіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Новы Быхаў памёр у 1941.

КАМІСАРАЎ Кірыла Талімонавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Новы Быхаў, памёр у 1952.

КАПОРЫКАЎ Ягор Іларыёнавіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Новы Быхаў, памёр у 1937.

КАРПІСОНАЎ Антон Аляксандравіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Новы Быхаў, у грамадзянскую вайну казна­чэй 508-га стралковага палка.

КІЖДУБЕНКА Еўдакім Аляксандравіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Новы Быхаў, памёр у 1936.

КУЛЯШОЎ Васіль Паўлавіч, нарадзіўся ў 1895 у пас. Рыхартава; удзельнік рэвалюцыйных падзей 1917, з 1918 чырвоны партызан, чырвонаармеец Гатчынскага палка, удзельнічаў у разгроме белай арміі Юдзеніча; памёр у 1971.

МАМАЕЎ Адам Цімафеевіч (глядзі асобны арты­кул).

МАЦВЕЕНКА Васіль Яўменавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Новы Быхаў, памёр у 1935.

МАЦВЕЕНКА Піліп Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Новы Быхаў, памёр у 1937.

МАЦВЯЁНАК Іван Кузьміч, нарадзіўся ў 1895 у в. Новы Быхаў, чырвоны партызан, чырвонаармеец 152-га палка 17-й дывізіі, член КПСС, пасля грамадзянскай вайны жыў і працаваў у Мінску, у часы культу асобы Сталіна быў рэпрэсіраваны.

МІРОНЧЫК Канстанцін Несцеравіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Новы Быхаў памёр у 1957.

ПАГОДКІН М.

ПОЛЬКІН Макар Фядосавіч, нарадзіўся ў в. Ульяна­ва, памёр у 1939.

РАГАЛЕНКА Ілья Пракопавіч, нарадзіўся ў 1893 у в, Тайманава; змагаўся за Савецкую ўладу у чырвонагвардзейскім атрадзе, быў начальнікам медыцынскай службы, пасля грамадзянскай вайны скончыў медыцынскі інстытут у Ленінградзе, працаваў на розных пасадах у медыцынскіх установах; у Вялікую Айчынную вайну ўрач у перасоўным ваенным шпіталі, пасля вайны працаваў у Навабыхаўскай участковай бальніцы, памёр у 1970.

РАМАНАЎ Сяргей Паўлавіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Лазаравічы; член Быхаўскага рэўкома, у Чырвонай Арміі ў 1919-1922 камандаваў узводам, ротай; памёр у 1968.

САКАЛОЎ Мікалай Міхайлавіч, нарадзіўся ў в. Тайманава; камандаваў атрадам рабочых-чырвонагвардзейцаў з Петраграда, накіраваны на Быхаўшчыну для арганізацыі барацьбы супраць белапалякаў і кайзаераўскіх войск.

САЛДЫБАНАЎ Аўлас Гаўрылавіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Новы Быхаў, памёр у 1976.

САЛДЫБАНАЎ Мацвей Гаўрылавіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Новы Быхаў, памёр у 1943.

СЕЛІВАНАЎ Аляксандр Пятровіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Новы Быхаў, памёр у 1933.

СЯРГЕЕНКА Мікіта Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Лазаравічы. памёр у 1970.

УСІКАЎ Восіп Кузьміч, нарадзіўся ў 1895 у в. Новы Быхаў, памёр у 1960.

ФЕДАСЕЕНКА Раман Васілевіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Новы Быхаў памёр у 1960.

ЦІТКОЎ Емяльян Васілевіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Адаменка, памёр у 1957.

ШАБЛАЎНЁЎ Восіп Сафонавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Новы Быхаў, памёр у 1933.

ШАБЛАЎНЁЎ Павел Сафонавіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Новы Быхаў, памёр у 1959.

ШЧАРБАКОЎ Кандрат Яўменавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Новы Быхаў, памёр у 1965.

ЯКІМАЎ Цімох Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Лазаравічы, памёр у 1939.

ЯКІМЧАНКА Захар Сідаравіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Лазаравічьі, камер у 1978.

ЯЎСЕЕЎ Іван Сяргеевіч, нарадзіўся ў 1901 у в. Лазаравічы, чырвонаармеец 4-й роты 508-га стралковага палка, ваяваў супраць белапольскіх войск на Гомельшчыне.

ЯЎСЕЕЎ Мацвей Андрэевіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Лазаравічы, памёр у 1958.

СЛЕДЗЮКОЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ

АЗАРАНКА Лявон Платонавіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Хацьмілле, памёр у 1984.

АНІКЕЕЎ Міхаіл Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Слодзюкі, памёр у 1948.

БЕЛАВУСАЎ Андрэй Паўлавіч, нарадзіўся ў 1885 у в. Следзюкі, памёр у 1939.

БУКЕТАЎ Іван Емяльянавіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Следзюкі, памёр у 1972.

БУКЕТАЎ Сяргей Емяльянавіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Следзюкі, памёр у 1930.

БЭЗАЎ Ягор Андрэевіч, нарадзіўся ў 1888 у в. Следзюкі, памёр у 1968.

ВЕЛЯШКОЎ Пётр Іванавіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Следзюкі, памёр у 1984.

ГУЗЛОЎ Петр Іванавіч, нарадзіўся ў в. Следзюкі ў 1898, памёр у 1982.

ЗЕЙДАК Фрыц Іванавіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Латкалонія, памёр у 1977.

КАВАЛЁЎ Лукаш Антонавіч, нарадзіўся ў 1889 у в. Следзюкі, памёр у 1964.

КАВАЛЁЎ Піліп Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Следзюкі, памёр у 1951.

КАВАЛЁЎ Сергей Якаўлевіч, нарадзіуся ў 1898 у в. Следзюкі, памёр у 1960.

КАЛАУШКІН Гаўрыла Лазаравіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Следзюкі, памёр у 1982.

КАРДАБНЁЎ Лаурэнцій Данілавіч, нарадзіўся ў 1880 у в. Кузькавічы, памёр у 1942 у Магнітагорску.

КУДАКЦІН Ціт Іванавіч, нарадзіўся ў 1889 у в. Следзюкі, памёр у 1969.

КУЛЯШОЎ Апанас Арцёмавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Следзюкі, памёр у 1973.

КУЛЯШОЎ Ізот Арцёмавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Следзюкі, загінуў у 1919.

КУЛЯШОЎ Сяргей Адамавіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Следзюкі, памёр у 1945.

КУСІНАЎ Яўграф Капітонавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Следзюкі, памёр у 1921.

КУХАРАЎ Фядос Спірыдонавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Следзюкі. памёр у 1964.

ЛЁВАЧКІН Андрэй Восіпавіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Красніца, памёр у 1980.

МАХУНОЎ Антон Майсеевіч, нарадзіўся ў 1888 у в. Следзюкі, памёр у 1981.

ПЕКУСАЎ Андрэй Іванавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Следзюкі, памёр у 1940.

ПРАХАРЭНКА Парфен Кандратавіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Следзюкі, памёр у 1968.

РАБЦАЎ Міхаіл Сямёнавіч, нарадзіўся ў 1889 у в. Следзюкі, памёр у 1959.

РАБЦАЎ Якаў Васілевіч, нарадзіўся ў 1887 у в. Следзюкі, памёр у 1978.

СЛАШЧЫКАЎ Павел Яфімавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Следзюкі, памёр у 1943.

ФЯДОСАЎ Пракоп Сцяпанавіч, нарадзіўся у 1887 у в. Следзюкі.

ЧАРНЯКОЎ Пракоп Мартынавіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Следзюкі.

ЯКІМАЎ Максім Аўрамавіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Следзюкі. памёр у 1953.

ТРЫЛЕСІНСКІ СЕЛЬСАВЕТ

АРЭШКАЎ Стафан, нарадзіўся ў 1889 у в. Трылесіна, загінуў у 1917.

БАРЫСЕВІЧ Антон, нарадзіўся ў в. Ветранка, загінуў у баях з басмачамі.

БАХАНЬКОЎ Мікалай Стафанавіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Трылесіна, памёр у 1942.

ГАНЧАРОЎ Якаў Мартынавіч, нарадзіўся ў 1883 у в. Трылесіна, памёр у 1965.

ГАРАЎЦОЎ Павел Ільіч, нарадзіўся ў 1884 у в. Трылесіна, памёр у 1968.

ДВАРАКОЎ Мікіта Сямёнавіч, нарадзіўся ў 1872 у в. Трылесіна, памёр у 1947.

ДВАРАКОЎ Цімафей Сямёнавіч, нарадзіўся ў 1878 у в. Трылесіна, памёр у 1948.

КІШКУНОЎ Сяргей Дзянісавіч, нарадзіўся ў 1873 у в. Трылесіна, памёр у 1944.

КУЛАЖЫН Васіль Іванавіч, нарадзіўся ў 1883 у в. Трылесіна, памёр у 1942.

КУЛАЖЫН Марк Іванавіч, нарадзіўся ў 1872 у в. Трылесіна, памёр у 1939.

КУЛАЖЫН Пётр Юр'евіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Трылесіна, памёр у 1936.

КУЛАЖЫН Фёдар Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Трылесіна, памёр у 1980.

КУЛІКОЎ Ілья Емяльянавіч, нарадзіўся ў 1876 у в. Боўкі, памёр у 1970.

КУРСАКОЎ Павел Трафімавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Ветранка; у Чырвонай Арміі з 1918, камандзір узвода, эскадрона, камісар палка (падрабязна яго біяграфію глядзі ў артыкуле «Справа ўсяго жыцця»).

ЛАЧОЎ Уладзімір Аляксеевіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Трылесіна, памёр у 1942.

МАЁРАЎ Канстанцін Антонавіч, нарадзіўся ў 1902 у в. Ветранка.

МАЛАШОНАК Якаў Майсеевіч, нарадзіўся ў 1880 у в. Трылесіна, памёр у 1969.

ПУГАЧОЎ Максім Іванавіч, нарадзіўся ў 1880 у в. Трылесіна, памёр у 1928.

РАДЗЬКО Марыя Антонаўна, нарадзілася ў 1893 у в. Ветранка; у 1918 сувязная Быхаўскага падраённага падпольнага камітэта РКП (б); памерла у 1973.

СТАНКОЎ Васіль Пятровіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Трылесіна, памёр у 1976.

ШАРШНЁЎ Мікіта Кузьміч, нарадзіўся ў 1887 у в. Боўкі. памёр у 1943.

ШВАЕЎ Барыс Цярэнцьевіч, нарадзіўся ў 1877 у в. Трылесіна, памёр у 1943.

ШВАЕЎ Петр Цярэнцьевіч, нарадзіўся ў 1886 у в. Трылесіна, памёр у 1945.

ШВАЕЎ Фядос Цярэнцьевіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Трылесіна, памёр у 1943.

ХОЛСТАЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ

АБРАМОВІЧ Даніла Мартынавіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Мокрае.

АБРАМОВІЧ Рыгор Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Пянюгі; у 1919—1922 у Чырвонай Арміі, інвалід Вялікай Айчыннай вайны, памёр у 1981.

БЕЛЬСКАЯ Еўдакія Уладзіміраўна, нарадзілася ў 1894 у в. Мокрае; з 1918 па 1921 медсястра ў 10-й дывізіі 16-й арміі; памерла у 1966 (больш падрабязна пра Е. У. Бельскую глядзі ў артыкуле «Удзельніца трох войнаў»).

БАРАНКЕВІЧ Сямён Яфімавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Мокрае; з 1919 у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях супраць арміі генерала Юдзеніча; памёр у 1981.

Д3ІГАЛЁЎ Раман Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Лапша; у 1919 - 1922 у Чырвонай Арміі: памёр у 1980.

ЕМЯЛЬЯНАЎ-ЕЛКІН Дзмітрый Раманавіч (глядзі асобны артыкул).

ІНДЗЮКОЎ Пётр Аляксандравіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Трасцівец; у 1919-1921 у Чырвонай Арміі; памёр у 1986.

ІНДЗЮКОЎ Якаў Ульянавіч (глядзі асобны артыкул) .

КАЛІНОЎСКІ Рыгор Герасімавіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Сушчоў; ваяваў у 152-м Быхаўскім палку, потым працаваў у калгасе; памёр у 1969.

КЛЕПІК Канстанцін Лявонцьевіч (глядзі асобны артыкул).

КРАСІЦКІ Сцяпан Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Мокрае, загінуў у Вялікую Айчынную вайну.

КРАСНІЦКІ Андрэй Дзмітрыевіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Мокрае; у 1918 добраахвотна уступіў у Чырвоную Армію; памёр у 1941.

КРАСНІЦКІ Іван.

КРАСНІЦКІ Кірыла Максімавіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Мокрае, загінуў у баях за Савецкую ўладу.

КУЛЯШОЎ Фама Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1888 у в. Сядзіч, памёр у 1934.

ЛЯВОНАЎ Нічыпар Сяргеевіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Сядзіч; у 1918-1922 добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, служыў да 1922; памёр у 1985.

МАНДРЫК Аляксандр Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1900; загінуў у 1919 у Гомелі ў час падаўлення стракапытаўскага мяцяжу.

МАНДРЫК Апанас Кандратавіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Мокрае, загінуў у Вялікую Айчынную вайну.

МАНДРЫК Іван Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Мокрае; у 1918 добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію; памёр у 1973.

МАНДРЫК Мікалай Іванавіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Мокрае; у 1918 добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію; памёр у 1972.

МАНДРЫК Пётр Раманавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Макранскія Хутары; у 1919-1922 у Чырвонай Арміі; памёр у 1983.

МАНДРЫК Раман Апанасавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Мокрае, загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

МАНДРЫК Фёдар Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Мокрае, загінуў у баях за Савецкую ўладу.

НАРОЎСКІ Барыс Аляксеевіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Мокрае; служыў у Чырвонай гвардыі; памёр у 1919.

НАРОЎСКІ Пётр Уласавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Мокрае; адзін з арганізатараў Савецкай улады на Быхаўшчыне ў 1917, член павятовага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта; памёр у 1942.

НОВІКАЎ Фёдар Раманавіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Холстава; у 1919-1922 у Чырвонай Арміі; памёр у 1981.

ПІВАВАРАЎ Ілья Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Сядзіч; у 1918 добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, служыў да 1921; памёр у 1981.

ПІСАРЭНКА Ягор Парфенавіч, нарадзіуся у 1895 у в. Мокрае, памёр пасля ранення на фронце ў Вялікую Айчынную вайну.

ПЯТРОВА Феадосся Яўсееўна, нарадзілася ў 1897 у в. Людкоў; член бальшавіцкай падпольнай арганізацыі ў час белапольскай і нямецкай акупацыі ў 1918; памерла у 1979.

РУДКОЎСКІ Апанас Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Мокрае, загінуў у 1920.

РУДКОЎСКІ Даніла Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Мокрае; у 1918 добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію; памёр у 1968.

РУДКОЎСКІ Мацвей Лявонцьевіч (глядзі асобны артыкул).

РУДКОЎСКІ Мікалай Лявонавіч, нарадзіўся ў 1878 у в. Мокрае; служыў у чырвонагвардзейскім атрадзе П. Е. Дубенкі, удзельнічаў у разгроме контррэвалюцыйнай Стаўкі ў Магілёве; памёр у 1947.

САМАЛЁТАЎ Апанас Пракопавіч, нарадзіўся ў 1886 у в. Сядзіч, загінуў у 1919 пры вызваленні Кіева ад белагвардзейцаў.

СТАРАВОЙТАЎ Іван Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Холстава; у 1919-1922 у Чырвонай Арміі; памёр у 1986.

САЎЧАНКА Сямён Мітрафанавіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Сушчоў, памёр у 1973.

СЦЯПАНАЎ Пётр Фаміч, нарадзіўся ў 1900 у в. Малінаўка, памёр у 1973.

ФІТКЕВІЧ Георгій Міронавіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Мокрае; у 1918 добраахвотна ўступіў Чырвоную Армію; памёр у 1942.

ФЯДКЕВІЧ Георгій Мікітавіч (Міхайлавіч), нарадзіўся ў 1896 у в. Макранскія Хутары, удзельнік штурму Зімняга палаца, у 1920 у складзе Днянроўскай ваеннай флатыліі ўдзельнічаў у Лоеўскім прарыве караблёў супраць войск буржуазнай Польшчы.

ЮРКЕВІЧ Ісак Яўгенавіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Мокрае; служыў у Чырвонай гвардыі; памёр у 1931.

ЧАРНАБОРСКІ СЕЛЬСАВЕТ

ВЕРХАЎЦОЎ Мітрафан Алімпавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Яленшчына, памёр у 1987.

КАРАТКЕВІЧ Сяргей Якаулевіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Балонаўка, памёр у 1972.

ЛАЗАРЭНКА Сямён Аляксеевіч, нарудзіўся ў 1893 у в. Балонаў Сялец, у 1919 - 1920 у Чырвонай Арміі, машыніст кананерскай лодкі «Громкі» Дняпроўскай ваеннай флатыліі.

ЛАХАДЫНАЎ Мікіта Пракопавіч, нарадзіўся ў 1901 у в. Падгаворка; член КПСС, у грамадзянскую вайну з 1920 чырвонаармеец 137-га стралковага палка 45-й стралковай дывізіі, удзельнічаў у баях супраць белапалякаў, арміі генерала Урангеля, штурмаваў Перакоп.

МЕЛЬНІКАЎ Аляксандр Паўлавіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Чачэвічы, памёр у 1986.

ПАЗНЯКОЎ Яфім Кузьміч, нарадзіўся ў 1901 у в. Балонаўка, памёр у 1983.

ПАЛЯНСКІ Сцяпан Елісеевіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Балонаў Сялец, ваяваў у складзе Дняпроўскай ваеннай флатыліі.

ПУТРАНКОЎ Васіль Парфёнавіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Чачэвічы, памёр у 1981.

ПЯЧКОЎСКІ Канстанцін Ермалаевіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Чачэвічы, памёр у 1979.

САВІЦКІ Раман Варфаламеевіч (глядзі асобны артыкул).

СТАФАНОЎСКІ Мечаслаў (глядзі асобны арты­кул).

ЧАХОЎСКІ Ілья Макаравіч, нарадзіўся ў 1886 у в. Кучын, у 1920 марак Дняпроўскай ваеннай флатыліі.

ЧЫРВОНАСЛАБОДСКІ СЕЛЬСАВЕТ

БУХМІСТРАЎ Ерафей Навумавіч, нарадзіўся у в. Хачынка.

ГАЎРЫЛЕНКА Сідар Ігнатавіч (глядзі асобны артыкул).

КАПЛУНОЎ Андрэй Ягоравіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Чырвоная Слабада.

КАДРАЎ Філімон Васілевіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Прыбар, памёр у 1976.

КЛІМАЎ Іларыён Андрэевіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Александров, памёр у 1982.

КРЫВУЛЬКІН Ісак Цітавіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Хачынка.

КУЛІКОЎ Андрэй Яфрэмавіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Прыбар, памёр у 1980.

ЛАЗАРАЎ Іван Малахавіч, нарадзіўся ў 1889 у в. Хачынка, памёр у 1982.

ЛОСІКАЎ Дзяніс Арцёмавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Чырвоная Слабада, памёр у 1981.

МАКСІМЕНКА Ягор Аляксандравіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Чырвоная Слабада, памёр у 1983.

МІКАЛАЕЎ Антон Цітавіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Чырвоная Слабада, памёр у 1981.

СВІРЫДЗЕНКА Мітрафан Паўлавіч, нарадзіўся ў в. Новы Свет, памёр у 1981.

СІВАГРАКАЎ Максім Сямёнавіч (глядзі асобны артыкул).

СІВАГРАКАЎ Якаў Дзямідавіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Ліпаўка, памёр у 1986.

ЦІХАНАЎ Павел Якаўлевіч (глядзі асобны арты­кул)

ЯМНІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ

АНТОНАЎ Дзмітрый Мікалаевіч.

АНТОНАЎ Пётр Мікалаевіч (глядзі артыкул «Браты Антонавы»).

КАСЦЮКОЎ Іван Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Ямнае; у грамадзянскую вайну на Паўднёвым фронце, удзельнік баёў супраць войск генерала Урангеля; удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі; памёр у 1987.

МІРАНЦОЎ Ціхан Яфімавіч (глядзі асобны арты­кул).

ЯКУБЕНАК Фёдар Пятровіч, нарадзіўся ў 1902 у в. Ямнае, памёр у 1979.

ЯШЧАНКА Піліп Сідаравіч, нарадзіўся ў 1894 у в. Лагадава; у грамадзянскую вайну на Паўднёвым фронце; удзельнік баёў супраць войск генерала Урангеля; памёр у 1973.

* * *

БУДКЕВІЧ Іван Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Соліна Глухскай воласці Быхаўскага павета, у 1921 - 1922 чырвонаармеец, служыў на вартавым судне «Горды».

САБАЛЕЎСКІ Цімафей Дзмітрыевіч, нарадзіўся ў в. Зарэчча Глухскай воласці, у 1918 разведчык 151-га стралковага палка Чырвонай Арміі

Узнагароды ветэранам

28 кастрычніка 1967 г. ў сувязі з 50-годдзем Вялікага Кастрычніка Прэзідыўм Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ аб узнагароджанні актыўных удзельнікаў Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, грамадзянскай вай­ны і барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады ў 1917-1922 гг, ордэнамі і медалямі СССР. Па Быхаўскім раёне былі ўзнагароджаны:

ордэнам Леніна: Скажанюк Юлій Паўлавіч; ордэнам Чырвонага Сцяга: Кірпічэнка Ціхан Якаўлевіч, Пазнякоў Яфім Кузьміч, Шычко Фёдар Калінкавіч; ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга: Шайтар Карп Купрыянавіч; ордэнам Чырвонай Зоркі: Мужычкоў Яфрэм Трафімавіч; ордэнам «Знак Пашаны»: Пчалянкоў Фёдар Сцяпанавіч, Рагаленка Ілья Пракопавіч; медалём «За адвагу»: Галіновіч Мікалай Максімавіч, Івашка Кірыла Міхайлавіч, Каган Меер Мендэлевіч, Караткевіч Сяргей Якаўлевіч, Кузняцоў Андрэй Сямёнавіч, Мурашка Пётр Вікенцьевіч, Расін Абрам Гілевіч; медалём «За баявыя заслугі»: Абрамо­віч Даніла Мартынавіч, Гузлоў Пётр Іванавіч, Дзёмінскі Сяргей Захаравіч, Кадраў Філімон Васілевіч, Казлоў Арцём Фёдаравіч, Куляшоў Васіль Паўлавіч, Лёвачкін Андрэй Восіпавіч, Маёраў Канстанцін Антонавіч, Муштукоў Ананій Акімавіч, Пазнякоў Емяльян Мітрафанавіч, Рудкоўскі Сцяпан Антонавіч, Саўчанка Сямён Мітрафанавіч, Турчыкаў Іосіф Цярэнцьевіч, Чаркашын Васіль Пракопавіч, Шыбанаў Кузьма Назаравіч; медалём «За працоўную доблесць»: Андрэеў Еўдакім Зосімавіч, Каравацкі Феакціст Рыгоравіч, Кузьмін Андрэй Мацвеевіч, Пячкоўскі Канстанцін Ермалаевіч, Радзько Марыя Антонаўна; медалём «За працоўную адзнаку»: Іскольскі Міхаіл Абрамавіч, Сцяпанаў Пётр Фаміч.

ДА НОВАГА ЖЫЦЦЯ

У выніку інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны Быхаўскі павет, як і ўся Беларусь, перажываў вялікія эканамічныя цяжкасці. Значна скараціліся пасяўныя плошчы, панізілася ураджайнасць. Бяздзейнічала большасць прамысловых прадпрыемстваў.

У гэты цяжкі час сапраўдным штабам быў павятовы камітэт партыі, які шмат увагі аддаваў палітычнай рабоце і ўмацаванню Саветаў, прафсаюзаў, кааператываў і камітэтаў узаемадапамогі, жансаветаў і камсамола, праз якія мабілізаваў працоўных на аднаўленне народнай гаспадаркі.

У рэзалюцыі VI Быхаўскай павятовай партыйнай канферэнцыі, што адбылася ў жніўні 1920 г., было запісана:

«Камуністычная партыя, воляй Рэвалюцыі стаўшая на чале змагаючагася пралетарыяту, прыцягвала ў свае рады масы рабочых, сялян і працоўнай інтэлігенцыі. Гэтыя масы, інстынктыўна імкнуліся да пар­тыі, часта з-за сваёй палітычнай неадукаванасці, пад уплывам суровых умоў моманту або зусім выходзяць з партыі, або не могуць прыносіць ёй карысці, застаючыся ў яе радах. Таму велізарная ўвага павінна быць звернута на палітычнае выхаванне членаў РКП».

У адпаведнасці з рашэннем канферэнцыі ў пачатку лістапада 1920 г. павятком партыі стварыў партыйную школу, першы выпуск яе (15 чалавек) адбыўся 5 лютага 1921 г.

11 верасня 1920 г. ў Быхаве быў скліканы з'езд прафсаюзаў, на якім прысутнічала 55 дэлегатаў. У парадку дня - даклады старшыні павятовага саўнаргаса т. Брытава, камісара павятовага прадкома т. Трафімава, пытанні выхавання мас, прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, забеспячэння рабочых і г. д.

На наступны дзень адбыўся IV павятовы з'езд Саветаў, яму папярэднічалі перавыбары сельскіх і валасных Саветаў. Асноўнае пытанне на з'ездзе - пераход да мірнай працы. Была прынята адозва да сялян Быхаўшчыны. У склад павято­вага выканкома былі выбраны 16 камуністаў, а узначаліў выканком Яўхім Сарокін, чалавек, чый аўтарытэт сярод сялян быў непахісным.

11 студзеня 1921 г. адбылася павятовая канферэнцыя работніц і сялянак. Быў створаны жансавет, у састаў якога павятком партыі рэкамендаваў трох актывістак - Нікіціну, Рыжанкову і Двоскіну. Камітэт партыі прымаў меры па ўма­цаванню павятовага палітбюро (ЧК), на гэтую адказную работу былі рэкамендаваны Н. Л. Фран­цуз і Г. Я. Дорахаў. Шмат увагі аддавалі моладзі. Адказным за работу з ёй у павяткоме прызначылі члена бюро Азерскага. Ва ўсе воласці павета накіравалі інструктараў для арганізацыі камсамольскіх ячэек. Першыя ж камсамольскія ячэйкі нa Быхаўшчыне былі створаны ў 1918 -1920 гг. у Быхаве, на шклозаводзе ў Ветранцы, у вёсках Новы Быхаў, Гарадзец. У Быхаве склікаецца беспартыйная канферэнцыя моладзі, праходзяць сумесныя пасяджэнні павяткомаў партыі і камсамола. Шырокі размах набыла агітацыйна-прапагандысцкая і культурна-асветная работа. Звыклай з'явай сталі мітынгі, мітынгі-канцэрты. Адчыняліся хаты-чытальні, агітпункты, бібліятэкі. У в. Балонаў Сялец ініцыятыўная камсамолка Дар'я Верхаўцова ўзначаліла работу хаты-чытальні і зрабіла яе лепшай у павеце. У Ветранцы камсамольцы шклозавода стварылі агітбрыгаду. Па ініцыятыве аддзела палітасветы павяткома партыі былі арганізаваны курсы загадчыкаў хат-чытальняў. Першы набор курсаў - 40 чалавек.

Прымаліся першыя захады па ліквідацыі непісьменнасці: у вёсках адкрывалі пачатковыя дзённыя і вячэрнія школы сялянскай моладзі. У Касіцкай школе, напрыклад, пажадалі вучыцца 40 чалавек дарослых, сярод іх 16 жанчын. Звярталася ўвага на ахову здароўя сялян, былі арга-нізаваны фельчарскія пункты. У першай пяцігодцы ў раёне працавала 13 медустаноў.

Дзейнасць павяткома партыі ахоплівала розныя бакі жыцця: аднаўленне гаспадаркі і нарыхтоўка хлеба для рабочых і Чырвонай Арміі, дапамога галадаючым і будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, стварэнне школ і барацьба з бандытызмам. А жыццё ставіла ўсё новыя і новыя праблемы.

Асноўная ўвага была скіравана на адраджэнне сельскай гаспадаркі: краіне патрэбен быў хлеб. Актыўна дапамагалі вёсцы гараджане. У жніўні 1920 г. жыхары Быхава на суботніках адрамантавалі сялянам 662 плугі, 16 хлявоў, перацягнулі 23 колы, зрабілі 69 вазоў, узаралі 257 дзесяцін зямлі, адрамантавалі 6 школ, больш за 80 км дарог і г. д. 8 жніуня 1920 г. газета «Соха и молот» пісала, што чырвонаармейцы 5-га ўчаст­ка Заходняй шашы правялі у в. Чачэвічы камуністычны суботнік па аказанню дапамогі сем'ям чырвонаармейцаў у палявых работах: «...Касілі лугі. Ішоўшыя са сваіх работ сяляне на прапанову палітработніка дапамагчы агульнай рабоце, ахвотна згадзіліся... Суботнік пакінуў у мясцовых сялян добрае ўражанне».

Важнай падзеяй з'явілася першая павятовая сельгасканферэнцыя (1-3 красавіка 1922 г.). Асноўным пытаннем было зямельнае. У пастанове гаварылася, што канферэнцыя цалкам ухваляе пастанову УСНГ, якая дала магчымасць усяму сялянству адрадзіць гаспадарку па свайму меркаванню, надзяленне грамадзян зямлёй прайшло па рашэнню дзвюх трэціх жыхароў сяла. Пры вырашэнні зямельнага пытання асаблівая ўвага аддавалася беззямельным сялянам. Яны надзяляліся зямлёй у першую чаргу. Ім аказвалі дапамогу інвентаром, насеннем, лесаматэрыяламі і інш.

У рэзалюцыі аб сельскагаспадарчай кааперацыі самай жыццёвай неабходнасцю на той момант было названа аб'яднанне сялян у сельскагаспадарчыя кааператывы. Пры падтрымцы дзяржавы кааператыўныя аб'яднанні слабых гаспадарак змогуць стаць у хуткім часе незалежнымі ад модных, часта не працоўных гаспадарак. Прызнаючы важнасць і неабходнасць развіцця сельгаскааперацыі, канферэнцыя адзначыла, што галоўным і асноўным рычагом у развіцці кааперацыі на тым этапе з'яўляліся крэдытныя таварыствы, вакол якіх і павінны аб'ядноўвацца разрозненыя гаспадаркі. Канферэнцыя заклікала сялян павета ствараць селькомы там, дзе іх яшчэ не было.

Вялікая палітычная і арганізатарская работа, самаадданая праца рабочых і сялян прынеслі свае вынікі. На 15 сакавіка 1923 г. ў Быхаве былі адноўлены і працавалі 148 прамысловых прадпрыемстваў і арцелей. Пачаў даваць прадукцыю шклозавод у в. Ветранка. У 1922-1923 гг. сяляне павета здалі дзяржаве 353 тысячы пудоў збожжа. У 1923-1924 гг. прыступілі да меліярацыі зямель. У Быхаве былі створаны меліярацыйныя таварыствы імя Леніна і «Праца». У 1926 г. сяляне в. Вараніно таксама стварылі меліярацыйнае таварыства. На асушаных зем­лях было вырашана заснаваць лугавую гаспадарку (у 1930 г. створаны саўгас «Вараніно», да 1938 г. спецыялізаваўся на нарыхтоўцы сена для кавалерыйскіх часцей Чырвонай Арміі).

У напружанай рабоце па аднаўленні народ­най гаспадаркі нараджаліся першыя героі працы, актывісты. 28 ліпеня 1921 г. селянін в. Чыгірынка Мікіта Захаравіч Мінчукоў стаў першым кавалерам ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга. Высокай узнагароды ён быў удастоены за выключны гераізм, праяўлены пры выратаванні моста цераз р. Друць у час крыгаходу. У 1925 г. сялянка в. Трасцівец Юлія Пятроўна Казлоўская першая з жанчын рэспублікі была выбрана членам ЦВК БССР. Праз два гады членам урада рэспублікі выбралі работніцу шклозавода «Ільіч» Сцепаніду Антонаўну Радзько. Былая вясковая настаўніца, адважная падпольшчыца у час польскай і нямецкай акупацыі Сусана Апанасаўна Брытава (Кірпічэнка) разам з аднавяскоўцамі арганізавала камуну, якой далі імя К. Маркса.

У 1-й палове 1920-х гадоў працоўныя краіны ўважліва, з трывогай і надзеяй сачылі за паведамленнямі аб стане здароўя правадыра рэвалюцыі У. І. Леніна. У гэтыя дні ў адрас Ільіча ішлі сотні пісем, тэлеграм з усіх бакоў неабсяжнай краіны з пажаданнямі хутчэйшага выздараўлення, словамі падтрымкі. Ішлі яны і з Бы­хаўскага павета. У студзені 1924 г. вялікае гора напаткала краіну - памёр У. I. Ленін. Усюды праходзілі жалобныя мітынгі і сходы. Адбыліся яны і ў Быхаве і вёсках павета.

Рабочыя Ветранскага шклозавода «Ільіч» 29 студзеня паслалі ў адрас ЦК РКП (б) пісьмо, якое збераглося ў архіве. Вось што яны пісалі: «Рабочыя шклозавода «Ільіч» Быхаўскага павета выказваюць Вам свой смутак і заяўляюць: цяжкая наша агульная страта, але калектыўнымі намаганнямі рабочага класа пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі будуць поўнасцю ажыццёўлены запаветы Ільіча.

У дзень пахавання нашага любімага правадыра, імем якога названы наш завод, агульны сход нашых рабочых выказвае глыбокае спачуванне Камуністычнай партыі і Камінтэрну, пад сцягам якіх жыў, змагаўся i памёр Ільіч.

Рабочаму класу і сялянству Расіі ўдалося перамагчы і ўзяць уладу ў свае рукі толькі таму, што яны ішлі нага ў нагу з Камуністычнай партыяй, пад кірауніцтвам выпрабаванага правадыра-барацьбіта тав. Леніна.

Цяжкія выпрабаванні прадстаяць яшчэ рабо­чаму класу. На шляху да перамогі цяжкасці ўскладняюцца стратай Ільіча. Толькі шчыльней самкнуўшы свае рады і з'яднаўшыся вакол Камуністычнай партыі, увасобіўшай у сабе запаветы тав. Леніна, мы здолеем пераадолець цяжкасці ў барацьбе за канчатковыя мэты рабочага класа.

Ільіч памёр, але запаветы яго жывыя. Гэтыя запа­веты мы ажыццявім пад кіраўніцтвам Расійскай Камуністычнай партыі.

Старшыня сходу Якаўлеў».

На мітынгах і сходах з выпадку смерці У. I. Леніна перадавыя рабочыя выказвалі просьбы аб прыёме іх у партыю. Паводле рашэння Пленума ЦК РКП (б) быў аб'яўлены масавы прыём у партыю перадавых рабочых ад станка. У вы­ніку ленінскага прызыву ў партыю Быхаўская партарганізацыя папоўнілася яшчэ дзвюма партячэйкамі (на чыгуначнай станцыі і лесапільным заводзе).

Сацыялістычныя пераўтварэнні на Быхаўшчыне, як і ў цэлым па краіне, праходзілі няпроста, у складаных абставінах абвастрэння класавай барацьбы, пошукаў рэальных і эфектыўных шляхоў будаўніцтва новага ладу. Палітыка ваеннага камунізму, харчразвёрстка і іншыя меры ўлады выклікалі супрацьдзеянні як адкрытых ворагаў, так і некаторай часткі, пераважна заможнага, сялянства. Праяўляліся яны ў актах сабатажу, ухілення ад харчразвёрсткі, бандытызму. У лістападзе 1920 г. бандыты люта закатавалі камуністаў Часніцкага, Цёмкіна, Раманава і члена павятовага камітэта камсамола Аўруціна. Бандыцкія стрэлы абарвалі жыццё палымяных бальшавікоў старшыні Грудзінаўскага валрэўкома Сцяпана Кандрычыны, чэкістаў - старшыні павятовага палітбюро Навума Француза і сакратара палітбюро Георгія Дорахава. 21 студзеня 1925 г. кулакі з-за вугла забілі старшыню Макранскага камітэта сялянскай узаемадапамогі, сакратара камсамольскай ячэйкі Пятра Баранкевіча. Жыхары раёна шануюць памяць аб загінуўшых: аб гэтым сведчаць помнікі, мемарыяльныя дошкі, назвы вуліц.

Да 1923 г. Быхаўскі павет знаходзіўся ў Го­мельскай губерні. 9 лютага 1923 г. ён быў ліквідаваны, тэрыторыі Гарадзішчанскай, Глухскай, Грудзінаўскай, Старабыхаўскай валасцей і сам г. Быхаў былі перададзены Магілёўскаму павету, тэрыторыя Баханскай, Бычанскай, Навабыхаўскай і Чыгірынскай валасцей - Рагачоўскаму, Даўгамошскай і Прапойскай – Чэрыкаўскаму паветам.

17 ліпеня 1924 г. ў рэспубліцы скасаваны паветы і воласці і ўтвораны акругі і раёны. У склад Магілёўскай акругі ўвайшоў Быхаўскі раён. У ім былі наступныя сельсаветы: Баркалабаўскі, Быхаўскі, Гарадзецкі, Глухскі, Грудзінаўскі I і Грудзінаўскі II, Дабужскі, Лудчыцкі, Макранскі, Навабыхаўскі, Ніканавіцкі, Следзюкоўскі, Студзянецкі, Сялецка-Халапееўскі, Тайманаўскі, Узніцкі, Царкоўнаасавецкі, Чырвонабярэжскі, Ямніцкі. Першым старшынёй Быхаўскага райвыканкома стаў актыўны ўдзельнік Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, ураджэнец в. Мокрае Мацвей Лявонцьевіч Рудкоўскі, які да гэтага працаваў старшынёй Навабыхаўскага валвыканкома. Пры непасрэдным удзеле Рудкоўскага былі праведзены выбары выканкомаў ва ўсіх 19 сельскіх Саветах раёна.

У ліпені 1931 г. былі ўнесены некаторыя змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі. Датычылі яны і Быхаўшчыны. Паводле пастановы ЦВК i СHK БССР ад 8 ліпеня 1931 г. да Быхаўскага раёна былі далучаны Балонава-Сялецкі, Дунайкоўскі, Кучынскі, Падсельскі, Чачэвіцкі, Чыгірынскі сельсаветы Чачэвіцкага і Абідавіцкі, Баханьскі, Званецкі, Зімніцкі, Ісканскі, Хатаўнянскі сельсаветы Журавіцкага раёнаў, якія былі скасаваны.

Паступова ў раёне развілася прамысловая кааперацыя, мадэрнізаваліся старыя прадпрыемствы, будаваліся новыя. У Сарочынскай камуне імя К. Лібкнехта ў 1924 г. быў заснаваны крухмальны завод, які даваў за сезон 23 тоны крухмалу. Мелавая арцель «Маяк камуны» (прадукцыйнасць 560 тон вапны ў год) была арганізавана С. К. Дзергачовым у 1926 г. у в. Лазаравічы. У 1927 г. каля в. Сядзіч была арганізавана пра­мысловая арцель «Чырвоны будаўнік» (31 рабочы, 7 служачых, давала у год 838 тыс. цаглін), арцель «Працоўны смалакур» налічвала 11 чалавек, у год выпускала 42 тоны шкіпідару, 86 тон смалы, 161 тону драўнянага вугалю. Існавалі такія прамысловыя арцелі, як «Металіст», шавецкая «Чырвоны саматужнік», кравецкая «Аб'яднанне» і інш. Гарадская хлебапякарня (9 чалавек) была арганізавана ў 1928 г., у год выпякала 226 тон хлеба.

У адпаведнасці з пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі ў 1929 г. ў Быхаве было завершана будаўніцтва электрастанцыі. У наступным годзе яна выпрацавала 37 696 кілават электраэнергіі. Пачалі даваць прадукцыю торфазаводы «Ленінскі шлях» і «Чырвоная Беларусь», у 1930 г. ўступіў у строй сыраварны завод, на ім працавала 59 рабочых і 6 служачых. Гадавая прадукцыйнасць - 99 тон масла, 18 тон галандскага сыру і 97 тон іншай малочнай прадукцыі. Паскорана ішло будаўніцтва ацэтонава-бутылавага завода і электрастанцыі пры ім (уведзены ў дзеянне ў 1932 г.). Замест невялічкай лесапільні ў Быхаве з'явілася лесапільная арцель імя Калініна (у 1932 г. яна вьпусціла прадукцыі на суму звыш мільёна рублёў). Дробная кавальская арцель там жа ў райцэнтры стала буйной майстэрняй стандартнага абозабудавання, за год яна давала прадукцыі на паўмільёна рублёў. Увогуле прамысловасць раёна ў 1932 г. вырабіла прадукцыі на 7,2 млн. рублёў.

Паводле ленінскага кааператыўнага плана ў першыя гады Савецкай улады на Быхаўшчыне ўзніклі калектыўныя сельскія гаспадаркі. У 1919 г. створаны саўгасы ў Грудзінаўцы, Бар-калабаве, Лудчыцах. Апошні меў свінагадоўчую спецыялізацыю (160 га ворыва, 50 га лугоў, 1000 свіней). Ва ўcix саўгасах працавалі сельскагаспадарчыя курсы, арганізоўваліся выстаўкі, лекцыі, на якія запрашаліся сяляне навакольных вёсак. У вёсках ствараліся таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі, камуны. Асноўным прынцыпам іх фарміравання была добраахвотнасць. У в. Прыбар Чырвонаслабодскага сельсавета, напрыклад, сельгаскааператыў так і назвалі «Згода». У в. Сарочына Баркалабаўскага сельса­вета ў пачатку 1919 г. была створана адна з першых на Беларусі сельскагаспадарчых камун - імя К. Лібкнехта. У 1922 г. камунары адрамантавалі памяшканне для клуба, адкрылі бібліятэку, чытальню. У 1924 г. камуна атрымала трактар, першы выезд на поле камунараў-трактарыстаў Хвядоса Міронава, Трыфана Карпікава і Івана Лагунова ператварыўся ў велічнае, незабыўнае свята і быў лепшай агітацыяй за «камунію». У 1924 г. тут адбылася сельскагаспадарчая выстаўка, на якой апрача лібкнехтаўцаў экспанаты прадстаўляў caўгac з в. Баркалабава. У 1927 г. калгас імя К. Лібкнехта (да таго часу камуна была пepaўтворана ў калгас) атрымаў дыплом на Усебеларускім сельскагаспадарчым конкурсе. У памяць аб камуне ў вёсцы у 1972 г. ўстаноўлены помнік.

У 1927 г. XV з'езд партыі прыняў рашэнне аб правядзенні калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Даследаванні гісторыкаў, эканамістаў і публіцыстаў канца 1980-х гадоў дазваляюць зірнуць на гэту з'яву гістарычнага мінулага без прыкрас, без ідэалагічных і прапагандысцкіх на-пластаванняў розных часоў. Ва ўмовах аўтарытарна-бюракратычнай сістэмы кіравання план стварэння калгасаў, а пазней суцэльнай калектывізацыі, успрымаўся партыйнымі і савецкімі работнікамі, сельскімі актывістамі як адзіна пра­вільны, і яны самааддана праводзілі яго ў жыццё. Таму былі і аб'ектыўныя прычыны: першыя поспехі сельскагаспадарчых кааператываў (агітавалі за калектыўнае гаспадаранне лепш за іншыя лозунгі), вялікі аўтарытэт партыі, непахісная вера ў правільнасць яе рашанняў і шляхоў выканання. Выконваючы рашэнні з'езда, раённая партыйная арганізацыя ўзмацніла палітычную і культурна-асветную работу ў вёсцы, згуртоўвала бядняцка-батрацкія і серадняцкія масы.

У 1928-1929 гг. мясцовыя актывісты Марк Левы, Аляксей Агееў, Мітрафан Альховік у вёсках Давыдавічы, Іскань, Новы Быхаў ствараюць калгасы. Утвараюцца калектыўныя гаспадаркі ў вёсках Падгор'е, Усохі, Няраж і іншых месцах.

У кастрычніку 1929 г. у Быхаве была арганізавана сельскагаспадарчая выстаўка. Яе мэта - паказаць поспехі ў калектывізацыі. Газета «Бeларуская вёска» пісала ў тыя дні, што навед-вальнікаў выстаўкі зацікавілі экспанаты селяніна-бедняка з в. Камарычы Ісака Мархоценкі, які прыехаў на выстаўку з жонкай і прывёз у якасці зкспанатаў лубін, турнэпс, буракі, насенне ка-нюшыны, авёс, старую драўляную саху і такую ж барану. Сваімі экспанатамі ён агітаваў за ка-лектывізацыю.

Аб гэтым сведчылі напісаныя ім лозунгі, расклееныя перад зкспанатамі на чырвоным сцягу, зробленым з жаночай хусткі: «Прывітанне сацыялістычным элементам вёскі, няхай жыве дзень ураджаю і калектывізацыі!», «Дзякуем нашай Камуністычнай партыі, нашаму Савецкаму ўраду - кіраўнікам агратэхнічнай сілы», «Няхай жыве агіткультура, няхай згіне панскі і пaпoўскі дурман», надпіс на сасе: «...Няхай жыве хуткі рост трактарызацыі, няхай згіне невуцтва, бес­культур’е і пaпoўскі дурман».

Такія ж думкі селянін выказаў і на мітынгу. Ён заклікаў запісвацца ў калгас і абяцаў зрабіць гата першым. І. Мархоценка стаў арганізатарам і першым старшынёй калгаса «Чырвоная Зорка» ў в. Камарычы.

25 лютага 1931 г. раённая газета «Маяк камуны», пераемніца газеты «Известия Быховского ревкома» апублікавала пісьмо чырвоных парты­зан Быхаўшчыны, прынятае ў дзень святкавання 13-й гадавіны Чырвонай Арміі. Сябры-аднапалчане ўспомнілі свой баявы гераічны шлях у скла дзе конных партызанскіх атрадаў Дзергачова і Мельнікава, а потым 17-й стралковай дывізіі, затым перайшлі да размовы аб калектывізацыі вёскі. Ветэраны гаварылі аб цяжкасцях i памылках у гэтай справе. У час размовы і нарадзілася думка звярнуцца з пісьмом да чырвоных партызан Быхаўшчыны. «Наш абавязак - гаварылася ў закліку, - абавязак чырвоных партызан, барацьбітоў за Савецкую ўладу... з рэвалюцыйным уздымам працаваць над сацыялістычнай перабудовай вескі...»

Будаваць новае, мацаваць і развіваць усё лепшае - вось дэвіз ветэранаў грамадзянскай вайны. Пісьмо іх так і названа: «Да ўсіх чырвоных пар­тызан, беднякоў і сераднякоў Быхаўскага раёна БССР». Пад ім подпісы Ціхана Кірпічэнкі, Івана Красніцкага, Андрэя Красніцкага, Апанаса Мандрыка і іншых.

Як і ў многія іншыя раёны Беларусі і краіны, на Быхаўшчыну былі накіраваны прадстаўнікі рабочага класа - дваццаціпяцітысячнікі, чый арганізатарскі вопыт і пралетарская загартоўка павінны былі дапамагчы ў арганізацыі калектыўнага гаспадарання. Добрую памяць пакінулі аб сабе пасланцы Ленінграда, камуніст-інтэрнацыяналіст Пётр Захарыеў, сормаўскія рабочыя Іван Васілевіч Стулаў і Пётр Аляксеевіч Міронаў. Яны арганізавалі і узначалілі калгасы «1 Мая», «Чырвоны партызан», «Камінтэрн», пад іх кіраўніцтвам гаспадаркі умацоўваліся, сталі лепшымі ў раёне. Але было нямала прыкладаў іншага роду. Паспешліва створаныя калгасы распадаліся, няўмелае кіраўніцтва, парушэнне прынцыпаў добраахвотнасці і іншыя сур'ёзныя хібы прымушалі разважлівых па натуры сялян насцярожана адносіцца да новай справы. Усё было ў той час: зрываліся вясковыя сходы ў адказ на занадта патрабавальныя прамовы некаторых упаўнаважаных (як правіла, настойвалі на абавязковай 100 % калектывізацыі), былі і «жаночыя бунты» (у Рыжкаўцы, Верхняй Тошчыцы), былі і больш актыўныя дзеянні праціўнікаў калектывізацыі - падпальвалі калгасныя двары, пабудовы, стралялі ў калгасных актывістаў. У 1932 г. быў забіты старшыня выканкома Ніканавіцкага сельскага Савета Міхей Белакузаў.

Але выбару іншага не існавала. Курс на суцэльную калектывізацыю лічыўся адзіна правіль­ным шляхам сацыялістычнага будаўніцтва ў вёсцы, іншыя думкі, прапановы, на якім бы ўзроўні яны не выказваліся, адвяргаліся, прызнаваліся «шкодніцкімі». Няцяжка ўявіць, які выбар павінны былі зрабіць тыя сяляне, што яшчэ вагаліся, ва умовах жорсткіх камандных метадаў кіраўніцтва, палітыкі раскулачвання (як вядома, сярод «раскулачаных» большасць складалі сераднякі), якая стала сапраўднай трагедыяй сялянства.

Спробы сацыялістычнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі вяліся і на базе новай сельскагаспадарчай тэхнікі. У краіне будаваліся заводы па вырабу трактароў і сельскагаспадарчых машын. Пачалі стварацца машынна-трактарныя станцыі. У адным з першых нумароў газеты «Маяк камуны» была надрукавана такая тэлеграма: «Быхаў, райкому КП(б)Б. У вашым раёне вызначана будаўніцтва машынна-трактарнай стапцыі. Неадкладна разгарніце работу па мабілізацыі 70 тысяч рублёў трактарацэнтру... Сакратар ЦК КП(б)Б Гей».

Гэта вестка была ўспрынята з задавальненнем, калгаснікі адлічвалі грошы на будаўніцтва МТС, у тым жа нумары газеты ў падборцы матэрыялаў на гэту тэму чытаем: «Агульны сход кал­гаса «Чырвоны партызан»; вітае ініцыятыву аб стварэнні МТС у Быхаўскім раёне. Мы першыя даём на станцыю тры тысячы рублёў і выклікаем на спаборніцтва калгас «Новы свет».

У 1931 г. на паўночна-заходняй ўскраіне Быхава (на месцы сучаснага рабочага пасёлка Колас) пачалося будаўніцтва МТС.

Вось як ўспамінае аб гэтым адзін з першых будаўнікоў станцыі Зоя Піліпаўна Цыркунова: «Малодзенькай дзяўчынай прыйшла я на будаўніцтва. На месцы станцыі стаяў тады толькі барак для будаўнікоў. Працавалі мы па-ўдарнаму. І праз паўтара года на былой пустэчы з'явіліся рамонтная майстэрня, склады для запчастак, павеці для захоўвання тэхнікі, інтэрнат, клуб, сталовая, кантора. Пачалі прыбываць першыя трактары, камбайны «Север» і «Камунар», грузавыя аўтамабілі і іншая тэхніка. Многія будаўнікі пайшлі на курсы і сталі трактарыстамі. Заўсёды добрым словам успамінаю пepшагa дырэктара МТС камуніста Івана Герасімавіча Бурака. Гэта дзякуючы яго добрай парадзе і я закончыла курсы і стала трактарысткай».

Крыху пазней былі створаны яшчэ 2 МТС - Лудчыцкая і Кузькавіцкая. У 1933 г. пры МТС і саўгасах пачалі працаваць палітаддзелы. Яны вы­давалі свае газеты, на Быхаўшчыне іх было тры, асабліва вызначалася сваёй вастрынёй шматтыражка ў саўгасе «Чырвоны маяк» (зараз пас. Пралетарый Абідавіцкага сельсавета), якую рэдагаваў член партыі з 1919 г. Сцяпан Мікалаевіч Свірыд. Істотную ролю ў грамадскім жыцці Быхаўшчыны таго часу адыгрывалi жанчыны-актывісткі. Дэлегаткай 1-га Усесаюзнага з'езда жанчын-калгасніц (снежань 1929) была быхаўская калгасніца С. А. Брытава. Начальнік палітаддзела Кузькавіцкай МТС Ефрасіння Іванаўна Антонава і намеснік начальника палітаддзела Быхаўскай МТС Наталля Майсееўна Сцяпняк былі заўсёды сярод людзей, ведалі іх клопаты, дзялілі з імі радасць і гора, дапамагалі ім ўсімі сіламі. Па ўсім Прыдняпроўі ішла слава аб трактарыстцы Кузькавіцкай МТС Веры Цімафееўне Сіўцовай, даярцы з в. Студзёнка Суклеце Сілкаўне Яўменавай і іншых. Работніцы прамысловых прадпрыемстваў Быхава Соф'я Рудкоўская, Марыя Сімановіч і іншыя паклалі пачатак стаханаўскаму руху ў раёне. У канцы 1936 г. тут ужо налічвалася 168 стаханаўцаў.

Адначасова з сацыялістычнымі пераўтварэннямі ў прамысловасці і на вёсцы адбываліся змены ў галіне адукацыі, культуры. У 1931 г. ў раёне працавала 112 школ з чатырохгадовым і 8 школ з сямігадовым тэрмінам навучання, школа сельскай моладзі. Займалася ў іх 12 728 чалавек, пра­цавала 275 настаўнікаў. Для падрыхтоўкі кадраў будаўнікоў у Быхаве быў адкрыты будаўнічы тэхнікум. У 1932 г. у ім займалася 80 студэнтаў. Апрача таго меліся 2 школы фабрычна-заводскага навучання, 19 школ калгаснай моладзі (ШКМ), дзе вучылася 5638 юнакоў і дзяўчат.

Актыўна неслі культуру ў масы настаўнікі Раман Варфаламеевіч Савіцкі, Мікалай Арцёмавіч Носараў, Мартын Паўлавіч Паляўцоў, Якаў Яфрэмавіч Караткевіч, Якаў Сцяпанавіч Коўшар, Адам Цімафеевіч Мамаеў, Аляксей Сцяпанавіч Дзямідаў і многія іншыя. А. С Дзямідаў першы сярод настаўнікаў раёна ў 1939 г. быў удастоены ўрадавай узнагароды - медаля «За працоўную адзнаку».

У лютым 1935 г. ў Маскве праходзіў 2-і Усесаюзны з'езд калгаснікаў-ударнікаў. Быхаўскі раён прадстаўляў на ім старшыня калгаса «Рэвалюцыя» Максім Сямёнавіч Сівагракаў. Ен быў уключаны ў камісію па выпрацоўцы праекта прыкладнога Статута сельскагаспадарчай арцелі.

Раён у тыя гады нагадваў сабой будаўнічую пляцоўку: узводзіліся новыя школы, жылыя дамы, гаспадарчыя збудаванні, ішла рэканструкцыя прадпрыемстваў. У 1935 г. быў рэканструяваны шклозавод «Ільіч», пачаў працаваць хімлясгас. Пры заводзе «Ільіч» вырас прыгожы рабочы пасёлак з клубам, радыёвузлом, бальніцай, няпоўнай сярэдняй школай, лазняй. Для забеснячэння Быхаўскага ацэтона-бутылавага завода палівам у 1935 г. каля в. Ямнае быў пабудаваны торфазавод «Другая пяцігодка». У 1936 г. ён даў 11 тыс. тон паліва. Колькасць рабочых на прамысловых прадпрыемствах складала амаль 2,5 тыс. чадавек. 22 прадпрыемствы, што працавалі ў раёне ў 1938 г., далі валавой прадукцыі на суму звыш 7,3 мільёна рублёў.

У сельскай гаспадарцы ў гэты час павысілася ўраджайнасць і адпаведна павялічыўся кошт працадня калгасніка: у 1934 г. ў сярэднім па раёну на працадзень было выдадзена па 2,5 кг збожжа, 7 кг бульбы, іншая прадукцыя і грошы. У некаторых калгасах на працадзень атрымлівалі па 5-6 кг збожжа і 15—20 кг бульбы. У 1934 г. ў калгасах і саўгасах мелася 139 малочнатаварных, 102 свінагадоўчыя, 58 авечкагадоўчых і 3 конегадоўчыя фермы. Папулярным было пчалярства: у калгасах налічвалася каля 70 пчаляроў, 2 тыс. вулляў.

Пачалі ажыццяўляць план перасялення калгаснікаў з хутароў у вёскі. Ішло наступленне на балоты. Працаўнікі калгаса «Зара» з Кузькавіч за 2 гады асушылі 103 гектары балот і асвоілі 83 га тарфянікаў. Гэта іх дасягненне было адзначана вялікім сярэбраным медалём Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі.

На сярэдзіну 1939 г. ў Быхаўскім раёне існавалі 142 калгасы, якія аб'ядноўвалі больш за 12 тыс. сялянскіх гаспадарак. Пад пасевамі збожжавых і збожжабабовых культур было занята 31 260 га, пад бульбай 7428 га, ільном, каноплямі 2328 га. У калгасах налічвалася каля 7,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, звыш 3,5 тыс. свіней, 2,6 тыс. авечак і коз, 8,8 тыс. коней. Папаўняўся і машынна-трактарны парк; у канцы 1940 г. 3 МТС мелі 115 трактароу, 23 камбайны і іншую сельскагаспадарчую тэхніку. Абслугоўвалі яе 242 механізатары. Асабліва вядомымі з іх былі ў той час Фядос Міронаў, Вера Сіўцова, Іван Альховік, Пятро Ігнатаў і многія іншыя. Трактарыст з саўгаса «Вараніно» Ігнат Кавалёў першы ў 1938 г. стаў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі, выставачны камітэт адзначыў яго працу дыпломам.

За гады перадваенных пяцігодак істотна змянілася аблічча старажытнага Быхава. Вуліцы ўпрыгожылі новыя дамы, шмат было пасаджана дрэў. У 1938 г. на вул. Чырвонаармейскай быхаўчане ўрачыста адкрылі помнік У. І. Леніну. 3 ростам горада павялічвалася і колькасць насельніцтва; у 1939 г. ў Быхаве было 11 тыс. жыхароу.

Яскравай была і статыстыка культурных пераўтварэнняў. Да рзвалюцыі ў павеце налічвалася 37 царкоўнапрыходскіх школ, у якіх вучы­лася 1086 дзяцей, дадаткова ў 2 гімназіях і 2-класным вучылішчы займалася яшчэ 600 дзяцей. У 1940 г. ў раёне 101 школа і 17 тысяч вучняў, працавалі гарадская і дзіцячая бібліятэкі, бібліятэкі былі таксама пры партыйных і педагагічных кабінетах, пры ўcix хатах-чытальнях (іх было 19) і школах. У ВНУ і сярэдніх спецыяльных установах у 1940 г. займалася больш за 400 быхаўчан. Самыя здольныя і таленавітыя крочылі ў вялікую навуку, сярод іх былі Канстанцін Лукашоў, Дасіфей Надтачэеў, Емяльян Азаранка і іншыя.

У канцы 1930-х гадоў адбыліся выбары ў вышэйшыя органы Савецкай улады краіны і рэспублікі. Дэпутатамі ў Савет Саюза і Савет Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР былі вы­браны прадстаўнікі раёна - настаўнік Чырвонаасавецкай няпоўнай сярэдняй школы Васіль Паўлавіч Іваноў і даярка студзёніцкага калгаса «Запаветы Ільіча» С. С. Яўменава. У Вярхоўным Савеце БССР раён прадстаўляў старшыня выканкома Тайманаўскага сельскага Савета Васіль Паўлавіч Куляшоў, сакратар Быхаўскага райкома партыі Ціт Фёдаравіч Субоцін.

1930-я гады...- супярэчлівы час, калі побач ужываліся працоўны ўздым, энтузіязм мільёнаў, іх самаадданая, ударная праца і жорсткая бюракратычная сістэма кіравання, ідэалагічнай апрацоўкі мас, насаджэння культу асобы «правадыра і генія ўсіх народаў», нагнятанне атмасферы падазронасці, пошукаў «ворагаў народа», калі царыла беззаконне, ахвярамі якога сталі сотні тысяч лепшых прадстаўнікоў партыі і народа. Сярод іх і тыя, чый лёс быў так ці інакш звязаны з Быхаўшчынай. У гады культу асобы Сталіна былі рэпрэсіраваны першы біёграф У. І. Леніна І. М. Баранкевіч, былы камандзір 152-й Быхаўскай дывізіі Я. В. Шэко, былы рэвалюцыянер, партыйны і савецкі работнік У. I. Драздоўскі і іншыя. Аб тым, што ўяўляў сабой канвеер рэпрэсій, яскрава сведчыць лёс Міканора Сцяпанавіча Крыцкага, беларуса па нацыянальнасці: працаваў дырэктарам сярэдняй школы № 1 у Быхаве. 24 снежня 1937 г. быў арыштаваны па абвінавачванню ў шпіянажы, на наступны дзень яго выключылі з партыі, а 20 студзеня 1938 г. быў прыгавораны да расстрэлу. У наш час Крыцкі, як і многія іншыя нявінныя ахвяры рэпрэсій, былі рэабілітаваны і паводле рашэння бюро Магілёўскага абкома КПБ ад 27 верасня 1988 г. адноўлены ў партыі.

Падобны лёс напаткаў і сакратароў Быхаў­скага РК КП(б)Б С. К. Ігнатовіча і Е. П. Ба-ярчанку, майстра-шкловыдзімальшчыка завода «Ільіч» М. В. Багінскага і іншых нявінных ахвяр.

Станіслаў Канстанцінавіч Ігнатовіч працаваў другім сакратаром Быхаўскага РК КП(б)Б, быў арыштаваны 1 студзеня 1938 г., а 11 кастрычніка 1938 г. па прыгавору асобай тройкі НКУС расстраляны. У абвінаваўчым заключэнні напісана, што ён нібыта «з'яўляўся ўдзельнікам польскай шпіёнскай дыверсійнай арганізацыі..., праводзіў дыверсійна-шкодніцкую работу ў сельскай гаспадарцы і гандлі, насаджваў варожыя кадры з мэтай іх выкарыстання ў контррэвалюцыйных мэ­тах, збіраў звесткі аб палітыка-эканамічным стане шэрагу раёнаў БССР і настроі насельніцтва ў адносінах да мерапрыемстваў партыі і Савецкай улады».

Емяльяна Пятровіча Баярчанку, сакратара Бы­хаўскага РК КП(б)Б, члена партыі з 1919 г., у 1938 г. абвінавацілі ў актыўным удзеле ў антысавецкай, трацкісцкай, тэрарыстычнай арганізацыі, шкодніцкай рабоце ў галіне сельскай гаспадаркі, накіраванай на развал калгаснага будаўніцтва... Ён быў таксама прыгавораны да рас­стрэлу.

Агентам польскай разведкі зрабілі малапісьменнага Мечыслава Вікенцьевіча Багінскага, які жыў у Ветранцы і працаваў на шклозаводзе. За сувязь з рэпрэсіраванымі роднымі яго ў 1937 г. выключылі з партыі, а ў самым канцы 1937 г. арыштавалі. Усяго месяц разглядалася яго спра­ва, а яшчэ праз месяц - 19 лютага 1938 г. Багінскі быў расстраляны. У сталінскіх лагерах згубіўся жыццёвы след простага селяніна-калгасніка з в. Галееўка Міхаіла Ульянавіча Краўцова, арыштаванага і несправядліва асуджанага ў 1932 г. Не вытрымаў і года лагернага жыцця селянін-аднаасобнік з в. Вець Кузьма Конанавіч Канцавы, які памёр у месцах зняволення у чэрвені 1938 г.

Пазней іх справы былі перагледжаны і спынены з-за адсутнасці складу злачынства, а несправядлівыя прыгаворы адменены.

Трывога і занепакоенасць, выкліканыя складанасцямі ўнутранага развіцця краіны, дапоўніліся трывогай і занепакоенасцю за лёс усёй краіны: міжнароднае становішча абвастралася. Ваенныя канфлікты з японскімі мілітарыстамі, савецка-фінляндская вайна, пачатак 2-й сусветнай і нахабнае, пераможнае шэсце гітлераўскіх армій па Еўропе гаварылі аб непазбежнасці сутыкнення сацыялізму з фашызмам. I зноў супярэчнасць; з аднаго боку падрыхтоўка да вайны - перабудова эканомікі, узмацненне абаронча-масавай работы, заклік да моладзі ісці на флот, у авіяцыю і г. д., з другога - непаслядоўнасць, маруднасць у ажыццяўленні прынятых мер, непахісная вера ў прадбачлівасць «правадыра» і магутнасць нашай арміі, магчымасць вядзення вайны «малой крывёю і на чужой тэрыторыі». Людзі жадалі міру, праглі стваральнай працы, жылі і нараджалі дзяцей, радаваліся жыццю і былі поўныя надзей на лепшую будучыню.

3 ДАКЛАДА АСОБАЎПАЎНАВАЖАНАГА ПА ГЛУХСКАЙ ВОЛАСЦІ БЫХАЎСКАМУ ПАВЯТОВАМУ ЗЯМЕЛЬНАМУ АДДЗЕЛУ I ПАВЯТОВАМУ ПАСЯЎКОМУ АБ РАБОЦЕ СЕЛЬКОМАЎ, ПАСЯЎКОМАЎ I ПРАВЯДЗЕННІ ДВУХТЫДНЁВІКА «ЧЫРВОНЫ АРАТЫ»

21 красавіка 1921 г.

Согласно командировки от 1 апреля 1921 г. я отправился в Глухскую волость по проведению двухнедельника «Красного пахаря». Прибывши на место не пришлось присту­пить к прямым своим обязанностям, потому что во всей волости еще не было организо­вано селькомов и волпосевкома, поэтому пришлось первым долгом приступить к орга­низации таковых. К организации селькомов крестьяне относились отрицательно, в особенности кулаческий элемент. С одной стороны, потому что не понимают государствен­ной важности и значения работы посевкомов, а с другой стороны противники Советской власти вели гнусную агитацию и этим самым запугивали крестьян, что посевкомы по­садят на паек, на один фунт хлеба, поэтому работу очень трудно пришлось проводить и неудачно — селькомы организованы только в 9 деревнях, а в 21 деревне от организации селькомов отказались. Волпосевком организован волостным съездом состоявшимся 18 сего апреля, где участвовали представители селькомов и представители сельсоветов,

Организованы селькомы в следующих деревнях: с. Селец Болонов, Поплавщина, Сло-невщина, Борколабово, Боровка, Ботунь, Глухская Селиба, Людков, Новая Слободка.

Не организованы по своему нежеланию в следующих деревнях: Косичи, Ходутичи, Зарече, Твердов, д. Болонов Селец, Олень, Кучин, Незовка, Досовичи, Пестилы, Бовшево, Досов, Бовшовец, Стайки, Липовка, Язвы, Забродье, Звонцовка, Черноград, Глухи.

Починочные мастерские организовать не удалось. Несмотря на то, что постановлением волисполкома совместно с зав. волпосевкомом и мною было постановлено мобилизовать всех кузнецов и кузницы для того, чтобы мастерские пустить в работу необходимо было снабдить их материалом. Несмотря на все наши усилия, нам не удалось даже привезти угля, потому что крестьяне отказались дать подвод.

Семена распределены в следующем порядке: овес 950 пудов распределен для всех дере­вень волости пропорционально, учитывая имущественное положение деревни, население и землю. Но отпуск производится только селькомом, а там где не организованы таковые, то на днях ожидается распоряжение от упосевкома.

Что же касается двухнедельника «Красного пахаря», почти что ничего не сделано или же кое-где что-то сделано, но и то совсем мало; письменного отчета от особо райуполпо­моченного не поступило, сами же крестьяне сделать умеют, но написать и объяснить своей работы не умеют.

ДА Магілёўскай вобл., ф. 83, воп. 1, спр. 238, лл. 20-21.

ЗАГАД БЫХАУСКАЙ ПАВЯТОВАЙ КАМІСІІ ПА БАРАЦЬБЕ

3 БАНДЫТЫЗМАМ

16 верасня 1921 г.

На основании распоряжения Предгубкомбанда все находящиеся на территории Быхов-ского уезда бандиты в течение двухнедельного срока должны добровольно явиться к Мест­ным властям, начальникам отрядов для сдачи. Являющиеся бандиты ни в коем случае не должны иметь при себе оружие и только после сдачи, они должны указать, где таковое на­ходится.

Все добровольно явившиеся бандиты проходят через суд Революционного Трибунала, при чем им будет дано снисхождение.

Семьи бандитов, не явившихся в течение семи дней со дня издания настоящего приказа, будут взяты заложниками и в случае неявки бандитов в двухнедельный срок будут высла­ны из пределов Гомельской губернии, и имущество их будет конфисковано. Никакие пе­реговоры как с бандами, так и с отдельными бандитами вестись не будут, а бандиты, которые придут сдаваться имея при себе оружие, будут расстреливаться на месте.

Борьба с бандами и отдельными бандитами будет вестись самая жестокая и снисхожде­ние будет оказано только добровольно явившимся.

Настоящий приказ подлежит широкому оглашению на всех сельских сходах и должен быть вывешен на видных местах в каждом селении под личную ответственность предволисполкома и предсельсовета.

Уездной милиции приказывается наблюсти за широким распространением настоящего приказа.

Приказ входит в силу с 18 сентября сего 1921 года.

Лица, срывающие настоящий приказ, будут арестовываться и предаваться суду.

Быховская Уездная Комиссия по борьбе с бандитизмом.

Фотакопія загада знаходзіцца ў Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

У дваццаць першым...

Адгрымелі баі грамадзянскай вайны. У павеце пачалося аднаўленне народнай гаспадаркі. Толькі мірнаму будаўніцтву перашкаджалі варожыя эле­менты. Нахабна дзейнічалі банды Багдановіча і Вярбіцкага. Яны тэрарызавалі насельніцтва, распраўляліся з актывістамі. У адным з баёў банда Багдановіча была разгромлена. Павятовы камітэт партыі і выканаўчы камітэт патрабавалі ад павятовага палітбюро (ЧК) і ваенкамата хутчэй ліквідаваць і банду Вярбіцкага. Было вырашана накіраваць паручэнца пры ваенкоме чырвонага камандзіра Берзіна за Дняпро, каб разведаць дыслакацыю банды і распачаць з ёю перагаворы. Неўзабаве яму ўдалося натрапіць на яе след. Адбылася сустрэча. Берзін выклаў умовы здачы і дадаў: «Справа ваша гіблая. Чырвонаармейцы і атрады ЧОНа ідуць па вашых слядах. Не здасцеся - будзеце знішчаны. Літасці потым не прасіце».

Вечарам 18 верасня 1921 г. сямёра бандытаў прыехалі ў Быхау і адразу накіраваліся ў павятовы ваенкамат. Іх сустрэў ваенком Лявонаў, за­гадаў здаць зброю. Па той паспешлівасці, з якой бандыты кінулі вінтоўкі, ваенком западозрыў нядобрае. Праз некаторы час кожнаму, хто прыйшоў здавацца, былі выпісаны дакументы. Лявонаў заявіў што паколькі яны знаходзіліся ў бандзе, падпісаць пасведчанні павінен старшыня ЧК, ён жа і выдасць іх, а пакуль трэба ісці спаць, час ужо позні.

Ноччу ў адзін з пакояў двухпавярховага дома, дзе размяшчалася ЧК, ваенком скрытна правёў групу курсантаў, якія павінны былі затрымаць бандытаў, як толькі тыя ўвойдуць у будынак. Аднак усё здарылася інакш...

Раніцай 19 верасня Берзін узяў выпісаныя часовыя пасведчанні і павёў бандытаў у ЧК. Ці то курсанты спазніліся, ці то Берзін прывёў банды­таў раней, але так ці інакш усе яны прайшлі ў пакой на другім паверсе, дзе знаходзіліся старшыня павятовай ЧК Навум Француз, яго памочнік Хаськін і сакратар Георгій Дорахаў. Берзін паклаў на подпіс Французу дакументы. Бандыты стаялі пе­ред сталом купкай, уперадзе - Вярбіцкі. Падпісваючы яго пасведчанне, Француз узняў вочы і спыніў погляд на Вярбіцкім. Вельмі не спадабаўся яму насцярожаны твар бандыта. Чырвонаармейцаў усё не было. Француз унутрана захваляваўся, але віду не падаў. Падпісаўшы апошні дакумент, ён раптам ускочыў з-за стала і крыкнуў бандытам: «Рукі ўгору!»,— спадзеючыся, што яго пачуюць курсанты. Вярбіцкі тут жа выхапіў рэвальвер. Стрэл, яшчэ два... Некалькі бандытаў кінуліся разбіваць вокны. астатнія пачалі страляць па дзвярах, не даючы магчымасці нікому ўвайсці. Потым саскочылі з другога паверха і кінуліся да Дняпра...

Калі курсанты ўварваліся ў пакой, яны ўбачылі забітых Француза, Дорахава і параненага Хаськіна. Але не ўдалося ўцячы і бандытам. Іх дагналі чырвонаармейскія кулі.

Пахаваны Г. Я. Дорахаў і Н. Л. Француз у Быхаве на Кастрычніцкай плошчы ў брацкай магіле барацьбітоў за Савецкую ўладу, савецкіх воінаў і партызан. Іх імёнамі названы вуліцы ў Быхаве.

І. Дрыгант.

ГЕОРГІЙ ЯЎМЕНАВІЧ ДОРАХАЎ

Удзельнік барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады у Быхаўскім р-не. Нарадзіўся 19.6.1897 г. у в. Старынка Прапойскай воласці Быхаўскага павета (цяпер Слаўгарадскі р-н). Член КПСС з 1918 г. Скончыў чатырохкласную школу. Пра­цаваў на кардоннай фабрыцы, дзе атрымаў пер­шую рэвалюцыйную загартоўку, памочнікам пісара у Баханьскай павятовай управе. Пасля служ­бы ў Чырвонай Арміі працаваў у павятовым ваенкамаце, сакратаром павятовага выканкома, сакратаром Быхаўскай павятовай ЧК. Разам з таварышамі-чакістамі вёў вялікую работу па нармалізацыі жыцця ў павеце. Загінуў 19.9.1921 г. у час ліквідацыі банды.

НАВУМ ЛАЗАРАВІЧ ФРАНЦУЗ

Удзельнік барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады ў Быхаўскім р-не. Нарадзіўся 16.5.1900 г. ў г. Быхау. Член КПСС з 1918 г. У 1914 г. скончыў Быхаўскае пачатковае вучылішча імя М. І. Кутузава. Працаваў прыказчыкам у гандляра мануфактурай. У гэты час звязаўся з падпольнай бальшавіцкай арганізацыяй, выконваў яе даручэнні. У гады польскай і нямецкай акупацыіі (1918 -1920 гг.) перайшоў на нелегальнае становішча. Рызыкуючы жыццём, арганізаваў дастаўку зброі і бальшавіцкай літаратуры з перавалачнага пункта ў Оршы ў в. Студзёнка Бы­хаўскага р-на, дзе фарміраваўся партызанскі атрад, а таксама ў Гарадзішчанскую, Чыпрынскую і Глухскую воласці. Актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі падраённага падпольнага камітэта партыі быў яго членам. Пасля вызвалення Бы­хаўскага р-на член павятовага рэўкома, потым старшыня Быхаўскай павятовай ЧК. Загінуў 19.9.1921 г. ў час ліквідацыі банды.

Першы кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга

«М. Мінчукоў - селянін сяла Чыгірынка Быхаў­скага павета Гомельскай губерні за самаадданую абарону моста прадстаўляецца да ўзнагароды Краіны Саветаў».

(3 хадайніцтва Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі аб узнагароджанні М. 3. Мінчукова.)

Мікіта Мінчукоў адзін з тых, хто ўсім сэрцам успрыняў Савецкую ўладу, у любы момант гатоў быў жыццё за яе аддаць. У 1921 годзе рашылі чыгірынцы арганізаваць камуну і назваць яе дарагім для ўсіх імем «Кастрычнік». Вясна ў той год выдалася ранняя, цёплая, з палёў хутка сышоў снег, настрой у сялян быў бадзёры, прыўзняты: ранняя вясна - к хлебу. А сеяць было чым, дзяржава дапамагла насеннем, сельскагаспадарчым інвентаром...

Пятляе па лугах ціхая Друць, прабіраючыся да Дняпра. Але не заўсёды цячэнне яе павольнае, бывае яно і бурлівым, неўтаймоўным. I тады нясе Друць такую сілу, што можа зруйнаваць усё на сваім шляху. Аднойчы веснавым днём ішоў Мікіта з поля па беразе рэчкі. Падышоў да маста і спыніўся, аглушаны ровам вады, трэскам крыг, што напаўзалі адна на адну. Узышоўшы на мост, Мікіта адчуў, што той ледзь трымаецца пад шалёнымі ўдарамі вады і лёду. «Знясе мост,- мільганула ў галаве,- не вытрымае. Трэба разбіваць крыгі».

На беразе сабралася шмат людзей, але смельчакоў не было. Мікіта кінуўся да бліжэйшай хаты, схапіў там сякеру, лом і вярнуўся назад.

- Не лезь, - прасілі жанчыны,- можна ўтапіцца.

Але Мікіта крыкнуў: «Кідайце вяроўку». Яго абвязалі, і былы салдат смела рушыў на лёд. Ён сек тоўстыя крыгі, разбіваў іх ломам. Раптам крыга, на якой стаяў Мікіта, перавярнулася. Бурны паток панёс чалавека пад мост, парвалася вяроўка, вада накрыла яго з галавой. Але яму ўдалося выплысці на Гарэлую Грыву - маленькі астравок, што на сярэдзіне рэчкі. Сяляне спусцілі на ваду човен, і вось ужо Мікіта на беразе. Хтосьці даў яму сухую вопратку і зноў, абвязаўшыся вяроўкай, ён палез у раку.

Доуга ішла барацьба чалавека са стыхіяй, і мост быў выратаваны.

Праз нейкі час падаспелі чырвонаармейцы, яны прывезлі мяшкі з пяском, жалезныя тросы, замацавалі як трэба мост. Да Мікіты Мінчукова падышоў камандзір, моцна паціснуў яму руку і ўсхвалявава прамовіў:

- Дзякуй, дарагі таварыш! Ты здзейсніў сапраўдны подзвіг і заслугоўваеш самай высокай узнагароды. Я буду дакладваць пра цябе камандаванню.

- Нічога мне не трэба,- адказаў Мікіта. Затым, крыху падумаўшы, дадаў: — Вось. калі можаце, дайце солі... Дзеці хварэюць.

А неўзабаве ў Чыгірынцы было свята. Першы старшыня мясцовага сельсавета Георгій Цярэнцьевіч Мінчукоў уручыў свайму цёзку па прозвішчы працоўны ордэн Расійскай Савецкай Федаратыўнай Рэспублікі. Адначасова яму ўручылі прэмію - баваўняны адрэз у белую палоску і пуд солі. У памяшканні валаснога выканкома сабраліся жыхары з усёй вёскі, прыехаў ваенны аркестр.

Так першым кавалерам ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга ў ліпені 1921 г. стаў просты беларускі селянін Мікіта Захаравіч Мінчукоў.

Сумленна пражыў сваё жыццё вясковы герой. Памёр ён у 1933 годзе, пакінуўшы аб сабе глыбокую памяць у сэрцах аднавяскоўцаў.

Поўны Георгіеўскі кавалер

- Праскоўя, здай мае ўзнагароды, залаты і сярэбраны крыжы, у фонд дапамогі галадаючым Паволжа. Там людзі пухнуць з голаду.

- Рыгор, у нас няма грошай, а твае раны не зажылі як жа ты будзеш?

Мае раны зажывуць... Дробненькай бульбай залечацца. А там дзеці, разумееш, дзеці з голаду паміраюць. Заўтра ж завязі і здай. Я хутка падымуся.

Інакш ён паступіць не мог, бо такі ўжо ён быў дзіўны чалавек, Рыгор Ягоравіч Андрэйчыкаў, поўны Георгіеўскі кавалер. Нарадзіўся ён у 1891 г. ў сям'і селяніна. Хлопец быў ад прыроды кемлівы, цікаўны дужы і працалюбівы. Яшчэ зусім малым зацікавіўся справамі суседа, заўзятага са­давода-аматара. У чатырнаццаць гадоў хлопец ведаў, калі і якую грушу можна прычапіць да яблыні і наадварот. 'Таму і працаваў ён у панскіх гаспадарках садаводам, нягледзячы на свой малады ўзрост. Непазнавальна мяняўся панскі сад, пасля таго, як да яго прыкладваў свае руплівыя рукі Рыгор, але заробак усё роўна быў мізэрны. Працаваў і ў маёнтку «Анеліна», і ў Paгaчове, а ў 1911 г. трапіў у Кіеў, садоўнікам у гаспадарку нейкага немца Крыйсцера. У Кіеве Рыгор пазнаёміўся з рэвалюцыйным падполлем, аднак трапіў пад нагляд улад і праз год вярнуўся дадому. У кастрычніку 1912 г. яго прызвалі ў армію і накіравалі ў Рыгу ў вучэбнае падраздзяленне кавалерыйскага палка. Тут на працягу ўсёй вучобы ён лічыўся палітычна ненадзейным, аднак начальства нічога з ім зрабіць не магло, бо вучыўся ён выдатна і скончыў вучобу з першым прызам (імянным сярэбраным гадзіннікам). А тут - вайна. У першы ж дзень разведчыкам коннага раз'езду прыйшлося прыняць удзел у баявых дзеяннях у раёне Вержбалова на Нёмане.

Першую георгіеўскую ўзнагароду,- успамінаў Р. Я. Андрэйчыкаў,- я атрымаў за ўдалую разведку ў Асавецкіх балотах. Другі раз быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам ІІІ ступені зa выратаванне штаба палка. У час падрыхтоўкі наступлення на аўстрыйскім фронце ў 1916 г. (я быў тады камандзірам раз'езда) за дзерзкі рэйд у глыб фронту на відавоку ў ворагу я быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам II ступені. Георгія I ступені атрымаў за падрыў моста цераз раку. Адступілі мы, памятаю, за водны рубеж, а камандаванне наша забылася аддаць загад узарваць мост. Калі спахапіліся, непрыяцель ўжо падыходзіў да ракі. Пад праліўным свінцовым дажджом мне і майму памочніку прыйшлося дабірацца да моста. З вялікімі цяжкасцямі, калі ворагi беглі ўжо па мосце, нам удалося падняць яго ў паветра. Пасля таго, як я стаў поўным Георгіеўскім кавалерам, мне было прысвоена званне падпрапаршчыка.

У пачатку кастрычніка 1917 г. ў час адступлення з Румыніі пры ахове моста цераз невялікую раку выбухам снарада Рыгор Ягоравіч быў цяжка паранены і кантужаны. Пасля лячэння ў шпіталі ў маі 1918 г. вярнуўся дамоў. Тут працаваў у камбедзе да сканчэння яго паўнамоцтваў, а потым па даручэнніі павятовага камітэта працаваў памочнікам загадчыка садамі на левабярэжжы Дпяпра. А потым быў садаводам у былым маёнтку «Сла­вянка».

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Рыгора Ягоравіча на фронт не ўзялі з-за інваліднасці. Аднак ён стараўся хоць чым-небудзь дапамагчы фронту. Пасля таго, як Ветранка была акупіравана, яго кватэра стала часовым прытулкам для акружэнцаў, а калі пачаў развівацца партызанскі pyx - явачнай кватэрай. Яго адзіны сын Міхась стаў партызанам, загінуў у кастрычніку 1943 г. ў час блакады.

У 1943 г., пасля вызвалення Ветранкі, Палянінавіч і іншых вёсак, арганізаваў сельпо, дзе працаваў да 1947 г. Нягледзячы на інваліднасць, Рыгор Ягоравіч усё сваё жыццё працаваў і не мысліў сябе без работы. Большасць мірных дзён жыцця гэтага чалавека звязаны а размнажэннем садоў, з квеценню яблынь і груш. Хто каштаваў яблыкі з яго саду, той ніколі не забудзе, водару роднай зямлі.

У 1971 г., у 80-гадовы юбілей Рыгора Ягоравіча, пастановай праўлення калгаса «Расія» яму было прысвоена званне ганаровага калгасніка. Р. Я. Андрэйчыкаў памёр у 1980 г. Я. Р. Гапееў.

Добрая памяць