- •Прычыны утварэння Кіеўскай Русі
- •2. Кіеўская Русь – раннефеадальная манархія (862–1125 гг.). Прычыны утварэння Кіеўскай Русі.
- •Кіеўская Русь – раннефеадальная манархія (862–1125 гг.).
- •Лекцыя № 2. Утварэнне вялікага княства літоўскага і яго тэрытарыяльны рост у XIV – XV стст.
- •Заходнерускія і літоўскія землі у сярэдзіне XIII ст. Передумовы стварэння вкл.
- •Канцэпцыі стварэння вкл і пачатак яго летапіснай гісторыі.
- •Тэрытарыяльны рост вкл пры дынастыі Гедэмінаў.
- •Канцэпцыі стварэння вкл і пачатак яго летапіснай гісторыі.
- •Тэрытарыяльны рост вкл пры дынастыі Гедэмінаў.
- •Лекцыя № 4. Унутрыпалітычная становішча вкл у 14 – сярэдзіне 16 стст.
- •Унутрыпалітычныя крызісы XIV ст.
- •Крэўская унія 1385 г. І яе наступствы.
- •Лекцыя № 5. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай (1569 – 1795 гг.).
- •1. Люблінская унія 1569 г. І стварэнне Рэчы Паспалітай.
- •Дзяржаўна-прававое становішча вкл у складзе рп.
- •Канфесійнае становішча ў вкл. Рэфармацыя.
- •Контррэфармацыя.
- •Берасцейская царкоўная унія.
Лекцыя № 4. Унутрыпалітычная становішча вкл у 14 – сярэдзіне 16 стст.
Пытанні.
Прынцыпы дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ.
Унутрыпалітычныя крызісы XIV ст.
Крэўская унія 1385 г. і яе наступствы.
Прынцыпы дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ.
Ядро ВКЛ склалася ў сярэдзіне 13 ст. і уяўляла палітычнае аб’яднанне трох земель: Літоўскай (64 тыс. км.2, Новагародскай (23 тыс. км.2: Новагорадок, Гародня, Ваўкавыск і Слонім) і Жамойцкай (27 тыс. км2). Да сярэдзіны 14 ст. да іх далучылісяПолацкае, Менскае, Пінскае княствы (136 тыс. км.2), частка Валыні і Берасцейшчыны (56 тыс. км2).
Напершым этапе ваходжання заходнерускіх зямель у ВКЛ яны захоўвалі шырокую самастойнасць, усе нашчадкі Рурыка (князі Лукомскія, Друцкія, Вяземскія. Адоеўскія, Варатынскія) засталіся насваіх мястах. Удзельны князь прыносіў “пакору” вялікаму князю, плаціў яму даніну і дапамагаў дружынай у час вайны. Ва ўсім астатнім парадкі былі ранейшымі. Такім чынам у 13 – 14 стст. ВКЛ было кангламератам зямель, дзе агульнай была толькі улада вялікага князя.
Але паступова сітуацыя змянялася. Імкнучыся цэнтралізаваць дзяржаву, прывязаць шчыльней да цэнтра славянскія землі і пашырыць у іх сацыяльную базу сваёй улады, вялікія князі літоўскія ажыццяўлялі палітыку зямельных падараванняў літоўскім феадалам на далучаных да княства землях. Яшчэ учас Гедэміна есе ВКЛ было падзелена на восем удзелаў (сем з іх належылі яго сынам Манівуду, Нарымунту, Карыяту, Любарту, Альгерду, Кейстуту і Еўнуту). Унукі і праўнукі Гедыміна таксама валодалі заходнерускімі землямі на правах удзельнага княжзння.
Зямельныя уладанні атрымалі таксама прадстаўнікі цэнтральнай улады на мястах (намеснікі, старосты – пераважна літоўцы). З цягам часу яны таксама ператварыліся у буйных землеўласнікаў (Радзівілы, Гаштольды, Сангушкі). Пашырылі свае уладанні і беларускія феадалы, адданыя вялікаму князю (Астрожскія, Хадкевічы, Сапегі, Тышкевічы)..
Але палітыка зямельных падараванняў мела мела і адваротны бок, бо вяла да змяншэння ўласных зямельных уладанняў вялікага князя (гаспадарскага дамена), скарачала матэрыяльную базу яго палітычнай улады ўнутры краіны. У той жа час узрасталі эканамічная роля і палітычны ўплыў буйных феадалаў, што замацоўвала федэратыўныя тэндэнцыі ў пабудове дзяржавы.
Барацьба цэнтралісцкіх і федэратыўных пачаткаў пранізвала ўсё ўнутрыпалітычнае жыццё княства ў ХІV – ХVІ стст. і вяла да крызісаў дзяржаўнай улады, якія пагражалі распадам ВКЛ.
Унутрыпалітычныя крызісы XIV ст.
Першы крызіс узнік неўзабаве пасля смерці вялікага князя Гедыміна ў 1341 г. Той перадаў трон любімаму сярэдняму сыну Еўнуту, што не спадабалася астатнім. Да та гож Еўнут не валодаў неабходнымі палітычнымі і маральнымі якасцямі. Браты адмовіліся падпарадкоўвацца яму, што адразу жа паспрабавалі скарыстаць суседзі. Польскі кароль заявіў све прэтэнзіі на Валынь, а Лівонскі і Тэўтонскі ордэн пачалі рыхтавацца да вялікага паходу на Літву.
Крызіс быў ліквідаваны пасля таго, як у 1345 г. вялікі князь Еўнут быў звергнуты яго старэйшымі братамі Альгердам і Кейстутам. Еўнут спачатку збег у Маскву (ен стаў першым палітычным уцекачом з ВКЛ да усходняга суседа), але праз .. год вярнуўся і атрымаў Заслаўскае княства.
Вялікім князем стаў Альгерд (1345 – 1377), які валодаў усходняй часткай дзяржавы (яго рэзідэнцыя была у Вільні), а яго суправіцелем – Кейстут, у валоданні якога знаходзіліся заходнія землі княства з цэнтрам у Троках. Гэты дуумвірат аказаўся вельмі карысны для дзяржавы, бо браты цудоўна дапаўнялі адзін аднаго.
Альгерд пераўзызодзіў сваіх братоў розумам, палітычнай прадбачлівасцю і дзейным характарам. Апрача таго, ен валодаў вельмі рэдкай у тойчас якасцю: не ужываў ні віна, ні піва, ні мёду. Будучы жанаты на рускай князеўне, ен пераняў рускую мову і звычаі, усе нашчадкі Альгерда былі праваслаўнымі. Кейстут да канца дзен заставаўся язычнікам, але быў вельмі добразычлівы і шчодры, вызначаўся вялікай адвагай у баю, яго вельмі шанавалі жамойты.
За гады праўлення дуумвірата Альгерда – Кейстута іх дзяржава вырасла удвая, але рэальна яны кантралявалі не больш за 30 % тэрыторыі ВКЛ, а астатнія 70 % складалі удзелы і вотчыны іншух князеў і магнатаў.
Другі палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда, калі, згодна з папярэдняй дамоўленасцю паміж братамі, пры падтрымцы Кейстута на велікакняжацкі прастол быў узведзены Ягайла Альгердавіч, сын ад другога шлюбу Альгерда (з цверской княжной Ульянай Аляксандраўнай). Ен быў хрышчоны у праваслаў’е, атрымаўшы імя Якаў. (У палітычных метах Альгерд надаваў дзецям літоўскія імёны, хаця яны раслі у рускім асяроддзі, размаўлялі па-рускі і былі ахрэшчаны паводле праваслаўнага абраду). Паводле гэтай жа дамоўленнасці пасля Кейстута у заходняй частке ВКЛ павінен быў правіць яго сын Вітаўт.
Ягайла, як і яго бацька, імкнуўся да стварэння моцнай цэнтралізаванай дзяржавы. Але гэта задача ўскладнялася трыма акалічнасцямі. Па‑першае, рэальную ўладу Ягайла меў толькі ва ўсходняй частцы дзяржавы; у Троках і ўсёй заходняй частцы правіў стары Кейстут. Па‑другое, на велікакняжацкі трон прэтэндаваў князь Андрэй Полацкі, старэйшы сын Альгерда ад першага шлюбу (з віцебскай княжной Марыей Яраслаўнай). Пасля смерці бацькі ен нават прыняў тытул вялікага князя Полацкага.
Па‑трэцяе, узмацнялася апазіцыя з боку заходнерускіх княстваў, якія былі незадаволены палітыкай цэнтралізацыі і выступалі супраць поўнага палітычнага зліцця з Літвой. Тут выспяваў шырокі грамадска-палітычны рух супраць умацавання ўлады вялікага князя. Пры гэтым умацавання цэнтральнай улады не жадалі не толькі застаўшыяся Рурыкавічы, але і Гедэмінавічы, адчуўшыя смак самастойнасці.
У 1377 г. Ягайла пазбавіў Андрэя Альгердавіча яго Полацкага ўдзелу. Андрэй збег у Пскоў (там пскавічы у другі раз абвесцілі яго сваім князем) і стварыў цэлую антылітоўскую кааліцыю ў складзе Маскоўскай дзяржавы, Смаленскага княства, Вялікага Ноўгарада і Лівонскага ордэна.
У гэты час сапсаваліся адносіны Ягайлы з Кейстутам (не у апошнюю чаргу намаганнямі шпіёнаў Ордэна). Кейстут, выкарыстаўшы складанае становішча пляменніка, у 1381 г. захапіў вярхоўную ўладу ў дзяржаве. Наступіў новы, трэці па ліку, палітычны крызіс. Праз год, узяты ў палон Ягайлам, Кейстут быў задушаны ў цямніцы Крэўскага замка.
Быў яшчэ адзін фактар, які абцяжарваў праблему цэнтралізацыі дзяржавы: рост аўтарытэту Масквы на заходнерускіх землях пасля перамогі над татарамі на Куліковым полі ў 1380 г. Дарэчы, у гэтай бітве ўдзельнічалі і некаторыя князі з ВКЛ, напрыклад, той жа Андрэй Полацкі. Спроба нейтралізаваць гэту тэндэнцыю шляхам заключэння саюза паміж вялікімі князямі літоўскім і маскоўскім не прывяла да станоўчых вынікаў, бо маскоўскі бок выставіў непрымальныя умовы. Ад Ягайлы патрабавалі не толькі ахрысціць у праваслаў’і усе насельніцтва ВКЛ, але і зрабіцца “малодшым братом”, гэта значыць, васалам Дзмітрыя Данскога. Самастойнаму гаспадару было не з рукі станавіцца васалам ханскага данніка.
