- •Глава2.Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў……………..14
- •1.1 Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы
- •1.1.1 Назоўнікавыя фразеалагізмы
- •1.1.2 Дзеяслоўныя фразеалагізмы
- •1.1.3 Прыслоўныя фразеалагізмы
- •1.1.4 Выклічнікавыя фразеалагізмы
- •2. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў
- •2.1 Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння
1.1.2 Дзеяслоўныя фразеалагізмы
Дзеяслоўныя фразеалагізмы з’яўляюцца самым шматлікім семантыка-граматычным тыпам фразеалагізмаў. Усяго намі вылучана 86 дзеяслоўных фразеалагічных адзінак з ужываннем назваў раслін. Яны абазначаюць дзеянне і выражаюць яго ў катэгорыях трывання, часу, ладу, а таксама роду (у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу). Апрача дзеяння (абрастаць (абрасці) мохам[12,с.43],асіна плача, на бабах (застацца,заставацца) [12,с.84], на вярбе грушы растуць[т.1,с.291] і інш.) дзеяслоўныя фразеалагізмы зрэдку абазначаюць і стан: сядзець макам[13,с.425],сядзець на бабах [13,с.425] і інш.
Катэгарыяльнае значэнне амаль усіх дзеяслоўных фразеалагізмаў выяўляецца семантычным, марфалагічным і сінтаксічным крытэрыямі. Так, фразеалагізм абрастаць (абрасці) мохам[12,с.43] належыць да дзеяслоўных таму, што, па-першае, ён абазначае дзеянне, якое перадаецца дзеяслоўным словазлучэннем ‘адставаць ад жыцця, духоўна апускацца’, па-другое, граматычным цэнтрам фразеалагізма з’яўляецца дзеяслоўны кампанент, які выступае носьбітам формаў трывання (абрастаць мохам–абрасці мохам), часу (абрасці,абрасту,абрасці інш.), асобы (абрасту,абрасцешь,абрасце і г. д.) ладу (абрасці,аброс бы і інш.), ліку (абрасту,абрасцем і г. д.), роду (аброс, абрасла б і інш.), па-трэцяе, гэты выраз выконвае сінтаксічную функцыю выказніка.
Катэгорыя трывання ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам з ужываннем назваў раслін.Пераважная большасць фразеалагізмаў мае суадносныя пары незакончанага і закончанага трывання: (абрасці) мохам[12,с.43] , на бабах (застацца,заставацца) [12,с.84], даваць (даць) гарбуз[12,с.303],даваць (даць) дуба[12,с.310], даць (задаваць) перцу[12,с.312] і інш. Фразеалагізмы суадноснай трывальнай пары адрозніваюцца адзін ад аднаго тым, што ў незакончаным трыванні яны абазначаюць дзеянне без паказу на яго мяжу, а ў закончаным – паказваюць на яго ўнутраную мяжу, на завершанасць дзеяння.
Трывальныя пары ўтвараюцца найчасцей суфіксальным і прэфіксальным спосабамі: даваць (даць) дуба[12,с.310], на бабах (застацца,заставацца) [12,с.84].
Сярод фразеалагізмаў з кампанентам галава, якія маюць толькі адно трыванне, пераважаюць фразеалагізмы незакончанага трывання: сядзець на бабах [13,с.425], сядзець макам [13,с.425],падаць лістам [13,с.114],на вярбе грушы растуць[12,с.291] і інш.
Да няпарных, або аднатрывальных, фразеалагізмаў закончанага трывання адносяцца, напрыклад, такія: з бору па сасонцы сабраць [12,с.115],рассыпацца драбней маку.[13,с.267] і інш.
Катэгорыя часу знаходзіцца ў цеснай сувязі з катэгорыяй трывання. Фразеалагізмы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а фразеалагізмы закончанага трывання толькі формы прошлага і будучага простага часу.
Няпарныя фразеалагізмы незакончанага трывання часцей за ўеё могуць мець усе тры часы (цяперашні, прошлы і будучы складаны). У гэту значную групу выразаў уваходзяць, напрыклад, і такія: сядзець на бабах [13,с.425], сядзець макам [13,с.425],падаць лістам [13,с.114].
Катэгорыя асобы паказвае на вытворцу дзеяння. Яна ўласцівая ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, здольным рэалізавацца ў цяперашнім і будучым часе. Большасць такіх фразеалагізмаў можа ўжывацца ва ўсіх трох асобах адзіночнага і множнага ліку: сядзець макам,сядзіш макам,сядзіць макам і г.д.
Катэгорыя ладу абазначае адносіны дзеяння да рэчаіснасці. Выдзяляюцца тры лады: абвесны, загадны і ўмоўны. Абвесны лад выступае як нулявая граматычная катэгорыя без спецыфічных марфалагічных паказчыкаў.
Катэгорыя роду, як ужо відаць з выкладзенага матэрыялу, уласцівая толькі асобным формам дзеяслоўных фразеалагізмаў.
Катэгорыю ліку маюць усе спрагальныя формы дзеяслоўных фразеалагізмаў.
Як адну з марфалагічных уласцівасцей дзеяслоўных фразеалагізмаў можна адзначыць і тое, што яны ў шматлікіх выпадках здольныя ўтвараць суадносныя дзеепрыслоўныя і дзеепрыметнікавыя формы:сядзець макам-сеўшы макам.
Такім чынам, пераважная большасць дзеяслоўных фразеалагізмаў, у якіх ужыты назвы раслін належыць да зменных, мае поўную або абмежаваную парадыгму, Разам з тым ёсць нямала нязменных фразеалагізмаў. Вось некаторыя з фактараў, што стрымліваюць зменнасць дзеяслоўных фразеалагізмаў, абмяжоўваюць іх парадыгму або робяць яе нулявой.
У сэнсавай структуры многіх фразеалагізмаў, як ужо неаднаразова адзначалася вышэй, ёсць ацэначнае значэнне, што зніжае парадыгматычную актыўнаець тых ці іншых фразеалагізмаў.
Нязменнымі ці з абмежаванай зменнасцю выступаюць безасабовыя фразеалагізмы.
Сустракаюцца фразеалагізмы, якія ўжываюцца толькі ў неазначальнай форме, бо рэалізуюць сваё значэнне пры строга акрэсленых словах-суправаджальніках: сядзець на бабах,сядзець макам.
