Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсавая.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
63.81 Кб
Скачать

1.1 Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы

У сувязі з тым, што фразеалагічныя адзінкі маюць граматычнае, абагульненае значэнне (прадметнасці, прыкметы, дзеяння і інш.), большая частка фразеалагізмаў, у якіх ужываюцца назвы раслін, суадносіцца з рознымі часцінамі мовы, на аснове чаго выдзяляюцца назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеслоўныя, прыслоўныя і выклічнікавыя фразеалагізмы.

1.1.1 Назоўнікавыя фразеалагізмы

Сярод фразеалагізмаў з ужываннем назваў раслін было выяўлена назоўнікывых, якія маюць катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і выражаюць яго ў катэгорыях адушаўлёнасці ці неадушаўлёнасці, роду, ліку і склону.

Прыналежнасць фразеалагізмаў да назознікавага тыпу вызначаецца найперш семантычным паказчыкам – стрыжнёвым словам-назоўнікам дэфініцыі:пень асінавы [13,с.172] – ‘тупіца, дурань, бесталковы чалавек’; пудзіла гарохавае [13,с.231] – ‘смешна,непрыгожа ці безгустоўна адзеты чалавек’. Амаль ва ўсіх выпадках эфектыўным аказваецца і марфалагічны крытэрый – назоўнікавы кампанент фразеалагізма як граматычна галоўнае слова. Гэта адносіцца ў першую чаргу да фразеалагізмаў, структурна арганізаваных як назоўнікавае словазлучэнне мадэлі “назоўнік + прыметнік (лічэбнік, займеннік)”: як горкая рэдзька[13,с.296] , крапіўнае семя[13,с.331] , бярозавая каша [12,с.501],пудзіла гарохавае[13,с.231], пудзіла гарохавае [13,с.231]; мадэлі “назоўнік у назоўным слоне + назоўнік ва ўскосным склоне (з прыназоўнікам ці без яго)”: мех (мяшок) з саломай[13,с.34], салома ў галаве[13,с.307] , хрэн у вочы[13,с.534].

Большасць назоўнікавых фразеалагізмаў адносіцца да разраду адушаўленых. Усе яны характарызуюць асобу: пень асінавы [13,с.172], пудзіла гарохавае [13,с.231], мех (мяшок) з саломай[т.2,с.34], салома ў галаве[13,с.307], крапіўнае семя[13,с.331], куст альховы[12,с.552].

Меншая частка фразеалагізмаў мае значэнне неадушаўлёнасці, яны абазначаюць самыя разнастайныя прадметы нежывой прыроды, падзеі, з’явы і інш., напрыклад: адамаў яблык[13,с.591];

Назоўнікавыя фразеалагізмы маюць катэгорыю роду.

Кожны фразеалагізм, за выключэннем тых, якія ужываюцца толькі ў множным ліку, належыць да пэўнага роду: мужчынскага (пень асінавы [13,с.172], мех (мяшок) з саломай[13,с.34], адамаў яблык[13,с.591],), жаночага (салома ў галаве[13,307]), ніякага (пудзіла гарохавае[13,с.231], крапіўнае семя[13,с.331]).

Многія фразеалагізмы, у якіх ужыты назвы раслін жаночага роду, якія з пэўнага боку характарызуюць чалавека, аднолькава дастасоўваюцца да асоб мужчынскага і жаночага полу. Напрыклад, фразеалагізм салома ў галаве [13,с.307] (‘хто-н. дурнаваты, бесталковы, някемлівы’) ужываецда ў дачыненні і да мужчын, і да жанчын.

Адносіны назоўнікавага фразеалагізма да іншых слоў у сказе або ў cловазлучэнні паказваюцца з дапамогай катэгорыі склону. Скланенне фразеалагізма праяўляецца праз фармальны паказчык пэўнага склону – канчатак стрыжнёвага кампанента. Калі фразеалагізм мае структуру атрыбутыўна-іменнага словазлучэння ( пудзіла гарохавае [13,с.231], адамаў яблык[13,с.591], мех (мяшок) з саломай[13,с.34] і інш.),то пры змяненні па склонах змяняюцца канчаткі абодвух кампанентаў (пудзілы гарохавага,пудзілу гарохаваму і г.д.).

Наяўнасць або адсутнасць у тых ці іншых фразеалагізмах пэўных граматычных катэгорый, а таксама парадыгмы скланення ці спражэння залежыць ад семантыкі фразеалагізма і яго сінтаксічнай функцыі, якая ў сваю чаргу нярэдка звязана з наяўнасцю або адсутнасцю ацэначнага значэння ў сэнсавай структуры фрааеалагізма. Назоўнікавым і прыметнікавым фразеалагізмам уласцівы катэгорыі роду, ліку і склону, дзеяслоўным – трывання, часу, ладу, асобы, ліку, роду. Аднак і тыя фразеалагізмы, якім уласцівы пэўныя катэгорыі, не заўсёды здольныя рэалізаваць усе формы той ці іншай катэгорыі. У сувязі з гэтым выдзяляюцца фразеалагізмы з поўнай, абмежаванай і нулявой парадыгмай.