- •Глава2.Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў……………..14
- •1.1 Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы
- •1.1.1 Назоўнікавыя фразеалагізмы
- •1.1.2 Дзеяслоўныя фразеалагізмы
- •1.1.3 Прыслоўныя фразеалагізмы
- •1.1.4 Выклічнікавыя фразеалагізмы
- •2. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў
- •2.1 Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння
Змест
Уводзіны ………………………………………………………………2 Глава1.Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў…………...5
1.1 Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы……7
1.1.1 Назоўнікавыя фразеалагізмы…………………………………...7
1.1.2 Дзеяслоўныя фразеалагізмы……………………………………9
1.1.3 Прыслоўныя фразеалагізмы…………………………………...12 1.1.4 Выклічныя фразеалагізмы……………………………………..13
Глава2.Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў……………..14
2.1 Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння…....15 Заключэнне…………………………………………………………....18 Дадатак А……………………………………………………………...20 Спіс літаратуры……………………………………………………….32
Уводзіны У беларускім мовазнаўстве фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове быў выдзелены параўнальна нядаўна.Але за апошняе дзесяцігоддзе вывучэнне фразеалагічнага складу розных нацыянальных моў у нашай краіне дасягнула значных поспехаў і заняло вядучае месца ў сусветнай лінгвістыцы. Сёння фразеалогія – самастойны раздзел навукі аб мове, які вызначаецца сваімі адзінкамі, метадамі і спосабамі іх вывучэння, сваімі задачамі, якія яна вырашае. Разам з тым з’яўляюцца новыя меркаванні пра паходжанне і ўтварэнне фразеалагізмаў, новыя метады іх даследавання, аналізу, апісання ў лексікаграфічнай літаратуры, якія пераконваюць у тым, што фразеалагізмы – гэта ўнікальныя адзінкі мовы, што фразеалогія як навука паскоранымі тэмпамі развіваецца, удасканальваецца.
Вынікі даследавання фразеалогіі канца XX – пачатку XXI ст., якое ідзе па самых розных напрамках, вядомых і новых, ілюструюць, з аднаго боку, сотні артыкулаў і дзесяткі манаграфій і навучальных дапаможнікаў, у якіх асвятляюцца самыя розныя пытанні і праблемы фразеалогіі, з другога – паказваюць, колькі новага, своеасаблівага прыадкрываюць фразеалагізмы пры ўважлівым і рознабаковым іх прачытанні [1, с. 6].
У беларускім мовазнаўстве найперш разглядаюцца агульныя пытанні фразеалогіі ў розных яе аспектах: аб’ём фразеалогіі, семантычная і структурна граматычная характарыстыка фразеалагічных адзінак, іх паходжанне і інш., а таксама прыватныя аспекты гэтай маладой навукі аб мове: выкарыстанне і стылістычная роля фразеалагізмаў у мове мастацкай літаратуры, марфалагічныя і сінтаксічныя тыпы фразеалагізмаў і іх асаблівасці, варыянтнасць, сінанімія і інш. Нямала за апошні час падрыхтавана і самых розных фразеалагічных слоўнікаў паводле матэрыялу – фразеалагізмы літаратурнай і дыялектнай мовы, мовы аднаго аўтара ці яго твора, паводле тыпу апісання і апрацоўкі фразеалагізмаў – тлумачальныя, перакладныя, этымалагічныя.
Асабліва вызначаюцца сваёй навізной працы, прысвечаныя вывучэнню фразеалагічных адзінак як унікальных сродкаў кадзіравання інфармацыі чалавека пра свет і аб адносінах чалавека да гэтага свету, паколькі менавіта фразеалагізмы ўтрымліваюць звесткі аб наіўнай карціне свету чалавека, аб культуры кожнага народа носьбіта іх. Выдзяляецца даследаванне фразеалагізмаў праз вызначэнне таго агульнага ў розных мовах, што ляжыць у аснове іх вобразаўтварэння, і адметнага для кожнага народа і яго мовы, ці найбольш поўнае і ўсебаковае ўстанаўленне нацыянальнай спецыфікі фразеалагічнага складу мовы пры параўнанні і супастаўленні з фразеалагічнымі адзінкамі іншых моў.
Вывучэнне фразеалагічных багаццяў пэўнай мовы, асабліва ў параўнанні і супастаўленні з фразеалагізмамі іншых моў, дазволіла вучоным унесці змены і пераглядзець погляды адносна многіх пытанняў фразеалогіі.
З улікам значнай колькасці фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы, акрамя вывучэння спецыфікі фразеалагізмаў у агульным плане, фразеалагізмы беларускай мовы даследуюцца паводле пэўных іх аб’яднанняў, якімі выступаюць семантыка-тэматычныя групы, ці аб’яднанні фразеалагізмаў паводле пэўных тэматычных груп кампанентаў, семантыка-граматычныя разрады, ці аб’яднанні фразеалагізмаў паводле іх суадноснасці з часцінамі мовы, а таксасама аб’яднанні фразеалагізмаў паводле структурных разнавіднасцяў.
Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу з’яўляецца адным з апошніх накірункаў вывучэння і даследавання фразеалагізмаў розных моў. Пачатак кампанентнага аналізу фразеалагізмаў быў пакладзены дацкім даследчыкам Л. Ельмслевым, далейшае развіццё ён атрымлівае ў працах А. Грэймаса, Б. Пацье і іншых прадстаўнікоў французскай лінгвістычнай школы. Пэўнае падмацаванне гэтая тэорыя атрымала дзякуючы працам расійскіх вучоных Ю. Д. Апрэсяна, Д. М. Шмялёва, У. Р. Гака, Д. А. Дабравольскага, якія падыходзяць да разгляду моўнай адзінкі як упарадкаванага набору класавых рыс, дыферэнцыяльных і дапаўняльных. У гэтым накірунку працуе і польская даследчыца А. Пайдзінска. У беларускім мовазнаўстве вывучэнне фразеалагізмаў паводле тэматычнага аб’яднанн кампанентаў толькі набірае сілу. Сярод першых варта назваць дысертацыйнае даследаванне “Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам у беларускай мове: этналінгвістычны аспект” А. Л. Садоўскай.
Першым грунтоўным даследаваннем, спецыяльна прысвечаным аналізу граматычнай класіфікацыі фразеалагізмаў паводле суадноснасці іх з часцінамі мовы, стала праца “Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў” М. А. Даніловіча. Праўда, аўтар аналізуе толькі тры тыпы суадносных з часцінамі мовы фразеалагізмаў – назоўнікавыя, прыметнікавыя і прыслоўныя, выяўляючы марфалагічныя і сінтаксічныя ўласцівасці асобна для кожнага тыпу. Яшчэ ёсць праца Л. М. Якшук “Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове”, якая прысвечана комплекснаму вывучэнню назоўнікавых фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы і мае навукова-тэарэтычнае і практычнае значэнне.
Фразеалагізмы як складаныя моўныя адзінкі вызначаюцца разнастайнасцю сваёй структуры, у адпаведнасці з чым выдзяляюцца тры тыпы: фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як словазлучэнні, словаспалучэнні і сказы. Такі падзел фразеалагізмаў стаў магчымым дзякуючы вывучэнню фразеалагізмаў беларускай мовы ў іх аб’яднаннях паводле структурных адзінстваў. Бо яшчэ нават у 90-я гг. XX ст выдзяляліся толькі два тыпы фразеалагізмаў паводле структуры: фразеалагізмы, якія “граматычна адпавядаюць сказу”, і “фразеалагізмы, граматычна адпаведныя словазлучэнню”.
Даследаваннем фразеалагізмаў у розных яе аспектах займаліся А. С. Аксамітаў [2; 3], М. А. Даніловіч [4], В. В. Маршэўская [5], А. С. Садоўская [6], Л. А. Якшук [7], Ф. М. Янкоўскі [8; 9], І. Я. Лепешаў [10; 11] і інш.
Мэта курсавой работы – ахарактарызаваць фразеалагізмы беларускай мовы, якія ўключаюць у сябе назвы раслін. У сувязі з пастаўленай мэтай неабходна вырашыць наступныя задачы:
выявіць фразеалагізмы беларускай літаратурнай мовы, у якіх ужыты назвы раслін;
зрабіць марфалагічны аналіз фразеалагізмаў з назвамі раслін;
устанавіць структурныя тыпы выяўленых фразеалагізмаў;
скласці слоўнік фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы з назвамі раслін.
Аб’ект даследвання-фразеалагізмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Прадметам даследвання з’яўляецца слоўнік фразеалагізмаў І.Я.Лепешава ў 2-х тамах [12; 13] . 1. Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
Фразеалагізмы, якія ўключаюць у сябе назвы раслін маюць не толькі канкрэтнае, прыватнае значэнне, але і катэгарыяльнае, ці граматычнае, абагульненае значэнне (прадметнасці, дзеяння і г. д.). Паводле свайго катэгарыяльнага значэння большасць фразеалагізмаў суадносіцца з рознымі часцінамі мовы.
Так, фразеалагізм мех (мяшок) з саломай[13,с.34] , як і тоеснае ў сэнсавых адносінах слова прастакаваты,някемлівы чалавек, мае значэнне прадметнасці, валодае катэгорыямі адушаўлёнасці, роду, ліку і склону. Гэта назоўнікавы фразеалагізм.
Параўнаем таксама фразеалагізм абрастаць (абрасці) мохам[12,с.43] і яго тлумачэнне ‘1.адставаць ад жыцця;2.станавіцца багацейшым’. Фразеалагізм, як і граматычна галоўнае слова-дзеяслоў з дэфініцыі, абазначае дзеянне і можа выражаць яго ў формах асобы, ладу, часу, трывання: абрастаць(-еш, -е, -ем і г. д.) мохам, абрасці.Гэта дзеяслоўны фразеалагізм.
У адпаведнасці са сказаным фразеалагізмы,якія ўключаюць у сябе назвы раслін, аб'ядноўваюцца ў некалькі семантыка-граматычных разрадаў або тыпаў. Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным.
Семантычны паказчык звычайна найболып эфектыўны ў параўнанні з іншымі. Ён грунтуецца на выніках супастаўлення фразеалагізма з яго тлумачэннем. Напрыклад, выраз на вярбе грушы растуць[12,с.291] вытлумачваецца дзеяслоўным словазлучэннем ‘неймаверна хлусіць, выдумляе, расказвае небыліцы’, выраз пень асінавы (бярозавы) [13,с.172] – прыметнікавым словазлучэннем ‘дурань, бесталковы чалавек’.Значыць, першы фразеалагізм – дзеяслоўны, другі – назоўнікавы.
Аднак апора толькі на семантычны паказчык не заўсёды дае станоўчы эфект.
Марфалагічным паказчыкам з'яўляецца граматычна галоўны (стрыжнёвы) кампанент, калі толькі ён ёсць у фразеалагізме. Так, у фразеалагізме як горкая рэдзька [13,с.296] ‘вельмі моцна,нязносна (надакучыць)’ такім стрыжнёвым кампанентам выступае прыметнікавы кампанент горкая. Фразеалагізм абазначае прымету прадмета і, як і прыметнік горкая, дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне.
Улік таго, якой часцінай мовы выражаецца стрыжнёвы кампанент і якія парадыгматычныя формы характэрныя для гэтага фразеалагізма, дае магчымасць кваліфікаваць як назоўнікавыя, напрыклад, выразы адамаў яблык[13,с.591], як горкая рэдзька[13,с.296], куст альховы[12,с.552] . У шмат якіх фразеалагізмах стрыжнёвы кампанент хоць і ёсць, але яго катэгарыяльнае (часцінамоўнае) значэнне не супадае з катэгарыяльным значэннем гэтага фразеалагізма. Гэтак жа не сігналізуецца стрыжнёвым кампанентам граматычнае значэнне прыметнікавых фразеалагізмаў салома ў галаве [13,с.307] (‘дурнаваты, бесталковы, някемлівы’).
Больш эфектыўным, чым марфалагічны, выступае сінтаксічны паказчык – сінтаксічная функцыя фразеалагізма ў сказе. Пераважная большасць фразеалагізмаў мае ўласцівую ім асноўную, тыповую сінтаксічную функцыю, абумоўленую іх семантыкай. Напрыклад, дзеяслоўныя фразеалагізмы часцей за ўсё бываюць выказнікам, прыслоўныя – акалічнасцю, назоўнікавыя – дзейнікам і дапаўненнем.
Аднак не заўсёды лёгка вызначыць семантыка-граматычны разрад фразеалагізма па яго сінтаксічнай функцыі.
Найлепшы вынік пры выяўленні катэгарыяльнага значэння фразеалагічнай адзінкі дае комплексны падыход, улік усіх трох паказчыкаў, цэласны аналіз семантыкі, марфалагічных асаблівасцей і сінтаксічнай функцыі ў сказе. Напрыклад, фразеалагізм сядзець на бабах [13,с.425]належыць да дзеяслоўнага тыпу таму, што, па-першае, яго сэнс вытлумачваецца дзеяслоўным словазлучэннем ‘знаходзіцца ў цяжкім становішчы’, па-другое, гэты фразеалагізм са стрыжнёвым дзеяслоўным кампанентам і мае значэнне дзеяння, якое выражаецца ў формах асобы, ладу, трывання і часу (сядзець на бабах, сядзіш…, сядзіце на бабах), па-трэцяе, ён выконвае ў сказе сінтаксічную функцыю выказніка.
Па суадноснасці фразеалагізмаў з той ці іншай часцінай мовы вылучаюцца наступныя семантыка-граматычныя тыпы: назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя і выклічнікавыя.
