Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Заданні па стылістыцы.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
32.73 Кб
Скачать

26. Закончыце фармулёўку:

Вобраз, які з’яўляецца формай літаратурнага артыстызму пісьменніка, гэта _______ .

27. Адзначце асаблівасць маўлення, праз якое выяўляецца вобраз апавядальніка:

1) ад 1-й асобы;

2) ад 2-й асобы;

3) ад 3-й асобы;

4) ад 3-й асобы, калі ў творы ўжыты стылістычна афарбаваныя адзінкі

28. Закончыце фармулёўку:

Сродкі суб’ектывацыі аўтарскага аповеду, якія адлюстроўваюць кампазіцыйна важнае перамяшчэнне пункту гледжання, гэта _______ .

29. Адзначце славесныя прыёмы суб’ектывацыі аўтарскага аповеду:

1) градацыя;

2) простая мова; 4) няўласна-простая мова;

3) недаказ; 5) унутраны маналог

30. Адзначце прыёмы суб’ектывацыі ў тэксце:

Л абановіч стаяў каля расчыненага акна. Штось прыемнае і радаснае ўлівалася яму ў душу ад гэтых новых малюнкаў і ад гэтага размашыстага бегу машыны. Борзда адыходзіла назад станцыя з высокаю вадакачкаю, закрываючыся свежаю зелянінай раслін. Рассыпаючы сноп залатых стрэл, велічна выплывала сонца з-за краю зямлі над прасторамі зялёнага палескага мора (Якуб Колас. “На ростанях”).

1) славесны (унутраны маналог);

2) славесны (няўласна-простая мова);

3) мантажны;

4) уяўлення;

5) выяўленчы

Частка В

В1. У якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст?

1.Прачніцеся сёння, заўтра, паслязаўтра. 2. Кожны раз ён поўніць душу спакойнай радасцю, ціхім замілаваннем, надзеяй і чаканнем чагосьці добрага і таямнічага. 3. Гэты цуд не паўтараецца, ён кожнай раніцай нечым адметны. 4. Прачніцеся раніцай на самым досвітку, калі сонца яшчэ не выглянула з-за небасхілу. 5. Кожны раз вас будзе чакаць цуд, які не перадасць пэндзлем ніводзін нават самы таленавіты мастак.

В2. Вызначце стыль і тып маўлення.

Буслы (Сісоnііdае), сямейства птушак атрада буслападобных, або галянастых. 11 родаў, 18 відаў, пераважна ў тропіках. На Беларусі 2 віды: бусел белы (Сісоnіа сісоnіа) і бусел чорны (Сісоnіа піgrа), які занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Бусел чорны часцей трапляецца на Палессі, радзей — на поўначы і вельмі рэдка ў заходніх і ўсходніх раёнах Беларусі. На пачатку 1989 г. колькасць папуляцыі бусла чорнага ў рэспубліцы дасягнула 1007.

В3. Дадзены азначэнні жанраў канцылярска-справавога падстылю. На месцы пропуску запішыце назвы гэтых жанраў

  1. Дакумент, складзены некалькімі асобамі, які пацвярджае ўстаноўленыя факты і падзеі, - …

  2. Дакумент, які змяшчае просьбу або прапанову асобы ўстанове або кіраўніку, напрыклад, аб прыёме на працу, прадстаўленні адпачынку і т. д., - …

  3. Дакумент, які з’яўляецца трафарэтным тэкстам, дзе змяшчаюцца пытанні па пэўнай тэме і месца для адказаў (або адказы) на іх, - …

  4. Дагавор аб устанаўленні, змяненні або спыненні прававых адносін - …

  5. Рашэнне, прынятае нарадай, з’ездам, канферэнцыяй па абмеркаваным пытанні, - …

В4 . Устанавіце адпаведнасць паміж пачаткам наступных тэкстаў і тым стылем, да якога кожны з іх можна аднесці

А. Вельмі хацелася б, каб вечна жылі ў людзях вялікія пачуцці братэрства, любові і нянавісці, народжаныя мінулай вайной. Няхай нашы сэрцы ніколі не чарсцвеюць да ахвяр і ранаў вайны…

Б. – Ну, здароў , Макс! Здароў, дарагі…Дай твой голас пачуць… Макс, я вось што апошнім часам мазгую…

В. Як жа здарылася, што аж да 40-х гадоў ХХ стагоддзя астраномія абыходзілася без паняцця “плазма”? Справа ў тым, што даследчыкі доўгі час цікавіліся галоўным чынам будовай зорак…

1. Гутарковы

2. Навуковы

3. Публіцыстычны

4. Афіцыйны

5. Мастацкі

В5. Аформіце і запішыце тэкст у адпаведнасці з існуючымі нормамі. Вызначце стыль і тып тэксту. Укажыце спосаб сувязі ў ім

Круг жыцця са смерцю аднаго чалавека н.. замыкаецца. Жыццё н.. спыняецца ідзе імкне наперад… Вясна, лета, восень, зіма… За імі зноў вясна лета восень зіма… Падае ў зямлю зерне новае насенне… Зелянеюць дрэвы кусты і жаўцеюць скід..ваюць з сябе лісце… Прылятаюць з выраю птушкі і адлятаюць у вырай… Святло цемра дзень ноч… І зноў святло цемра дзень ноч… Уз..ходзіць сонца і заходзіць… І ўсё гэта ўвесь гэты кругазварот дзеля чаго? Няўжо толькі дзеля таго каб жыў я? А я… Дзеля чаго жыву я?.. Каб расказаць, што да мяне жылі ўжо людзі? А можа… Зусім дзеля іншага? Чаго?

В6. Вызначце стыль і жанр маўлення фрагмента тэксту

Прыйшлі каляды. Куцця. Напярэдадні падваліла мокрага сняжку, але за ноч падмарозіла, а раніцай нападаў другі снег: глыбокі, пульхны і сухі. З акон загоршчынскага дома падалі на гурбы аранжавыя плямы святла. Яліны стаялі ў сувеях усе цёплыя і густа, амаль без прасветаў, засыпаныя мяккім белым снегам: нагадвалі начных вартаўнікоў.

В7. Вызначце сродкі, з дапамогай якіх звязаны сказы ў тэксце. Устанавіце адпаведнасць паміж элементамі дзвюх груп

1Узяў Красавік фарбы і пэндзаль. 2Размаляваў ён неба ў сіні блакітны колеры, затым пайшоў на палі. 3Дзе зялёнай, дзе жаўтаватай фарбай мазнуў, намаляваў жоўтыя, ружовыя, блакітныя кветкі.

4Пасля ўзяўся за дрэвы. 5Цэлы дзень стараўся. 6Апошняй прыбегла сціплая бярозка. 7Ёй вельмі хацелася стаць прыгожай, ды фарбы ўсе выйшлі. 8Вось і пачаў Красавік фарбаваць бярозку ў белы колер. 9Але і белай не хапіла. 10Таму і засталіся на дрэўцы чорныя лапінкі.

А. Сродкам сувязі 1-га і 2-га сказаў з’яўляецца… 1. Займеннік.

Б. Сродкам сувязі 2-га і 3-га сказаў з’яўляюцца… 2. Злучнік.

В. Сродкам сувязі 3-га і 4-га сказаў з’яўляюцца… 3. Прыслоўе

Г. Сродкам сувязі 7-га і 8-га сказаў з’яўляюцца… 4. Часціца

5. Няпоўны сказ

В8. Знайдзіце ў тэксце сказы, сродкамі сувязі якіх з’яўляецца прыслоўе. Запішыце гэта прыслоўе

Пасля дажджу ў лесе пахне грыбамі. У траве ля сцяжынкі хаваюцца крамяныя баравікі. Побач ружавеюць мокрыя сыраежкі, чырванеюць яркія мухаморы.

Паміж белымі стваламі бяроз густа разросся малады часты ельнічак. Сярод дрэўцаў хаваюцца духмяныя грузды і чырванагаловыя падасінавікі